Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Раман Апавяданні Запісы
Мінск
Кнігдзбор 2008
УДК 821.161.3-3 ББК 84 (4 Бен)
К 14
Мастак
Уладзімір Вішнеўскі
Аўтарызаваны пераклад з расійскай мовы
© Казакоў В., 2008
© Вішнеўскі У, мастацкас афармлсннс, 2008
ISBN 978-985-6852-39-1 © Афармленне, ПУП «Кнігазбор», 2008
Частка першая
МІЖЛІЗЕНЬ
1.
Словы жывуць даўжэй, чым людзі. Нібыта бесцялесны гук. Цьфу! Пустое скалынанне паветра, а глядзі ты гады, стагоддзі, тысячагоддзі прашамацелі над журботным шарам нашай планеты, мільёны нам падобных пагрузіліся ў бездань зямлі, прараслі травой і дрэвамі ды пайшлі на харч ці будаўніцтва жылля дзеля іншых пакаленняў, а слова, гэтае дрыготкае марыва ў нашай гартані, працягвае сваё несмяротнае існаванне.
Аднак пакінем развагі аб містыцы паходжання слова высакалобым навукоўцам, якія адгарадзіліся ад нас узгоркамі кніжнага пылу ды нешта фанатычна мармычуць у прыцемку сваіх кабінетаў, дзе з’ядаецца іхняе жыццё. Вернемся ў звыклую рэальнасць вялікага і зразумелага нам горада.
За шырокімі вокнамі, якія займаюць усю сцяну, бязгучна плылі акуратна выфарбаваныя ў зялёны колер дахі. Нягледзячы на сваю вайсковую аднолькавасць, яны былі
разнастайнымі, з індывідуальнымі заломамі і нейкімі адмысловымі выкрунтасамі. Так цяпер ужо не будуюць, хіба што на новых лецішчах, якія ў апошні час абляпілі Маскву, як прысоскі гіганцкіх шчупальцаў. Дахі, нібы смарагдавыя хвалі закамянелага вадаёма, застыглі мудрагелістымі гарбамі, заломамі ўпадзінаў, за якімі зрэдку як незагарэлая палоска цела жадана блісне на сонцы белы тынк сцяны. Дахі гэтых уладных будынкаў, не натыкаючыся адзін на аднаго, ужо некалькі стагоддзяў не змяняюць сваіх звыклых абрысаў і ў маўклівай пакоры абрываюцца ля самых Крамлёўскіх сценаў.
Дахі Старой плошчы да шасцідзесятых гадоў толкам ніхто і не разглядваў, хіба што з рэдкіх званіцаў цудам ацалелых храмаў чэкіст з алавянымі вачыма па-гаспадарску строга кіне ліпкі погляд на падсправаздачную яму паддахавую прастору або разява-птушка, па недаравальнай дурасці, самотным ценем слізгане над мёртвым морам таямнічага кварталу трэцяга Рыму.
Усю сваю раскошу дахі выявілі не пазбаўленаму пачуццёвасці чынавенству, пасля спрэчнага, калі не сказаць скандальнага, будаўніцтва шэрага ад шкла і бетону гмаху шостага пад’езда, уваход у які размяшчаецца з боку Ільінкі.
Чалавека, які ўпершыню падышоў да вакна апошняга паверху гэтага безаблічнага дасягнення архітэктуры і з вышыні птушынага палёту зірнуў на цуд перадпачатку Крамля, ахоплівала ні з чым не параўнальнае містычнае трапятанне. За долі секунды, як перад смерцю або брамай Рая, перад ягоным унутраным позіркам пралятала жыццё. Драбнюткія парушынкі яго выяў, знакавыя падзеі выбудоўваліся ў выразны, спарадкаваны шэраг і ўяўлялі сабою ўжо нейкае падабенства лесвіцы, якая спіраллю цягнулася з непрабуднай цямрэчы агуль-
нанароднага нябыту ў асляпляльны блакіт дзяржаўнага святла персанальнай улады. Адчуванне небажыхарства, дадзенае яшчэ пры жыцці, перапаўняла чалавечую існасць, нараджала ўсярэдзіне нейкі ні з чым не параўнальны гонар за асабістую далучанасць да чагосьці нябачнага, усемагутнага і неспасціжна страшнага.
Менавіта гэтыя пачуцці і перажываў, стоячы ля вакна свайго кабінета, Малюта Максімавіч Скураш.
