Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
Прарочыя, проста скажам, словы наконт прасякнутасці левых палітыкаў ідэяй нацыянальнага шавінізму. Сапраўды, хіба не велікарускім вялікадзяржаўем патыхае ад таго перапалоху, які ахапіў пасля ўтварэння СНД частку траўкінскай Дэмакратычнай партыі, хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Аксючыцам? Хіба не аб насталыіі па СССР сведчыць і той факт, што раптам замаўчалі тыя маскоўскія паэты і пісьменнікі, якія ў час хрушчоўскай “адлігі” так моцна ўзвысілі свой голас супраць таталітарызму і дасюль з’яўляліся для нас узорам барацьбы за нацыянальныя і агульначалавечыя ідэалы?
I хоць цяперашнія “западноруссы” яшчэ не аб’ядналіся, як раней, у магутную палітычную партыю, а іх парады і рэкамендацыі не прымаюцца да неадкладнага выканання ўрадам, нельга недаацэньваць і маштабы дзейнасці гэтых людзей, і выкарыстоўваемыя імі прыёмы ўздзеяння на грамадскую думку, на пэўную частку нашых суайчыннікаў. Сваю “ідэалагічную падкормку” ў агульную чашу нацыянальнага Адраджэння яны спрабуюць падкінуць і праз вышэйшыя органы ўлады, мясцовыя Саветы і выканкомы, праз шматлікія таварыствы, саюзы і рухі, праз сродкі масавай інфармацыі, навучальныя ўстановы, школы і курсы, навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы.
Дастаткова перагартаць старонкі стэнаграм або справаздач аб пасяджэннях Вярхоўнага Савета Беларусі, каб пераканацца: ніякага іншага існавання, іншага быцця, як у адной упражцы з Расіяй і ўсімі саюзнымі рэспублікамі, народы якіх не менш за нас імкнуліся вырвацца з абдымкаў усясільнага Цэнтра, дэпутатысаюзнікі і антырыначнікі проста не бачылі. Ды і па сённяшні дзень, аб’яднаўшыся ў новыя парламенцкія фракцыі, яны пад выглядам “абароны” інтарэсаў людзей працы па сутнасці тармозяць прыняцце законаў і рашэнняў, якія стваралі б неабходныя знешнія і ўнутраныя ўмовы для рэалізацыі дэклараванага сувсрэнітэту рэспублікі, яе самастойнага існавання як раўнапраўнага члсна еўрапейскай і сусветнай супольнасці, дэмакратычнай нацыянальнай дзяржавы.
Нацыянальны нігілізм, прыхільнасць да вялікадзяржаўнай ідэі і непрыняцце фактычна ўсіх афіцыйных высілак на шляху нацыянальнапалітычнага і культурнага адраджэння — характэрныя рысы не толькі шмат якіх абывацеляў, што страцілі пачуццё нацыянальнай годнасці ў надзейных ланцугах сталінізму, але і тых, хто прэтэндуе на ролю нейкіх правадыроў і ідэйных пастыраў “пакрыўджанага” народа. Яны працягваюць ганьбіць нават нашы святыя нацыянальныя сімвалы — белчырвонабелы сцяг і герб “Пагоня”, пад якімі развіваўся
23
і развіваецца беларускі адраджэнцкі рух, патрабуюць рэферэндуму аб мэтазгоднасці іх выкарыстання, стварылі нейкі таямнічы камітэт “Беларусы супраць “Пагоні”.
Вялікую трывогу выклікае той факт, што сярод “расійскападданых беларускіх патрыётаў” аказалася нямала прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Канечне, дзесяцігоддзі жыцця ў дэнацыяналізаваных умовах не маглі не адбіцца на ўспрыманні ёю асноватворных каштоўнасцяў свайго народа. Але, як адзначаў Максім Багдановіч у сваім артыкуле “Беларусы”, народная інтэлігенцыя ў свой час з’явілася асновай беларускага руху, замацавала дэмакратычнае аблічча яіо ідэалогіі. “Абараняючы інтарэсы свайго народа, — пісаў ён, — і кладучы ў аснову гэтай дзейнасці наяўнасць самастойнай беларускай нацыянальнасці і беларускай кулыуры, беларуская інтэлігенцыя ніколі не ўпадала ў шавінізм, не імкнулася да прымяншэння правоў суседніх нацыянальнасцей на ўсю паўнату самастойнага развіцця”.
