Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
60
Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў) выяўлялася ў даволі ўстойлівым бытаванні саманазвы “беларусцы” альбо радзей — “беларусы”, “белыя русы”, “выхадцы з Белай Русі”.
3 канца XVII — пачатку XVIII ст., па вобразным выразе М.Багдановіча, на ' Беларусі ўжо даволі адчувальнай стала “летаргія беларускага нацыянальнага жыцця”, што знайшло адлюстраванне ў паступовай паланізацыі вышэйшага і сярэдняга слаёў беларускага дваранства, шляхты і гарадскога мяшчанства. Многія прадстаўнікі прывілеяваных саслоўяў у XVII—XVIII стст. мянялі сваю беларускую (“ліцвінскую”) самасвядомасць, засвойвалі польскую мову, а часам прымалі каталіцкую веру і ў выніку пачыналі лічыць сябе ўжо католікамі, палякамі. Дарэчы, падобнае апалячванне беларусаў у тыя часы з’яўлялася адной са своеасаблівых крыніц павелічэння колькасці палякаў на Беларусі, бо, як вядома, масавых міграцый сюды палякаў з тэрыторыі Польшчы ў тыя часы не было зафіксавана. Зыходзячы з вышэйсказанага, можна лічыць, што этнічная самасвядомасць пералічаных слаёў беларускага насельніцтва іншы раз мела тэндэнцыю не да далейшага яе паглыблення і развіцця, а, наадварот, да своеасаблівага “рэгрэсу”, “дэградацыі”.
На працягу XIX — пачатку XX ст. у нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыліся даволі істотныя змены, выкліканыя ўзмацненнем працэсаў кансалідацыі беларускай народнасці ў нацыю. Аднак рост этнічнай самасвядомасці беларусаў штучна стрымлівалі спачатку тэндэнцыі да паланізацыі, акаталічвання, а пазней — прыкладна з сярэдзіны XIX ст. — татальнай русіфікацыі беларускага насельніцтва. Гэтыя фактары нібы “разрывалі” беларускі этнас па канфесіянальнай прыкмеце, што ў выніку нярэдка прыводзіла да змянення беларусамі сваёй нацыянальнасй самаідэнтыфікацыі. Так, у XVII— XIX стст. мелі месца выпадкі замены этнанімічных вызначэнняў асобных груп людзей канфесіянальнымі (канфесіёнімамі).
На Беларусі ў XIX — пачатку XX ст. некаторыя групы мясцовага каталіцкага насельніцтва беларускага паходжання лічылі сябе (у адпаведнасці з канфесіянальнай прыналежнасцю) палякамі, а ііраваслаўныя — рускімі. Своеасаблівая “разарванасць” этнасу на дзве часткі па рэлігіі перашкаджала фармаванню агульнаэтнічнай самасвядомасці і “выпрацоўцы” пачуцця нацыянальнай еднасці ўсіх беларусаў. Хаця многія з іх (па паходжанні) адносілі сябе або да рускіх, або да палякаў, але ўсё ж яны ў большасці выпадкаў размаўлялі пабеларуску, добра ведалі беларускія абрады, звычаі, народныя спевы, казкі, легенды і г.д. Таму не выпадкова Ф.Шантыр — першы нарком нацыянальных спраў БССР — у 1918 г. пісаў, што беларускі народ, забыўшы пад даўленнем гістарычных фактараў (найперш тут маецца на ўвазе палітыка паланізацыі і русіфікацыі, штучнае абмежаванне сферы выкарыстання беларускай мовы ў XVII—XIX стст. і інш. — Аўт.) сваё нацыянальнае імя,... у цэлым не перастаў быць самім сабою, народам з сваім гістарычным мінулым, з сваім уласным
61
і.менем. Нават знаходзячыся працяглы час як бы ў “паўсне нацыянальнай несвядомасці”, беларускі народ заўсёды разумеў сваю нацыянальную асобнасць, самабытнасць і непадобнасць да іншых народаў.
