• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
    
    
                ХТО ПРАГНЕ РЭВАНШУ
    
    
        Чым шырэй разгортваюцца працэсы суверэнізацыі і радыкальных пераўтварэнняў у новай Садружнасці, тым большае супраціўленне сусгракаюць яны з боку кансерватыўных і прагнучых рэваншу сіл. Што толькі ні робяць іх арганізатары, каб скампраметаваць ініцыятараў белавежскіх пагадненняў, зганьбіць саму ідэю самастойнага, незалежнага развіцця народаў. I шго, маўляў, распад Савецкага Саюза — гэта вынік нейкай міжнароднай змовы, мэтанакіраваных падкопаў ЦРУ і іншых спецслужбаў, агентура якіх пранікла аж да Віскулёў, урадавых кабінетаў і парламенцкіх ложаў ва ўсіх без выключэння рэспубліках. I што хтосьці збіраецца нас каланізаваць, пазбавіць роднай зямлікарміцелькі і загнаць у вечнае рабства ўсё да тых жа ненавісных капіталістаў.
        Паколькі з дапамогаю старых ідэалагічных клішэ ажывіць састарэлы арганізм немагчыма, на паверхню выцягнулі зусім было забытую “рускую ідэю”, а дакладней, яе вялікадзяржаўнашавіністычную інтэпрэтацыю. Нараджалася гэтая ідэя ў свой час як абгрунтаванне справядлівага імкнення рускага народа да духоўнага і маральнага ўдасканалення, як сродак узбагачэння лепшых нацыянальных традыцый і рыс характару. Ды і тыя філосафыідэалісты (Бярдзяеў, Ільін, Фядотаў і іншыя), якіх так палюбілі цяпер маскоўскія і мінскія магэрыялісты, называлі выношваемую ў Расіі рускую ідэю ідэяй братэрства
    
    
    19
    
    людзей і народаў, лічылі яе не насіллем над другімі, а намаганнем над сабой.
         Пошуку цывілізаваных шляхоў адраджэння новай Расіі, прымірэння рускіх паміж сабой і ўсімі “блізкімі і далёкімі братамі” прысвячаюць сёння свае намаганні вядомыя дзеячы культуры гэтай краіны і замежжа, прагрэсіўныя палітыкі. Усе яны зыходзяць з разумення таго, што сам па сабе рускі народ не мае дачынення да таго чалавеканенавісніцкага нацыяналізму і насілля, якое праявілася ў злоўжываннях дзяржаўнай улады ў мінулым, асабліва ў гады сталінскага тэрору і дэпартацый народаў. Бо добрае і злое ў рускім харакгары, як правільна зазначыў акадэмік Д.Ліхачоў, зусім не ўраўнаважаны, добрае заўсёды ў шмат разоў каштоўнейшае і больш важкае за злое.
         Зразумела. не гэтыя гумаііістычныя пачаткі рускай нацыянальнай ідэі падымаюцца на шчыт сучаснымі “сынамн н патрнотамн Отечества”. 3 яе выхопліваюцца і абсталютызуюццатыя палажэнні і прынцыпы, якія так ці інакш “працуюць” на дасягненне агульнай мэты   вярнуць Расію “дамоў”, да яе чыстых сельскіх вытокаў, да выпрабаваных форм дзяржаўнасці і рэлігіі. Для адных гэта азначае зварот у царскую, дапятроўскую ці дакамуністычную Русь, для другіх — у больш блізкую і знаёмую дахрушчоўскую альбо даперабудовачную Краіну Саветаў.
         Па сутнасці, нічога благога ў такіх пажаданнях не было б, калі б пад Руссю “патрыёты” разумелі, скажам, тэрыторыю, якая цяпер і носіць адпаведную афіцыйную назву “Расійская Федэрацыя  Расія”. Бяда, аднак, у тым, што яны, прама і адкрыта ігнаруючы снежаньскія пагадненні і новую геапалітычную сітуацыю, гавораць аб Вялікай Расіі ад Буга да Курылаў, ад Ямала і да Кушкі. Гэта фактычна азначае новы перадзел граніц, прызнаных ад імя сваіх народаў Вярхоўнымі Саветамі ўсіх рэспублік, Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый і практычна ўсёй сусветнай супольнасцю.
         “Там, дзе жывуць расіяне,  ёсць расійская зямля” —• такі прынцып абароны тэрытарыяльнага адзінства Расіі прапанаваў рускі эмігрант з Парыжа Э.Лімонаў, які сам сябе не без гонару называе расійскім нацыяналістам. А для паскарэння працэсу ўзнаўлення былой імнерыі ён патрабуе арганізаваць барацьбу за аўтаномію рэгіёнаў, населеных расійскім народам, альбо поўны выхад зпад юрысдыкцыі “варожых этнасаў”. Мабыць, тое ж самае меў на ўвазе і віцэпрэзідэнт Расійскай Федэрацыі А.Руцкой, які амаль пагенеральску загадаўлідэрам нацыяналкар’ерызму (гэта значыць, кіраўнікам незалежных дзяржаў) “зарубіць сабе на носе, што Расія не аддасць ні пядзі зямлі”, а падчас свайго няпрошанага візіту ў Малдову фактычна прызнаў “незалежнасць” абвешчанай прыднястроўскімі сепаратыстамі рэспублікі.
         А які вэрхал учыніла так званая агрэсіўнанепаслухмяная большасць удзельнікаў апошняга з’езда народных дэпутатаў Расіі, каб не дапусціць канстытуцыйнага прызнання новых рэалій, захаваць у Асноўным законе адкінутае жыццём палажэнне аб існаванні СССР і ўваходжанні ў яго склад Расійскай
    