У сувязі з гэтым нельга не сказаць некалькі слоў аб тых дыскусіях, якія вядуцца апошнім часам вакол нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў сэнсе яе геапалітычнага становішча, тэрытарыяльнага рассялення беларусаў. Зразумела, нам трэба добра ведаць, што было і што адбываецца “па той” і “па гэты” бок “крэсаў”, як дзялілі жыццёвую прастору Сталін з Гітлерам і Молатаў з Рыбентропам. Але галоўнае, каб гэта не суправаджалася прыніжэннем годнасці іншых народаў, тым больш іх запалохваннем сербахарвацкім варыянтам у выпадку няўважлівых адносін да нашых суайчыннікаў за мяжой альбо — яшчэ горш — патрабаваннямі неадкладнага звароту тых ці іншых тэрыторый, што вельмі нагадвае той самы шавінізм, толькі са сваёй нацыянальнай афарбоўкай.
I тут дарэчы было б параіць удзельнікам такіх дыскусій прыслухацца да голасу Васіля Быкава: ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да суседзяў, ніякіх памежных спрэчак, бо ўсё гэта працуе не на нашу галоўную ідэю, а разбурае яе.
Такім чынам, масавае праяўленне шавінізму, канфрантацыйнай псіхалогіі з’яўляецца небяспечным само па сабе, якімі б матывамі — эканамічнымі, сацыяльнымі, нацыянальнымі — яно ні абгрунтоўвалася. Але не меніцую занепакоенасць выклікае і тое, калі на аб’екгыўных цяжкасцях і незадаволенасці людзей спрабуюць спекуляваць не проста прыхільнікі аднаўлення дзяржаўнасці (хайто ў форме былой федэрацыі саюзных рэспублік ці былой імперыі), а людзі, усур’ёз заклапочаныя тым, каб паміж Беларуссю і Расіяй зніклі ўсялякія межы і адрозненні, людзі, якім вельмі даспадобы абвешчаны яшчэ Аляксандрам Ш прынцып “Расія існуе толькі для рускіх”, якія настойліва імкнуцца надаць свайму руху арганізаваны пачатак, стварыць нейкія структуры і ячэйкі, прыцягнуць у свае шэрагі маладых, не прайшоўшых выпрабавання жыццём людзей.
24
МЕСІЯНСКАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ СЛАВЯНСКАЙ ІДЭІ
Відавочна, што і ў гэтай справе беларускія прыхільнікі рускай ідэі не вылучаюцца якойсьці арыгінальнасцю ці творчымі пошукамі. Тут таксама назіраецца прамая пераемнасць са сваімі гістарычнымі папярэднікамі, выкарыстанне вопыту сучасных расійскіх манархістаў і славянафілаў.
Як вядома, тэарэтычным падмуркам таго ж “западнорусснзма” былатэорыя аб асаблівай “абранасці” Расіі, як носьбіта ўсёратуючай ідэі славянства. Альбо, кажучы інакш, перанесеная на расійскі грунт ідэя Гегеля аб “абранасці” нямецкай нацыі. Што прынесла снроба рэалізацыі гэтай ідэі, зведалі на сабе дзесяткі мільёнаў ахвяр фашысцкай агрэсіі, у тым ліку і самі немцы. У дарэвалюцыйнай Расіі тэорыяй “абранасці” кіраваўся ў сваёй дзейнасці па бязлітасным вынішчэнні “крамолы”, арганізацыі яўрэйскіх пагромаў чарнасоценны “Саюз рускага народа”, у праграме якога ясна і адназначна запісана, што рускай народнасці, якая стварыла вялікую і магутную дзяржаву, належыць першынствуючае значэнне ў дзяржаўным жыцці і ў дзяржаўным будаўніцтве. Ну, а ад бальшавіцкага разумення “абранасці” дагэтуль крываточаць раны на целе і рускага, і ўсіх іншых народаў былога СССР і былога сацыялістычнага лагера.
Прымаючы па сутнасці ўсе тэарэтычныя пастулаты славянафільства, сучасныя прыхільнікі гэтай ідэі “дапоўнілі” іх некаторымі сацыялістычнымі дамінантамі дзяржаўнасці (напрыклад, грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці), а галоўнае — паставілі ў цэнтр увагі барацьбу з пагрозай “мондналмзма” — нейкай сусветнай глабальнай ідэалогіі, на аснове якой, маўляў, ажыццяўляецца “сусветная змова” з мэтай стварэння сусветнага ўрада і ў рэчышча якой цудоўна ўкладваецца развал СССР. Праз “Полнтнческнй собеседннк” яны на гюўным сур’ёзе папярэджваюць людзей, што “мондналнзм” уяўляе рэальную пагрозу не толькі нацыянальнай самабытнасці Беларусі, але і нашаму выжыванню як народа. Натакім фоне ні аб якой сапраўднай незалежнасці рэспублікі, на іх думку, не можа быць і гаворкі, гэіа ўсяго толькі капітуляцыя на амерыканскіх умовах, таму асабліва недарэчнымі і смешнымі выглядаюць “нашы дзіцячыя гульні ў суверэнітэт”.
