• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Аднак нельга схаваць таго факта, што падобнымі метадалагічнымі ўстаноўкамі кіраваўся чарнасоценны “Саюз рускага народа” ў сваёй дзейнасці па бязлітасным вынішчэнні “крамолы”, арганізацыі яўрэйскіх пагромаў у мэтах “трывалага аб’яднання рускіх людзей для агульнай работы на карысць вялікай, адзінай і недзялімай Расіі”. У Статуце Саюза ясна і адназначна падкрэслівалася, што рускай народнасці — збіральніцы зямлі Рускай — належыць першынствуючае значэнне ў дзяржаўным жыцці і дзяржаўным будаўніцтве, што Саюз не робіць розніцы паміж велікарусамі, беларосамі і маларосамі і што руская мова ёсць пануючая мова Расійскай імперыі для ўсіх насяляючых яе народаў. (Гл.: Острецов В.Черная сотня н красная сотня. М., 1991.C. 41—42).
        Прыхільнікі і ідэолагі нацыянальнакультурнага адраджэння добра ўсведамлялі рэальныя цяжкасці і перашкоды на шляху ажыццяўлення нацыя
    
    
    68
    
    нальнай ідэі ў наступіўшыя на Беларусі “часы агульнай заблытанасці”, калі пасля лютаўскай і кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. новыя гаспадары сталі зноў навязваць беларускаму народу ненатуральныя формы жыцця, заганяць усё ў “труну формулаў”, абапіраючыся пры гэтым натрагічны вопыт мінулага, калі ўлады даводзілі жыццёвасць сваіх лозунгаў сілай пагрозы расстрэлу, інквізіцыяй, катаваннем і гумавай палкай.
        У гэтым плане ўяўляюцца небеспадстаўнымі меркаванні Б.Бярозы, выказаныя ім у брашуры “Расейскапольскі баль і беларускае пахмелле” (1921 г.). У вобразнапалемічнай і вострапубліцыстычнай форме ён расказвае, як польскі народ змагаўся супраць асіміляцыі і дэнацыяналізацыі, як яму навязвалі чужую культуру, мову і рэлігію, як адначасова з гэтым душылі беларусаў і ўсё беларускае і, нарэшце, яксамі палякі пасля рыжскагадагавору 1921 г. пераносілі “вопыт” сваіх асімілязараў на беларускую глебу. “Многа гадоў, — адзначаў аўтар,  так здзекаваўся расійскі ўрад і святкаваў сваю перамогу над слабейшым польскім народам. Заняпаўшы ад безупыннага здзеку, ён разам ужо глуміўся і высмейваў чужы і незразумелы яму беларускі народ. Нягледзячы на мукі двух народаў — палякаў і беларусаў, — не чуючы іх стогнаў і крыкаў ад моцных расійскіх клешчаў, расійскія патрыёты галасілі на ўвесь свет: “Няма ніякай Польшчы і няма ніякай Беларусі! А ёсць адзіная і недзялімая матушка Русь”. Шмат беларускіх грамадзян у той час было выслана разам з палякамі на катаргу ў Сібір, мільёны беларускіх і польскіх бежанцаў, уцякаючы ад вайны, кідалі свае хаты і вёскі і выязджалі ў Расію, дзе іх спаткалі голад і холад; тысячы беларусаў былі скалечаны альбо загінулі ў той вайне.
    
    
                МАСАВЫ ТЭРОР I РАЗБУРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
    
    
        Праблема пераадолення шырока распаўсюджанай практыкі насаджэння “больш высокай” рускай культуры, стварэння спрыяльных умоў для развіцця культуры ўсіх нацыянальных супольнасцей Беларусі на фоне глабальнага панавання велікарускай нацыянальнасці вылучылася на першы план у працэсе ажыццяўлення т.зв. палітыкі беларусізацыі ў 1920я гады. У дакументах пленумаў ЦК КП(б)Б, ЦВК БССР тады адкрыта ставілася пытанне аб тым, шго рост беларускай культуры (мова, літаратура, школа, удзел беларусаў у палітычным, культурным і гаспадарчым жыцці) асабліва адстаў, калі параўнаць з рускай, яўрэйскай і польскай нацыянальнасцямі, што немагчыма вырашыць у БССР асноўныя задачы нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва без удзялення выключнай ўвагі рабоце па развіцці беларускай культуры.
        Даволі цікавай выглядае тагачасная трактоўка вытокаў і сутнасці нацыяналдэмакратызму як “варожай ідэалагічнай сістэмы”. Аказваецца, як пісаў у сваёй кнізе “Навука на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі” (1931 г.) акадэмік С.Вольфсан, яшчэ ў Ф.Багушэвіча і Я.Неслухоўскага (Я.Лучыны) сустракаюц
    
