• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
         Сотні, калі не тысячы сумленных працаўнікоў станавіліся ахвярамі, калі можна так выказацца, кабінетнапрафілактычнай псіхіятрыі. Дастаткова было якомунебудзь неабыякаваму чалавеку напісаць з дзесятак пісьмаўскаргаў, як з адпаведнага кабінета такім ціхенькім, мілагучным галаском раілі: “А ці не варта яго старанна абследаваць у клініцы? Мабыць, ён мае вялікую патрэбу ў кваліфікаванай медыцынскай дапамозе? Калі ласка, паклапаціцеся аб чалавеку, дапамажыце яму”. 1 паслухмяныя лісліўцы з ліку падначаленых чыноўнікаў або непасрэдна галоўных урачоў гарадскіх ці раённых бальніц неадкладна кідаліся на “дапамогу” гаротнікам.
         Такога “бацькоўскага клонаіу” быў удастоены школьны настаўнік мовы і літаратуры М.В.Дудар. 3 той толькі розніцай, што тэлефонная рэкамендацыярэцэпт ішла не зверху ўніз, а наадварот (бывае і такое!). Таленавіты педагог, шчыры і ўважлівы чалавек, ён выхоўваў у вучняў любоў да роднай зямлі, сеяў у іх душах зярняты дабрыні і чалавечнасці. А калі пайшоў працаваць намеснікам старшыні калгаса па выхаваўчай рабоце, з такой жа перакананасцю змагаўся супраць безгаспадарчасці, несправядлівасці і беззаконня. Шукаў праўды ў тагачасных кіраўнікоў Брэецкай вобласці і аднойчы, не знайшоўшы яе, “прыстрашыў” гаспадара вялікага кабінета: “Вось паеду са скаргаю ў Маскву, там разбяруцца!” 1 сапраўды, “разабраліся”! He паспеў Міхаіл Васільевіч ступіць на перон Беларускага вакзала, як яго “гасцінна” сустрэлі некалькі чалавек у “чорных плашчах”, пасадзілі ў машыну і адвезлі...у псіхушку. На некалькі месяцаў, не паведаміўшы нават не толькі калгаснаму начальству, але і бедным жонцы і дзецям.
         He днямі і месяцамі, а ўжо цэлымі гадамі вымяраўся прафілактычны тэрмін для аднаго з першых скарыназнаўцаў і вяшчальнікаў перабудовы Вячаслава Зайцава. Камусьці не спадабаліся яго лекцыі пра іншапланецян ды НЛА, яго крытычныя выказванні ў адрас “выдатнага палітычнага і дзяржаўнага дзеяча сучаснасці” Л.ББрэжнева і нават тое, што пісаў слова “Бог” з вялікай літары. Зайцава выключылі з партыі, звольнілі з работы ў Інстытуце літаратуры АН Беларусі.
         Трагічны лёс напаткаў і другога супрацоўніка таго ж інстытута — Міколу Прашковіча. Яго звольнілі за тое, што збіраў грошы для дапамогі ахвярам брэжнеўскіх рэнрэсій на Украіне і ў Расіі, прапанаваў паклапаціцца пра тых
    
    7
    
    беларусаў, якія жывуць за межамі Беларусі. А літаральна за два гады да перабудовы Прашковіч памёр пры загадкавых абставінах.
         Пад неаслабным кантролем абаронцаў парадку знаходзіліся і вернікі розных канфесій. На памяць міжвольна прыходзяць расправы над прыхільнікамі Савета цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў або, як тады называлі, раскольнікамі. Разгон мірных малітоўных сходаў, канфіскацыя рэлігійнай літаратуры, магнітафонных запісаў, арышты і турэмныя зняволенні, пазбаўленне правоў на адукацыю і свабодны выбар месца працы —такі арсенал форм і сродкаў адміністрацыйнагаўздзеяння на людзей іншага, чым адміністратары, веравызнання.
         Напрыклад, у 1980 годзе жыхарка Брэста З.Я.Вільчынская была звольнена з работы за тое, што, напісаўшы заяву на адпачынак без утрымання, паехала ў Львоў на судовы працэс сваёй веруючай дачкі Галіны. А кандыдат навук Гаражанскі, які адкрыта заявіў аб сваіх рэлігійных перакананнях, вымуйіаны быў пайсці працаваць вартаўніком брэсцкай царквы.
         Забароны на прафесіі па рэлігійных матывах часам закраналі і атэістаў, камуністаў і нават... партыйных работнікаў. Так, загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Ганцавіцкага райкома КПБ Р.М.Лазіцкі быў вызвалены ад сваіх абавязкаў за ўдзел у пахаванні сваёй праваслаўнай маці па рэлігійным абрадзе. I як ні стараўся Рыгор Міхайлавіч даказаць сваю невінаватасць, у якія б інстанцыі ні звяртаўся — нічога не дапамагло! А на партыйным сходзе, дзе разглядалася яго “персанальная справа”, адзін з калег нават упікнуў: “Патрэбна было, убачыўшы святара, завярнуцца і паехаць дамоў, як гэта зрабіў калісьці знаёмы раённы начальнік яшчэ той, сталінскай закваскі”. 3 пасады дырэктара сярэдняй школы ў сваёй роднай вёсцы “зляцеў” і брат Лазіцкага, таксама камуніст. Невядома, якую меру выхаваўчаіа ўздзеяння прыдумалі мясцовыя камісары для другога брата — камуніста, які працаваў механізатарам у калгасе. Але можна дапусціць, што і яму прыйшлося зведаць немалыя маральнапсіхалагічныя нагрузкі.
    
