Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
У чым справа, Ваха? пацікавіўся Плаўскі, паварочваючыся ўбок блок-паста здаровым вухам, правае пасля кантузіі ў Баку чацвёрты год нічога не чула.
Ды нічога асаблівага, маленькія непаразумснні...
Мы іх зараз уладзім, прабасіў Сакратар і, не вымаючы з рота цыгарэты, закрочыў наперад.
Іван Наўлавіч, абганяючы і засланяючы сабою, паспрабаваў спыніць яго Ваха, давайце мы самі ўсё ўладзім. Там, ён махнуў у цемру, людзі напалоханыя, часовыя, а таму непрадказальныя. Дазвольце, мы самі...
Следам за Сакратаром пацягнуліся і астатнія.
Ля самаробнага шлагбаўма стаяла невялікая група людзей і спрачалася. 3 аднаго боку Яўлампаў, генерал Хаўстоў, намеснік камандзіра ўнутранымі войскамі і ўсюдыісны палкоўнік Загорскі, з іншага чатыры несамавітыя фігуры, знявечаныя каскамі і цяжкімі бронекамізэлькамі.
Іван Паўлавіч уклініўся ў гэтую групу, як таран.
Я генерал-палкоўнік Плаўскі, Сакратар Рады нацыянальнай стабільнасці.
А я гіапа Рымскі! Зусім ачмурэлі, зараз, стане табе Плаўскі на бандыцкіх машынах начамі раз’язджаць! Вы, мужыкі, вось што, асабліва не бузіце. Таксу за праезд ведаеце. А ні то абкураныя кантрактнікі выпаўзуць, граху не абярэшся...
Вашае званне, ледзяным шэптам выдыхнуў Плаўскі, пасада і нумар часткі?
А што я? Я малодшы сяржант Сменкін, залепятаў прывыклы да крыку і відавочна збянтэжаны сакратарскім шыпеннем баец і на ўсялякі выпадак узяўся за аўтамат.
Ты са зброяй паасцярожней, спрабуючы адціснуць Плаўскага, выступіў наперад Яўлампаў. Хто тут у вас камандзір?
Я камандзір. Старшы лейтэнант Варабейчык, глухім ватным голасам вымавіў адзін з чатырох.
А якога хрэна ты дагэтуль маўчыш і гэтага далбастопа наперад выставіў? Што за ерунда ў вас тут творыцца? Ты паглядзі, у што яны апранутыя? Плаўскі пачынаў распальвацца. Генерал, гэта вашы? звярнуўся ён да Хаўстава.
Так, таварыш Сакратар. Старшы лейтэнант, неадкладна прапускайце машыны і заўтра ў штаб.
He, мы цяпер тут усё паглядзім. Святло ў вас тут ёсць?
Дзён пяць як дызель паляцеў, грэбуючы субардынацыяй, даклаў Сменкін, з газай жывем і свечкамі.
Таварыш генерал-палкоўнік, я вас вельмі прашу, не трэба бударажыць асабісты састаў! праціснуўся наперад старшы лейтэнант. Мне, вядома, сорамна, але за наступствы я не адказваю. Кантрактнікам дробязь выплацілі, дык яны амаль трое сутак п’янствавалі, а сёння ўвечары абкурыліся і наогул ніякія. А тое, што ён так апрануты, камандзір згроб і запіхнуў назад у цемру нізкарослага салдаціка з прыдуркаватым тварам, апранутага ў нейкую неймаверную жаночую вязаную кофту, забеспячэнцы нашыя вінаваты. Хутка зіма, a
цёплага абмундзіравання ўсё няма, а яшчэ і патронаў бракуе, іх наогул за свой рахунак даводзіцца купляць.
Яўлампаў нешта паспешліва шаптаў у здаровае вуха Сакратара.
Добра, па ўсёй бачнасці, пагадзіўшыся з довадамі свайго намесніка, прабасіў Плаўскі, што на ноч гледзячы, ды яшчэ на баявым пасту, натацыі чытаць. Заўтра разбярэмся, ён развярнуўся і, чартыхаючыся, пайшоў да машыны.
Сапраўды, праз дзве гадзіны машыны, шчасліва мінуўшы яшчэ некалькі блок-пастоў, дзе іх сустракалі з падкрэсленай ветласцю, дабраліся да другога па значнасці горада Чачні.
На начлег размясціліся хутка. Плаўскі яшчэ застаўся гуляць у нарды з мясцовымі барадачамі, а ўсе, за выключэннем аховы і Аляксандра Брахманінава, разбрыліся па адведзеных для іх пакоях. Недарэчны будынак, дзе маскоўскія госці здабылі начлег, таксама быў выкладзены з чырвонай імпартнай цэглы.