Запаветныя мары і таемныя намеры, як правіла, спраўджваюцца нсчакана, ужо, падаецца, і забыў гіра іх, перагарэў, перахварэў і даўно праглынуў натужлівагоркі прысмак таго, што не спраўдзілася, і раптам на табе прываліла! Ды яшчэ як! Ты, нядаўна бязродны, напаўрастаптаны жыццём і асатанелым побытам чалавечык расійскай рэчаіснасці, узносішся невядомай сілай у грозныя палаты апраметнай Улады.
Тут бы, падавалася, самы час і выгукнуць: «Цур мяне! Цур!» і паспрабаваць спыніцца, згрэбці сваё ўздыбленае «я» ў бярэмя, адсапціся і зрабіць спробу захаваць у сабе права звацца простым чалавекам. Але мала каму гэта атрымліваецца, ужо так злепленая і ўладкаваная Сістэма, якую мы завем уладай. Збянтэжанасць неспадзяванай радасці ўзлёту праходзіць хутка, і Meena асцярожнай паважнасці запаўняе душэўная слепата і пыха.
Пра слепату Малюта яшчэ не здагадваўся, ён бясстрашна плаваў у хвалях свайго ўяўлення, наэлектрызаванага эйфарыяй нядаўняга прызначэння.
«Эх, шкада, бацька не дажыў, вось бы пацешыўся во куды занесла ягонае насенне», з адценнем лёгкай журбы падумаў новы насельнік кабінета, высілкам волі прымушаючы сябе адысці ад пралома вялізнага акна.
Зрабіўшы пару крокаў, ён усё ж не вытрымаў і азірнуўся. Дахаў ужо не было відаць, ва ўсё вакно ад краю і да краю, нібы гіганцкая ніжняя сківіца, з няроўнымі, чырвонымі ад карыесу зубамі і непрапарцыйна вялізнымі ікламі вежаў, цягнулася Крамлёўская сцяна. Чырвоныя рубіны без унутранай падсветкі падаваліся рванымі кавалкамі недаедзенага мяса, заветранага восеньскай раніцай. Над усім гэтым, быццам гіганцкая лятальная талерка, палаў трохкаляровым сцягам вялізны ў сваёй недарэчнасці купалападобны дах.
Малюта Максімавіч здранцвеў ад нечаканасці: «Вось Яно, толькі працягні руку, зрабі крок і ты ўжо там, за Зуб’ямі!» Ён заценяваў па кабінеце, не адводзячы вачэй з раздвоеных, як ластаўчыны хвасты, зубцоў.
У дзверы пастукалі.
Так, уваходзьце, з палёгкай выдыхнуў Малюта і спыніўся перад бязгучна прачыненымі дзвярыма.
Малюта Максімавіч, вы, канешне, выбачайце, выяўляючы гадамі натрэніраваную сарамлівасць, вымавіла даволі прывабная жанчына гадоў трыццаці. Я супрацоўнік сакратарыяту Інга Мрозь.
Вельмі рады пазнаёміцца ў свой першы працоўны дзень з прыемным чалавекам, асабліва калі гэты чалавек чароўная жанчына, падносячы да вуснаў вузкую, не пазбаўленую вытанчанасці руку, вымавіў вярнуты да рэальнасці Скураш.
Дзякуй за камплімент...
Інга, вы мяне крыўдзіце! Якія кампліменты пры выкананні службовых абавязкаў?! Я проста як дзяржслужачы дзяржслужачаму абавязаны быў сказаць праўду. I не болып.
Збянтэжыўшыся ад першых напорыстых слоў, у якіх, як сталёвыя пёры, задзынкалі камандныя ноткі, жанчына напрыканцы маналогу засмяялася.
Малюта Максімавіч, нас папярэджвалі аб Вашай неард ынарі іасці...
Цікава, хто гэты ардынарац, які сее ў юных і трапяткіх душах гэтак пахвальныя майму сэрцу чуткі? Неадкладна адказвайце, Інга, інакш...
Таварыш Скураш, сцёршы з твару ўсмешку і звыклым рухам абцягнуўшы барты цёмна-сіняга пінжака, закліканага, па ўсёй бачнасці, падкрэсліць прывабнасць пераходу стану ў сцягно і з адмысловым цынізмам вылучыць мячыкі грудзей, якія йрвуцца вонкі і якім відавочна бракавала месца пад асляпляльна белай кашуляй, з відавочнай крыўдай у голасе вымавіла жанчына, магчыма, я для вас дробны клерк, але як дзяржслужачы дзяржслужачаму маю права сказаць...