    
                3 КАГО ЗРЫВАЦЬ МАСКІ?
    
    
         Такія вось факты. А яны, як кажуць, рэч упартая. I не вельмі хочацца афіцыйна прызнаваць іх, што было б раўназначна прызнанню масавага характару парушэнняў правоў чалавека ў СССР. У гым ліку, зразумела, і права на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, на свабоду перакананняў і іх свабоднае выяўленне.
         Менавітатаму яшчэ і ў нашыя дні моцна рэжуць слых любая інфармацыя ці навуковае абагульненне падобных з’яў. Як гэта здарылася, скажам, калі ў адной даволі “высокай” аўдыторыі былы загадчык сектара партыйнага будаўніцтва былога Інстьпута гісторыі партыі пры ЦК КПБ У. А.Бабкоў сказаў,
    
    8
    
    што за найменшае праяўленне іншадумства чалавека маглі проста кінуць у псіхушку. У адно імгненне са сваіх месц ускочылі намеснік міністра аховы здароўя, пракурор рэспублікі і запатрабавалі ад лектара канкрэтных прыкладаў, a былы старшыня КДБ катэгарычна заявіў, што па Беларусі яму вядомы ўсяго адзін факт змяшчэння ў псіхбальніцу быццам бы па палітычных матывах, але гэты чалавек — Міхаіл Кукабака — быў сапраўды хворым.
         I ўсё ж варта прыгадаць хаця б некалькі павучальных штрыхоў з “вопыту” таго масіраванага палявання на ведзьмаў, або таго, як пісаў Яўгеній Еўтушэнка, цэрберызму, які разбураў нашу маральнасць і культуру, пажыраў носьбітаў іх вечных каштоўнасцяў і нормаў.
         Успомнім, скажам, як ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, на ўсіх семінарах, у школах і інстытутах ганьбілі таго ж Салжаніцына — аўтара нерукатворных іюмнікаў ахвярам сталінскіх рэпрэсій, здзіўляючай сваёй яснасцю і прастатой праграмы маральнаіа самаачышчэння ўсіх і кожнага. Вялікаму пісьменнікугуманісту прыклеілі тады столькі ярлыкоў, прыпісалі столькі адмоўных, ганебных рыс і якасцей, што нават не маглі прысніцца самаму таленавітаму раманісту.
         Драматызм сітуацыі заключаўся яшчэ і ў тым, што Салжаніцына крытыкавалі нават некаторыя з тых, хто, як і ён, асабіста зведаў паку гы ГУЛ АГа. Хто знемагаў ад голаду і непасільнай працы ў савецкіх канцэнтрацыйных лагерах. Хто кожную раніцу назіраў новыя штабелі трупаў зняволеных. Хто стагнаў ад болю і крыўды і сам сябе супакойваў, што гэта недарэчнасць, што не можа, не павінна быць такога ў нас.
         Міласцівы Бог, мабыць, дараваў гэткі грэх Барысу Дзьякаву, які да таго ж, калі верыць прэсе, пад удушальным уздзеяннем “яжовых рукавіц” згадзіўся стаць сексотам НКУС. Але апісаныя ў яго “Аповесці аб перажытым” жудасныя карціны тэрору і вытанчаныя прыёмы катавання людзей даюць багаты матэрыял для разважанняў аб несумяшчальнасці сталінскай мадэлі жыццеўладкавання з дэмакратыяй і свабодай. А таксама аб аб’ектыўнай патрэбнасці ў поўным (!) аб’ёме аднавіць гістарычную справядлівасць, у тым ліку і ў адносінах да непасрэдных распрацоўшчыкаў і выканаўцаў “інструкцыі смерці”. Нездарма адзін з герояў названай аповесці Гуральскі, старшы навуковы супрацоўнік Акадэміі навук СССР, аднойчы вымавіў: “Наступае, па выразу Леніна, час зрывання ўсіх і ўсялякіх масак”. Напэўна, ім, гаротнікам, і сапраўды тады здавалася, што хутка ўсе даведаюцца пра іх мучыцеляў — наглядчыкаў, начальнікаў турмаў і лагерных пунктаў, нра тых, хто натхняў дамарошчаных карнікаў і забойцаў. Але словам гэтым, як бачна, не суджана было збыцца. Затое і цяпер шырока выкарыстоўваюцца апрабіраваныя метады “зрывання масак” з палітычных апанентаў, з тых, хто здольны прапанаваць і зрабіць штосьці добрае, цывілізаванае, прагрэсіўнае.
    
