• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
    
    79
    
    стэпаў, вялікіх дарог, высокіх гораў, глыбокіх сініх мораў, што наіуральна адсутнічае ў беларускім фальклоры. У апошнім невыпадкова найчасцей узгадваюцца такія найбольш раснаўсюджаныя архетыпы мясцовага краю і прыроды, як лес, балота і поле (“Лес чуе, а поле бачыць”, “Слухай, дуброва, штс лес гаворыць”, “Балота без чорта не будзе”, “Абы балота, то і чорт будзе”). Варта адзначыць, што ў прыведзеных беларускіх прыказках яўна адчуваюцца асобныя рысы антропамарфізму, анімізму, веры ў вобразы народнай дэманалогіі (сярод якіх менавіта “чорт” і па сёння з’яўляецца самым пашыраным і “папулярным” у народзе персанажам).
        Уяўленні беларусаў аб часе нярэдка існавалі як бы злітна, паяднана з прасторавымі арыентацыямі (“На свеце ўсяляк бывае”, “Як бы чалавек знаў, дзе спаткнецца, то б абышоў тое месца”, “He за нас свет пачаўся і не за нас скончыцца” і інш.) Аднак у беларускім фальклоры ёсць мноства выказванняў, непасрэдна прысвечаных разуменню часу — “На ўсё трэба час”, “Час не чакае”, “Усё свой час мае”, “Час на час не ўдаецца”. Як бачна, беларусы даволі добра разумелі зменлівасць, незваротнасць “цячэння” часу, яго важнасць для чалавечай жыццядзейнасці. Аб гэтым жа сведчаць і многія іншыя фразеалагізмы, у якіх узгадваецца не абстрактны “час”, а дакладна акрэсленыя часавыя адрэзкі: “Што гадзіна, то навіна”, “На год сем прыгод, а на вяку — без ліку”, ‘Тадзіна гадзіне, год году — розь”, “У адзін дзень сем перамен”, “Учарашняга дня не дагоніш”, “Дзень наш, век наш”. Асобныя прамежкі часу ў беларусаў іншым разам персаніфіцыраваліся з чалавекам: ‘Тод — вялікі чалавек”, “Дзень дню розь: адзін — матка, а другі — мачаха”, што з’яўляецца, верагодна, адлюстраваннем старажытнага антропамарфізму.
        Увогуле, сам беларускі тэрмін “час’’ семантычна паходзіць ад слоў “часаваць”, “чакаць”, што ўскосна можа сведчыць аб пэўнай замедленасці, нетаропкасці руху часу ў ментальнасці беларусаў. Дарэчы, беларускае ўспрыманне часу ў пэўным сэнсе нагадвае рускае, бо, скажам, слова “время” верагодна паходзіць ад “временнть”, а “год” — ад “годнть”, г.зн. ждать. Прычым расійскі фалькларыст Ул.Даль прыводзіць і такое паказальнае слова, як “временнтель”, што значыць чалавек нерашучы, ’’медлнтель”, а таксама шэраг рускіх нрыказак з сэнсам апраўдання некаторай прамарудлівасці: “Поспешншь — людей насмешншь”, “Тнше едешь — дальше будешь”, “Сколько лет, сколько знм прошло”, “Век жнть, век ждать” (дзеля параўнання прыгадаем тут адпаведныя беларускія выказванні “Паволі едучы, далей будзеш”, “Многа вады ўплывець, пакуль чалавек таго дажывець”, “Прытка едзеш — галаву звернеш”). Звяртае на сябе ўвагу і невыпадковая схільнасць да азначэння часавых змен у паняццях накшталт “прайшло”, “уплыло” і да т.п.
        3 аналізу розных фальклорных крыніц можназрабіць выснову і аб досыць прыкметнай “спавернутасці” ментальнасці беларусаў да мінулага, былых нормаў жыцця і традыцый. Беларус увесь час нібыта азіраецца назад, зза чаго
    
