Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
3 вялікімі цяжкасцямі на Беларусі фармавалася і сталела свая нацыянальная інтэлігенцыя, якая і распачала ў канцы XIX — пачатку XX ст. актыўную працу па арганізацыі шырокіх і дзейсных асяродкаў беларушчыны і пошуку найбольш прымальных шляхоў развіцця Беларусі. Пачалі ўзнікаць беларускія нацыянальнапалітычныя арганізацыі і партыі (напрыклад, Беларуская Сацыялістычная Г’рамада), былі заснаваны першыя легальныя беларускамоўныя выданні “Наша доля” і “Наша ніва”.
У той жа час значную актыўнасць сталі праяўляць і антыбеларускія,
41
шавіністычныя арганізацыі, такія, як Рускае ўскраіннае таварыства, Беларускае таварыства, Саюз беларускай дэмакратыі, Беларускі народны камітэт, якія, зыходзячы з так званай тэорыі “западнорусснзма”, не лічылі Беларусь краінай з асобнай нацыянальнай культурай і таму не прызнавалі яе права на самастойнае культурнае і палітычнае развіццё. У выніку названыя арганізацыі і партыі сталі састаўной часткай сістэмы ваяўнічага расійскага нацыяналізму, а за сваю вернасць цару і прастолу, процідзеянне беларускаму “сепаратызму”, развалу і гібелі “вялікай імперыі” яны заслужылі адабрэнне і пахвалу з боку рэакцыі, якая ў 1905—1907 гг. задушыла рэвалюцыю ў крыві вісельных распраў і катаржных прысудаў.
“КОНТРБЕЛАРУСІЗАЦЫЯ” 30—80х ГАДОЎ I ЯЕ ТРАГІЧНЫЯ ВЫНІКІ
Як вядома, ва ўмовах, калі на руінах АўтраВенгерскай манархіі пачалі стварацца самастойныя славянскія дзяржавы, калі лютаўская рэвалюцыя і бальшавіцкі пераварот 1917 г. у Расіі прывялі да распаду самадзяржаўнай імперыі і фармальнага абвяшчэння ідэй справядлівасці і роўнасці людзей, беларуская грамадскасць вярнулася да сваёй спрадвечнай мары — адраджэння нацыянальнай культуры і самавядомасці народа. Лагічным завяршэннем гэтых мэтанакіраваных намаганняў і захадаў стала ўтварэнне 25 сакавіка 1918 г. сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці ў выглядзе Беларускай Народнай Рэспублікі, незалежнасць і вольнасць якой абвяшчалася трэцяй Устаўной Граматай. Як бы насуперак гэтаму дзяржаўнаму акту праз дзевяць месяцаў (1 студзеня 1919 г.) у Смаленску бальшавікі абвясцілі ўтварэнне Беларускай ССР.
Адным са сродкаў дасягнення мэтаў нацыянальнага адраджэння стала ў тыя гады агульнадзяржаўная палітыка беларусізацыі, якая афіцыйна пачала праводзіцца з ліпеня 1924 г. Важным вынікам ажыццяўлення гэтай палітыкі з’явілася стварэнне нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі, уключаючы вышэйшую школу. У 1926—27 навучальным годзе, напрыклад, працоўныя школы БССР, апрача нядаўна далучанай Гомельшчыны, былі беларусізаваны на сто працэнтаў, прафесійныя — на 60,2 працэнта, тэхнікумы — на 62 працэнты, ВНУ — на 17,5 працэнта. Ваўсіх школах нацыянальных меншасцяў беларуская мова з’яўлялася абавязковым прадметам, як мова большасці насельніцтва Беларусі, арасійская моваяк асноўная мова СаюзаССР. Акрамя таго, ствараліся нацыянальныя сельсаветы, хатычытальні, выдаваліся кнігі, газеты на розных мовах і г. д.
На жаль, гісторыя распарадзілася так, што гэты дабратворны працэс кансалідацыі беларускага народа і адраджэння яго культуры быў гвалтоўна перарваны. У Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі, усталяваўся сталінскі таталітарны рэжым, былі ліквідаваны рэшткі рыначных адносін і свабоднага
42
прадпрымальніцтва, якія складалі сацыяльнаэканамічную базу нацыянальнага адраджэння і развіцця. Давалі свой “плён” і сталінская палітыка “аўтанамізацыі”, якая па сутнасці адмаўляла беларускай нацыі ў яе праве на самавызначэнне, і насаджала розныя псеўданавуковыя канцэпцыі аб адміранні нацыянальных культур, зліцці народаў і нацый у адзінае сусветнае брацтва. Да таго ж пэўная частка дэнацыяналізаваных элементаў адносілася рэзка адмоўна, агрэсіўна да беларусізацыі.
