• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Ну, а потым гэтыя “глыбакадумныя” парадырэкамендацыі клаліся ў аснову праграмных дакументаў і практычнай дзейнасці афіцыйна зарэгістраваных беларускіх “славянскіх сабораў” і “народных рухаў”, лідэрамі якіх па дзіўным супадзенні аказваліся чыноўнікі з урадавых кабінетаў, а таксама розных мясцовых філіялаў ЛДПР, РНА, “Памяці” і да т.п. Варга таксама прыгадаць, што незадоўга да таго памятнага выступлення Вячаслава Францавіча з абгрунтаваннем “асноўнай мэты свайго жыцця” ў друку з’явілася серыя артыкулаў аднаго з таіачасных ідэолагаў “славянскага нацыянальнавызваленчага руху”, у якіх сцвярджалася, інто зыход бітвы за Расію, заўсю славянскую цывілізацыю ў многім залежыць ад нейтралізацыі “іншароднага цела” (сіянізму) і што калі Народны Трыбунал Справядлівасці” прыгаворыць ‘‘агентаў уплыву” (г.зн. тых, хто разваліў СССР) да смяротнай кары, то “нменем ввергнутого нмн в страда
    
    72
    
    ння народа она должна быть нсполнена через повешенне. Онн не достойны расстрела” (“Полнтнка. Познцня. Прогноз”. 1993. Выпуск № 1). Вось такім шляхам рэкамендавалі тады аднавіць і ўсталяваць “моіцную евразнйскую державу”, а значыць, дасягнуць т.зв. “славянскага адзінства”.
    
    
                ДЭНАЦЫЯНАЛВАВАНАЕ ГРАМАДСТВА 1 АЎТАРЫТАРЫЗМ
    
    
        Уся гэтая дэмагогія і блюзнерскарэпрэсіўная лексіка мелі на мэце разбурэнне этнічнай самасвядомасці беларусаў і пераўтварэнне іх у “казённых парабкаўпралетарыятаў без сваёй гаспадаркі, без сваёй бацькаўшчыны і без уласнай волі” (А.Станкевіч). Калі ж сказаць прасцей — дык выхаванне звычайнага чалавека “натоўпу”, бяздумнага выканаўцу чужой волі, які апеліруе толькі да “моцнай” улады і “моцнага” лідэра і праз іх навязвае грамадству свой густ і норавы. А з “масавай”, дэнацыяналізаванай псіхалогіяй вельмі лёгка захапіць уладу і трымаць народ у паслушэнстве, выкарыстоўваючы надзвычайныя меры кіравання, пазаправавыя, гвалтоўныя метады расправы з апазіцыяй і нацыянальна свядомай часткай грамадства, перакладваць віну за правалы ў сваёй палітыцы на міфічных унутраных і знешніх ворагаў.
        Ну, скажыце, калі ласка, як тут не ўспомніць былых славянафілаў, якія не прызнавалі асобнасці, асабліва палітычнай, іншых славянскіх народаў, апрача расійцаў, і лічылі, што ўсе гэтыя народы павінны зліццаў адзін народ—расійскі і падацца пад кіраўніцтва расійскага цара.
        Ды аб якой наогул славянскай салідарнасці можа ісці размова, калі ў жыцці такой салідарнасці ніколі не было і няма. “Расеец душыць беларуса і ўкраінца, чэх славака, серб — балгара і харвата, душаць і іншыя, словам, аж зямля славянская стогне ад “братняй салідарнасці”, — так пісаў В.Гадлеўскі ў 1939 г. у газеце “Беларускі фронт”, якая выходзіла ў Вільні (“Спадчына”, 1993, № 2). A якая была славянская салідарнасць, скажам, у нашыя часы? Хто накрыў за адну ноч танкамі і бронетранспарцёрамі братнюю Чэхаславакію і задушыў распачатую там “аксамітную рэвалюцыю”? Хто прымусіў браніраваным кулаком растаптаць польскую “Салідарнасць”, а разам з ёю і свабодалюбівыя памкненні брацкага польскага народа, якому яшчэ класікі марксізму завяшчалі стаць апорай дэмакратыі ў Еўропе? А хто, нарэшце, у паўночнай тайзе і тундры ў тысячах канцлагераў ГУЛАГа знішчаў мільёны сваіх родных братоўрасіян, украінцаў, беларусаў і ўсіх без разбору класавых ворагаўіншародцаў? А хто сёння праяўляе такую міласэрнасць і трывогу за лёс аднаго з братніх славянскіх народаў былой Югаславіі і не заўважае яго здзекаў і нянавісці да другога такога ж народа?
        Іншымі словамі, дзякуючы непадзельнаму ўладаранню іншаземных і мясцовых дэнацыяналізаваных гаспадароў Беларусь неаднойчы ахопліваў гістарычны нацыянальны анабіёз. На вялікі жаль, яе спрадвечнае імкненне да ўласнай самабытнасці і палітычнай незалежнасці не можа быць рэалізавана і
    
