Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
Дзеля справядлівасці, аднак, трэба заўважыць, што “пальшчызна” і тады, і ў будучым прынесла непараўнальна менш страт для нашай Айчыны, чым яе наступныя дачыненні з усходнім суседам. Змагаючыся супраць працэсу ana
30
лячвання, беларускі народ працягваў захоўваць сваю нацыянальную самабытнасць аж да канца XVIII стагоддзя, калі Беларусь пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай была далучана да Расійскай імперыі. Шэсць вякоў самастойнага дзяржаўнага існавання і два стагоддзі сумеснага пражывання з Польшчай зрабілі жыццё Беларусі настолькі своеасаблівым і настолькі адрозным ад Расіі, што руская ўлада натуральна адчувала сябе тут чужаніцай. Свае самабытныя законы, дэмакратычныя органы кіравання, неразвітасць абшчынных пачаткаў у землеўладанні, моцна развіты гандаль, знешнія сувязі, свая адметная мова, свае звычаі, вераванні, абрады рабілі жыццё нашага краю поўным свайго ўнутранага зместу.
А ўсё гэта ў комплексе і складала нацыянальны твар народа, яго нацыянальную сутнасць і, як адзначаў Аляксандр Цвікевіч, канчаткова выдзяляла Беларусь ад шэрагу звычайных правінцый Расійскай імперыі, рабіла яе іншародным целам у дзяржаве, пастаянна раздражняла ўладу, напружвала яе ўвагу і палохала. Вось чаму цэнтралісцкая Расія не магла прымірыцца з такой з’явай і ўвесь час імкнулася нівеліраваць усе асаблівасці Беларусі, падвесці яе пад агульны ранжыр. Вось чаму і пачалася гістарычная барацьба паміж народам і ўладай, якая вялася царызмам адначасова на Украіне, у Польшчы, Фінляндыі, на Каўказе.
Барацьба гэтая з боку ўлад і была адкрытым, а нярэдка замаскіраваным праяўленнем дзяржаўнай беларусафобіі і, зразумела, украінафобіі, палонафобіі і г.д. Асабліва адчувальны ўдар па самабытнай культуры, самасвядомасці беларусаў быў нанесены пасля задушэння паўстання 1863—64 гг., калі стала ажыццяўляцца палітыка планамернай русіфікацыі “СевероЗападного края”, а мясцовыя ўлады пад камандай генералгубернатара Мураўёва пачалі “воссіановлять русскую народность”, нішчачы ўсё, што не было падобным да маскоўскага і велікарускага.
Частка гарадской інтэлігенцыі, выхаваная у традыцыях, непрыхільных да беларускай кулыуры, са звычайнай недружалюбнасцю адносілася да нацыянальнакультурнага руху, была актыўным і няўрымслівым правадніком палітыкі свядомага падаўлення яго яшчэ нязначных і кволых парасткаў. Таму зусім не дзіўна, напрыклад, што ў настаўніцкіх семінарыях і інстытутах, якія былі па сутнасці адмысловымі школкамі абрусення і муштравання сялянскіх дзяцей на добрых праваднікоў расійскай абрусіцельнай палітыкі на Беларусі, “усё роднае, мясцовае, беларускае зневажалася і тапталася ў гразь” (Я.Лёсік).
У той жа час антыбеларускія сілы як бы ў процівагу нацыяльным арганізацыям і партыям пачалі аб’ядноўваццаў свае ўласныя таварыствы з вядомай заходнерускай арыентацыяй, наладзілі выпуск шэрагу шавіністычных выданняў, такіх, як “Россмя”, ‘Толос Москвы”, “Окранны Росснн”, якія лічылі Беларусь спрадвечна рускім краем і вялі на сваіх старонках барацьбу супраць усялякіх “сепаратысцкіх” імкненняў, пад якімі разумеліся фактычна любыя
31
(наваі нязначныя) праявы нацыянальнакультурнага жыцця бсларусаў.
Ідэалагічнай асновай дзейнасці гэтых палітычных аб’яднанняў і перыядычных выданняў быў так званы заходнерусізм, які адмаўляў Беларусі ў праве на самастойнае культурнае і палітычнае развіццё, а беларусам пакідаў права толькі на “этнаграфічнае прызнанне”. Гэта значыць, за імі прызнавалася права на мясцовы “дыялект”, на народную песню, народную вопратку, наогул, на вясковы быт, бо вышэйшае развіццё нацыянальнай культуры, маўляў, азначала б “расшчапленне” адзінай расійскай культуры і палітычны сепаратызм. Такая “перакананасць” грунтавалася на тэорыі аб асаблівай “абранасці” Расіі, на жаданні адгарадзіцца ад Еўропы з яе капіталізмам і “праклятым духам рэвалюцыі— якабінствам”, наразуменні мясцовагадваранінаславянафіла, што яго ратунак у “голубом мунднре” імператара, што штык і нагайка ўсерасійскага гарадавога ёсць найлепшая гарантыя яго ад усялякіх сацыяльных узрушэнняў. He дарма за сваю вернасць цару і прастолу, процідзеянне беларускаму “сепаратызму”, развалу і гібелі “вялікай” імперыі, дыскрэдытацыю беларускай дэмакратычнай грамадскасці і беларускай прэсы, пісьменнікаў і публіцыстаў “заходнерусы” былі прыняты і аблашчаны ўладамі, заслужылі адабрэнне і пахвалу з боку актыўных праваднікоў палітыкі русіфікацыі і вялікадзяржаўнага шавінізму.
СТАЛІНСКІ ТЭРОР 1 “КОНТРБЕЛАРУСВАЦЫЯ”
Задыхаючыся ў цісках непрыхільнай нацыянальнай улады і цярпліва несучы цяжар гісторыі, беларускі народ моўчкі чакаў часу свайго ўваскросу. 1 перадавыя яго прадстаўнікі не ўпусцілі шанц выкарыстаць такую магчымасць ва ўмовах, калі на руінах АўстраВенгерскай манархіі пачалі стварацца самастойныя славянскія дзяржавы і стала відавочна, што і ў самой Расійскай імперыі народы павінны будуць уладкоўваць сваё жыццё не на пачатках насілля і прымусу, а на прынцыпах пагаднення адзін з другім і прызнання ўзаемных інтарэсаў. Пасля лютаўскай рэвалюцыі 1917 года, якая ўрэшце рэшт растрэсла самадзяржаўную імперыю на ўсе яе састаўныя часткі, і абвешчаных у кастрычніку таго ж года ідэй аб’яднання людзей на прынцыпах роўнасці і дэмакратыі яны зрабілі рашучыя крокі па ажыўленні дзейнасці нацыянальнапатрыятычных арганізацый, падтрымцы незатухаючага стагоддзямі ўнутранага агню творчай нацыянальнай энергіі.
25 сакавіка 1918 года была створана свая нацыянальная дзяржаўнасць у выглядзе Беларускай Народнай Рэспублікі, якая ў хуткім часе атрымала афіцыйнае прызнанне на міжнароднай арэне. Такім быў заканамерны ход гісторыі і, як зазначыў Аляксандр Цвікевіч, не з цэнтра, не ад Петраграда ці Масквы атрымала Беларусь хартыю сваёй вольнасці — яна напісала яе сама, падпарадкоўваючыся розуму часу, тым запаветам, якія дадзены былі яе папярэдняй барацьбой. Але лёс распарадзіўся так, што незалежная БНР праіснавала
32
нядоўга, бо праз дзевяць месяцаў бальшавікі абвясцілі аб утварэнні сваёй “контрдзяржавы” — Беларускай ССР. А затым, пасля далучэння ўсходнебеларускіх зямель да РСФСР і падпісання ў 1921 годзе грабежніцкага Рыжскага дагавору, Беларусь наогул страціла значную частку сваёй этнічнай тэрыторыі і вымушанабыла весці нацыянальнадзяржаўнае і культурнае будаўніцтваў межах шасці паветаў былой Мінскай губерні, дзе пражывала ўсяго паўтара мільёна чалавек з прыкладна дванаццаці мільёнаў грамадзян ліквідаванай БНР.
Зразумела, уздым нацыянальнай свядомасці беларусаў, развіццё іх культуры з’яўляюцца складанымі, але надта неабходнымі і неадкладнымі задачамі. I добра, што гэта зразумелі некаторыя кіраўнікі новаўтворанай БССР, якія падтрымалі ідэю правядзення ўсебаковай беларусізацыі, паднялі яе да ўзроўню агульнадзяржаўнай палітыкі. Яе ажыццяўленне дазволіла хутка сфарміраваць нацыянальную сістэму народнай адукацыі, уключаючы вышэйшую школу, сродкі масавай інфармацыі і кнігавыдавецкую справу, актывізаваць удзел беларусаў у палітычным, культурным і гаспадарчым жыцці і — галоўнае — паступова пераадольваць шырока распаўсюджаную практыку насаджэння “больш высокай” рускай культуры, а значыць, замацавання панавання велікарускай нацыянальнасці.
