Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
У дасавецкі час найбольш шматлікай і згуртаванай этнічнай супольнасцю Беларусі былі яўрэі. Менавіта з імі беларусам прыходзілася найчасцей уступаць у кантакты, побач жыць і працаваць (асабліва ў гарадах і мястэчках). I практычна заўсёды ўзаемаадносіны беларусаў і яўрэяў мелі досыць спакойны характар, былі пазбаўлены варожасці. 3 гісторыі вядома, бадай, толькі адзіная хваля яўрэйскіх пагромаў, што пракацілася па некаторых гарадах і мястэчках Усходняй Беларусі ў пачатку XX ст., найперш пад час рэвалюцыі 1905—1907 гг., і была арганізавана асобамі чорнасоценнай арыентацыі. Вядомы беларускі пісьменнік З.Бядуля небеспадстаўна сцвярджаў, што наш народ “нічога кепскага не рабіў жыдам”. Канешне, невялікія непаразуменні паміж беларусамі і яўрэямі сустракаліся, што было абумоўлена канкрэтнымі з явамі сумеснага жыцця, этнічнымі стэрэатыпамі, спецыфікай светапогляду і звычаяў двух народаў.
Амаль заўсёднай дружалюбнасцю і ўзаемнай прыхільнасцю вызначаліся, напрыклад, адносіны паміж беларусамі і татарамі, прычым апошнія звычайна добра ведалі беларускія абрады, традыцыі, мову. У гістарычных крыніцах неаднаразова сустракаюцца звесткі аб тым, што лепшымі дарадчыкамі і сябрамі
53
беларусаў часам былі мясцовыя яўрэірамеснікі, а таксама рускія, украінцы, літоўцы і інш.
Аб нацыянальнай і рэлігійнай цярпімасці беларусаў ускосна можна зрабіць выснову і на падставе аналізу іх фальклорных твораў — прыказак, прымавак, песень, казак і інш. Сярод мноства твораў народнай творчасці досыць рэдка (улічваючы надзвычайнае багацце беларускага фальклору) можна знайсці прыклады негатыўных адносін беларусаў да “іншародцаў” ці “іншаверцаў”. А калі падобныя выказванні і мелі месца, то яны ў большасці выпадкаў прымалі не пагардліваварожую, а даволі тактоўную, найчасцей тонкагумарыстычную форму. Таму асобныя даследчыкі мінуўшчыны нашай Бацькаўшчыны справядліва лічылі, што беларусы не ведаюць нацыянальнарэлігійнага фанатызму, агрэсіўнаваяўнічага шавінізму і ўвогуле найчасцей бесканфліктна жывуць з суседзямі розных вераў і нацыяў. У сваёй кнізе “Зямля пад белымі крыламі” Ул.Караткевіч слушна пераконваў, што беларусам заўсёды была прыродна ўласцівая павага да іншых народаў і памяркоўнасць да тых, хто думае іначай.
У сучасны перыяд усе вышэйпрыведзеныя меркаванні пацвярджаюцца практычна поўнасцю бесканфліктным, талерантным “суіснаваннем” на Беларусі прадстаўнікоў звыш 120 нацыянальнасцей, 26 канфесій і прыкладна 30 палітычных партый, атаксама шматлікіх грамадскіх рухаў. На фоне амаль перманентнага, нярэдка ўзброенага супрацьстаяння людзей па нацыянальнай або рэлігійнай прыкметах у асобных краінах былога СССР становішча ў нашай краіне ў цэлым застаецца даволі стабільным і спакойным, пазбаўленым міжнацыянальнай, міжканфесійнай і палітычнай варожасці (што₅ аднак, нс выключае магчымасці некаторага абвастрэння ўзаемаадносін пры неспрыяльных абставінах).
Своеасаблівае хараство беларускай прыроды, непаўторная маляўнічасць яе краявідаў таксама досыць значна паўплывалі на характар беларусаў, у нскаторым сэнсе прадвызначылі мяккасць, пяшчотнасць і паэтычнасць іх натуры. Сярод беларусаў, напэўна, найчасцей можна сустрэць людзей з меланхалічным тэмпераментам, асноўнымі рысамі якога лічацца прамарудлівасць, стрыманасць рухаў і дзеянняу, адсутнасць рэзкіх усплёскаў эмоцый і г.д. Таму небеспадстаўнай здаецца думка аб тым, што беларускай душы ўласціва лагодная меланхолія, якая выклікана пераважна журботным, сумным” каларытам усёй прыроды Беларусі. Іншымі словамі, беларусы ў адпаведнасці з тыпалогіяй характараў псіхолага К.Г.Юнга хутчэй могуць быць аднесены да інтравертаў, чым да экстравертаў. Прычым людзі першага тыпу найчасцей вызначаюцца “звернутасцю” да самога сябе, засяроджанасцю на ўласным унутраным свеце, а другога наадварот, арыентацыяй на знешні свет, на сваё сацыяльнае асяроддзе. Беларусы звычайна больш схільныя да адзіноты і роздуму, чым, напрыклад, да нястрымнай весялосці і адчайных учынкаў.