Разгарнуліся бязлітасны тэрор, праследаванні нацыянальнай інтэлігенцыі, лепшых прадстаўнікоў рабочага класа, сялянства, іншых сацыяльных слаёў і груп насельніцтва. Апагеем гэтай шырокамаштабнай кампаніі “контрбеларусізацыі”, барацьбы з “беларускім буржуазным нацыяналдэмакратызмам” стала справа аб так званым “Саюзе вызвалення Беларусі (СВБ), па якой у 1930 г. было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку народныя камісары, акадэмікі, вядомыя пісьменнікі. Кіраўніком Саюза быў аб’яўлены былы прэм’ерміністр БНР, акадэмік АН БССР Вацлаў Ластоўскі, якога паўторна арыштавалі ў 1937 г. і расстралялі як “агента польскай разведкі і ўдзельніка нацыяналфашысцкай арганізацыі” ў студзені 1938 г. Былі асуджаны і расстраляны альбо кінуты ў канцлагеры, высланы ў аддаленыя раёны краіны і іншыя “айцыстваральнікі” БССР, якія падтрымалі палітыку ўсебаковай беларусізацыі.
У 1937 г. агенты НКУС сфабрыкавалі “справу” аб існаванні на Беларусі быццам бы “аб’яднанага антысавецкага падполля, нацыяналфашысцкай арганізацыі” на чале з кіраўнікамі рэспублікі А.Чарвяковым, М.Галадзедам і М.Гікала. Членаў гэтай “арганізацыі” (як раней і “СВБ”) абвінавачвалі ў жаданні рэстаўрацыі капіталізму, аддзялення Беларусі ад СССР, шпіянажы на карысць буржуазных дзяржаў і шмат у чым іншым. Масавых чыстак і рэпрэсій не пазбегла і сама рэспубліканская камуністычная арганізацыя — КП(б)Б, якая страціла звыш 40 працэнтаў сваіх членаў.
У тыя ж гады было арыштавана каля 90 членаў Саюза пісьменнікаў БССР, з якіх больш як 50 загінулі ў лагерах і турмах ГУЛАГа. Дастаткова назваць толькі некалькі прозвішчаў расстраляных у канцы 30х гг., каб зразумець, што рэпрэсіўная машына была скіравана перш за ўсё супраць лепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, “цвету” нацыі. Сярод іх М.Гарэцкі, М.Чарот, У.Галубок, А.Дудар, М.Зарэцкі, П.Галавач і многія іншыя таленавітыя пісьменнікі, росквіт творчасці якіх пачаўся якраз у гады беларусізацыі.
У адной з дакладных запісак на адрас ЦК КПБ(б) і НКУС БССР буйным цэнтрам шпіёнскаразведвальнай работы аб’яўлялася ўся Акадэмія навук Беларусі, а многіх вучоных было прапанавана арыштаваць альбо неадкладна звольніць з акадэмічных пасад. У выніку АН БССР страціла каля 140 найбольш таленавітых і кваліфікаваных вучоных, дзве трэці з якіх складалі беларусы, з 60 расстраляных супрацоўнікаў Акадэміі беларусаў было 76 працэнтаў, яўрэяў 13 працэнтаў і столькі ж прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў.
43
Шмат пісалі тады і аб “злосным шкодніцтве контррэвалюцыйнай часткі” інжынернатэхнічнай і агранамічнай інтэлігенцыі, а таксама аб тым, штоў гады нэпа ў вышэйшую школу дзяржавы пралетарскай дыктатуры глыбока пранікла ўздзеянне буржуазнай прафесуры, грунтоўна нашпігаванай ідэалогіяй буржуазнага рэстаўратарства. Ішло масавае скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хатаўчытальняў, выдання беларускіх кніг і газет. Былі ліквідаваны нацыянальныя сельсаветы, ажыццяўляліся іншыя меранрыемствы па русіфікацыі культурнага і грамадскага жыцця рэспублікі.
Каб надаць сваім антынацыянальным дзеянням хоць нейкі афіцыйназаконны выгляд, уладныя стрыктуры распрацоўвалі і прымалі адпаведныя рэзалюцыі, пастановы аб небяспецы мясцовага нацыяналізму, аб нацыяналістычных арганізацыях, групах і г. д. Менавіта ў такім кантэксце трэба разглядаць і пастанову СНК БССР “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу” ад 25 жніўня 1933 г., у якой адзначалася, што “існуючы правапіс значна засмечаны нацыяналдэмакратычнымі плынямі і таму падлягае зменам”. Іншымі словамі, адбылося наўмыснае, штучнае скажэнне лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы, набліжэнне яе да “вялікай” рускай мовы.
