• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Аб’ектам дадзенага даследавання з’яўляюцца грамадзяне Беларусі рознай сацыяльнай, прафесіянальнай, нацыянальнай, полаўзроставай прыналежнасці як непасрэдныя “носьбіты” ментальнасці. ГІрадметам даследавання можна лічыць адмысловыя рысы светабачання грамадзян, асаблівасці іх уяўленняў аб прасторы і часе, сваім сацыяльным і прыродным асяроддзі, а таксама грамадскапалітычных арыентацый людзей. Высвятленне адметнасцей ментальнасці насельніцтва Беларусі будзе праводзіцца праз аналіз твораў беларускага фальклору, а таксама вынікаў разнастайных сацыялагічных даследаванняў.
    
    
                АСАБЛІВАСЦІ МЕНТАЛЬНАСЦІ БЕЛАРУСАЎ ПАВОДЛЕ ФАЛЬКЛОРНЫХ КРЫНІЦ
    
    
        Традыцыйная ментальнасць беларусаў выпрацоўвалася вельмі працяглы гістарычны перыяд і набывала свае тыповыя рысы ў адмысловых абставінах сацыяльнаэканамічнага, грамадскапалітычнага і духоўнакультурнага жыцця. Вытокі беларускага менталітэту пачалі фарміравацца ў перыяд панавання на Беларусі язычніцтва (паганства) з яго шматлікімі арыгінальнымі культамі, звычаямі і абрадамі. Да прыняцця хрысціянства жыхарам беларускіх зямель былі ўласцівы політэізм (вера ў адначасовае існаванне многіх багоў), пантэізм (абагаўленне нябесных свяціл, зямлі, дрэў, крыніц, камянёў і іншых прыродных з’яў), анімізм (пераканне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў, антропамарфізм (упадабленне чалавеку, надзяленне чалавечымі рысамі прадметаў і з’яў прыроды, розных жывёл, міфічных істот), татэмізм (уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін), фетышызм слова, або вербальная магія (вера ў цудадзейную сілу асобных слоў, выразаў).
    
    
    76
    
        Акрамя таго, ментальнасць старажытных людзей вызначалася падсвядомым, іррацыянальным адчуваннем шчыльнай узаемасувязі паміж чалавекам і прыродай,усім навакольным асяроддзем, Сусветам. Этнолаг і міфолаг М.Эліадэ адно з галоўных адрозненняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамад' стваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна звязаным з Космасам і касмічнымі рытмамі, тады як сутнасць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй. Увогуле, у перыяд язычніцтва светабачанне людзей было пераважна міфалагічным, характэрнымі рысамі якога (акрамя ўжо названых) можна яшчэ лічыць дыфузнасць, слабое ўсведамленне розніцы паміж прасторай і часам, словамі і рэчамі, прычынай і следствам, а таксама выкарысганне катэгорый супрацьпастаўлення, пэўныя метафарычнасць і містычнасць.
        Варта адзначыць, што на працягу многіх наступных стагоддзяў (ажно да сучаснага перыяду) ментальнасць беларусаў, якой у старажытнасці былі ўласцівы ўсе вышэйпералічаныя асаблівасці, у асобных сваіх рысах заставалася па сутнасці дахрысціянскай, язычніцкай. Яскравым пацвярджэннем падобнага меркавання могуць служыць многія творы надзвычай багатага беларускага фальклору, які слушна лічыцца, бадай, самым архаічным і найлепш захаваўшым сваю старажытную аснову сярод вуснай народнай творчасці ўсіх славянскіх і многіх іншых еўрапейскіх народаў. Сапраўды, у немалой колькасці беларускіх каляндарнаабрадавых і пазаабрадавых песняў, легендаў і паданняў, прыказак і прымавак адчуваюцца відавочныя сляды язычніцкіх антропамарфізму, анімізму, пантэізму, фетышызму. Тыповымі прыкладамі міфалагічнай свядомасці можна небеспадстаўна лічыць такія выказванні з сучаснага беларускага фальклору, як “Ой рана, рана да сонца іграла”, “Згубіла зара ключы // Каля постаці йдучы”, “Ішла Купалка сялом, сялом”, “Прыехала Каляда ўвечара, ўвечара”, “Ой, рабое поля, рабоя // Радзіла жыта густоя”, і інш.
         На працяглае захаванне шматлікіх рэшткаў язычніцтва ў немалой ступені паўплывала і тое, што абсалютную большасць беларусаў да пачатку XX ст. складалі непісьменныя або малапісьменныя сяляне, у свядомасці якіх вельмі доўга працягвалі існаваць пераважна міфалагічнамістычныя, іррацыянальныя ўяўленні і ўсялякія забабоны, прымхі. Таму натуральна, што архаічнаязычніцкая па сваёй глыбіннай сутнасці ментальнасць была нібы “закансервавана” ў асяроддзі беларусаўсялян на многія стагоддзі.
         Асобныя этнаграфічныя апісанні, канкрэтныя назіранні падарожнікаў сведчаць, што нават і ў XX ст. у некаторых мясцовасцях, напрыклад, на Палессі, сустракаліся людзі, якія шмат у чым прытрымлівалнся паганскіх вераванняу, звычаяў, напрыклад, пакланяліся дрэвам, крыніцам, камяням і г.д. Ды і зараз некаторыя беларусы (найчасцей сяляне старога ўзросту) шчыра вераць у рэальнае існаванне шматлікіх злых духаў — лешых, русалак, чарцей, ваўкалакаў і іншай “нечысці”, маюць разнастайныя прымхі і забабоны. Да сказанага можна дадаць яшчэ і той факт, што ў сучаснай беларускай мове захаваліся, скажам,
    
    77
    
    такія словы язычніцкага паходжання, як “зніч” (г.зн. святы агонь), “пярун” (слова паходзіць ад назвы аднаго з вярхоўных багоў старажытных славянаў і выкарыстоўваецца для абазначэння ўдару маланкі).
        Аднак па меры пашырэння з начатку П тыс. н.э. хрысціянства сярод насельніцтва беларускіх зямель пачала адбывацца своеасаблівая канвергенцыя (спалучэнне) дзвюх ментальнасцей — язычніцкай і хрысціянскай, элементы кожнай з якіх спачатку даволі цесна “перапляталіся” ў светабачанні тагачасных насельнікаў Беларусі. 3 цягам часу да некаторых старажытных народных святаў (Каляды, Вялікдзень, Сёмуха, Купалле) царква прымеркавала свае рэліі ійныя святы (адпаведна Ражство Хрыстова, Уваскрэсенне Хрыстова, Святая Іройца, Іаан Прадцеча). Уплыў хрысціянства заўважаецца і ў адначасовым суіснаванні ў ментальнасці беларусаў вобразаў язычніцкіх багоў і хрысціянскіх святых, напрыклад, Пяруна і Іллі, Ярылы і Юр’я, і г.д. У асобных беларускіх фальклорных творах (найперш у песнях, казках, легендах) таксама адначасова суіснуюць як язычніцкія, так і хрысціянскія вобразы, матывы.
        Аб працяглым захаванні ў ментальнасці беларусаў элементаў язычніцкай свядомасці пераканаўча сведчыць і аналіз такога спецыфічнага жанру фальклорных гвораў, як замовы (альбо загаворы, шэпты), г.зн. славесныя выказванні, якім надавалася маі ічнае значэнне. У мінулым разнасгайныя замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю, сямейнабытавымі адносінамі, каханнем (з.зв.прысушкі і адсушкі), лячэннем хвароб, былі дастаткова шырока распаўсюджаны найперш у сялянскім асяроддзі. Тады многія беларусы (як некаторыя, дарэчы, і зараз) шчыра верылі ў рэальнае ўздзеянне падобных загавораў, заклінанняў на жыццядзейнасць чалавека і ў незвычайныя магчымасці іх асноўных носьбітаў”— знахараў, або шапгуноў, чарадзеяў. У большасці такіх твораў сустракаюцца відавочныя рысы анімізму, пантэізму, антропамарфізму. Г эта выяўляецца, нанрыклад, ва ўслаўленні сонца, месяца, зорак, рэк, крыніц, Дрэў, камянёў, “святога” агню, “жывой” вады, веры ў існаванне розных духаў, персанажаў народнай дэманалогіі. Ды і ўвогуле ужо сам факт выкарыстання ўсялякіх загавораў, шэптаў, прысушак і адсушак з’ўляецца на сутнасці адлюстраваннем старажытнаязычніцкай веры чалавека ў надзвычайную сілу вербальнай магіі.
        Уяўленні беларусаў аб прасторы і часе фарміраваліся на працягу многіх стагоддзяў пад уплывам разнастайных фактараў, сярод якіх адным з найважнейшых можна лічыць прыроднагеаграфічны. Сапраўды, ландшафтнакліматычныя ўмовы Беларусі ў значнай ступені абумовілі і прасторавачасавыя ўстаноўкі, арыентацыі беларусаў. У мінулым нашым продкам была ўласціва дастаткова моцная прывязанасць да сваёй зямлі, родных мясцін. Таму сярод беларусаў былі распаўсюджаны антропаморфныя погляды на зямлю, схільнасць да яе ачалавечвання , для пацвярджэння чаго дастаткова прыгадаць вядомыя народныя выказванні: “Зямля — матка, і корміць, і поіць, і адзяваець”, “Зям
    
    78
    
    ля — нас усіх маці, яна нас корміць, яна нас прыгорне”, “Зямелька нас корміць, а сама есці просіць”, а таксама эпітэты святая, добрая ў адносінах да сваёй зямлі.
         Аб своеасаблівым “зніжэнні” паняццяў аб Радзіме да ўзроўню архетыпаў “роднага краю”, “кутка”, “хаткі” сведчыць мноства беларускіх фальклорных твораў, найперш прыказак і прымавак: “Кожнаму свой куток мілы”, У сваім краю, як у раю”, “Дарагая тая хатка, дзе мяне радзіла магка”,”Мілы той куток, дзе рэзаны пупок”, “Дзе маці нарадзіла, там і радзіма” і інш. Аднак у адрозненне ад прыведзеных, у сучасных фальклорных творах паняцце аб Радзіме ўжо найчасцей звязваецца з усёй нашай краінай, аб чым сведчаць наступныя выказванні: “Беларусь — мая Радзіма”, “родная, дарагая Беларусь” і інш.
         Пры гэтым беларусы нярэдка як бы супрацьпастаўлялі замілаванне, любоў да роднай старонкі пачуццю некаторай адчужанасці і няўтульнасці ў іншых мясцінах: “Чужбіна не грэець”, “Чужая старана тугою арана, слёзкамі засявана”, “Чужая старана — цёмны лес”, “Чужбіна не родная матка: хлеба не дасць”, “Родная зямля — маці, чужая старонка — мачаха”. Падобныя дыхатамічныя ўяўленні, або т. зв. бінарныя апазіцыі (да якіх яшчэ можна аднесці і такія супрацьпастаўленні, як “свае—чужыя”, “мы—яны”, “пачаіак—канец”, “вясна— восень”, “зіма—лета”, “дзень—ноч” і інш.) заўсёды былі ўласцівы беларускай ментальнасці. А як вядома, мысленне ў катэгорыях такіх бінарных апазіцый з’ўляецца тыповым для архаічнаязычніцкай, міфалагічнай свядомасці.
         Відаць, невыпадкова ў вышэйпрыведзеных і ў многіх іншых народных выказваннях (“Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай”, “Усякаму міла свая старана”, “Што край — то абычай, што старана — то навіна”, “На чужой старане і вясна не красна”, “Нічога не знаю, мая хата з краю” і дат.п.) для абазначэння прасіоравых паняццяў найчасцей выкарыстоўваюцца словы з “цэнтрабежным”, перыферычным значэннем — край, старана. Прыкладнатая ж самая “перыферычнасць” свядомасці ўласціва і рускай ментальнасці (“Роднмая сторона — мать, а чужая — мачеха”, “Своя сторона по шерстке гладнт, чужая — насупротнв”), у адрозненне ад якой балгарская свядомасць, на думку даследчыка нацыянальных вобразаў свету Г.Гачава, акцэнтуе ўвагу не па краях, a глядзіць пераважна на цэнтры, ядры розных з’яў і рэчаў. Пры гэтым, напрыклад, для германскай, амерыканскай, французскай ментальнасці ў цэлым не характэрна ўспрыняцце свайго навакольнага асяроддзя як чагосьці вельмі блізкага, роднага, кроўнага.
         У беларускім менталітэце няма схільнасці да бяскрайніх прастораў, бязмежнага раздолля, што, наадварот, відавочна заўважаецца ў рускіх, украінцаў. У рускай мове існуюць паказальныя выказванні накшталт “Простору на все четыре стороны много”, “Земля наша пространна” (дарэчы, і само слова “пространство” паходзіць хутчэй ад “страна”). У рускіх гістарычных песнях і ва ўкраінскіх думах нярэдка сустракаюцца вобразы шырокіх далін, бяскрайніх