    80
    
    сённяшняе і будучае паўстаюць нейкімі неакрэсленымі, цьмянымі, нібы другараднымі: “Пакуль жыць, не забыць”, “Што было — то ведаем, а што будзе — то ўгледзім”, “Даўней было складаней”, “Што было, то было, ужо ўсё перамінула”, “Няма чаго наперад загадваць”, “Ці так , ці сяк няхай будзе і інш.
        Жывыя ўспаміны аб даўно мінулых часах адлюстраваліся ў многіх беларускіх легендах, паданнях, гістарычных песнях, баладах, казках. Так, тыповымі сведчаннямі своеасаблівага кансерватызму ментальнасці беларусаў з’яўляюцца фраза з аднаго беларускага падання: “1 этак жылі прадзеды і дзяды”, якую нашы продкі казалі ў апраўданне сваёй няздольнасці палепшыць сваё нярэдка гаротнае жыццё, а таксама сярэднявечны дзяржаўнапалітычны прынцып “старыны не рухаць” і абапірацца на “прыклад нашых продкаў . Між іншым, невыпадкова на Беларусі яшчэ з дахрысціянскіх часоў быў вядомы культ продкаў, з якога назней узнік народны памінальны абраду памяць аб памерлых родзічах — “дзяды”, які спраўляўся звычайнатрычатыры разы ў год. У адрозненне ад надобных схільнасцей беларусаў, напрыклад, для дынамічных амерыканцаў больш уласціва арыентацыя не на мінулае, а найперш на сучаснасць і на будучыню (дастаткова прыгадаць хаця б знакамітую “амерыканскую мару ).
         Паколькі жыццё беларусаў заўсёды моцна залежала ад прыродных з яў, ад розных пораў года, альбо прыроднасезонных цыклаў, то ім быў уласцівы т.зв. “каляндарны модус” (накірунак) мыслення. Гэта пераканаўча пацвярджаецца пры разглядзе беларускага народнага календара і адпаведных яму фальклорных твораў. Як вядома, у беларускі народны каляндар традыцыйна ўключаюцца розныя святы і прысвяткі, якія адбываліся ў вызначаныя дні, тыдні на працягу ўсяго каляндарнага года — ад студзеня па снежань. У народным светабачанні большасць дзён года мела сваю дакладную назву, тады ж выконваліся адпаведныя абрады, дазваляліся асобныя віды работ (а часам, наадварот, поўнасцю забаранялася любая праца), праводзіліся адпаведныя гульні, спяваліся песні. Аддюстраваннем адмысловага “прыроднакаляндарнага модусу ментальнасці беларусаў можна небеспадстаўна лічыць і тое, што назва кожнага месяца года была непасрэдна звязана з пэўнымі асаблівасцямі прыродных, кліматычных з’яў (успомнім хаця б красамоўныя назвы сіудзень, люты, сакавік, ліпень, лістапад, снежань, што, напрыклад, не ўласціва адпаведным рускім назвам).
         Варта адзначыць, што ў сваёй аснове беларускі народны каляндар склаўся яшчэ ў старажытнасці, а затым з цягам часу паступова папаўняўся новымі святамі, абрадамі і г.д. Стагоддзямі ён выконваў ролю своеасаблівага арыенціра для жыццядзейнасці чалавека ў межах разнастайных часавых цыклаў (гадавых, сезонных, месячных, тыднёвых і сутачных). 3 усіх чатырох пораў года найбольшая ўвага відавочна надаецца беларусамі веснавому цыклу. Аб гэтым сведчыць, нанрыклад, вялікая колькасць менавіта веснавых песень (вяснянак),
    