Яе шэра-зялёныя вочы паступова набрыньваліся стынню восеньскай вады, голас злёгку падрыгваў, і калі б не ледзь улоўныя іскрынкі, што блукалі дзесьці глыбока ўсярэдзіне зрэнак, гэтае абурэнне можна было б прыняць за чыстую манету. Уваходзячы ў ролю, Інга, у няшчыра-гнеўным уздыху набраўшы ў лёгкія паболып паветра, гатовая была працягнуць маналог пакрыўджанай падначаленай, закліканы, гга яе разуменню, зрабіць на гэтага саракадвухгадовага мужыка адмысловае ўражанне, якое ставіць іх далейшыя паводзіны на інтрыгуючую грань неслужбовых магчымасцяў.
Скураш, выхаваны вайсковым акружэннем, з курсанцкіх часоў засвоіў аксіёму: выдатнае гэта жанчына, а таму адразу ўключыўся ў прапанаваную яму гульню. Назапашаны гадамі досвед і прыродная рызыка выключалі, як яму падавалася, магчымасць промаху, трэба было толькі не спяшацца і дачакацца, калі навязаная табе іульня надакучыць яе ініцыятару. Інга працягвала нешта пакрыўджана гаварыць і сама ад гэтага заводзілася.
«А яна і напраўду добранькая... Толькі вось на храна ўся гэтая камедыя? Хоць калі камедыю ламаюць, значыць, гэта камусьці трэба».
Зрабіўшы гэтую амаль філасофскую выснову і раптам рашуча ўзяўшы жанчыну за плечы, Малюта наблізіў яе твар да свайго на тую небяспечную адлегласць, калі выразна выяўляюцца тонкія рыскі макіяжу і становіцца відавочным праўдзівае прызначэнне парфумы, узмоцненых цяплом і пахам скуры, а навакольны свет гатовы вось-вось растварыцца ў шырока раскрытых вачах-люстэрках.
Інга ад нечаканасці здрыганулася, мабыць, не чакаючы такога павароту. Яе вочы, ужо страціўшы напускную свінцовасць, выказвалі шчырае здзіўленне, зніякавеласць і хітрую цікаўнасць.
«Вось будзе пацешна, калі ён мяне прама зараз і трахне...», з усмешкай падумала яна, але потым, перамагаючы ўжо разлітую па целе стому, выдыхнула:
Аднак дзіўная ў вас манера знаёміцца з падначаленымі, Малюта Максімавіч. А калі хто-небудзь зойдзе?
Змяняць манеры мне ўжо пазнавата, тым больш іпто вы самі справакавалі мяне на сіе вар’яцтва, а вар’яцтву адважных, як вядома, спяваем мы песню. 3 відавочнай неахвотай ён адпусціў нлечы, якія пачалі ўжо падрыгваць. Дык чым я абавязаны візіту, які гэтак расхваляваў маю кроў і ўяўленне?
Сапраўды, неяк усё па-дурному атрымалася, вы мне прабачце...
He варта, бо няма нічога болып прывабнага, чым узаемная дурасць, а ўжо калі яна нарадзілася, не будзем яе прыспешваць, хай усё ідзе сваёй чаргой. Але я вас уважліва слухаю.
Ды няма нічога тэрміновага, проста ў мае абавязкі ўваходзіць правядзенне кансультацый новапрызначаным супрацоўнікам Рады. Ведаеце, у адміністрацыі існуе безліч дакументаў і інструкцый, што рэгламентуюць парадак унутранага жыцця. Часам гэтыя дакументы вельмі старыя, некаторыя падпісаныя яшчэ ледзь ці не Сталінам, а вось, не зважаючы на старэчы ўзрост, працягваюць дзейнічаць.
Дык вы галоўны адмысловец па наменклатуры?
Зноў вы жартуеце і, зазначце, на вельмі далікатную тэму. Наменклатуры сёння, дарэчы, няма, дакладней, нібыта як няма, але старыя інструкцыі засталіся, a ў іх распісана, што і каму неабходна. Таму, каб палегчыць вашае жыццё і папярэдзіць магчымыя канфузы ў будучым, набярыцеся цярпення і паслухайце мяне...
2.
Восеньскае неба павольна цьмянела, набіраючы пахкі бяздонны свінец будучых халадоў, і толькі на захадзе асляпляльна зеўрала страшным праломам з ірванымі бакамі. Слуп яркага і таму амаль нерэальнага святла, круцячыся ў вячэрнім змроку, падаў з гэтай дзюры стромка ўніз, упіраўся ў спусцісты ўзгорак, не даваў небу канчаткова наваліцца на навакольныя дачныя пасёлкі і, перацёршы іх у дробны, як сажа, пыл, выплюхнуць у свет цямрэчу бязмесячнай начы.