54
Станоўчай рысай беларускага характару можна лічыць і адсутнаець у ім агрэсіўнасці, ваяўнічага нацыяналізму і месіянскай свядомасці. Тыповы беларус у адрозненне, скажам, ад расійца, які заўсёды лёгка ўпадаў у крайнасці, даходзіў да мяжы магчымага (гэтыя рысы рускага характару неаднойчы адзначаны ў працах М.Бярдзяева), звычайна вызначаўся стрыманасцю, спакойным норавам. Падобная пазбаўлепасць крайнасцей у выяўленні пачуццяў, эмоцый і думак, своеасаблівая цэнтрычнасць характару беларусаў адлюстраваліся і ў асобных фальклорных творах. Напрыклад, у народных песнях, вершах, казках перажыванні дзеючых асоб найчасцей як бы ўраўнаважаны, “прыгладжаны” і нярэдка сумяшчаюць адначасова радасць і смутак (тыповым прыкладам могуць служыць вясельныя песні).
Пад непасрэдным уплывам хрысціянства з яго вядомымі культамі і запаведзямі сярод беларусаў з цягам часу выпрацоўваліся такія маральнадухоўныя якасці, як мяккасардэчнасць, гуманнасць, міласэрнасць і спачуванне блізкаму (эмпатыя). Даследчыкі фальклору справядліва падкрэсліваюць, што беларусы стварылі мноства мяккіх і гуманных легендаў, у якіх нават сацыяльнаэканамічныя пытанні вырашаюцца ў духу хрысціянскай любові і лагоднасці. Таму не выпадкова на Беларусі ў мінулыя стагоддзі былі досыць шырока распаўсюджаны духоўныя, малітоўныя вершы і песні, якія звычайна выконвалі вельмі паважаныя “простым людам” сляпыя старцылірнікі.
Аб складзе душы беларусаў можа даць некаторае ўяўленне і іх схільнасць да светлых колераў у сваім адзенні, хатняй абстаноўцы і г.д. (прыгадаем таксама белчырвонабелы беларускі сцяг), а, як вядома, сімволіка белага колеру азначае маральную чысціню, прыгажосць і праведнасць жыцця. Схільнасць беларусаў да міласэрнасці, добразычлівасці адлюстравалася і ў многіх народных прыказках і прымаўках: “Бога любі і бліжняга свайго не губі”, “Любі другога, як сябе самога”, “Шчыраму сэрцу чужая болька баліць”, “Чаго сабе не хочаш, таго і другому не зыч”.
Беларускаму нацыянальнаму характару практычна ва ўсе часіны (асабліва ў перыяды войнаў і ўсялякіх выпрабаванняў) былі ўласцівы такія дадатныя рысы, як мужнасць і вынослівасць, жыццястойкасць і нескаронасць. Беларусы праяўлялі заўсёдную гатоўнасць абараняць родную хату, годнасць бацькоў, дзяцей. сваякоў. Нягледзячы на неспрыяльныя, часам, здавалася б, нясцерпныя абставіны жыцця, нашы продкі найчасцей не ўпадалі ў адчай і бяздзейнасць, а, наадварот, працягвалі мужна змагацца за лепшую долю, добрасумленна працаваць дзеля забеспячэння належных, прыстойных умоў існавання.
Амаль усе, хто прыязджае на Беларусь, заўсёды падкрэсліваюць, што беларусы — народ шчыры, добразычлівы і вельмі гасцінны. Мажліва, менавіта гакая надзвычайная гасціннасць як бы сінтэзуе, аб’ядноўвае і некаторыя іншыя прывабныя якасці нашага народа—талерантнасць, памяркоўнасць, лагоднасць, павагу ад “іншаземцаў” і г.д. He выпадкова на Беларусі была распаўсюджана
55
характэрная прыказка ‘Тосць у хаце — Бог у хаце”. Наваг пры ўсялякіх жыццёвых цяжкасцях і нягодах беларусы звычайна імкнуліся зрабіць усё магчымае, каб задаволіць сваіх гасцей, не выклікаць з іх боку ніякіх адмоўных пачуццяў.