Такі падыход знайшоў нагляднае ўвасабленне, скажам, у апублікаванай і азетай “Полнтнка. Познцня. Прогноз” “Дэкларацыі аб стварэнні Усебеларускага Славянскага Сабору”. Тут катэгарычна сцвярджаецца, што нейкія варожыя наднацыянальныя сілы развязалі этнічны, культурны і фізічны генацыд супраць славянскіх народаў, спрабуюць нанесці рашаючы ўдар шляхам падагравання сепаратызму, раз’яднання беларусаў, рускіх і ўкраінцаў — “галоўнай апоры ўсяго славянскага свету”, “станавога хрыбта унікалыіай еўразійскай цывілізацыі”. Адсюль, на думку аўтараў, і вынікае месіянская роля Беларусі, Расіі і Украіны, яднанне якіх толькі і зможа забяспечыць “сумеснае дзяржаўнае быццё ўсіх народаў былога Савецкага Саюза”. А гэта, пагадзіцеся, той жа самы
25
дух “абранасці”, тая ж славянскаімперская ідэя “трнеднной Росснн — всея, Велнкмя, н Малыя, н Белыя”.
Да і наогул, амаль усе ствараемыя занава і існуючыя раней у Беларусі аб’яднанні “славянскапатрыятычнай” накіраванасці па сутнасці з’яўляюцца філіяламі ці аддзяленнямі аналагічных расійскіх альбо міжнародных арганізацый. А па вялікім рахунку, дык іх нават цяжка назваць стабільнымі арганізацыямі, хутчэй — гэта невялікія груноўкі людзей, якія пераносяць на беларускі грунт метады работы шавіністычных расійскіх рухаў, “сабораў”, партый. I хоць большасць з іх афіцыйна не зарэгістраваны і амаль нікому невядомы, але шуму, можна сказаць, ствараюць шмат.
Пры наўнасці вельмі нязначных адрозненняў, квінтэсенцыяй задач усіх падобных аб’яднанняў з’яўляюцца пабудова адзінай магутнай дзяржавы, процідзеянне “варожым славянству сілам”, стварэнне неабходных геапалітычных умоў і жыццёвай прасторы для ажыццяўлення свайго месіянскага прызначэння.
Узяць, напрыклад, Беларускае прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі “Славянскі Сабор”. Яно ‘•арганізуе”ў Мінску выязныя пасяджэнні Думы Сабора, распаўсюджвае праз масавыя выданні сумніцельныя высновы ананімных маскоўскіх акадэмікаў аб сучасным генацыдзе славян, прычына якога — “у сіёнамасонскай змове” (як быццам не ведаюць аб знішчэнні дзесяткаў мільёнаў сваіх братоўславян мясцовымі сталінскаберыеўскімі сатрапамі). Адсюль і накірунак галоўнага ўдару — барацьба супраць сіёнаамерыканскага капіталу, што, маўляў, імкнецца знішчыць славян як ніжэйшую расу, асіміляваць народы, перасяліць, скажам, частку нрыбалтаў, палякаў і беларусаў на Захад, на іх месца — в’етнамцаў, немцаў і яўрэяў, а на пустуючыя пладародныя землі Расіі — таджыкаў (?). Адсюль і падтрымка прынятых у Маскве на нечарговым з’ездзе Сабора заклікаў да стварэнкя славянскіх абшчын, атрадаў самаабароны, падрыхтоўкі да правядзення перавыбараў органаў кіравання на месцах і прэзідэнтаў краін — членаў СНД.
Нешта падобнае прапагандуюць і тыя, хто адносіць сябе да народнаправаслаўнага Саюза “Белая Россня”. Сумесна з “саборнікамі” яны патрабуюць ад Вярхоўнага Савета Беларусі неадкладнага абмеркавання пытання аб уз’яднанні з Беларуссю “спрадвечных беларускіх і ўсходнеславянскіх зямель” у Літве і Латвіі, арганізуюць пікеты з тэрытарыяльнымі патрабаваннямі ў час візітаў кіраўнікоў названых дзяржаў.