    81
    
    якія найлепш захаваліся ў беларусаў, а таксама адмысловыя народныя абрады, практычна невядомыя іншым славянскім народам — “гуканне вясны”, валачобніцтва. Дарэчы, спецыяльны аналіз беларускіх прыказак і прымавак паказаў, што найбольшая іх колькасць прысвечана менавіта вясне (каля 40, альбо 34,8 % ад усіх апублікаваных твораў) як часу абуджэння прыроды і пачагку асноўных сельскагаспадарчых работ, а найменшая — восені (усяго 15 твораў, або 13 %), тады як зіме і лету  прыкладна па 30 прыказак і прымавак (г.зн. па 26.1 %).
         Як вядома, у кожную пару года адзначалася шмат “народнарэлігійных” святаў (у якіх нярэдка своеасабліва перапляталіся язычніцкія і хрысціянскія элементы, матывы), але самым галоўным сярод іх было таксама веснавое Вялівдзень, Узаскрэсенне Хрыстова, хаця і іншыя святы таксама мелі немалос значэнне (зімою — Каляды, Ражство Хрыстова; летам — Купалле, Сёмуха, Спас; восенню — Пакровы, Дзяды). 3 вялікімі і малымі святамі, прысвяткамі нярэдка былі звязаны і выпрацаваныя стагоддзямі народныя прыкметы, гаспадарчыя назіранні (“Ад Каляд не ідзець у лад”, “3 Вялікдзеня птушкі пачынаюць пець , “Да МІКолы няма дабра ніколі”, “Прышоў Спас — усяму час” і інш.). Увогуле, розныя віды працоўнай дзейнасці і адпачынку, усялякія дазволы і забароны беларусаў заўсёды прымяркоўваліся да святочных дзён, а таксама часу перад імі і пасля іх (“Барыс — за саху бярысь”, “Ілля блізкі: гніся, баба, нізка уставан раненька, ды жні дапазненька”,“Па Міколі не сей аўса ніколі”).
         Лднак традыцыйная ментальнасць беларусаў, выпрацаваная стагоддзямі іх уласнага жыцця, бьіла ў пэўным сэнсе дэфармавана ў перыяд існавання савецкан таталітарнай сістэмы. Калі браць пад уваі у толькі фальклорныя творы савецкага часу, то своеасаблівым прыкладам “укаранення” (хаця нярэдка і паказнога, неглыбокага) ў свядомасць часткі беларусаў розных ідэалагем, г.зн. ідэалапчных установак і стэрэтыпаў, могуць служыць насіупныя афіцыйна дазволеныя прыказкі і прымаўкі: “Ленінізм  верны шлях у камунізм”, “Нам не страшна ў бядзе, бо нас партыя вядзе”, “Рэвалюцыя прыйшла, людзям шчасце прынесла”, “У калгасе жыць  шчаслівым быць”, “He спадзявайся на , ТІ буДЗС ³ калгаса падмога”, “Для савецкага народа кругом вольная дарога , Савецкі народ  міру аплот” і шэраг іншых.
         Але, безумоўна, не ўсе беларусы верылі ў такія гіераважна нпучна створаныя і ілюзорныя ідэалагемы, таму ўлады свядома замоўчвалі тыя народныя выказванні, у якіх выказваліся абсалютна супрацьлеглыя меркаванні: “Як у нашым у калгасе // Дысцыпліна паднялася //Адзін робіць, сем ляжыць // Ах як добра стала жыць”; “Правадыр наш бацька Сталін // 3 ім заможнымі мы сталі / / Працадзён у нас багата // А слёз, гора поўна хата”; “He баюся я марозу // He баюся холаду // А баюся я калхозу // Што памру ад голаду” і да т.н. Таму відавочна, што нават і ў перыяд шматгадовага панавання адміністрацыйнакаманднан сістэмы пэўная частка насельніцтва нашай краіны захоўвала свае трады
    
    82
    
    цыйныя рысы ментальнасці, не паддавалася ілжывай савецкакамуністычнай агітацыі і прапагандзе, накіраванай урэшце рэшт на паступовую аберацыю (г.зн. адхіленне) свядомасці сваіх грамадзян у неабходным уладам накірунку.
    
    
                ГРАМАДСКАПАЛІТЫЧНЫЯ АРЫЕНТАЦЫІ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСІ Ў СУЧАСНЫ ПЕРЫЯД
    
    
        На працягу XX ст. ментальнасць і паводзіны не толькі насельнікаў нашай краіны, але і практычна ўсіх народаў свету дастаткова прыкметна змяніліся. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена такім незвычайным сацыяльным феноменам, як “паўстанне мас” (вызначэнне Х.АртэгііГасета). Аднак яшчэ раней, прыкладна стагоддзе таму назад, выдатны французскі філосаф Г.Лебон прарочыў хуткі надыход “эры мас”, якая непазбежна выведзе на авансцэну гісторыі натоўпы людзей, што ў сваю чаргу выкліча істотныя перамены ў жыццядзейнасці народаў. Ва ўмовах панавання натоўпу (“толпы”) — гэтай “глебы, у якой караняцца ўсе нашы метафізічныя, палітычныя, рэлігійныя і сацыяльныя светапогляды”, свядомая асоба знікае, прычым пачуцці і ідэі асобных індывідаў прымаюць адзін і той жа накірунак.
        Падзеі наступных часоў пераканаўча пацвердзілі слушнасць такіх меркаванняў. Сапраўды, у XX ст. у выніку няўхільнага ўзрастання ролі аморфных мас узнік своеасаблівы тып “масавага чалавека”, вызначальнымі рысамі якога можна лічыць бязлікасць, схільнасць да аі рэсіўнасці, насілля і непрыняцця апазіцыйных настрояў, атаясамленне сябе з дзяржавай, абагаўленне моцнай улады, няздольнасць да стваральнай дзейнасці. На думку асобных заходніх даследчыкаў, падобныя асаблівасці ментальных установак, а таксама, напрыклад, ксенафобія, кансерватыўнасць, стэрэатыпнасць мыслення, арыентацыя на сілу і некрытычныя адносіны да існуючых парадкаў, з’яўляюцца тыповымі рысамі т.зв. “аўтарытарнай асобы”, якая разглядаецца як аснова таталітарнааўтарытарных рэжымаў. У краінах, дзе ўсталяваўся таталітарызм (а датакіх краін адносіўся і былы СССР), ён не толькі штучна абмяжоўваў свабоду мыслення, думкі, але і дыктаваў людзям, як увогуле трэба сябе паводзіць, думаць, гаварыць і адчуваць.