    
    69
    
    ца ідэі, якія пазней увайшлі ў “жалезны іпвентар” нацдэмакраі ызму — “ідэі аб тым, што беларусы маюць сваю гісторыю, з якой бачна, што Беларусь нікога не крыўдзіла, не спусташала. Яна толькі абаранялася. Дзякуючы гэтаму, яна — белая Русь, чыстая Русь, і не чырванеюць на ёй крывавыя плямы ад забойства суседніх народаў’. Гэта азначала, на думку ворагаў беларушчыны, што менавіта тэорыя нацыянальнай самабытнасці і нацыянальнай кулыуры, на якую потым абапіраліся “нашаніўцы”, “грамадоўцы”, “неаадраджэнцкія шкоднікі”, з’яўлялася асноўным ідэалагічным ядром беларускага дэмакратызму, галоўнай ператкодай ажыццяўленню курса на “збліжэнне сацыялістычных нацый у адзінай сям і брацкіх народаў” і на стварэнне “агульначалавечага камуністычнага грамадства”.
        Барацьба супраць нацыянальнадэмакратычнай ідэалогіі суправаджалася масавым тэрорам, ссылкамі і фізічным знішчэннем лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, усіх гых, хто быў нераўнадушным да лёсу Айчыны і асмельваўся вымавіць хоць слова супраць нацыянальнага ўціску і заняволення. Паралельна ішло масавае скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хатаўчытальняў, выдання беларускіх кніг і газет. Былі ліквідаваны нацыянальныя сельсаветы, адбывалася замена беларусаў на кіруючых пасадах, а на месцы адкліканых і звольненых прызначаліся небеларусы (пераважна расійцы) альбо самыя паслухмяныя і вернападданыя Маскве мясцовыя кар’ерысты.
    
    
                ПРЫМУСОВЫ БІЛІНІВІЗМ У ГОНАР “БРАТНЯЙ ДРУЖБЫ”
    
    
        Тая ж сталінская рэпрэсіўная машына, тая ж паталагічная боязь нацыянальнага самавызначэння, усяго нацыянальнаспецыфічнага сталі прычынай далейшага ўзмацнення асімілятарскіх тэндэнцый у пасляваенны перыяд. Яны леглі ў аснову новага шырокамаштабнага эксперыменту па дэнацыяналізацыі беларускага грамадства, які суправаджаўся “укрепленнем” кіруючых кадраў Беларусі выхадцамі з розных абласцей РСФСР, адміністрацыйным увядзеннем т.зв. двухмоўя ў рэспубліцы і прымусовай русіфікацыяй сістэмы народнай асветы. Бюракраты ад навукі і адукацыі не грэбавалі ніякімі сродкамі, каб дагадзіць апантаным правадырамінтэрнацыяналістам прадэманстраваць выключнасць і першынствуючае значэнне рускай мовы ў авалоданні “вышынямі навукі” і ўмацаванні “братняй дружбы” народаў СССР. Ды ўсё гэта, кажучы прама, вельмі адпавядала новаму павароту ў ажыццяўленні “ленінскай нацыянальнай палітыкі’, акрэсленаму Сталіным 24 мая 1945 г. Менавіта ў гэты дзень на прыёме ў Крамлі “вялікі правадыр усіх часоў і народаў” адкрыта абвясціў рускі народ “руководяіцнм народом”, “нанболее выдаюіцейся нацмей мз всех нацнй, входяіцнх в Советскмй Союз”.
        Аб разбуральнай сіле прымусовага білінгвізму і рэалізацыі на пракгыцы
    
    
    70
    
    лозунга “Одна страна — однн народ — однн язык” сведчыла тое, што ўжо ў сярэдзіне 1970х гадоў на беларускай мове размаўляла менш трэці карэннага насельніцтва рэспублікі (у асноўным сельскія жыхары старэй 35—40 гадоў), a 50—60 працэнтаў беларусаў карысталіся т.зв. трасянкай альбо нейкай змешанай рускабеларускай “паўмовай”. Да сярэдзіны 1980х гадоў практычна не захавалася ніводнага сацыяльнага інстытута, арыентаванага на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Ва ўсіх гарадах і райцэнтрах Беларусі не засталося ніводнай беларускамоўнай школы і ніводнагабеларускамоўнагадзіцячага садка. Толькі на рускай мове ажыццяўлялася падрыхтоўка кадраў у ВНУ, тэхнікумах і прафтэхвучылішчах. Па колькасці выпускаемых кніг на нацыянальнай мове Беларусь займала апошняе месца сярод усіх рэспублік СССР.
         Але ў той жа самы час, калі крызіс нацыянальнай культуры дасягнуў сваёй крытычнай кропкі, у афіцыйных дакладах і выступленнях на поўным сур’ёзе гаварылася аб тым, што палітыка сацыялістычнай дзяржавы, накіраваная на ўсебаковае развіццё ўсіх чацый і народнасцей краіны, з’яўляецца вызначальным арыенцірам духоўнага ўзбагачэння народа, плённага развіцця беларуска культуры. Так, напрыклад, на пленуме ЦК КПБ у сакавіку 1987 г. першы сакрагар ЦК КПБ Я.Сакалоў сцвярджаў, што ў Беларусі сгвораны ўсе ўмовы для свабоднага развіцця беларускай мовы і нацыянальнай культуры, што рэспубліка стала рэгіёнам развітога двухмоўя, якое аказвае пазітыўнае ўздзеянне на росквіт яе культуры. Катэгарычную нязгоду з такой ацэнкай выказалі многія дзсячы культуры і мастацтва Беларусі, якія ў сваім звароце ў ЦК КПСС ад 4 чэрвеня 1987 г. пераканаўча, на канкрэтных лічбах і фактах паказалі трагічныя вынікі дэнацыяналізацыі ў сферы адукацыі, кнігавыдавецкай справы, CM1, і падкрэслілі, што свабоднае волевыяўленне ў выбары мовы, на якое спасылаўся Сакалоў, часцей за ўсё абарочвалася свабодным прымусам да рускай. Вельмі павучальным з’яўляецца і той факт, што аўтары пісьма, а яго падпісапі 137 чалавек, выказалі ўпэўненасць, што русіфікацыя Беларусі, якая праводзілася бюракратычным апаратам, і знішчэнне беларускай мовы не можа не выклікаць у рускага народа і прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі пачуццё сораму і пратэсту (гл.: Гражданскне двнження в Белорусснн: документы н матерйалы. 1986—1991. М„ 1991. С. 286—289).
    