Паступова, у другой палове XIX ст., этнанімічная саманазва “беларусы ” распаўсюджвалася і на захад Беларусі, у тыя раёны, дзе мясцовае насельніцтва ў мінулым вызначалася пераважна як ліцвіны і дзе было нямала этнічных палякаў і апалячаных беларусаў. Царскаму ўраду, які вёў барацьбу з “паланізмам”, было якраз даволі выгадна, каб жыхары Беларусі ўсведамлялі сябе непалякамі’ дзеля чаго мясцовыя чыноўнікі зрэдку дазвалялі абмежаванае выкарыстанне беларускай мовы, але, па сугнасці, лічылі мясцовых беларусаў “адгалінаваннем рускага народа”. Урадавыя колы Расійскай імперыі імкнуліся, на думку этнографа А.Шлюбскага, выкарыстоўваць беларускую мову для найлепшага правядзення русіфікацыі і для вялікадзяржаўных мэт, адначасова не дазваляючы праяўляцца ніякаму “провннцнальному (г. зн. беларускаму і польскаму) пагрнотнз
У Х!Х пачатку XX ст. пераважна ў паўночназаходніх і цэнтральных раенах Беларусі ў першую чаргу сярод непісьменных і малапісьменных сялян, гараджан была пашырана лакальнатэрытарыяльная саманазва “тутэйшыя”, якую нават асобныя прадстаўнікі інтэлігенцыі ўспрынялі як універсальны беларускі этнонім. Значная частка беларускіх сялян вызначала сябе тутэйшымі , ‘тубыльцамі” або “наськімі”, а не беларусамі, рускімі, палякамі.
_ Названы феномен “тутэйшасці” з’яўляўся своеасаблівым вынікам ранейшай дэнацыяналізацыі і стаў сапраўднай трагедыяй для нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, што знайшло вобразнае адлюстраванне ў знакамітай п есе Я.Купалы “Тутэйшыя” (1922). Расгіаўсюджанне гэтагатэрміна сведчыла пра вельмі нізкі ўзровень менавіта нацыянальнай самасвядомасці значнай часткі беларускага народа ў перыяд, калі паступова пашыраўся беларускі нацыянальнавызваленчы рух, узрастала колькасць нацыянальнасвядомых людзей____ найперш сярод інтэлігенцыі, шляхты, разначынцаў. Аднак дзеля справядлівасці варта заўважыць, што хаця “тутэйшыя” (па выразе аднаго з герояў згаданай п’есы) былі “вялікае нішто” для свайго народа, але яны, не лічачы сябе ўласна беларусамі, усё ж не адносілі сябе ні да рускіх, ні да палякаў, г. зн. не паддаліся поўнай асіміляцыі. Самасвядомасць “тутэйшых” не мела выразнага этнічнага зместу, а з яўлялася “размытай”, неакрэсленай. А ўвогуле, падобная “хвароба тутэйшасці аказалася, як сведчыць гісторыя, да канца не вылечанай нават да цяперашняга часу.
Даволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20я гг. XX ст„ у перыяд правядзення ў рэспубліцы дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай кулыуры, „ашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія бела
62
русы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру “мужыцкімі”, “халопскімі”, “ніжэйшымі” (у параўнанні з “вялікай” рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя стэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае “бацькоўскія карані”. Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта “матчыну” беларускую мову (найперш мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20х гг. беларусыкатолікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат) толькі на той падставе, што трымаліся каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай.
У далейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і пад уплывам палітыкі “контрбеларусізацыі” 30х гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі (аж да канца 80х гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, самасвядомасць і родную мову. Сведчаннем узмацнення працэсаў моўнай асіміляцыі беларусаў, своеасаблівага “рэгрэсу” іх нацыянальнай самасвядомасці могуць служыць наступныя факты. Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. I наадварот, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго толькі за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6%.
