• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Аднак, нягледзячы на неадкладную, лёсавырашальную неабходнасць сённяшняга адраджэння, на яго шляху паўстаюць йіматлікія перашкоды, у асноўным палітычнага і ідэалагічнага характару. Зноў, як і ў мінулыя часы, моцна загучалі галасы з патрабаваннямі афіцыйнага двухмоўя, спынення альбо запаволення тэмпаў беларусізацыі. Зацягваецца стварэнне сапраўды нацыянальнай сістэмы навучання і выхавання, функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі, усёй інфраструктуры культуры. Пад выглядам нейкіх самазваных “каардынацыйных камітэтаў” і “народных рухаў” на авансцэну па сутнасці выступіў альянс палітычных сіл, якія адмаўляюць саму ідэю і сам факт існавання незалежнай Беларусі, суверэннае права яе народа на самавызначэнне і свабоду выбару ўласнага шляху развіцця. Нацыянальнакультурнае адраджэнне і строгі ўлік нацыянальных інтарэсаў яшчэ не сталі прыярытэтам практычнай дзейнасці некаторых дзяржаўных устаноў і грамадскапалітычных арганізацый.
        Каб зразумець прычыны і глыбінныя вытокі ўзнікаючых цяжкасцей і перашкод, матывы ўзросшай “актыўнасці” людзей, мякка кажучы, ненацыянальнай арыентацыі, варта прааналізаваць перадумовы і вынікі дэнацыяналізацыі Беларусі на розных гістарычных этапах яе развіцця, прасачыць пераемнасць і дыялектычную ўзаемасувязь гэтага працэсу з сучаснымі высілкамі па “контрбеларусізацыі”, аднаўленні “вялікай і непадзельнай Расіі”, альбо “Саюза непарушнага рэспублік свабодных”.
    
    
                У ЦІСКАХ ПРЫМУСОВАЙ АСІМІЛЯЦЫІ
    
    
        Прыхільнікам беларушчыны ва ўсе часы даводзілася змаіацца за адраджэнне Радзімы ў асабліва неспрыяльных варунках, пры моцным процідзеянні асімілятараў шматлікіх накірункаў і пазіцый. Ажыццяўляемая імі палітыка прымусовай асіміляцыі і уніфікацыі суправаджалася заняпадам нацыянальнай культуры, дэфармацыямі менталітэту і самасвядомасці беларускай нацыі, аслабленнем механізму яе самазахавання і выжывання як самастойнага этнасу, Таму і ўся духоўная гісторыя нашага народа, як вобразна зазначыў Уладзімір Конан, разглядаецца не як простая, узыходная лінія бесперапыннага прагрэсу,
    
