Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
У апошнія гады Беларусь, як і многія іншыя краіны былой савецкай імперыі, ахапіў сістэмны, татальны крызіс. Увогуле, ён з’яўляецца заканамерным вынікам непазбежнага распаду любой таталітарнай дзяржавы. Аднак і пасля гэтага звычайна яшчэ даволі доўгі час для людзей застаюцца ўласцівымі некаторыя вышэйапісаныя рысы светабачання “масавага чалавека”, “аўтарытарнай асобы”. У выніку шматгадовага панавання савецкага таталітарнаіа рэжыму паступова склаўся адмысловы тып “савецкага чалавека” (т.зв. ’’homo soveticus”), ментальнасць якога вызначалася звычайна празмернай заідэалагізаванасцю, зацятым атэізмам, схільнасцю да ўсялякіх ксенафобій (найперш у выглядзе
83
нянавісці да шматлікіх замежных і мясцовых “ворагаў”, непрыхільнасцю да іншадумства), кансерватызмам, нежаданнем прагрэсіўных грамадскіх змен і радыкальнадэмакратычных пераўтварэнняў, разбурэннем нацыянальнай самасвядомасці, адрачэннем ад сваіх народных традыцый, роднай культуры, мовы і да т.п.
Адзначаныя тут асаблівасці ментальнасці “савецкага таталітарнага чалавека” ў тым ці іншым выглядзе працягваюць захоўвацца сярод часткі беларускага насельніцтва і ў сучасны перыяд, аб чым могуць сведчыць як асобныя падзеі мінулых гадоў, так і вынікі сацыялагічных даследаванняў (праўда, калі зыходзіць з пазіцыі аб тым, што апошнія выкананы высокапрафесійна, незаангажавана і маюць невялікую ступень “пагрэшнасці”). Так, яшчэ трычатыры гады таму назад незалежныя сацыялагічныя даследаванні сведчылі, што ў жыхароў Беларусі паранейшаму захоўваюцца дастаткова моцныя кансерватыўныя, настальгічныя арыентацыі (асабліва сярод сельскіх жыхароў і людзей старога ўзросту), а дэмакратычныя каштоўнасці, ідэі адкрытага грамадства, рыначнай эканомікі многімі ўспрымаюцца пакуль даволі слаба.
Незалежны інстытут сацыяльнаэканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) у красавікумаі 1992 г. правёў агульнарэспубліканскае сацыялагічнае апытанне “Жыццё ў наш час” дарослага насельніцтва (старэй за 16 гадоў) Рэспублікі Беларусь. Згодна з данымі гэтага апытання, амаль палова ўсіх рэспандэнтаў (47,9 %) адказала станоўча на пытанне анкеты “Ці лічыце Вы неабходным аднаўленне СССР?”, тады як адмоўны адказ далі 22 % апытаных. Пытанне “Якія з наступных груп насельніцтва з’яўляюцца для Вас найбольш непрыемнымі?” засведчыла, што сярод нашых суірамадзянаў самы высокі адмоўны “рэйтынг” маюць неафашысты (іх у якасці найбольш непрыемнай адзначылі 68, 8 % апытаных), нацыяналісты (адпаведна 56%) і прадстаўнікі сексуальных меншасцей (54,1%). Затым у падобным спісе ідуць сталіністы (46,3%), сіяністы (39,9%), камуністы (33,4%), манархісты (30,9%), прадпрымальнікі (16,1 %), дэмакраты (16 %) і, нарэшце, апошняе месца займаюць сацыялісты (12, 6 %). Прычым аказалася, што далёка не ўсе рэспандэнты традыцыйна да нацыяналістаў залічваюць прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту (БНФ), бо, напрыклад, да апошніх станоўча ставяцца 22,7 % апытаных, якім непрыемны нацыяналісты.
