Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
(“Адукацыя і выхаванне”, 1996, № 3)
64
НА МЯЖЫ ДЭНАЦЫЯНАЛІЗАЦЫІ
Пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь здавалася, што створана нейкая прававая аснова для нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва, узбагачэння духоўных традыцый і набыткаў беларускага народа. Але па меры таго, як у суседняй Расіі набіралі моцы жырыноўшчына і зюганаўшчына, як падымалі галаву дамарослыя гукальнікі “саборнага сацыялізму”, станавілася ўсё трывожней і трывожней надушы. А ініцыіраваныўладамі майскі рэферэндум 1995 г. і нядаўні “саюз непарушны дзвюх рэспублікі свабодных” канчаткова засведчылі, што беларусам яшчэ не хутка дазволяць раздзяліць з іншымі народамі радасць сапраўднай свабоды і незалежнасці. I што новая хваля дэнацыяналізацыі ўжо сёння абарочваецца страшэннымі дэфармацыямі ў сацыяльнапалітычным і духоўным жыцці, якое ўсё больш апускаецца ў бездань рэстаўрацыйнабалыпавіцкай дэмагогіі, жорсткай цэнзуры і аўтарытарызму.
Як справядліва зазначыў В.Быкаў у сваім артыкуле ‘Торкі смак перамогі”, народы і нацыі, у т.л. і беларуская, выхаваныя ў духоўнай Бастыліі і раптам выпушчаныя на волю, аказаліся няздольнымі існаваць вольна, будаваць жыццё на ўласны розум. Сапраўды, не нацыянальнае пачуццё як грамадская вартасць сучаснай цывілізацыі і прагрэсу, не жаданне быць гаспадаром свайго лёсу, a ўсё той жа духоўны канфармізм і рабалепнае падпарадкаванне чужой сіле паранейшаму застаюцца вызначальнай лініяй паводзін большасці грамадзян нашай краіны. Як быццам у расійскіх энерганосьбітах і запчастках, у халопскай прывязанасці да крамлёўскіх уладароў і тутэйшых змагароў “за шчасце ўсіх славян” заключаецца ўвесь сэнс быцця абяздоленых беларусаў!
САМАБЫТНЫ НАРОД I НАЦЫЯ
Дзе ж вытокі такой глыбокай дэнацыяналізацыі бсларускага грамадства? Якая існуе ўзаемасувязь паміж гэтым працэсам і сучаснымі высілкамі па дэбеларусізацыі, добраахвотным адмаўленнем дзяржаўных улад ад свабоды і суверэнітэту сваёй Бацькаўшчыны? 1 ці ёсць гістарычная перспектыва ў тых, хто сёння на глебе беларусафобіі нажывае палітычны капітал і фінансавыя выгады, хто атрымлівае званні і чыны за бразганне зброяй і дубінкамі, рэпрэсіі супраць уласнага народа, хто не ведае іншага спосабу дыялогу з ім, акрамя запужвання, дэзінфармацыі і беспардоннай хлусні?
Пачнём з таго, што дэнацыяналізацыя — гэта страта нацыянальнаспецыфічнага ў культуры, мове і побыце народа. Але народ сам па сабе не губляе свае традыцыі, мову, норавы, звычаі, рэлігійныя ўяўленні. У гэтым яму, як правіла, “дапамагаюць” гаспадары больш моцных краін і імперый, хаця ў рэчышчы нармальных культурных узаемадачыненняў не выключаецца натуральнае, добраахвотнае ўспрыманне іншанацыянальных каштоўнасцей.
65
Вядома, што беларусы, як народ, і беларусы, як нацыянальная асобкасць, складваліся вякамі і на сваёй уласнай аснове. Гаворачы аб уласнай гісторыі і высокай культуры беларускага народа, М.ДоўнарЗапольскі яшчэ ў 1888 г. у серыі артыкулаў “Беларускае мінулае” пісаў: “Беларусы гэта, бадай, адзіны народ (мо толькі апрача палякаў), які з прадвечных часоў жыве ў сваёй старонцы, ніскуль сюды не прыходзіў, дык і не набраўся чужацкіх элементаў. 3 гэтай прычыны паводлуг сваіх гістарычных і этнаграфічных асобнасцей беларусы становяць найбольш чыстае славянскае племя, захаваўшы і зверхны выгляд славянскі і шмат адзнак яго псіхікі і быту”.