    20
    
    Федэрацыі! Каб любой цаной адрадзіць былую імперыю і ўсе яе каланізатарскія структуры, неадкладна адабраць ад незалежнай Украіны Крым, “падараваны” ёй былым савецкім кіраўніцтвам у гонар 300годдзя добраахвотнага ўз’яднання з Расіяй. Каб не столькі абараніць правы сваіх грамадзян у ГІрыднястроўі, колькі аддзяліць яго ад суверэннай Малдовы (зразумела, трымаючы ў моцнай вуздэчцы Чэчню і Татарстан).
        Усё гэта вельмі нагадвае “філасофію” таго напалеонаўскаіа салдата Шавэна, які быў занадта заўзятым нрыхільнікам захопніцкай палітыкі свайго імператара і ад прозвішча якога паходзіць само паняцце “шавінізм”. 3 той толькі розніцай, што ў аснове вялікарасійскага шавінізму ляжыць “тэорыя” аб дзяржаўнай велічы і сусветным месіянстве рускага парода, аб яго нейкай асаблівай духоўнай і выключна кансалідуючай ролі. Навату самім паняцці “рускія”, згодна з гэтай канцэпцыяй, утрымліваецца ідэя саборнасці, збірання ўсіх нацый і народаў у адно дзяржаўнае адзінства, трываласць якога заўсёды вызначалі аўтарытарная ўлада і праваслаўе як вышэйшая духоўная іпастась у параўнанні з “заземленым каталіцызмам” і рэфарматарскімі “сурагатамі” хрысціянства.
        Такая ідэйнатэарэтычная аснова неверагодна ўзросшай актыўнасці прыхільнікаў саборнадзяржаўнага патрыятызму і наваяўленых месій, якія хочуць “ашчаслівіць” людзей сваімі байкамі аб “народнай манархіі” і “народным сацыялізме”, а па сутнасці — прадоўжыць і замацаваць сваё неабмежаванае панаванне ў грамадстве, не дапусціць ні малейшых зрухаў у напрамку дэмакратыі, нацыянальнай і эканамічнай свабоды, культурнага прагрэсу. Адсюль і такія метады барацьбы, як запалохванне, ультыматумы, крайні нацыяналізм і антысемітызм, ускосныя і прамыя пагрозы грамадзянскай вайной, што асабліва голасна прагучалі на Усеармейскім афіцэрскім сходзе, Кангрэсе грамадзянскіх і патрыятычных сіл Расіі і падпольным з’езде народных дэпутатаў былога СССР у падмаскоўным саўгасе “Воранава”.
    
    
                НЕБЯСПЕКА СУЧАСНАГА “ЗАПАДНОРУССНЗМА”
    
    
        Атрымаўшы такі магутны “метадалагічны” зарад ад сваіх духоўных настаўнікаў з Масквы, акрыялі і прыкметна ажывіліся нашы дамарослыя змагары за вялікую маціРасію, за родны і мілы іх сэрцу “Союз нерушнмый республнк свободных”. Яны таксама ўнеслі карэктывы ў сваю стратэгію і тактыку, правялі перагрупоўку сваіх шэрагаў, вывелі, што называецца, з падполля ачуняўшых ад жнівеньскага і снежаньскага шоку фундаменталістаў. I зразумеўшы, што беларускі народ ўжо добраахвотна не адмовіцца ад заваяванай свабоды, узялі на ўзбраенне тыя ж сілавыя прыёмы ўздзеяння, тыя ж дэмагагічныя лозунгі і ўстаноўкі.
        Што ж гэта за людзі, так заклапочаныя вялікай геапалітыкай і рашуча не прызнаючыя новы статус сваёй Радзімы як незалежнай дзяржавы? Ці здоль
    
