Цяжкі шлях да адраджэння
Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі
Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
Памер: 89с.
Брэст 1997
Пад такім магутным прэсам, калі ўсё навокал было рускім, паўсюдна панавала руская мова, беларускі народ траціў увогуле яшчэ неразвітае пачуццё сваёй нацыянальнай самабытнасці, саматоеснасці і беспаваротна, здавалася, страчваў тое асноўнае, што адрознівае адзін народ ад другога, — сваю родную матчыну мову. Беларусаў афіцыйныя ўлады, польскія і расійскія вучоныя не лічылі своеасаблівым народам, а ўсяго толькі нейкім “этнаграфічным матэрыялам”, “групай”, “галіной” рускай або польскай народнасці.
Ужо ў канцы XVIII ст., адразу пасля далучэння Беларусі да Расіі, спецыяльнымі загадамі прадугледжвалася неабходнай і карыснай замена мясцовых чыноўнікаў “натуральнымн русскнмн” з больш высокім жалаваннем. У далейшым рускія чыноўнікі атрымлівалі, як правіла, і шмат іншых прывілеяў, ільгот у параўнанні з прадстаўнікамі поліэтнічнага мясцовага насельніцтва. Да ліку падобных прывілеяў адносіліся больш вялікія памеры зарплаты настаўнікам, служачым органаў улады, выдача ім лепшых казённых кватэр з ацяпленнем і асвятленнем, забеспячэнне так званымі сталовымі, раз’язднымі, кватэрнымі, прагоннымі грашыма і г. д.
Адным словам, для “вернападданых” Расійскай імперыі існавалаў той час цэлая сістэма пераваг у розных сферах жыцця. Многія чыноўнікі з Расіі па сваім уласным жаданні прыязджалі на Беларусь у мэтах нажывы ці пагоні за кар’ерай. Асабліва масавы характар набыла гэтая з’ява ў 60я гг. XIX ст., калі ў выніку актыўнай дзейнасці Мураўёва”Вешальніка” па расправе з паўстанцамі адбылося своеасаблівае “адкрыццё” Беларусі для расійскіх грамадзян. Нярэдка настаўнікі школ, гімназій, семінарый Беларусі, атаксама паліцэйскія, міравыя суддзі, пісары, пасрэднікі ды інш. на барацьбе за “чнстый русскнй язык” рабілі сабе нядрэнную кар’еру, прычым атрымлівалі права на павялічаныя пенсіі (300 руб. і больш), на даволі значныя зямельныя ўчасткі, на атрыманне розных узнагарод (грошы, ордэны, медалі, падзякі і да т. п.).
У асноўным для чыноўнікаў рускага паходжання прадугледжвалася выдача канфіскаваных маёнткаў удзельнікаў паўстання 1863—64 гг. На месца нры
15
ехаўшых з унутраных губерань Расіі чыноўнікаў адпраўлялі пераважна асоб, якія набылі адукацыю наБеларусі. Ім неабходна было, як правіла, адслужыць у Расіі поўны тэрмін (5—10 гадоў), пасля сканчэння якога мала хто з беларусаў ужо вяртаўся назад. У XIX ст. больш высокі сацыяльны статус мелі, вядома, польскія і рускія мовы, прычым добрыя веды апошняй з пачатку 30х гадоў становяцца адной з галоўных умоў атрымання права на чын 14 класа (калежскага рэгістратара).
Зразумела; што ўсе вышэйпералічаныя перавагі, якія даваліся польскаму ці рускаму элементу, паступовае выцясненне ўсялякай “беларускасці” не маглі не закрануць светапогляду і адносін да падобных працэсаў часткі беларускага народа. I тут можна сказаць, што ўсебаковай дэнацыяналізацыі падвергліся пэўныя катэгорыі, слаі беларусаў, асабліва ў гарадах і мястэчках. Беларускае дваранства пачало пад уздзеяннем афіцыйнай русіфікатарскай, паланізатарскай прапаганды лічыць сваю родную мову і традыцыі “хлопскімі”, “вясковымі”, “ніжэйшымі” за польскія або рускія. Нярэдка беларускія па паходжанні дваране, мяшчане падкрэслівалі і ганарыліся сваім быццам бы польскім шляхецтвам на той толькі падставе, што польская культура з’яўляецца культурай “высакароднага, вышэйшага класа”. Страта нацыянальнай самасвядомасці, сваёй непарыўнай прыналежнасці да Бацькаўшчыны назіралася нават і сярод сялянскага насельніцтва Беларусі. Так, яшчэ і ў 20я гг. XX ст., калі ў рэспубліцы шырока разгарнулася беларусізацыя, далёка не выключэннем былі выпадкі, калі сялянебеларусы лічылі сваю мову “мужыцкай”, “халопскай”, якая быццам бы ўвогуле “не мае будучыні”. Відавочна, што пад уплывам (у большай альбо меншай ступені) палітыкі паланізацыі і русіфікацыі ў XIX — пачатку XX ст. знаходзілася немалая колькасць беларусаў.