    
                “КАЛІ Ў ВАШУ ХАТУ ІІРЫЙШЛІ ЗЛОДЗЕІ...”
    
    
         Праз некаторы час, роўна за тыдзень да сумна вядомых падзей 30 кастрычніка 1988 г., у ЦК КПБ адбылася нарада па пытаннях “палітычнага характару”, на якой партарганізацыі і праваахоўныя органы атрымалі канкрэтную ўстаноўку ў сувязі з запланаваным апазіцыяй святкаваннем “Дзядоў”, якая гучала прыкладна так: “Калі ў вашу хату прыходзяць злодзеі, вы павінны выставіць іх задзверы”. Ну, аяк напрактыцы былі рэалізаваны гэтыя ўстаноўкі,
    
    
    71
    
    усе мы добра памятаем. Здаецца, гэта была неблагая рэпетыцыяправерка трываласці таго “жалезнага кулака”, якім сёння размахваюць улады перад сваімі падданымі, і ад адной маніфестацыі да другой дэманструюць гатоўнасць выкарыстаць яго супраць мірных, бяззбройных і безабаронных грамадзян.
        А ўзяць сучасных славянафілаўзаходнерусаў. Як вядома, першым на афіцыйным узроўні тэзіс аб “славянскім адзінстве” “тэарэтычна” абгрунтаваў В.Кебіч, які прама і катэгарычна заявіў.што Беларусі наканавана жыць адной сям’ёй з Расіяй і Украінай. I няўцям было беднаму прэм’еру, што падкінутая яму ідэйка выцягнута з арсенала “класічных” славянафілаў, якія ніколі не любілі ні свой народ, ні тым больш сваіх “адзінакроўных” братоў з усходу і захаду. A ў нашыя дні яе на Беларусь першым прывёз ніхто іншы, як сам А.Баркашоў. Аказваецца, летам 1991 г. старшыня праўлення СлавянскагаСабора(ён жа лідэр прафашысцкай арганізацыі “Рускае нацыянальнае адзінства”) арганізаваў у Мінску выязное пасяджэнне, на якім прадстаўнікі “з 58 гарадоў свету” абмяркоўвалі пытанні выжывання дзяржаўных структур, падрыву боегатоўнасці арміі і распальвання нацыяналістычнай істэрыі ў славянскіх краінах”. Ён адназначна і небессэнсоўна сказаў, што каб выратаваць былую імперыю і “запаліць энтузіязм людзей”, ёсць “адзіны шлях — стаўка на славянскую ідэю, якая заключаецца ў пабудове адзінай, магутнай, справядлівай дзяржавы” (“7 дней”, 1991, 8—14 ліпеня). А ў канцы таго ж года першы сустаршыня міжнароднай арганізацыі Славянскі Сабор С.Карпаў, які прыехаў у Мінск для “каардынацыі дзейнасці беларускіх патрыятычных сіл”, паставіў задачу кансалідавацца на ідэі захавання славянства як асаблівай цывілізацыі і выказаў упэўненасць у тым, што ў працэсе адраджэння славянства галоўную місію выканае Беларусь. Маўляў, тут лепш захаваліся славянскі дух і традыцыі, людзі працалюбівыя, добрыя і адкрытыя (“7 дней”, 1991, 7—13 кастрычніка). Падобныя парады праз беларускія афіцыйныя СМІ распаўсюджвалі такія эмісары з брагняй Расіі, як У.Жырыноўскі, Д.Васільеў, В.Алксніс, Н.Андрэева, В.Аксючыц, А.Праханаў і інш.