Рэгіянальныя асаблівасці нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва рэспублікі ўскосным чынам адлюстраваліся і ў выбарах первзага прэзідэнта краіны. Паколькі з шасці кандыдатаў, якія ўдзельнічалі ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, толькі два (Пазьняк і Шушкевіч) — гэта прыхільнікі беларускасці, выразнікі беларускай нацыянальнай ідэі, то з гэтага можна зрабіць (з пэўнай доляй умоўнасці) некаторыя высновы. Найболып высокі ўзровень менавіта нацыянальнай самасвядомасці, відаць, характэрны для жыхароў заходняй і цэнтральнай Беларусі, бо, напрыклад, у Гродзенскай вобласці за Пазьняка і Шушкевіча прагаласавала 30,8% ад усіх удзельнікаў выбараў, тады як у Магілёўскай вобласці аднаведная лічба склала ўсяго 8,5%. Акрамя таго, самым высокім “рэйтынг” гэтых палітыкаў аказаўся ў сталіцы рэспублікі, дзе яны разам “узялі” ажно 42,1% усіх галасоў, што больш чым у тры разы перавышае вынікі па г. Магілёве (12,7%). Вышэйпрыведзеныя лічбы яшчэ раз пацвердзілі (хаця і ўскосна), што, як і ў мінулым, нацыянальная самасвядомасць беларусаў вызначаецца большай развітасцю і глыбінёй у заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі ў адрозненне ад больш асіміляванага, зрусіфікаванага насельніцтва ўсходніх рэгіёнаў рэспублікі.
Вынікі перйіага агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 г. сведчаць аб тым, што ў сучасны перыяд немалая частка беларускага насельніцтва вызначаеццэ даволі нізкім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці, унутрана не падзяляе ідэі аб умацаванні незалежнасці сваёй краіны, развіцці беларускай
63
мовы, культуры. Так, за наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай выказалася 83,3% ад прыйшоўшых на рэферэндум (каля 54% ад усіх зарэгістраваных), тады як супраць гэтага —усяго 12,7% ці 8,2% ад колькасці маючых права прыняць удзел у рэферэндуме. Адпавсдныя лічбы па пытанні аб мэтазгоднасці замены дзяржаўнай сімволікі склалі 75,1 (48,6%) і 20,5% (13,3%). У той жа час трэцяя частка ўключаных у спісы (прыкладна 2,6 млн. чал.) увогуле не прыйшла на рэферэндум, праявіўшы індыферэнтызм, абыякавасць да вырашаемых праблем. Гэта яшчэ раз пераканаўча пацвярджае, што за апошнія гады ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці адбывалася даволі марудна і было ўласціва не вельмі шырокаму колу беларусаў.
Такім чынам, даследаванне гістарычнай эвалюцыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў дазваляе зрабіць агульныя высновы. Уласна нацыянальная самасвядомасць беларусаў большменш акрэслена аформілася адносна позна, у перыяд XIX — пачатку XX ст. Да таго часу для беларусаў была характэрна пераважна этнічная самасвядомасць, прычым найперш у форме лакальнатэрытарыяльных, этнацэнтрычных саманазваў (феномен “тутэйшасці” быў даволі шырока распаўсюджаны на Беларусі).
Пачынаючы з пачатку XIX ст. далейшая эвалюцыя, паглыбленне нацыянальнай самасвядомасці былі штучна запаволены пад уплывам паланізацыі, а з другон паловы XIX ст. — татальнай русіфікацыі. Прыкмезная актывізацыя працэсаў фармавання, “крышталізацыі” нацыянальнай самасвядомасці сярод беларусаў практычна ўсіх сацыяльных катэгорый і груп назіралася ў канцы XIX пачатку XX ст., асабліва ў 20я гг., пад час правядзення палітыкі беларусізацыі. У наступныя дзесяцігоддзі зноў пачаўся перыяд “заняпаду” нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, што было непасрэдна звязана з разгортваннем “антыбеларусізацыі” ў 30—80я гг. Канкрэтнагістарычны аналіз паказаў, што нацыянальная самасвядомасць хутчэй, дынамічней фарміравалася ў заходняй частцы Беларусі, у той час як насельніцтва яе ўсходніх земляў было заўсёды больш моцна дэнацыяналізавана. Асноўнымі носьбітамі нацыянальнай самасвядомасці ў XIX—XX стст. былі пераважна прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, часткова сялянства, служачых і інш. Увогуле, гістарычная эвалюцыя нацыянальнай самасвядомасці беларусаў вызначалася нераўнамернасцю, наяўнасцю перыядаў не толькі яе паглыблення, але і рэгрэсу, замаруджанай дынамікай яе фармавання і развіцця.