• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
         У характары беларусаў караніцца і такая рыса, як заўсёдная схільнасць да кампрамісаў у вырашэнні жыццёвых праблем, да згоды (прыгадаем прыказку “Згода будуе, нязгода руйнуе”). Аднак у выпадках празмернага развіцця гэтых якасцей “пазітыў” можа лёгка пераходзіць у “негатыў”, і тады ўжо частку беларусаў вызначаюць пэўнае прыстасаванства, канфармізм, недастатковая насзойлівасць у абароне ўласных поглядаў і перакананняў. Прычым гэтыя псіхалагічныя якасці, на наш погляд, прыкметнаўзмацніліся ў перыяд існавання савецкай таталітарнай сістэмы з яе падаўленнем іншадумства, абмежаваннем асобных правоў чалавека і магчымасцей для поўнай самарэалізацыі асобы.
         Практычна перманентны (бесперапынны) стан прыгнечанасці і залежнасці ў ранейшыя часы абумоўліваў “млявае і санлівае” жыццё беларусаў, некаторую стразу імі былой энергіі, аслабленне “жыццёвага парыву” (паводле А.Бергсона). Сапраўды, немалая частка беларусаў нярэдка аддавала перавагу знешне малапрыкметнаму жыццю без выразнага праяўлення эмоцый, думак і пачуццяў, вызначалася пакорлівасцю прадстаўнікам улады і ў пэўнай ступені сервілісцкай (рабскай) псіхалогіяй. Гэтыя рысы, як пацвердзіла жыццё, найбольш значна пашырыліся якраз на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
         Асобныя даследчыкі (гісторыкі, этнографы, фалькларысты) раней падкрэслівалі, што беларусы ў большасці бываюць даволі скрытнымі, недаверлівымі, асцярожнымі ва ўзаемаадносінах з незнаёмымі людзьмі, “чужынцамі”. Прычына падобнай недаверлівасці, насцярожанасці ляжыць, магчыма, у спецыфіцы гістарычнага шляху беларусаў са шматлікімі нападамі, войнамі і здзекамі з боку іншых дзяржаў, паноўпрыгнятальнікаў, асімілятараў і інш. Менавіза як своеасаблівы імунітэт на пастаянныя агрэсіўныя намаганні “дабрадзеяў” з усходу і захаду навязаць свае погляды іншым можна разглядаць беларускую насцярожанасць і замкнёнасць. Тыповыя беларусы заўсёды ўмелі
    
    57
    
    спакойна, уважліва выслухаць думкі розных “іншаверцаў”, “іншаземцаў”, аднак усё ж не падтрымлівалі, не падзялялі іх, калі яны не адпавядалі ўнутраным, душэўным перакананням. Пры гэтым справядлівым будзе сказаць і тое, што калі да беларуса падысці з адкрытай душой, без злосных намераў, то ён адразу ж пакажа ўсю сваю гасціннасць, добразычлівасць.
         У выніку ўздзеяння розных неспрыяльных фактараў у беларусаў склаліся, трэба меркаваць, пераважна сензітыўны і астэнічны тыпы характару, якія характарызуюцца абвостранымі пачуццямі няўпэўненасці, нерашучасці, занепакоенасці, схільнасцю да дэпрэсіі, апатыі, увогуле пэўным “комплексам непаўнацэннасці” (тэрмін належыць псіхолагу А.Адлеру). Прычым падобны комплекс непаўнацэннасці выяўляўся, напрыклад, у прадузятым успрыманні беларусамі сваёй культуры, мовы як ніжэйшых, “мужыцкіх”, “хамскіх” у параўнанні з рускімі і да т.п.
         Прыведзеныя меркаванні пацвярджаюцца ў нашы дні і вынікамі спецыяльных даследаванняў, згодна з якімі так званы слабы тып характару, што праяўляецца ў нерашучасці і безабароннасці, значна часцей сустракаецца сярод сельскіх жыхароў Беларусі, а ў гарадах, наадварот, больш выяўлена людзей з досыць моцным і кантактным характарам. У сучасны перыяд і ў далейшым характар беларусаў хутчэй за ўсё будзе, відаць, “набываць” новыя як станоўчыя, так і адмоўныя рысы, абумоўленыя істотнымі зменамі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства.
    * * *
         Такім чынам, у беларускім нацыянальным характары адначасова, узаемазвязана існуюць розныя, а часам і супрацьлеглыя рысы. Усе гэтыя якасці, узятыя разам, у сукупнасці, ствараюць толькі прыблізную, абагульненую карціну характару беларусаў, не раскрываюць, зразумела, усёй яго складанасці і непаўторнасці. Характар беларусаў вызначаецца, акрамя названых, яшчэ і мноствам іншых дадатных і негатыўных якасцей, дасціпна і дакладна вытлумачыць, апісаць якія бывае вельмі складана, а часам і амаль немагчыма. Беларуская душа надзвычай разнастайная, загадкавая і невычарпальная, прычым у ёй заўсёды будуць існаваць і нейкія глыбінныя таямніцы, да разгадкі якіх мы павінны імкнуцца. На наш погляд, дасягнуць светлых ідэалаў новага Адраджэння можнатолькі ў тым выпадку, калі будуць уважліва аналізавацца, улічвацца і выкарыстоўвацца ў практычнай дзейнасці найлепшыя станоўчыя рысы і адначасова пераадольвацца “адмоўныя” бакі беларускага нацыянальнага характару. У сувязі з гэтым хацелася б прывесці мудрыя словы Ф.Шантыра, якія былі сказаны звыш 70 гадоў назад, але і сёння гучаць надзвычай актуальна для ўсіх шчырых патрыётаў Бацькаўшчыны: “Свядомасць свайго краю, усяго свайго роднага, свядомасць поступу свайго нацыянальнага “я” — гэта найважнейшая патрэба ўсяго народа, гэта той штодзённы яго духоўны хлеб, без каторага ён, як народ, дастойна жыць не можа...”.
    (“Адукацыя і выхаванне”, 1995, № 5)
    
    58
    
    
    
    
    
                    НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ БЕЛАРУСАЎУ МІНУЛЫМ I СЁННЯ
    
    
    
    
        Сучасны перыяд развіцця нашага грамадства вызначаецца узрастаннем цікавасці людзей да свайго мінулага, да багатай і разнастайнай пароднай спадчыны. Адначасова з гэтым наступова паглыбляецца нацыянальная самасвядомасць жыхароў нашай краіны, што звычайна спрыяе працэсам кансалідацыі і адраджэння кожнай нацыі. Дык што ж сабой уяўляе нацыянальная самасвядомасць беларусаў, якія адметныя рысы яе гістарычнай эвалюцыі і сённяшняга становішча?
        Нацыянальная самасвядомасць можа быць вызначана як своеасаблівая сістэма ўяўленняў, пачуццяў і ведаў этнічнай супольнасці людзей (у тым ліку і яе асобных індывідаў) аб сваёй “кроўнай” прыналежнасці да пэўнай нацыі, гістарычным шляху апошняй, а таксама аб саміх сабе, сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа. Фармаванне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца звычайна на аснове ўсведамлення людзьмі свайго агульнага паходжання (ад адных “бацькоўскіх каранёў”), адчування непарыўнай, прыроднагенетычнай “звязанасці” з роднай зямлёй, гісторыяй свайго края, а таксама самабытнасці культуры, мовы, нацыянальнага характару, менталітэту і інш.
        Нацыянальная (дакладней — этнічная) самасвядомасць старажытных жыхароў Беларусі пачала складвацца ўжо ў той далёкі перыяд, калі на нашай зямлі толькі адбываліся працэсы этнагенезу самабытнай протабеларускай этнічнай супольнасці. Якраз тады адначасова з паступовым складваннем беларускага этнасу аформілася і адпаведная этнічная самасвядомасць беларусаў. У далейшым, на працяіу наступных стагоддзяў, яна выяўлялася ў розных формах, мела адметныя рысы і глыбіню ў той ці іншы гістарычны перыяд. Так, у эпоху першабытнаабшчыннага ладу элементы этнічнай самасвядомасці тагачасных родаплемянных, кроўнасваяцкіх супольнасцей Беларусі адлюстроўваліся найперш ваўсведамленні (нярэдка падсвядомым, эмацыянальным) свайго паходжання ад аднаго міфічнага продка, а таксама блізкасці традыцый, звычаяў, абрадаў, мовы і інш. Як правіла, саманазвы членаў асобных радоў, плямён у тыя старажытныя часы альбо ўвогуле адсутнічалі, альбо існавалі ў невыразнай форме, звычайна адпаведнай месцу пражывання людзей (напрыклад, дрыгавічы — жыхары балотаў, дрыгвы, драўляне — жыхары лясоў).
        У перыяд існавання такіх магутных дзяржаўных утварэнняў, як Вялікае княства Літоўскае (з сярэдзіны XIII ст.) і Рэч Паспалітая (з другой паловы XVI ст.), этнічная самасвядомасць іх тагачасных насельнікаў мела розныя формы і спецыфічныя рысы. Прычым гэтая самасвядомасць у розных сацыяльнасаслоўных, прафесійных, тэрытарыяльных, канфесійных групах насельніцтва праяўлялася неаднолькава. Для прыкладу можна адзначыць, што этнічная са
    