Да ўсяго трэба дадаць, што царскія ўлады выкарыстоўвалі самыя розныя сродкі для дасягнення сваіх палітычных мэт — ад замаскіраванаідэалагічных да адкрытарэпрэсіўных. Пры гэтым “няўрымслівымі” праваднікамі такой палітыкі з’яўляліся шматлікія чыноўнікі, паліцыя, армія і праваслаўнае духавенства, частка якога імкнулася “пераканаўча” даказаць беларусам вялікую неабходнасць поўнага падпарадкавання “акраіннай” Беларусі “вялікай матушцыРасіі”. А раней многія святары, шляхціцы даводзілі да свядомасці беларусаў, што яны “сапраўдныя палякі”, а Беларусь павінна, нібыта, зноў увайсці ў склад былой Польшчы “ад мора да мора”.
У такіх неснрыяльных варунках, калі “сельская паліцыя па загадзе вышэйшайулады змагалася з народнымі беларускімі звычаямі, старымі ігрышчамі і інш., саджала ў халодную сялян за народныя спевы, у якіх гаварылася аб цяжкім жыцці і дрэннай уладзе” (Е. Раманаў), падтакім вытанчаным прэсам афіцыйнай прапаганды, цэнзуры і г. д., пасаііраўднаму ўставала пытанне „е толькі аб духоўным здароўі, але нават і аб выжыванні, выратаванні беларускага народа ад, дэірадацыі і поўнай асіміляцыі. Іншымі словамі, пытанне практычна сгаяла
16
рубам — быць або не быць самабытнай беларускай культуры, мове і яе носьбітам.
У псіхалагічным плане, на падставе аналізу ўмоў жыцця ў тыя далёкія часы, а таксама розных прыкладаў беларускага фальклору можна сцвярджаць, што значная частка беларускага народа апынулася ў стане нацыянальнага анабіёзу, калі энергія, воля беларусаў былі паралізаваны, не маючы належных варункаў для свайго развіцця і практычнага ўвасаблення. У XIX ст. значна ўзмацніліся сярод беларусаў рысы канформнасці, нейкага раўнадушша, апатычнасці. Некаторыя з беларусаў у той час паддаліся канфармізму, волі і меркаванням рускаіа ці польскага чыноўніцтва, фактычна адмовіўшыся ад усяго аўтэнтычнага і тым здрадзіўшы сваёй Бацькаўшчыне.
Сапраўды, многія людзі і ў мінулым, і ў нашым стагоддзі разумелі, што беларускі народ няўхільна дэградуе, амаль што выраджаецца, і патрэбны нейкія захады дзеля яго ўратавання. Але практычна ўсе аддавалі перавагу маўчанню, пасіўнасці, бо так было лягчэй жыць і дамагчыся хаця б нязначных матэрыяльных дабротаў. I гэта таксама караніцца ў нашай псіхалогіі, — абы ўсё было спакойна і ціха, абы каго не пакрыўдзіць. Так, беларускі народ талерантны, лагодны, ён, як раней адзначалі, гатоў пайсці на кампрамісы, абы была заўсёды “згода”. Безумоўна, гэта добрая рыса характару, аднак, на жаль, у некаторых абставінах яна можа прыводзіць і да негатыўных вынікаў (для саміх жа беларусаў), што між іншым нядрэнна разумелі і выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах паланізатары і русіфікатары “ПаўночнаЗаходняга краю ’. У тыя перыяды гісторыі, калі праяўляецца адкрыты здзек, глумленне над народам, яго мовай, звычаямі, празмерная талерантнасць (цярпімасць) народа часцей за ўсё не ідзе яму на карысць.