У цэлым наш народ вылучаецца значным творчастваральным патэнцыялам, аб чым красамоўна сведчаць незвычайнае багацце фальклору, шматлікія ўзоры народных твораў (песні, казкі, легенды, паданні і інш.) высокага мастацкага ўзроўню і вытанчанага эстэтычнага густу, а таксама немалая колькасць дзеячаў беларускай культуры, тварчасць якіх атрымала прызнанне далёка за межамі краіны. Беларусы, як сцвярджае міжнародная статыстыка, з’яўляюцца адным з самых здольных і працавітых народаў. Так, наш народ таленавіты, да таго ж ён “любіць праўду і красу, — ён спакойны і разважлівы, а пры гэтым цвёрды” (В.Ластоўскі).
АДМОЎНЫЯ ЯКАСЦІХАРАКТАРУ БЕЛАРУСАЎ
Ва ўсе часы свайго гістарычнага развіцця ў беларусаў адначасова са станоўчымі праяўляліся таксама і некаторыя адмоўныя рысы нацыянальнага характару. Апошнія, як і станоўчыя, выпрацоўваліся паступова, пад уплывам розных трагічных падзей у гісторыі Беларусі, асаблівасцей яе сацыяльнаэканамічнага, грамадскапалітычнага, духоўнакультурнага развіцця, спецыфікі геапалітычнага становішча і г.д. Беларусы амаль заўсёды знаходзіліся на мяжы двух моцных уплываў — усходніх і заходніх, якія, па словах І.Абдзіраловіча, круцілі і гвалцілі душу беларуса”. Сапраўды, некаторая пасіўнасць і апатычнасць былі ў рэшце рэшт “прадуктам” тых гістарычных варункаў, у якіх праходзіла шматвяковае жыццё нашых продкаў..
Есць, здаецца, важкія падставы прымяніць і да беларусаў вядомае выказванне. Недахопы чалавека — гэта працяг яго вартасцей”. Напрыклад, нерашучасць і некаторая абыякавасць, інертнасць, магчыма, з’яўляюцца вынікам празмернай, гіпертрафаванай” талерантнасці і памяркоўнасці. Больш таго, празмерна развітая талерантнасць часам магла і шкодзіць, бо гэтую асаблівасць характару нярэдка выкарыстоўвалі ў сваіх асіміляцыйных мэтах і польскія, і расійскія ўлады. А беларускі народ, спакойны і спагадлівы, іншы раз моўчкі пераносіў “глумленне” (паводле М.Багдановіча) над сваёй мовай, культурай, не выказваючы моцнага пратэсту, і часам з паслухмянасцю, пакорнасцю ўспрымаў і цярпеў чужацкую ўладу. Вельмі вобразна і дакладна адносіны да беларускага народаў мінулым паказаў Янка Купалаў вершы “Беларушчына” (1908):
I круцілі цябе, як каму падабалася // Кожны строіў, наводзіў цябе насвой строй, на свой лад // Ажно часам жальба, як кляцьба, разлягалася // Ды нячутай ляцела, ўміраючы, ў грудзі назад...”.
Некаторую пасіўнасць і апатычнасць беларусаў, іх недастатковую здольнасць да прадпрымальніцтва раней тлумачылі “падаўляючымі” энергію і волю
56
асіміляцыйнымі ўплывамі з усходу і захаду, даволі раннім і моцным развіццём нрыгонніцтва, а таксама тым, што, напрыклад, у сферы асобных промыслаў, рамёстваў і асабліва гандлёвай дзейнасці беларусы звычайна не маглі вытрымаць канкурэнцыі з боку энергічных і бойкіх яўрэяў. Увогуле, менавіта спакойны характар беларусаў паўплываў і на выбар іх працоўных заняткаў (такіх жа няспешных).
У мінулым многія лічылі беларусаў надзвычай пакорлівай, ціхмянай, ва ўсім безадмоўнай народнасцю. Пры гэтым адзначалася, што з цягам часу беларускі народ звыкся з неспрыяльнымі, амаль заўсёды несвабоднымі варункамі жыцця, не імкнуўся да паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча і ў выніку зрабіўся нібыта “рабом па духу”. Сапраўды, нягледзячы нават на шматлікія цяжкасці, сярод беларусаў не атрымалі шырокага развіцця апазіцыйныя, дысідэнцкія ідэі, а нацыянальнавызваленчая барацьба не мела такога маштабу, як скажам, на Украіне. He маюць беларусы ў сваім характары і таго іррацыяналыіага, нястрымнага імкнення да асабістай свабоды і волі, якім ва ўсе часы вызначаліся цыганы.