Былі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця культур небеларускага насельніцтва рэспублікі. ГІэўная частка людзей (як гэта нярэдка адбываецца і цяпер) выказвала рэзка адмоўныя адносіны да беларусізацыі, разглядала яе як “справу групы фанатыкаў”, “прымусовае абеларушванне” і не хавала сваёй непрыязнасці да беларускай мовы, створанай быццам з “усялякіх выразаных са слоўнікаў слоў”, у чым наглядна можна было распазнаць сімптомы той жа самай “хваробы” беларусафобіі.
Але найбольш цяжкай, бадай, крытычнай стадыі дадзенае сацыяльнае “захворванне” дасягнула крыху пазней — у канцы 1920х — пачатку 1930х гадоў, з усталяваннем таталітарнага рэжыму і ажыццяўленнем на практыцы сталінскай нацыянальнай палітыкі. Яна была, па сутнасці, відавочнай формай генацыду, для якой характэрна пэўная накіраванасць — супраць нясучых канструкцый народнасці і культуры этнасу. Сведчаннем гэтага з’яўляецца той факт, што ў Беларусі барацьба супраць “варожых элементаў” і “контррэвалюцыйнага нацыяналдэмакратызму” вялася перш за ўсё па нацыянальнай прыкмеце і свядома вынішчалася ўсё аўтэнтычнабеларускае. А сярод рэпрэсаваных, як сведчаць спецыяльныя дследаванні, пераважную большасць складалі менавіта беларусы. Напрыклад, у ліку 90 асуджаных па “справе” аб так званым “Саюзе вызвалення Беларусі” ў 1931 годзе было 89 беларусаў і адзін рускі, ды і той у анкеце запісаўся беларусам. Сярод іх былі наркамы, акадэмікі, многія вядомыя пісьменнікі. Тых, хто яшчэ пісаў пабеларуску, размаўляў ці карыстаўся ў сваёй дзейнасці роднай мовай, абвінавачвалі ў “наццэмаўшчыне” і высылалі з Беларусі, знішчалі фізічна. Балючы ўдар па беларускай мове быў нанесены
33
сумнавядомай пастановай СНК БССР “Лб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу” ад 25 жніўня 1933 г., у адпаведнасці з якой адбылося наўмыснае, штучнае скажэнне лексічных і граматычных нормаў роднай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да “вялікай” рускай мовы. Яскравымі прыкладамі ўсебаковай “контрбеларус’.зацыі” з’явіліся скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хатаўчытальняў, ліквідацыя нацыянальных сельсаветаў, змяншэнне выдання беларускіх кніг, газет. Лдбываліся замена беларусаў на кіруючых пасадах пераважна рускімі, перавод справаводства розных устаноў на рускую мову.
Новая, яшчэ больш моцная ў параўнанні з папярэдняй, хваля сталінскага тэрору на Беларусі нахлынула ў канцы 30х гадоў. Тады агенты НКУС сфабрыкавалі справу аб існаванні на Беларусі быццам бы “аб’яднанага антысавецкага падполля, нацыяналфашысцкай арганізацыі” на чале з кіраўнікамі рэспублікі А.Чарвяковым, М.Галадзедам і М.Гікалам. Членаў гэтай “арганізацыі” (як раней і “СБ”) абвінавачвалі ў здрадніцтве і шпіянажы на карысць буржуазных дзяржаў, а таксама ў антысавецкай нацыяналістычнай агітацыі, у садзейнічанні рэстаўрацыі капіталізму, аддзяленню БССР ад Савецкага Саюза. (Характэрна, што менавіта ў такіх “грахах” неабальшавікі абвінавачваюць сёння кіраўнікоў Рэспублікі Беларусь, “перафарбаваўшыхся” апаратчыкаў і сучасных “нацыяналдэмакратаў”). Былі арыштаваны каля сотаі членаў Саюза пісьменнікаў БССР, палавіна з якіх загінула ў турмах і лагерах ГУЛАГа. “Буйным цэнтрам шпіёнскаразведвальнай работы” аб’яўлялася ўся Акадэмія навук Беларусі. Жорсткім праследаванням падвяргаліся і іншыя катэгорыі беларускага насельніцтва (настаўніцкая інтэлігенцыя, самыя гаспадарлівыя сяляне, рабочыя). А ў выніку бязлітаснага, “массовндного” (выраз Леніна) тэрору ў Беларусі былі закатаваны альбо прайшлі праз горан энкавэдзісцкіх “чысцілішчаў” сотні тысяч ні ў чым не вінаватых людзей, амаль поўнасцю знішчана нацыянальная інтэлігенцыя.