• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Асаблівасці полаўзроставага складу насельніцтватаксама аказваюць прыкметны ўплыў на агульны накірунак ментальнасці нашых грамадзян. Так, пэўны ўздым папулярнасці камуністычнасацыялістычных установак можна вытлумачыць яшчэ і тым, што ў складзе насельніцтва Беларусі надзвычай вялікі працэнт людзей пенсійнага ўзросту — каля 20 працэнтаў (і тут таксама заўважасцца карэляцыя гэтай лічбы з рэйтынгамі Партыі камуністаў і прэзідэнта), якія найчасцей, як вядома з узроставай псіхалогіі, маюць немалую схільнасць да кансерватызму, настальгічных пачуццяў па гадах сваёй маладосці.
        Менавіта падобныя тэндэнцыі яскрава выявіліся і падчас правядзення выбараў першага прэзідэнта нашай краіны летам 1994 г. У цэлым слушную думку аб прэзідэнцкіх выбарах як своеасаблівым эксперыменце па вызначэнні менталітэта выбаршчыкаў выказаў беларускі філосаф У.Падгол. Аднак немагчыма поўнасцю пагадзіцца з яго сцвярджэннем аб інталерантнасці беларускага народа: “Калі б наш народ на самой справе быў “памяркоўным”, ён прагаласаваў бы альбо за Шушкевіча, альбо за Дубко, альбо за Новікава. А перавага была аддадзена чалавеку, ад якога чакалі адабраных катэджаў, турэмных камераў для карупцыянераў, масавых звальненняў высокіх чыноўнікаў”. Справа ў тым, што беларускае грамадства, як раней ужо адзначалася, сёння вельмі моцна палярызаванае, таму відавочна нельга на ўвесь народ распаўсюджваць меркаванне аб яго “крыважэрнасці”, схільнасці да жорсткай помсты сваім рэальным або ўяўным “ворагам”. Нават калі прыняць ва ўвагу такі, на наш погляд, слаба абгрунтаваны “індыкатар” памяркоўнасці нашых грамадзян, як схільнасць галасаваць за Шушкевіча, Дубко і Новікава, то можна сказаць наступнае. Паводле афіцыйных крыніц, у першым гуры прэзідэнцкіх выбараў (ваўмовах дастатковага выбару кандыдатаў) цяперашні прэзідэнт набраў менш паловы (44,8 %) галасоў выбаршчыкаў, тады як тры названыя кандыдаты разам “ўзялі” 20,1 % галасоў (а ў Мінску, дарэчы, адпаведная лічба складала 29,2 % супраць толькі
    
    87
    
    26,5 %) у іхняга апанента/Да таго ж, значная частка выбаршчыкаў увогуле праігнаравала гэтую важную падзею грамадскапалітычнага жыцця рэспублікі.
    
    
    $ * * 4' *
         У цэлым для беларусаў заўсёды быў уласцівы відавочны кансерватыўны модус ментальнасці, што адначасова пацвярджаецца як аналізам разнастайных фальклорных твораў, так і вынікамі сённяшніх даследаванняў. Прычым падобная кансерватыўнасць мела практычна супрацьлеглы характар: калі ў мінулыя стагоддзі яна была накіравана на падтрымку старажытных этнакультурных і моўных традыцый, то “савецкі кансерватызм”, наадвароі, вызначаўся адмаўленнем усяго ўласна беларускага, схільнасцю да некрытычнага ўспрымання ўсялякіх сацыяльных міфаў, ідэалагем.
         Праведзенае даследаванне шматлікіх крыніц пацвярджае, што яшчэ і сёння ў ментальнасці часткі людзей захоўваюцца пэўныя рысы архаічнаязычніцкай, міфалагічнай свядомасці. Гэта выяўляецца, як сведчаць фальклорныя крыніцы, у існаванні рэшткаў старажытнага антропамарфізма, анімізма, пантэізма, а некаторыя з’явы і падзеі грамадскага жыцця дазваляюць меркаваць аб схільнасці грамадзян да мыслення ў катэгорыях бінарных апазіцый, або “чорнабелай” логікі, узаемнай непрыхільнасці (напрыклад, “сябрыворагі”, “дэмакратыкамуністы”, “інтэрнацыяналістынацыяналісты”, прыхільнікі аўтарытарызму і дэмакратыі, і г.д ), аб захаванні ў ментальнасці дастаткова істотнага “пласта” іррацыянальных, падсвядомых арыентацый.
         Ментальнасць сённяшніх грамадзян Беларусі характарызуецца даволі істотнай палярызаванасцю, гетэрагеннасцю, своеасаблівай “разарванасцю”, наяўнасцю асобных рысаў свядомасці (стэрэатыпнасці, дагматызму мыслення, схільнасці да ксенафобіі) “аўтарытарнататалітарнага” чалавека. Акрамя таго, для светабачання немалой часткі насельнікаў нашай краіны сёння ўласцівы яшчэ і відавочная апалітычнасць, абсентэізм, індыферэнтызм да падзей грамадскапалітычнага і нацыянальнакулыурнага жыцця, схільнасць да розных стэрэатыпаў, ксенафобіі. У той жа час другая частка нашага грамадства вызначаецца большай сацыяльнай актыўнасцю, але і яна паводле сваіх палітыкакулыурных арыентацый дакладна падзелена на дзве супрацьлеглыя і найчасцей узаемна непрыхільныя групы, з аднаго боку, прыхільнікаў ідэй адкрытага дэмакратычнага грамадства, дзяржаўнай незалежнасці, свабоднага развіцця беларускай культуры і мовы (т.зв. нацыянальнадэмакратычны лагер) і, з другога боку, — паслядоўнікаў камуністычнай ідэалогіі, схільных да аўтарытарных метадаў кіравання, адмаўлення або абмежавання дэмакратыі і суверэнітэту краіны (камуністычна—сацыялістычны лагер).
         У перспектыве не выключана, што падобныя асаблівасці ментальных установак могуць прывесці (гэта яшчэ будзе залежаць і ад характару сукупнага
    