    59
    
    масвядомасць пануючых саслоўяў (магнатаў, шляхты) нярэдка замянялася менавіта саслоўнай самасвядомасцю. Так, прадстаўнікі прывілеяванага вайсковаслужылага саслоўя — шляхты — у часы позняга сярэднявечча нярэдка лічылі сябе асобным “шляхецкім народам”.
        Што датычыцца непрывілеяваных саслоўяў (найперш сялянства) Беларусі, то іх этнічная самасвядомасць у мінулыя стагоддзі вызначалася разнастайнасцю канкрэтных праяўленняў і рознай глыбінёй, “насычанасцю”. Увогуле, “просты люд” Беларусі значна менш, у адрозненне ад магнатаў, паддаваўся асіміляцыйным уплывам. Гэта было абумоўлена ў немалой ступені і тым, што ва ўсе часіны гістарычнага развіцця беларусаў паміж багатымі і беднымі, пануючымі і прыгнечанымі слаямі грамадства, а таксама паміж сялянамі і гараджанамі існавалі пэўныя сацыяльнасаслоўныя межы, якія, так бы мовіць, адгароджвалі іх адзін ад аднаго, абумоўлівалі адносна малую інтэнсіўнасць кантактаў. Усё гэта прыводзіла да таго, што калі ў верхніх стратах беларускага грамадства досыць актыўна адбываліся асіміляцыйныя працэсы, то ў “ніжэйшых пластах” звычайна працяглы час захоўваліся старадаўнія традыцыі, абрады, a таксама і формы самасвядомасці і г.д.
        У тагачасны перыяд сярод мясцовых жыхароў Беларусі пераважалі лакальнатэрытарыяльныя формы самасвядомасці (напрыклад, саманазва “палешукі” — ад тапоніма “Палессе”), канфесіянальныя (г. зн. саманазва паводле канфесіянальнай прыналежнасці — “праваслаўныя людзі”, “католікі”), a таксама зямляцкія (скажам, “случане”, “тураўцы”, “палачане”) і так званыя этнацэнтрычныя (“тутэйшыя”, “тубыльцы”).
        У XIV—XVI стст., калі ў Вялікім княстве Літоўскім значна ўзмацніліся сацыяльнаэканамічныя, грамадскапалітычныя, этнадэмаграфічныя і культурныя сувязі паміж зямляцкімі супольнасцямі, упершыню пачала фармавацца ўжо агульнаэтнічная самасвядомасць насельніцтва, што знайшло адлюстраванне найперш ва ўзнікненні і паступовым распаўсюджванні этнонімаў “літвіны” (“ліцвіны”) і “русіны”, якія паходзілі ад назваў “Літва” і “Русь”. Літвою і літвінамі называлі адпаведна Вялікае княства Літоўскае і яго насельніцтва. Менавіта з “літвінамі” на працягу гэтых стагоддзяў (і наваг у далейшым, па XIX ст. уключна) самаідэнтыфікавала сябе значная частка шляхты ВКЛ, прычым розных веравызнанняў — каталіцкага, уніяцкага, а часам і праваслаўнага. Адначасова саманазва “літвіны” пачала пашырацца і ў асяродку іншых сацыяльнасаслоўных катэгорый (дваранства, мяшчанства, сялянства) насельніцтва этнічных беларускіх земляў.
        I толькі ў гістарычных крыніцах першай паловы XVII ст. практычна ўпершыню зафіксавана этнанімічнае вызначэнне “беларусцы”, непасрэдна звязанае са стабільным замацаваннем заземлямі пераважнапаўночнаўсходняй Беларусі тапоніма “Белая Русь”. У XVII—XVIII стст. нацыянальная самасвядомасць жыхароў “Белай Русі” (маецца на ўвазе найперш тэрыторыя Полацкага,