Вынікі дадзенагадаследавання пацвярджаюць, што ў сучасны перыяд ментальнасць грамадзян Беларусі вызначаецца прыкметнай інерцыйнасцю, кансерватыўнасцю (намі гэтае слова прымяняецца ў сэнсе т.зв. ‘'савецкага кансерватызму” для вызначэння арыентацыі на захаванне сацыяльнаэканамічных і палітычных парадкаў савецкага мінулага), схільнасцю да ксенафобіі і некаторай агрэсіўнасці. Пры гэтым уражвае дастаткова высокі ўзровень непрыхільнасці насельніцтва да нацыяналістаў (як, на думку большасці рэспандэнтаў, тых людзей, што нібыта свядома распальваюць міжнацыянальную варожасць і
84
нянавісць да ўсяго іншаэтнічнага) і неафашыстаў, таму што ва ўмовах нашай краіны прадстаўнікоў названых палітычных плыняў практычна ўвогуле не існуе. Да таго ж, калі такія нават і ёсць, то яны, натуральна, не вызначаюць агульнага накірунку развіцця грамадства, не ўваходзяць у склад органаў улады. і ўвогуле не ўяўляюць сур’ёзнай грамадскай небяспекі. Атрымліваецца, што ў значнай ступені непрыхільныя ментальныя ўстаноўкі часткі людзей да асобных сацыяльных груп насельніцтва недастаткова абгрунтаваныя, а часам і проста ўяўныя, ілюзорныя.
Аб прыкметнай палярызацыі, “разарванасці” ментальнасці грамадзян Беларусі могуць сведчыць рэйтынгі палітычных партый і грамадскапапітычных рухаў за апошнія гады. Падтрымка людзьмі дзвюх вядучых палітычных партый — Беларускага Народнага Фронту (БНФ) і Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ), праграмныя мэты і задачы якіх нярэдка з’яўляюцца поўнасцю супрацьлеглымі, на працяіу 1991—1995 гг. даволі моцна вагалася ў залежнасці ад найбольш важных, істотных падзей грамадскага жыцця. Так, у адпаведнасці з сацыялагічным апытаннем тысячы рэспандэнтаў у 55 населеных пунктах Беларусі (даследаванне ахоплівала ўсе асноўныя сацыяльнадэмаграфічныя групы насельніцтва), рэйтынг БНФ быў найвышэйшым у верасні 1991 г. (12,1 працэнта), а ПКБ у той жа час — самым нізкім (1,1 працэнта), што відавочна было звязана з наступствамі жнівеньскага путчу. Аднак у далейшым рэйтынг ПКБ паступова ўзрастаў, дасягнуўшы свайго піку пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у всрасні 1994 г. (13,4 працэнта), а ў красавіку 1995 г. быў 8,8 працэнта, тады як адпаведныя лічбы для БНФ складалі 10,6і 11,1 працэнта. Паданых сацыялагічнай лабараторыі “Новак” у пачатку мая бягучага года за Партыю камуністаў выказала гатоўнасць аддаць свае галасы 12 % апытаных грамадзян, тады як за Народны фронт — 8,7 %. Прычым варта яшчэ адзначыць, што за агюшні час паступова ўзрастае папулярнасць тых партый (напрыклад, Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская экалагічная партыя і інш.), якія яшчэ годдва таму назад мелі пракіычна нулявы рэйтынг.
Як бачна, насельніцтва нашай краіны паводле сваіх палітычных арыентацый дастаткова выразна падзелена паміж прыхільнікамі інтэрнацыянальнакамунісгычных і нацыянальнадэмакратычных поглядаў, у той час як астатняя частка грамадзян альбо ўвогуле праяўляе апалітычнасць, альбо ў той ці іншай ступені сімпатызуе прадстаўнікам асобных з тых прыкладна трыццаці палітычных партый і рухаў, якія на сённяшні дзень афіцыйна зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь.
Аб значнай распаўсюджанасці падобнага індыферэнтызму да падзей грамадскапалітычнага жыцця можна зрабіць выснову на падставе аналізу ўдзелу насельніцтва краіны ў рэферэндуме і двух турах выбараў дэпу'татаў Вярхоўнага Савета ў маі 1995 г. Згодна з афіцыйнымі данымі, у рэспубліканскім рэфе
85
рэндуме 14 мая 1995 г. зусім не прымала ўдзелу 35,2 працэнта ад аіульнай колькасці грамадзян, якія мелі права ў ім удзельнічаць. У першым туры выбараў не прыйшлі на выбарчыя ўчасткі 35,3 працэнта ад усіх выбаршчыкаў, а ў другім — яшчэ болый — 43,4 працэнта. Прычым у сельскай мясцовасці, як і заўжды, людзі галасавалі больш актыўна, чым у гарадах (напрыклад, у сталіцы рэспублікі на другі тур выбараў прыйшло ўсяго 38,45 працэнта, тады як у Магілёўскай вобласці — ажно 61,6 працэнта выбаршчыкаў).