    88
    
    ўплыву многіх іншых фактараў) альбо да нарастання грамадскага супрацьстаяння, канфрантацыі і магчымага сацыяльнага выбуху, альбо, наадварот, да ўзмацнення сацыяльнай пасіўнасці, індыферэнтнасці, недаверлівасці большасці грамадзян да любых ідэалогій і адпаведнай замкнёнасці на “саміх сябе” ў выніку расчаравання людзей ад няздольнасці змяніць жыццё да лепшага. Трэці, найлепшы варыянт кансалідацыі нашага “расколатага” грамадства, паглыблення сацыяльнай салідарнасці грамадзян і іх сумеснага пошуку шляхоў выхаду з крызісу ў бліжэйшы час уяўляецца практычна недасягальным.
    
    (Кантакты і дыялогі, 1996, №7—8)
    
    89
    
    ЗМЕСТ
    
    
    
    
    3 верай у будучыню (замест прадмовы)...............3
    Свабода думкі ці насілле? (С. Дубянецкі)...........5
    Выйсці з нацыянальнага анабіёзу (Э. Дубянецкі)...  14
    Наіпчадкі Шавэна (С. Дубянецкі)....................19
    Сіндром беларусафобіі (С. Дубянецкі, Э. Дубянецкі).28
    Цяжкі шлях да адраджэння (С. Дубянецкі, Э. Дубянецкі) ....38
    Беларускі нацыянальны характар: спроба даследавання (Э.Дубянецкі).....................................48
    Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у мінулым і сёння
    (Э. Дубянецкі)....................................59
    На мяжы дэнацыяналізацыі (С. Дубянецкі)...........65
    Ментальнасць грамадзян Беларусі у сучасны перыяд (Э. Дубянецкі)....................................65
    
    Дубянецкі Станіслаў Фёдаравіч Дубянецкі Эдуард Станіслававіч
    
    
    
    
    
                    Цяжкі шлях да адраджэння
    
    
    
    
                  Навуковапапулярнае выданне
    
    
    
    
    
    Рэдактар Лаўроў С.Б.
                   Тэхнічны рэдактар Лукша Р.А.
    
    
    
    
    
                    Падпісана да друку 20.12.97г.
    Фармат 60x90/16. Папера афсетная №1. Гарнітура Таймс. Рызаграфія.
    Ум. друк. арк. 5,75. Ул.выд.арк. 6,25.
    Тыраж400 экз.
    
    
    
    
    Выдавецтва С. Лаўрова. Ліцэнзія ЛВ № 845. 224023, Брэст, вул. Маскоўская, 275, п.20.
    
    Надрукавана: 224000, г. Брэст, вул. С. Канстытуцыі, 1, ООО “Ксерокомпанн”.
    
       ЗВЕСТКІ АБ АЎТАРАХ
    
    
       СТАНІСЛАЎ ДУБЯНЕЦКІ
    
       Нарадзіўся ў 1940 г. у в.Востраў Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Кандыдат філасофскіх навук. У 1966 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, у 1973 г. Мінскую ВПШ. Настаўнічаў, быў на ідэалагічнай рабоце, працаваў у Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. 3 1994 г. загадчык рэдакцыі філасофіі, эканомікі і права выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». Даследуе праблемы сацыяльнай філасофіі, паліталогіі і гісторыі культуры. Аўтар кніг і брашур па пытаннях палітычнага і маральнага выхавання, нацьіянальнакулыурнага адраджэння Беларусі, артыкулаў у энцыклапедычных выданнях і перыядычным друку.
    
       ЭДУАРД ДУБЯНЕЦКІ
    
       Нарадзіўся ў 1966 г. у в.Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Кандыдат гістарычных навук. У 1988 г. скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт і працаваў у ім навуковым супрацоўнікам. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларусазнаўства Нацыянальнага навуковаасветнага цэнтра імя Ф.Скарыны, выкладчык Інстытута сучасных ведаў. Намеснік рэдактара інфармацыйнааналітычнага і культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі». Член Беларускай псіхагістарычнай асацыяцыі, практычны псіхолаг. Даследуе праблемы міжнацыянальных адносін, этнічнай самасвядомасці, ментальнасці і нацыянальнага характару беларусаў. Аўтар кнігі «Таямніцы народнай душы» (1995), шматлікіх навуковапапулярных публікацый. Адзін з аўтараў навучальных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі і беларусазнаўству.