    9
    
    
    
                ПОШУК “ВОРАГАЎ” ПРАЦЯГВАЕЦЦА
    
    
    
        Чарнобыльскай вясной 1986 года па Мінску пракацілася чутка аб “справе” маладога Бембеля, сына вядомага скульптара, народнага мастака Беларусі. Аказваецца, на Захадтрапіў руканіс яго кнігі, складзенай з інтэрв’юразважанняў дзесяткаў людзей аб лёсе нашай роднай мовы, яе занядбанні ў БССР, аб неабходнасці надаць ёй стагус дзяржаўнай.
        I зноў... заявіла аб сабе тое самае “тэлефоннае права”. Кнігу забаранілі друкаваць у мясцовых выдавецтвах, Алега Бембеля выключылі з радоў КПСС, пазбавілі работы. Застаецца толькі спадзявацца, што пасля прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і Закона аб мовах у Беларускай ССР людзі, якія мелі дачыненне да гэтых акцый, зразумелі сваю памылку і ўжо не страшацца жывога слова, а, мабыць, і нармальна ўспрымаюць вершы беларускага паэта Зніча.
        У наступным, 1987 годзе беларускую прэсу запаланілі артыкулы аб варожай нацыяналістычнай дзейнасці заснавальнікаў і актыўных дзеячаў урада так званай БНР, аб “шкодным” уплыве на моладзь узнікшых нефармальных аб’яднанняў, аб “антыпатрыятычнай сутнасці” беларускай нацыянальнай сімволікі накшталт “Пагоні” і белчырвонабелага сцяга. Але па радыё і тэлебачанні, на старонках газет і часопісаў чамусьці не расказвалі аб канкрэтных спробах адраджэння забытых традыцый, прапаганды гістарычных сімвалаў.
        He з газетных рэпартажаў, а хіба што ад саміх удзельнікаў пленумаў творчых саюзаў можна было даведацца аб найбольш вострых выступленнях у абарону роднай мовы, яе права на роўнае існаванне з рускай, яе ролі ў развіцці і ўзбагачэнні агульнай культуры народаў краіны. Чуліся папрокі за тое, чаму не змаглі прадухіліць з’яўлення ў “ЛіМе” паэмы Сяргея Грахоўскага “Балючая памяць” — усхваляванага расказу аб перажытай самім аўтарам трагедыі сталінскіх лагераў, грознага папярэджання аб недапушчальнасці паўтарэння падобных жахаў і здзекаў з Асобы.
        Процістаянне двух розных падыходаў да сутнасці дэмакратыі і галоснасці дасягнула свайго апагею, бадай, восенню 1988 года. Здарылася гэта, як мы памятаем, адразу пасля выхаду ў свет 39га нумару часопіса “Огонёк”, дзе быў надрукаваны артыкул Алеся Адамовіча “Огляннсь окрест!”. Ужо самі здымкі, змешчаныя ў якасці ілюстрацыі да артыкула, здорава напалохалі сталіністаў. На здымках былі паказаны прастрэленыя чарапы, бясконцыя рады касцей, вынятых з магіл расстраляных у Курапатах людзей, а таксама плакаты з надпісамі: “Сталін — кат”, “Патрабуем мемарыялу ахвярам сталінізму”. Тым большую занепакоенасць выклікала пісьменніцкая думка аб неабходнасці дэмакратычных перамен у Мінску, недапушчальнасці ператварэння яго ў “антыперабудовачную Вандэю”.