    
    38
    
    а як лінія ломаная, з крутымі спадамі і такімі ж пад’ёмамі, зігзагамі і паваротамі назад.
        Як састаўная частка гэтай гісторыі беларуская нацыянальная культуратаксама прайшла складаны і супярэчлівы шлях свайго развіцця, які характарызуецца чаргаваннем перыядаў амаль поўнага заняпаду і большменш працяглых стадый духоўнага ўдасканалення і актыўнага засваення прагрэсіўнага культурнага вопыту іншых народаў. Пэўныя адраджэнскія рысы, напрыклад, былі характэрны яшчэ для старабеларускай культуры XI—XII стст., у часы росквіту Полацкага і ТураваПінскага княстваў, а таксама для наступнай трохсотгадовай эпохі, калі завяршылася станаўленне беларускага народа, старабеларускай мовы, этнасу, сялянсканародных форм культуры. Але асабліва бачна прыкметы першага сапраўды беларускага адраджэння праявіліся ў пачатку XVI ст. і былі звязаны з навуковаасветніцкай дзейнасцю Францішка Скарыны і яго паслядоўнікаў, з агульным нацыянальнакультурным уздымам і адраджэнскімі працэсамі ў Еўропе. У той час актыўна арганізоўваліся беларускія брацтвы, закладваліся друкарні, адкрываліся школы з даволі шырокай праграмай (у некаторых з іх выкладалася пяць моў), узнікалі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Узрастаў інтарэс да культурнафіласофскіх каштоўнасцей, узмацняліся мецэнацкія тэндэнцыі, шырока распаўсюджваліся ідэі гуманізму і рэфармацыі, ішло станаўленне беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, мастацтва. “Усё гэта, узятае разам, — падкрэсліваў Максім Багданаовіч у сваім артыкуле “Беларускае адраджэнне”, — вылучала Беларусь на адно з першых месцаў сярод культурнага славянства, ставячы яе далёка наперадзе Маскоўшчыны — тагачаснай славянскай глушы, якая жывілася, як чужаедная расліна, духоўнымі сокамі Белай Русі”.
         Найбольш прыкметныя вынікі ў справе нацыянальнакультурнага адраджэння Беларусі былі дасягнуты пасля ўздыму нацыянальнавызваленчага руху ў другой палове XIX ст. і ў пачатку XX ст. Асновай для ажыўлення гэтага працэсу з’явілася станаўленне новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, якое вызначалася творчасгю Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыракомлі, А.Рыпінскага, В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Пашкевіч (Цёткі) і іншых пісьменнікаў. У гэты перыяд сфармаваліся асновы лексікі, фанетыкі, марфалогіі, сінтаксісу і стылістычная разнастайнасць беларускай літаратурнай мовы, была створана арыгінальная эстэтыка, якая ўвасаблялася ў фальклоры, прыкладным і пластычным мастацтве, у народнай філасофіі.
         Паміж гэтым, можна сказаць, другім гістарычным этапам нацыянальнага адраджэння і гуманістычным адраджэннем XVI — першай паловы XVII ст. ляжаў працяглы перыяд нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту, запаволенага развіцця і пераадолення вялікіх перашкод у станаўленні нацыянальнай культуры і самасвядомасці беларусаў. Розныя формы процідзеяння адраджэнскім тэн
    
    39
    
    дэнцыям існавалі і ў іншыя эпохі. Шмат вякоў беларусы, па словах Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага), вялі змаганне з чужынскімі варожымі ўплывамі за сваю душу, за магчымасць стварыць свае, арганічныя, беларускія формы жыцця.
        Так, у чэрвені 1569 г. у Любліне быў падпісаны “Заключны Акт аб уніі”, які ўвайшоў у гісторыю як Люблінская унія. У выніку адбылося аб’яднанне Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (у склад якога ўваходзіла тэрыторыя Беларусі) і ўтворана так званая Рэч Паспалітая. Як бы ў процівагу былому спрыяльнаму для нацыянальнага развіцця беларусаў становішчу гэты акт забараняў правядзеннс ў Княстве соймаў, ліквідаваў дэмакратычны вялікакняскі Статут, што фактычна азначала пачатак палітыкі поўнай паланізацыі Беларусі. Польскія каралі дзейнічалі ў адпаведнасці з абвешчаным імі прынцыпам “Адна дзяржава — адзін народ”, маючы на ўвазе, што ўсё насельніцтва Рэчы Паспалізай павінна лічыцца польскім, а Беларусь — яе неад’емнай часткай, правінцыяй.
        У 1697 г. была прынята спецыяльная пастанова, якая канчаткова забараняла выкарыстанне беларускай мовы і афіцыйна замацавала палажэнне аб тым, што ў справаводстве дзяржаўных органаў і судоў усе рашэнні павінны рыхтавацца на польскай мове. Неўзабаве мова беларускага народа была поўнасцю выцеснена з навучальных устаноў, выдавецкай справы, літаратуры. Працягваўся перавод значнай часткі праваслаўнага насельніцтва ў каталіцкае веравызнанне. Даволі хутка дэнацыяналізаваўся вышэйшы і сярэдні слой беларускага дваранства, а затым і прадстаўнікі дробнай шляхты і гарадскога мяшчанства.
        Новы віток прымусовай асіміляцыі, падгонкі ўжо пад агульнарускі ранжыр пачаўся ў канцы XV1J1 ст., калі пасля трох падзелаў магутнай у мінулым Рэчы Паспалітай Беларусь была ўключана ў склад Расійскай імперыі і стала разглядацца яе ўладамі як “нсконно русская” тэрыторыя, “окранна” Расіі. У лютым 1839 г. была ліквідавана унія, якая праіснавала на Беларусі амаль два з паловаю стагоддзі. Знішчалася царкоўная літаратура на беларускай мове, праследавалася публікацыя беларускіх мастацкіх твораў, на рускую мову перакладаліся справаводства і навучанне. Амаль адначасова быў скасаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага і ўведзены ў дзеянне законы Расійскай імперыі.
        Магутны ўдар па нацыянальнай самасвядомасці, маральнадухоўным абліччы беларускага народа быў нанесены ў сярэдзіне — другой палове XIX ст., асабліва пасля задушэння паўстання 1863—64 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У першую чаргу гэта было звязана з актыўнай дзейнасцю генералгубернатара Мураўёва”Вешальніка” па “восстановленню русской народностн”. вынішчэнню ўсяго, йіто не было падобна да маскоўскага і велікарускага. Гэта і засяленне Беларусі “велікарасійскімі падданымі” і сялянамі з унутраных губерняў Расіі, продаж расійцам канфіскаваных і секвестраваных зямель, ства
    