Вышэйпрыведзеныя лічбы пераканаўча пацвярджаюць, што на Беларусі ў сучасны перыяд існуе досыць шматлікі пласт тых людзей (каля трэці ад колькасці ўсіх дарослых грамадзян, альбо прыкладна 2,5 млн. чалавек), якія праяўляюць відавочны абсентэізм, г.зн. свядома ўхіляюцца ад ўсялякага ўдзелу ў выбарчых кампаніях, галасаваннях і ўвогуле ў палітычным жыцці. Цікава адзначыць, што з прыведзенымі лічбамі відавочна карэлююць і вынікі нядаўняга агульнабеларускага апытання розных груп насельніцтва адносна даверу дзяржаўным і грамадскім структурам.
Паводле дадзенага даследавання, амаль кожны трэці рэспандэнт (29 %) “поўнасцю не давярае” міліцыі, кожны чацвёрты (25 %) — мясцовым уладам, a кожны пяты — традыцыйным прафсаюзам (22 %) і органам правасуддзя (20 %). У той жа час найбольшым даверам сярод насельніцтва нашай краіньі карыстаецца царква, якой “поўнасцю давярае” кожны трэці (33 %), а таксама прэзідэнт (24 % даверу) і войска (адпаведна 15 %). Прычым гэтыя шматлікія “недаверлівыя абсентэісты” ў перспектыве ўсё ж могуць (пад уплывам розных фактараў) большменш дакладна самавызначыцца і тым самым істотна змяніць ужо звычайны расклад палітычных сілаў на Беларусі. Але пакуль можна небеспадстаўна сцвярджаць, што немалая частка сучаснага беларускага грамадства знаходзіцца, гаворачы словамі Э.Дзюркгейма, у стане анаміі, г.зн. ва ўмовах своеасаблівага нарматыўнакаштоўнаснага вакуума, калі былыя ідэалы, каштоўнасці ўжо ў значнай ступені развенчаны, а новыя яшчэ не сфарміраваны.
Праўда, другая частка грамадства ў той ці іншай ступені вызначыла свае каштоўнасныя арыентацыі, папітычныя ўстаноўкі. Так, на сённяшні дзень электарат дзвюх асноўных грамадскапалітычных плыняў нацыянальнадэмакратычнай і камуністычнай — у цэлым ужо сфарміраваўся і з’яўляецца даволі стабільным, устойлівым. Так, колькасць прыхільнікаў першай плыні складае прыблізна 12—18 працэнтаў, што лацвярджаецца вынікамі першага тура прэзідэнцкіх выбараў (чэрвень 1994 г.) і ўжо згаданага рэспубліканскага рэферэндума. Менавіта ў межах гэтых 12—18 працэнтаў знаходзяцца як колькасць прагаласаваўшых на прэзідэнцкіх выбарах за Пазьняка і Шушкевіча, так і сказаўшых”супраць” паўсіх чатырох пытаннях рэферэндуму. Пры гэтым найбольш паслядоўнікаў нацыянальнадэмакратычных пазіцый пражывае ў гарадах (найперш у Мінску і абласных цэнтрах) і адносіцца пераважна да творчай інтэлігенцыі, служачых, вучнёўскай моладзі. У тсй жа час прыкладна такая ж
86
колькасць прыхільнікаў камуністычных ідэй (далучаючы сюды і значную частку падтрымліваючых аграрнікаў) ахоплівае ў асноўным вяскоўцаў і частку гараджан, прадстаўнікоў чыноўніцтва, пенсіянераў, ветэранаў і інш.
Відавочная палярызацыя, своеасаблівая амбівалентнасць (дваістасць) ментальнасці грамадзян Беларусі праяўляецца таксама і ў іх адносінах да дзейнасці прэзідэнта краіны. Як сведчаць спецыяльныя сацыялагічныя даследаванні, у сучасны перыяд палітыку прэзідэнта “поўнасцю адабрае” 14,8 % насельніцтва рэспублікі, тады як амаль столькі ж “поўнасцю не адабрае” (12,7 %), а чвэрць рэспандэнтаў (26 %) увогуле не змагла выказаць свайго ўласнага меркавання наконт пастаўленага пытання. Прычым рэйтынг прэзідэнта звычайна вышэйшы сярод менш адукаванай аўдыторыі і асоб пенсійнага альбо перадпенсійнага ўзросту. Безумоўна, невыпадкова гэтыя дадзеныя практычна супадаюць з вышэйпрыведзенымі лічбамі аб узроўні падтрымкі людзьмі асноўных палітычных партый краіны.