    
    73
    
    сёння, ва ўмовах дэклараванага суверэнітэту і фармальна дзеючай Канстытуцыяй. Прычына — усё ў той жа дэнацыяналізаванасці грамадства, касмапалітызме і ваяўнічай антыбеларушчыне некаторых уладных структур, партый і рухаў.
        Наглядным праяўленнем гэтых дэфармацый сталі наступствы ініцыіраванага ўладамі рэферэндуму ў маі 1995 г. Яго вынікі садзейнічалі рэзкаму згортванню працэсаў беларусізацыі ў розных сферах грамадскага жыцця і сталі свайго роду прысудам беларускай мове да яе поўнага заняпаду і ціхага сканання. Па звестках Міністэрства адукацыі і навукі, у 1995—1996 навучальным годзе каля 70 працэнтаў гіершакласнікаў былі аддадзены бацькамі ў рускамоўныя класы, значна зменшылася колькасць навучэнцаў у 2—4 класах з беларускай мовай навучання. У Мінску ў гэтым жа годзе толькі 20 працэнтаў першакласнікаў навучаліся на беларускай мове. 1 гэтаў той час, калі літаральна яшчэ з год назад лічылася, што рускіх пікол у перспектыве павінна застацца 12 працэнтаў — столькі, колькі жыве рускіх у Беларусі. Шпаркімі тэмпамі пайшоў працэс русіфікацыі ў сферы кулыуры, у сродках масавай інфармацыі, на Беларускім радыё і тэлебачанні.
        Сказанае зусім не азначае прыніжэння альбо адмаўлення ролі прагрэсіўнай рускай культуры ва ўзбагачэнні духоўнай культуры беларускага народа, хаця гэты працэс ішоў пераважна ва ўмовах татальнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі. Вядома, да прыкладу, што “саблазну” расійскага месіянства і нейкай выключнай ролі рускага народа не паддаліся іакія вядомыя дзеячы рускай культуры, як В.Астаф’еў, А.Ахматава, І.Бунін, М.Бярдзяеў, Д.Гранін, С.Залыгін, С.Кавалёў, Б.Пастэрнак, А.Платонаў, Д.Ліхачоў, А.Сахараў, Д.Шастаковіч і інш. 3 нацыяналкамуністычнымі і шавіністычнымі намерамі сённяшніх куміраў многіх падманутых і абяздоленых расіян не маюць нічога агульнага сапраўдныя пагрыёты братняй Расіі. Так што не аб “русафобіі” сёння трэба трывожыцца тым, хто “дамагаецца” разумення і дапамогі ад “старэйшага брата”. Лепш трэба паклапаціцца аб тым, як вывесці з нашай беларускай сям’і агрэсіўную “беларусафобію”, бо нянавісць да сваёй уласнай гісторыі і культуры, да свайго народа несумяшчальная з праяўленнямі ісціннай любові і павагі да іншых народаў.
        Такім чынам, паспяховае вырашэнне праблемы пераадолення вынікаў масавай дэнацыяналізацыі беларускага грамадства бачыцца не толькі ў захаванні нацыянальнай адметнасці і супраціўленні ціску разбуральных для этнасу абставін, а перш за ўсё ва ўмацаванні суверэнітэту дзяржавы, які выступае як замацаванне незалежнасці нацыянальнай самасвядомасці, прававая аснова функцыянавання і абароны нацыянальнай культуры. Але для таго, каб беларуская культура стала сапраўды свабоднай і незалежнай, трэба яснае ўсведамленне ўсім народам таго, што яго пастаяннае жаданне свабоды і незалежнасці духу можна ператварыць у чын.
    (“Літаратура імастацтва”, 12ліпеня 1996 г.)
    