Значная частка беларусаў у XIX ст. верыла многім прапагандысцкім хлуслівым устаноўкам, падпадала псіхалагічна пад іх уздзеянне, як пры гіпнозе. У выніку мела месца т. зв. акцэнтуацыя (узмацненне) асобных рысаў характару беларусаў пры адначасовым аслабленні іншых, часта сацыяльна важных і неабходных духоўных якасцей. Сярод мноства тыпаў падобнай акцэнтуацыі характар беларусаў хутчэй за ўсё можна было б аднесці да астэнічнага і дыстымнага тыпу, якія вызначаюцца такімі рысамі, як пэўная нерашучасць, недастатковая актыўнасць, схільнасць да дэпрэсіі, пачуццё непаўнацэннасці, апатычнасці. Ды і якім іншым практычна мог быць тып характару беларускага народа пры такіх неспрыяльных умовах яго гістарычнага развіцця, пры падобным націску на псіхіку беларусаў з розных бакоў і па розных каналах?! Больш таго, беларускі народ мог бы поўнасцю асімілявацца ці дэградаваць, калі б не яго славутая доўгацярплівасць, працаздольнасць, таленавітасць. Калі б не гэтыя якасці беларускага нацыянальнага характару, існаванне беларускага народа як самастойнага этнасу магло б увогуле спыніцца яшчэ ў другой палове XIX ст., падчас максімальнага “росквіту” працэсаў дэнацыяналізацыі беларусаў.
17
Безумоўна, у значнай меры духоўнамаральны патэнцыял беларускага народа быў падарваны, нацыянальная псіхалогія падверглася штучным насільным зменам і скажэнням. Аднак, хаця воля да жыцця ў беларусаў аслабла, яе ўсё ж ніхто не змог пазбавіць поўнасцю. У тыя часы Беларусь “нацыянальна не памірала, але і не жыла”. Гэтыя словы належаць А.Цвікевічу, які далей піша, што Беларусь ахапіў гістарычны нацыянальны анабіёз, калі ўсе сілы, уся энергія народа “спыніліся, не выяўляючыся ў актыўнай творчасці, як бы чакаючы свайго ўваскросу”.
Канешне, пры аналізе псіхалагічных праблем развіцця беларусаў нельга зараз асвятліць усе бакі і адказаць на ўсе пытанні. Мы ж не мелі тут намераў абвінавачваць кагонебудзь у нашым сённяшнім становішчы, ускладаць за гэта віну на ўсіх прадстаўнікоў якойнебудзь адной нацыі. За тое, што было ў гісторыі Беларусі, аб’ектыўна павінны несці пэўную адказнасць у першую чаргу тыя, хто найбольш заўзята праводзіў палітычныя ўстаноўкі на практыцы, незалежна ад іх нацыянальнай і канфесійнай прыналежнасці. Але ўсё гэта адышло ў нябыт, і цяпер усім прыхільнікам беларушчыны даецца яшчэ адзін (мо апошні?) шанц на справе даказаць, што не ўсё яшчэ страчана, што ў нас яшчэ хопіць сілы волі і моцы здзейсніць светлыя ідэалы нашага новага Адраджэння.
(“Літаратура і мастацтва”, 5 чэрвеня 1992 г.)
18
НАШЧАДКІ ШАВЭНА
Распад былога СССР паказаў, што прага народаў да свабоды і незалежнасці нсадольная, а пабудаваць сапраўдную дзяржаўнасць можна толькі на аснове поўнага суверэнітэту і самавызначэння нацыі, яе раўнапраўнага супрацоўніцтва з іншымі членамі сусветнай супольнасці. Пераканаўчым доказам аб’ектыўнасці і непазбежнасці гэтага працэсу стапі няздольнасць былога імперскага Цэнтра задушыць свабодалюбівыя памкненні літоўскага, эстонскага і латышскага народаў, поўны крах спроб рэфармаваць Саюз.
Нацыянальная самасвядомасць, праз якую кожны народ і прыходзіць да ўсведамлення сваіх інтарэсаў, становіцца дзейсным фактарам самаарганізацыі, назапашвання стваральнатворчага патэнцыялу і адраджэння нацыі. Вось чаму ідэя развіцця і ўмацавання такой свядомасці, павага нацыянальнай годнасці грамадзян, недапушчэнне любых дзеянняў супраць суверэнных правоў народаў абвяшчаюцца ў якасці асноўных прынцыпаў нацыянальнай палітыкі любой самастойнай дзяржавы. Тым большае значэнне набывае рэалізацыя гэтых ідэй у Рэспубліцы Беларусь, якая пераадольвае цяжкія вынікі мэтанакіраванай палітыкі крамлёўскіх і мясцовых звышінтэрнацыялістаў па дэнацыяналізацыі ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства.