Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
Праўда, трэба ўлічваць некаторыя спецыфічныя абставіны і грамадскую атмасферу, у якіх пачалі разгортвацца названыя працэсы. Гістарычным фонам для іх сталі правал палітыкі касметычнага рамонту аджылай таталітарнай сістэмы, самадыскрэдытацыя КПСС і яе філіялу — КПБ, якія аказаліся няздольнымі пайсці на карэнныя пераўтварэнні ў грамадстве, а таксама — і гэта галоўнае — маланкавы распад савецкай імперыі пасля жнівеньскага путчу 1991 г. Беларускія ўлады проста былі вымушаны ісці “в ногу с жнзнью” і штосьці рабіць для падтрымкі самастойнасці і суверэнітэту рэспублікі.
Але пасапраўднаму планамерны і мэтанакіраваны характар усёй справе нацыянальнадзяржаўнага і культурнага адраджэння надала дзейнасць Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, устаноўчы з’езд якога адбьгўся 25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. У Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі
45
знайшлі адлюстраванне асноўныя палажэнні яго праграмы — аб вяршынстве нацыі ў яе самавызначэнні, аб фактычнай і юрыдычнай прыналежнасці ўсёй дзяржаўнай улады народу, неабходнасці ўтварэння прававой дзяржавы, аб забеспячэнні свабоднага культурнага і духоўнага развіцця беларускай нацыі, захаванні нацыянальных традыцый, гістарычнай сімволікі і інш. Па ініцыятыве парламенцкай апазіцыі БНФ прыняты шэраг канкрэтных законаў і пастаноў, накіраваных на ажыццяўленне чарговых задач дзяржаўнага і культурнага будаўніцтва, адраджэнне нацыянальнай свядомасці і гістарычнай спадчыны.
Клопатамі аб дасягненні рэспублікай сапраўднай незалежнасці пранікнуты праграмныя дакументы і практычная дзейнасць Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады, Беларускай нацыянальнадэмакратычнай партыі, Беларускай хрысціянскадэмакратычнай злучнасці, Беларускай сялянскай партыі і іншых грамадскіх аб’яднанняў. Яны таксама зыходзяць з таго, што адраджэнне культуры з’яўляецца важнейшай перадумовай кансалідацыі і выжывання беларускай нацыі, выступаюць за яе далейшы прагрэс на аснове сцвярджэння агу'льначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.
Лёс нацыянальнага адраджэння Беларусі, яе сацыяльнапалітычнае і культурнае абнаўленне становяцца прадметам даследаванняў некаторых вучоныхгісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, філолагаў, этнографаў і іншых спецыялістаў, асобных творчых калектываў і аб’яднанняў. Усебаковаму аналізу гэтыя праблемы былі падвергнуты, напрыклад, на леташняй Міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Маладзечна на тэму “Фармаванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”. У прынятых канферэнцыяй рэкамендацьіях адзначаецца, што ў выніку татальнай русіфікацыі і, часткова, паланізацыі сёння моцна падарваны ўніверсальныя сімвалы самасвядомасці беларусаў, носьбіты іх духоўнасці — родная мова, аўтэнгычны фальклор, тралыцыйны нацыянальны лад жыцця, рэлігія.
Адсюль неабходнасць своечасовага і безумоўнага выканання Законаў аб мовах, аб адукацыі, культуры і інш., эканамічнага і духоўнага адраджэння сялянства і беларускай вёскі, ператварэння гарадоў і мястэчак у асяродкі беларускай культуры, істотнага паляпшэння гуманітарнай адукацыі, духоўнаэтычнага, рэлігійнага, эстэтычнага і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, падтрымкі нацыянальнакультурнага адраджэння ўсіх нацыянальных супольнасцей Беларусі.
Разам з тым, аб’ектыўны працэс нацыянальнакультурнага адраджэння Беларусі, авалодання ёю дасягненнямі сучаснай цывілізацыі, сусветнага культурнага вопыту стрымліваецца пасіўнасцю, касмапалітычнай пазіцыяй, а часам і адкрытай агрэсіўнасцю некаторых надзеленых уладай людзей, грамадскапалітычных аб’яднанняў і рухаў. Сведчаннем гэтага могуць стаць зыя песімістычныя прагнозы наконт незалежнага, самастойнага развіцця беларускай дзяржавы, ускосныя, а часам і прамыя запалохванні нейкім сацыяльным
46
выбухам, югаслаўскім варыянтам альбо заклікі тыпу “одёрнуть”, “прнзвать к порядку”, “отдать под суд” так званых “рэфарматараўнацыяналістаў”, “арганізаіараў развалу Саюза”, якія нярэдка выходзяць зпад пяра асобных аўтараў неабальшавіцкіх і псеўдапатрыятычных выданняў, гучаць у некаторых масавых аўдыторыях, на мітынгах і нават на сесіях прадстаўнічых органаў улады.
Паспяхова вырашыць задачы адраджэння Беларусі можнатолькі на аснове ўмацавання яе дзяржаўнага суверэнітэту, развіцця ў кожнага грамадзяніна пачуцця нацыянальнага гонару, павагі да іншых народаў і краін свету, асабістага дачынення да лёсу сваёй Айчыны. Але дасягненне гэтых светлых мэт ніколі не давалася лёгка, а таму, па словах беларускага філосафа Сулімы, права на народную зямлю, на сваю Бацькаўшчыну, на сваю мову, культуру, на самавызначэнне, на вольнае развіццё, нацыянальнае аблічча трэба заўсёды падтрымліваць напружанай энергіяй, высокай духоўнай актыўнасцю, як быццам сапраўды кожную часіну заваёўваць нанова. I своеасаблівым сімвалам надзеі і станоўчага зыходу гэтай барацьбы для ўсіх рупліўцаў на ніве нацыянальнакультурнага адраджэння з’яўляюцца прарочыя словы геніяльнага Я.Купалы з верша “Беларушчына” (1908 г.):
I цяпер, хоць прыблудаў даносы ў ход пушчаны,
Хоць пад права тваё падрываецца
шмат хто, як крот, —
Як жыла і жывеш, будзеш жыць,
Беларушчына!
Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ.
(“Настаўніцкая газета”, 7 ліпеня 1993 г.)
47
БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ХАРАКТАР: СПРОБА ДАСЛЕДАВАННЯ
Нацыянальны характар можна коратка вызначыць як своеасаблівую сукупнасць розных псіхалагічных рысаў і якасцей, уласцівых у той ці іншай меры большасці прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнай супольнасці. Асаблівасці нацыянальнага характару прама ці ўскосна адлюстроўваюцца ў найбольш распаўсюджаных рысах паводзінаў, пачуццяў і перажыванняў пераважнай часткі людзей, якія адносяцца да аднаго народа. Пры гэтым варта зазначыць, што нацыянальны характар з’яўляецца досыць устойлівым, стабільным, яго надзвычай цяжка (а часам і немагчыма) змяніць усялякімі адміністрацыйнымі мерамі альбо гвалтоўнымі дзеяннямі. Але, нягледзячы на падобную ўстойлівасць, нацыянальны характар усё ж можа паступова мяняцца, падвяргацца штучным уплывам і разнастайным дэфармацыям.
У навуковай літаратуры існуе некалькі канцэпцый аб сутнасці нацыянальнага характару, сярод якіх асноўнымі можна лічыць біялагічную і сацыяльнагістарычную. Згодна з першай канцэпцыяй, нацыянальны характар разглядаецца як нешта прыроджанае, абумоўленае генетычна і таму “пераходзячае” з пакалення ў пакаленне. Прадстаўнікі другой канцэпцыі вызначальнымі ў фарміраванні нацыянальных характараў лічаць уплыў сацыяльнагістарычных, найперш этнакультурных фактараў. На наш погляд, падобныя падыходы (пры ўсёй іх слушнасці) ўсё ж аднабаковыя, бо нацыянальны характар з’яўляецца шматфактарнай з’явай, г. зн. залежнай ад адначасовага ўплыву шматлікіх дэтэрмінант — прыроднагеаграфічных, дэмаграфічных, сацыяльнапалітычных, эканамічных, канфесійных, этнагенетычных, іррацыянальнамістычных і інш.
Грунтоўнае даследаванне нацыянальнага характару прыкметна ўскладняецца тым, што ён неаднолькава можа выяўляцца ў прадстаўнікоў розных сацыяльных пластоў грамадства, полаўзроставых, прафесійнавытворчых груп людзей, якія налсжаць да адной нацыянальнай супольнасці. Таму ў некаторых навуковых распрацоўках прынята зыходзіць з метадалагічнай пазіцыі аналізу так званага тыповага члена той ці іншай нацыі, які пэўным чынам нібы сінтэзуе ў сабе ўсе самыя распаўсюджаныя псіхалагічныя рысы пераважнай большасці насельніцтва. Здаецца мэтазгодным выкарыстаць падобны падыход і пры аналізе беларускага характару, тым больш што ў свой час знаўца “народнай душы” У.Караткевіч таксама выкарыстоўваў паняцце “тыповы беларус”. Дарэчы, у пачатку XX ст. вядомыя даследчыкі І.Канчэўскі (Абдзіраловіч), Ф.Шантыр, У.Самойла (Суліма), А.Цвікевіч выказвалі асабістыя думкі наконт характару беларусаў, прычым у іх працах ён вызначаўся парознаму — “нацыянальная душа”, “душа народа” і г.д.
48
ІІаколькі кожны нацыянальны характар уяўляе складаную сукупнасць разнастайных (нярэдка супрацьлеглых) псіхалагічных якасцей, то дзеля лепшага ўспрымання можна ўсе рысы псіхалогіі беларусаў умоўна падзяліць на дзве асноўныя групы: станоўчыя, або дадатныя, і адмоўныя, або негатыўныя. Такі падзел з’яўляецца ў значнай меры суб’ектыўным, аднак ён дае магчымасць больш яскрава і дасціпна апісаць тыповыя рысы любога нацыянальнага характару.
ФАРМІРАВАННЕ АСНОЎ БЕЛАРУСКАГА ХАРАКТАРУ
Вытокі складвання адмысловага характару нашых нродкаў “сягаюць” у тыя старажытныя часы, калі ў другой палове I тыс. н.э. землі Беларусі пачапі акгыўна засяляць славянскія плямёны, якія з цягам часу амаль поўнасцю асімілявалі мясцовае насельніцтва балцкага паходжання. Іншымі словамі, ёсць адпаведныя падставы лічыць, што ў этнагенезе беларусаў немалую ролю адыграў т.зв. балцкі субстрат. Менавіта таму ў асобных псіхалагічных рысах (напрыклад, стрыманасць, вынослівасць і г.д.) беларусы нагадвалі балтаў, найперш літоўцаў. Зразумела, што паколькі аснову беларускага этнасу склалі ўсё ж славянскія плямёны, то і падабенства нацыянальнага характару беларусаў было найбольшым менавіта ў параўнанні з характарамі асобных славянскіх народаў. Тыповымі славянскімі рысамі ў характары беларусаў можна лічыць іх памяркоўнасць, гасціннасць, гуманнасць, а таксама пэўную нерашучасць, недастатковыя актыўнасць, энергічнасць.
Акрамя фактару этнагенезу, на складванне характару беларусаў досыць істотна паўплывала і своеасаблівае мірнае суіснаванне на нашых землях на працягу некалькіх стагоддзяў (найперш маюцца на ўвазе X—XIII стст.) язычніцтва і хрысціянства. Старажытнае язычніцтва за працяглы час яго існавання “выхоўвала” ў людзей такія рысы, як некаторы амаралізм, непасрэднасць выказвання эмоцый і пачуццяў, “адкрытасць” знешняму свету, абвостранае адчуванне непарыўнай еднасці з прыродай. Пашырэнне з 11 тыс. н.э. хрысціянства з яго маральнымі запаведзямі спрыяла выпрацоўцы ў беларусаў такіх станоўчых якасцей, як гуманнасць, мяккасардэчнасць, памяркоўнасць, паважлівасць у адносінах да блізкіх, старых, дзяцей і інш.
Даволі моцнае ўздзеянне на фармаванне нацыянальнага характару аказвае і прыроднагеаграфічны фактар. Унікальныя асаблівасці нрыроды нашай зямлі прыкметна паўплывалі на складванне адмысловага нацыянальнага характару беларусаў. Паколькі Беларусь мае пераважна раўнінны і нізінны рэльеф, то і да беларусаў можна ў поўнай меры аднесці выснову псіхолагаў аб тым, што жыхарам раўнінных тэрыторый, як правіла, уласцівы спакойны, разважлівы характар. Акрамя таго, беларуская прырода пазбаўлена рэзкіх пераходаў ад аднаго рэльефу да другога (звычайна раўніны плаўна пераходзяць ва ўзвышшы і