    74
    
    
    
    
    
                    МЕНТАЛЬНАСЦЬ ГРАМАДЗЯН БЕЛАРУСІ Ў СУЧАСНЫ ПЕРЫЯД
    
    
    
    
        Звычайна вельмі істотны ўплыў на развіццё грамадства аказвае т.зв. фактар ментальнасці, на які раней у айчыннай гуманістыцы і ў сацыяльнай практыцы не звярталі фактычна ніякай увагі. Сфера ментальнасці заўсёды ўяўляе сабой надзвычай важны і неад’емны аспект жыццядзейнасці кожнага соцыума на ўсіх этапах яго гістарычнай эвалюцыі. Таму цяпер прыкметна ўзрастае навуковая актуальнасць і практычная значнасць усебаковага, уважлівага даследавання такога складанага феномена, як ментальнасць (г.зн. спосаб мыслення, склад розуму) розных супольнасцей людзей ці асобнага чалавека.
        Ментальнасць (або менталітэт) можна яшчэ вызначыць і як глыбінны ўзровень калектыўнай і індывідуальнай свядомасці, на якую ў немалой ступені ўплываюць і бессвядомыя, ці падсвядомыя імпульсы. Пры гэтым ментальнасць фарміруецца ў залежнасці ад этнакультурных асаблівасцей, традыцый, сацыяльных структур, і ў той жа час яна сама іх пэўным чынам фарміруе, выступаючы як цяжкавытлумачальны выток культурнагістарычнай эвалюцыі. Увогуле, на складванне і эвалюцыю менталітэту так ці інакш ўздзейнічаюць як прыроднабіялагічныя фактары (геназ ып чалавека, агульны генафонд народа, ландшафт і клімат месца пражывання), так і сацыяльныя (адметныя рысы сацыяльнаэканамічнага, грамадскапалітычнага, культурнага жыцця, асаблівасці сацыяльнай стратыфікацыі, сацыялізацыі і адаптацыі індывідаў, груп насельніцтва да канкрэтных абставін свайго жыцця і інш.).
        Даволі даўно ўжо было слушна заўважана, што кожная гістарычная эпоха мае свае адмысловыя забабоны, і ў нечым яна нагадвае індывідуальную душу, вызначаеццасваімі асаблівасцямі, спецыфічнымі якасцямі свядомасці. Паколькі грамадства складаецца з асобньгх індывідаў, арганічна “ўключаных” у дзейнасць разнастайных сацыяльных груповак, калектываў, арганізацый, то можна дастаткова ўмоўна лічыць, што менавіта сукупнасць індывідуальных і калектыўных ментальнасцей адпаведным чынам адлюстроўвае і ментальнасць усяго соцыума, а таксама якойнебудзь эпохі, нацыі.
        Пры гэтым варта адзначыць, што калектыўныя ўяўленні не могуць быць поўнасцю зведзены да індывідуальных, бо, як адначаў яшчэ стагоддзе таму назад сацыёлаг Э.Дзюркгейм, яны “выцякаюць” не з свядомасці індывідаў, узятых ізалявана, паасобку, а з іх аб’яднання, злучэння. Інакш кажучы, пры разглядзе менталітэту прадстаўнікоў этнічных супольнасцей неабходна мець на ўвазе, што ў ім асаблівасці індывідуальных светабачанняў нібы “сплаўлены” ў адзін цэласны феномен, унікальнасць якога якраз і тлумачыцца наяўнасцю калектыўных уяўленняў і пэўным уплывам т.зв. “калектыўнага бессвядомага” (вызначэнне належыць К.Г.Юнгу).
    
    75
    
        Усё вышэйсказанае абумоўлівае надзвычайную складанасць даследавання ментальнасцей, якія, напрыклад, французскі гісторык Ф.Брадэль называў сапраўднымі “цямніцамі”. Падобныя цяжкасці выкліканы яшчэ і тым, што да сённяшняга часу практычна няма адзінай агульнапрызнанай, усебакова распрацаванай методыкі аналізу ментальных працэсаў. Таму навукоўцы розных профіляў (гісторыкі, філосафы, кулыуролагі, псіхолагі і інш.) неаднолькава падыходзяць да высвятлення сутнасці і адметных рысаў ментальнасці прадстаўнікоў асобных гістарычных эпох, краін, сацыяльных груп.
        На наш погляд, адным з найбольш аптымальных падыходаў можна лічыць аналіз ментальнасці этнічных супольнасцей праз вывучэнне іх мовы, а таксама вуснай народнай творчасці— фальклору. Мажліва, менавіта ў асаблівасцях мовы і ў змесце аўтэнтычных фальклорных твораў найлепшым чынам адлюстраваліся адметныя рысы светабачання, спосаба мыслення, склада розуму таго ці іншага народа, яго глыбінныя ўстаноўкі, жыццёвыя арыентацыі, патаемныя мары, спадзяванні, адпаведныя эмоцыі і пачуцці.