Праявы пагалагічнай боязі беларускай мовы, культуры значна абвастрыліся ў пасляваенны перыяд. Мясцовыя русіфікатары адразу пачалі яшчэ смялей і хугчэй “набліжаць” беларускі народ ва ўсіх адносінах да свайго “старэйшага брата”, падаўляючы ўсё спецыфічнанацыянальнае, аўтэнтычнабеларускае. На кіруючыя дзяржаўныя, партыйныя і адміністрацыйныя пасады ў Беларусі (паколькі яна, маўляў, была пад акупацыяй) назначаліся і прысылаліся “передвнженцы” з розных абласцей РСФСР, якія не праяўлялі ні малейшага інтарэсу ні да беларускай мовы, ні да культуры.
У гады т.зв. застою Беларусь ахапіў усебаковы глабальны нацыянальнакультурны крызіс, які праяўляўся ў дэградацыі беларускай культуры, мовы, размыванні традыцыйных рысаў беларускага менталітэту, зніжэнні ўзроўню нацыянальнай ідэнтыфікацыі, самаўсведамлення. Паступова ў часткі насельніцтва рэспублікі склаўся даволі ўстойлівы негатыўны стэрэатып успрымання сваіх уласных мовы і кульіуры, што абумовіла абыякавыя, а нярэдка і яўна нецярпімыя адносіны да іх. У сваю чаргу, гэта стварала спрыяльную глебу для развіцця і ўмацавання ў некаторых беларусаў так званага “комплексу непаўнацэннасці”, пачуцця сораму за родную мову, культуру, за сваё паходжанне.
У выніку на працягу 60—80х гг., ва ўмовах паскоранай урбанізацыі, працэс дэнацыяналізацыі дасягнуў небывалых маштабаў, аб чым пераканаўча сведчаць наступныя факты. Да сярэдзіны 70х гадоў ва ўсіх гарадах і амаль ва ўсіх райцэнтрах Беларусі не засталося ніводнай беларускамоўнай школы і ніводнага беларускамоўнага дзіцячага сада, а ў сельскай мясцовасці многія школы, якія фармальна лічыліся беларускімі, былі пераведзены на рускую мову.
44
Была нават уведзена зусім, здавалася б, немагчымая ні ў якой іншай краіне практыка вызвалення школьнікаў ад вывучэння беларускай мовы па жаданні бацькоў альбо па медыцынскай даведцы, у якой было запісана, што дзіця па стану здароўя не можа займацца вывучэннем беларускай мовы. Як быццам для вывучэння, скажам, матэматыкі, хіміі ці англійскай мовы не трэба было “адпаведнае” здароўе?! Дэклараванае двухмоўе поўнасцю адсутнічала ў сістэме вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі, дзе падрыхтоўка кадраў ажьіццяўлялася толькі на рускай мове. Па колькасці выпускаемых кніг на нацыянальнай мове Беларусь займала апошняе месца сярод усіх рэспублік оылога СССР, а тыражы беларускамоўных газет складалі ўсяго дзесятую частку ад тыражоў аналагічных рускамоўных выданняў..
ВЫРАТАВАЦЬ ГОНАР I ГОДНАСЦЬ НАЦЫІ
3 такімі сапраўды трагічнымі вынікамі падышла Беларусь да свайго цяперашняга нацыянальнага адраджэння. Шматвяковае панаванне імперскай ідэалогіі і палітыкі, свядомае вынішчэнне нацыянальнага пачатку прывялі да непапраўных дэфармацый у развіцці грамадства, адмоўна адбіліся на ўзроўні этнічнай самасвядомасці розных катэгорый насельніцтва. “У нас, — адзначаў Васіль Быкаў, — беззваротна панішчана сялянства, гэты традыцыйны асяродак беларускасці, наш рабочы клас робіць толькі першыя няўмелыя спробы ўстаць з каленяў, а наша нацыянальная інтэлігенцыя ў масе сваёй — тыповае ўвасабленне лакейскага канфармізму. Менавіта ў гэтых варунках беларускі народ наблізіўся да краху нацыянальнай культуры і дзяржаўнай эканомікі”. I ўсё ж гістарычнае бяспамяцтва, манкурцтва пераважнай большасці грамадства не паўплывала на адчайныя і мужныя спробы нацыянальна свядомай часткі інтэлігенцыі, прадстаўнікоў некаторых іншых слаёў насельніцтва захаваць адметныя рысы кулыуры, нацыянальных традыцый і звычаяў, выратаваць гонар і годнасць сваёй нацыі.