Добра вядома таксама і тое, йіто беларуская культура не з’яўляецца простым варыянтам велікарускай, як нібыта больш “высокай” і больш “развітой”. Гэта па сутнасці два самастойныя культурныя комплексы, якія з самаі а пачатку раслі і развіваліся незалежна адзін ад аднаго. Па сведчанні Я.Карскага, беларуская народнасць ужо да канца ХПІ ст. выступае сфарміраванай у сваіх асноўных рысах, апярэдзіўшы ў гэтых адносінах народнасць велікарускую, якая, такім чынам, не магла ўплываць на працэс яе ўзнікнення. Адсутнасць эканамічных сувязей паміж імі, геаграфічныя ўмовы, якія ізалявалі Беларусь ад паўночнаўсходніх зямель, пакідалі яшчэ менш месца для якоганебудзь узаемадзеяння. Да таго ж велікарускі народ, які асіміляваў масу фінскіх плямёнаў, перажыў эпоху “татаршчыны” і адхіліўся ад спрадвечнага славянства як антрапалагічна, так і культурна, аказаўся амаль поўнасцю адрэзаным ад Заходняй Еўропы. Таму, крыху пазней, у складзе Вялікага княства Літоўскага, Беларусь працягвала развівацца на сваіх старажытнаславянскіх каранях, перажыла разам з іншымі еўрапейскімі краінамі эпоху Рэнесансу і вылучылася на адно з першых месцаў сярод культурнага славянсгва.
Такім чынам, асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі абумоўліваюць яе “пэўную запраграмаванасць” на заходнюю цывілізацыю з яе духоўнакультурнымі каштоўнасцямі пры захаванні сваіх традыцыйных грамадскіх інстьпугаў, культурнай непаўторнасці і унікальнасці. Тым большыя адрозненні ў яе з т.зв. гібрыднымі грамадствамі, якія ўзніклі як сінтэз заходняга і ўсходняга цывілізацыйных тыпаў. Да такіх грамадстваў адносяць і Расію, якая нават пасля шматкратных “трансплантацый” заходняга вопыту не стала Еўропай, a заставалася гібрыдам, які, па выразу Г.Пляханава, меў еўрапейскую іалаву на азіяцкім тулаве.
ГВАЛТОЎНАЯ КУЛЬТУРНАЯ ЭКСПАНСІЯ
Задушэнне ўсяго нацыянальнага на Беларусі прывяло ў свой час да расслаення народа па мове, кулыуры, рэлігіі менавіта таму, што прыйшоўшыя з захаду і ўсходу ўлады (пры ўдзеле мясцовай арыстакратыі і канфармістаў з ліку інтэлігенцыі) івалтоўна насаджалі сваю мову і свае культурныя
66
каштоўнасці. Ужо ў сярэднявеччы сярод адукаванага дваранства назіралася тэндэнцыя адыходу ад кулыуры і мовы свайго народа, што негатыўна адбівалася на развіцці нацыянальнай культуры і ў пэўнай ступені на эканамічным становішчы простага народа, асуджала яго толькі на ўнутранае самаразвіццё. Палітыка ўсямернай паланізацыі беларускага грамадства ў Рэчы Паспалітай, яго татальнай русіфікацыі пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі сталі сапраўды трагічным увасабленнем гвалтоўнай культурнай экспансіі, насаджэння таго альбо іншага тыпу культуры ў іншамоўнае, нацыянальна самабытнае асяроддзе.
Пераслед і забароны, вынішчэнне ўсяго аўтэнтычнабеларускага асабліва ўзрасталі ў перыяды актывізацыі і пад’ёму нацыянальнавызваленчай барацьбы народаў Беларусі, Літвы і Полыпчы, якія неаднойчы сумесна адстойвалі сваё права на сацыяльнае і палітычнае вызваленне, выступалі супраць нівеліроўкі сваіх асаблівасцей і падгонкі іх “пад агульнарускі ранжыр”. Немалы штуршок падобным тэндэнцыям ва ўрадавай палітыцы Расіі дало, напрыклад, паўстанне 1830—31 гг. і яго хуткае паражэнне. Разглядаючы гэтае паўстанне як чыста “польскую змову”, “правакацыю”, царскі ўрад усімі сіламі імкнуўся перарваць сувязь апалячанай часткі насельніцтва Беларусі з уласна польскімі абласцямі, якія, на яго думку, служылі пастаяннай крыніцай польскіх мяцяжоў. Своеасаблівае “спаборніцтва” расійскага і польскага бакоў як мага хутчэй асіміляваць мясцовае насельніцтва, адарваць яго ад сваіх каранёў, пазбавіць роднай мовы, традыцый і звычаяў прыносілі маласуцяшальныя вынікі, бо працэс двайной дэнацыяналізацыі дайшоў датаго, што беларусы пачалі саромецца ўсяго нацыянальнабеларускага, усяго таго, што іх аддзяляла ад “панапаляка і чыноўнікавелікаруса”.
Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага, рускі ўрад гіавёў сістэматычную барацьбу супраць польскага элемента ў “СевероЗападном крае”, адначасова не дапускаючы ніякіх праяўленняў нацыянальнаабласнога жыцця ў Беларусі. Пачаўся працэс “распалячвання” і “раскаталічвання” беларусаў, насаджэння т.зв. панрускай ідэалогіі, падмуркам якой лічыліся самадзяржаўе, праваслаўе і руская народнасць. Ставілася мэта пры дапамозе цэнзуры, школы, праваслаўнай царквы, вайсковай павіннасці і іншых сродкаў канчаткова ачысціць “вернутыя ад Польшчы землі” ад розных налётаў, непажаданых тэндэнцый і з’яў, а заадно вынішчыць усё, што не было падобным на маскоўскае і велікарускае.
У рамках расійскай абрусіцельнай палітыкі на Беларусі працягвалася разбурэнне народных традыцый і звычаяў, ідэалагічная апрацоўка ў вернападданніцкім духу прадстаўнікоў розных слаёў гарадскога і сельскага насельніцтва, свядомае задушэнне яшчэ нязначных, кволых парасткаў беларускага руху. Руская мова трывала ўвайшла ў адміністрацыйнае кіраванне, стала мовай школы, усіх грамадскіх устаноў і арганізацый. У 1880я гады поўнас
67
цю знікла польская прэса, яе замянілі рускія газеты і рускія кнігі. Было зачынена каля двухсот уніяцкіх манастыроў і цэркваў, пры якіх тады найболып і месцілася беларуская асвета, сотні так званых народных школ, якія, на думку начальства, не давалі ніякай карысці тутэйшым мужыкамбеларусам.
Непрыхільна было сустрэта народам адкрыццё на Беларусі расійскіх школ, таму што “маткі не без падстаў баяліся, што іх дзяцей пераробяць на маскалёў” (Я.Лёсік). Вышэйшыя чыноўнікі не давалі ходу беларускім ураджэнцам, якія пасля заканчэння вучобы ва універсітэтах Расіі займалі ў родных месцах другарадныя, малапрыкметныя адміністрацыйныя пасады (тыпу сакратароў статыстычных камітэтэтаў і інш.). He дзіўна, што ў сваіх данясеннях у Петраград расійская адміністрацыя сведчыла, што мясцовыя жыхары глядзяць “як ваўкі ў лес”.
“HE ЧУЮЧЫ СТОГНАЎ I КРЫКАЎ БЕЛАРУСАЎ”
Характэрна, што ў той час, калі нацыянальна свядомая частка інтэлігенцыі распачала ў канцы XIX — пачатку XX ст. актыўную працу па арганізацыі дзейных асяродкаў беларускай культуры і пошуку найбольш прымальных шляхоў развіцця Беларусі, пачалі ўзнікаць і расці, як грыбы пасля дажджу, антыбеларускія, шавіністычныя арганізацыі — Рускае ўскраіннае таварыства, т.зв. Беларускае таварыства, Саюз беларускай дэмакратыі, Беларускі народны камітэт і да т.п. Зыходнай ідэалагічнай устаноўкай усіх гэтых арганізацый быў тэзіс аб тым, што Беларусь не з’яўляецца краінай з асобнай нацыянальнай культурай і што яна занадта слабая, занадта блізка стаіць да Расіі, каб выпрацаваць нешта сваё, незалежнае ад яе. А галоўную сваю мэту заходнерусы бачылі ў процідзеянні беларускаму нацыянальнаму руху і ў самаадданым служэнні ідэалу вялікай, магутнай Расіі, якую лічылі станавым хрыбтом будучага “агульнаславянскага адзінства”.