    40
    
    рэнне на Беларусі калоній са звольненых салдатаў, дэнацыяналізацыя значнай часткі насельніцтва ў гарадах і мястэчках. Гэта і своеасаблівая апрацоўка свядомасці “галавы народа” — яго інтэлігенцыі, людзей асветы, якія з цягам часу “адышлі ад некультурнага, забітага паншчынай беларусамужыка і зліліся з інтэлігенцыяй альбо Польшчы, альбо Вялікарасіі” (У.ігнатоўскі).
         У такіх варунках поўнай дэнацыяналізацыі падверглася і сістэма адукацыі. Было зачынена каля двухсот уніяцкіх манастыроў і цэркваў, пры якіх тады найбольш і мясцілася беларуская асвета, шмат іншых мясцовых школ. Непрыхільна сустрэў народ стварэнне на Беларусі расійскіх школ. Па вобразным выразе Язэпа Лёсіка, у той час мацеркі крыжам лажыліся на парозе, каб не пусціць дзяцей у расійскую школу, а іх бацькі наймалі сваіх настаўнікаў граматы ды вучылі дзяцей па хатах на роднай мове. (He ў прыклад, скажам, сучасным рагачоўскім “патрыёткам”, якія на ўсю рэспублікі пракрычалі: “He пустнм детей в белорусскую школу”. — “Народная газета”, 1992, 9 чэрвеня). Да 1900 г. усе школы без выключэння — а ўсяго іх у Беларусі налічвалася каля васьмі тысяч — былі расійскімі з выкладаннем на рускай мове. Беларускіх школ — з выкладаннем на беларускай мове — не было зусім, бо і сама беларускай мова была забаронена.
         Адмысловымі школкамі абрусення былі ў той час і настаўніцкія семінарыі і інстытугы, у якіх па сутнасці не вучылі, а муштравалі сялянскіх дзяцей на добрых праваднікоў расійскай абрусіцельнай палітыкі, а ўсё роднае, мясцовае, беларускае зневажалася і тапталася ў гразь. Мабыць, гэты “вопыт” прыйшоўся даспадобы тым сённяшнім выкладчыкам Віцебскага педінстытута, якія накіравалі калектыўны пратэст у маскоўскую “Правду” супраць беларусізацыі працэсу навучання і выхавання.
         Шматлікія прыцясненні і здзекі, яўнае ці скрытае глумленне над мовай і літаратурай, доўгатэрміновая двайная дэнацыяналізацыя, безумоўна, значна дэфармавалі, сказілі менталітэт беларусаў, але не змаглі поўнасцю вытравіць іх душу, зрабіць іх “нстннно русскнмн” альбо палякамі. Да прыкладу, у тых жа самых сялянскіх дзяцей, перапакутаваўшых сваё зневажэнне ў русіфікатарскіх школах і цярнеўшых затым нацыянальны здзек на заработках на чужыне і дома ў гарадах, пачыналі абуджацца нацыянальная свядомасць і разуменне неабходнасці нацыянальнакультурнага адраджэння Айчыны.