    21
    
    ныя яны аказаць колькінебудзь прыкметны ўплыў на натуральнае цячэнне нашага жыццябыцця? Якія клопаты апаноўваюць іх у гэтыя йераломныя для рэспублікі дні?
         Каб адказаць на пастаўленыя пытанні, варта прыгадаць хаця б некаторыя ўрокі так званай “западнорусской школы” і яе прадстаўнікоў, што вялі такую жорсткую барацьбу супраць беларускага вызваленчага руху ў канцы мінулага — пачатку гэтагастагоддзя. Галоўным у гэтай барацьбе быў аргумент аб “вялікай магутнай Расіі”, а яе ідэалагічным афармленнем — “западнорусснзм”, альбо тая плынь у гісторыі грамадскапалітычнай думкі, якая лічыла, што Беларусь не з’яўляецца краінай з асобнай нацыянальнай культурай і таму не мае права на самастойнае культурнае і палітычнае развіццё, і што яна, як “Заходняя Расія”, непадзельна звязана з цэлым — “адзінай вялікай Расіяй”, а беларусы, як адно са славянскіх плямён, арганічна ўваходзяць у склад “адзінага рускага народа”. У гэтым сэнсе “западнорусснзм”, як своеасаблівае праяўленне вялікадзяржаўнай формы рускай ідэі, процістаўляў сябе плыні нацыянальнабеларускай і заўсёды вызначаўся адпаведнымі русіфікатарскімі тэндэнцыямі ў стасунку да Беларусі. З’яўляючыся свайго роду антытэзай паланізатарскім тэндэнцыям, ён змагаўся супраць іх зноў жа ў інтарэсах не Беларусі, а Вялікай Расіі.
         Зыходныя ідэалагічныя ўстаноўкі і мэты вызначалі канкрэтныя формы і метады барацьбы з беларускім вызваленчым рухам, якая вялася тады па ўсіх кірунках і ва ўсіх момантах жыцця: у прэсе, у грамадскіх арганізацыях, у школе, у сям’і. У сваёй кнізе “Западнорусснзм”: Нарысы з гісторыі грамадскай думкі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в.” (Мінск, 1929) Аляксандр Цвікевіч падкрэсліваў, што “западнорусснзм” карыстаў у гэтай барацьбе ўсе сродкі, якія былі ў яго загадзя: з царкоўнага амбону, з прафесарскай катэдры, праз паліцыю і суд, праз безліч афіцыйных выданняў, праз “брацкія лісткі” і школьныя падручнікі,—усюды ішла прапаганда таго, што беларускі нацыянальны рух “польская інтрыга”, выдумка ворагаў Расіі, што ідэя адраджэння беларускай культуры ёсць плод цёмнага розуму, які хоча загнаць Беларусь у процьму непісьменнасці і адсталасці”. У выніку такога жорсткага процістаяння былі раздушаны беларускія палітычныя нартыі, культурнаасветніцкія і кааператыўныя арганізацыі, забаронены “Наша Ніва”, іншыя выданні.
         I нават пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і той буры, якая пранеслася за ёю ў Расіі і ў рэшце рэшт растрэсла самадзяржаўную імперыю, дала магчымасць і Беларусі нароўні з іншымі народамі самастойна вырашаць асноўныя пытанні свайго існавання, ідэалогія “западнорусснзма” была галоўнай перашкодай у справе нацыянальнакультурнага адраджэння. Сведчаннсм гэтага стала нежаданне Часовага расійскага ўрада А.Керанскага пайсці насустрач сціплым патрабаванням беларусаў аб забеспячэнні права на палітычнае самакіраванне, нацыянальную культуру. Далейшыя зносіны з гэтым урадам, а пазней і з
    
    22
    
    бальшавіцкім Саўнаркомам, як зазначыў А.Цвікевіч у другой сваёй рабоце “Беларусь: Палітычны нарыс” (Берлін, 1919), “канчаткова пераканалі ўсіх, што калі раней беларускаму адраджэнню даводзілася мець справу з расійскім самадзяржаўем, то цяпер даводзіцца мець справу з велікарускім вялікадзяржаўем, якое аказалася значна мацней, чым можна было меркаваць, і якім аказаліся прасякнуты ўсе без выключэння расійскія налітыкі, не выключаючы і самых левых”.