Ноч, распластаўшыся на нізкіх аблоках, бессаромна зазірала ў цёмныя вокны змучаных вайной і горам дамоў. Ёй было ўсё роўна, на што глядзець.
Скураш доўга не мог заснуць. Пастаяннае адчуванне блізкай небяспекі напружвала нервы, і нават гэтая безаблічная начная цішыня каменданцкай гадзіны не магла іх супакоіць і паслабіць сціснутыя ўсярэдзіне спружыны.
«Як тут нашым, думаў ён, круцячыся ў незнаёмай пасцелі, з мірнага жыцця, ад дзяцей, ад жонкі і раптам у нязвыклым становішчы, напоўненым чаканнем бяды і смерці?».
Яму стала шкада таго старшага лейтэнанта. Што заўтра з ім зробяць? Пэўна, будуць раўці і палохаць усякімі вайсковымі пошасцямі, навесяць вымоў і адправяць
назад, да абкураных падначалсных. I нічога, па сутнасці, у ягонымжыцці незменіцца. Калі пашанцуе, вернеццададому жывым і стане па п’янцы распавядаць, як затрымаў саноўных масквічоў, і з кожным разам гэтая байка пачне абрастаць усё новымі падрабязнасцямі і дробязямі, пакуль канчаткова не ператворыцца ў п’яную небыліцу.
Думку аб лёсе старлея змянілі вёрткія думкі аб сэнсе цяперашняй паездкі.
«Якога чорта трэба было сюды перідіся? Ды яшчэ звязвацца з бандытамі. Вось не працуй бесперабойна бяздротавы народны тэлеграф, ды не кіпі ўсё вакол жаданнем скарэйшага міру, яшчэ невядома, чым бы ўся гэтая авантура скончылася. Хоць, напэўна, у гэтым і ёсць асаблівасць, якая адрознівае Плаўскага ад іншых. Бо ён усё разлічыў гіравільна і нават чутку, якая бегла наперадзе яго, аб міры і тую змусіў на сябе працаваць, ды і заўтрашні дзень выразна вылічыў: хто сустракае, той і гаспадар. А сустракаць Масхадава будзе ён. Малайчына! Іншая рэч ці рашыцца ён на заключэнне міру, ды і ці нададзены такімі паўнамоцтвамі?» Наколькі Малюта ведаў, з прэзідэнтам шэф даўно ўжо не сустракаўся.
Дзесьці далёка адчайна забрахалі сабакі.
«Чалавек, ідучы ноччу, задумвае зло», прагучала ўсярэдзіне Малюты сура Карана, і гэта была апошняя думка, якой завяршыўся той цяжкі дзень.
Сустрэча з самаабвешчаным прэзідэнтам самаабвешчанай рэспублікі прайшла ніяк, але асновы будучай мірнай дамовы, дакладней, не дамовы, а дэкларацыі аб намерах спыніць ваенныя дзеянні, былі закладзсчдыя менавіта падчас гэтага перапоўненага анекдотамі застолля.
Збоку магло падацца, што сустрэліся два старыя вайсковыя таварышы і ад душы гэтаму радыя.
Тады яшчэ ніхто не ведаў, якую адзнаку ўсё гэта атрымае літаральна праз некалькі тыдняў.
У Маскву вярнуліся праз Ханкалу, з моцным перагарам і добра памятымі тварамі.
9.
Час ляціць значна хутчэй, чым рухаюцца секундныя стрэлкі. Здавалася б, толькі ўвайшоў у тыдзень і вось, ужо субота, толькі што было першае, і на табе месяц прабег. Разам з няўмольным часам няўмольна цякло і чынавенскае жыццё.
Літаўрамі нацыянальнага героя і праклёнамі лютага ворага Расіі адгрымеў Хасаўюртаўскі мір, пачалося фаталыіае сяброўства з былым прэзідэнцкім ахоўнікам, прамільгнула некалькі афіцыйных візітаў у блізкае і далёкае замежжа, словам, усё цякло сваёй чаргой.
Скураш, адгаварыўшыся дома і прыхапіўшы для канспірацыі Інгу, каціў па шашы ў Жаўрукі, на лецішча да Івана Данілавіча.
Мрозь была незвычайна сур’ёзная і напружаная, гэта быў іх першы сумесны выезд у людзі. Скураш заўважыў гэта і, спісаўшы спачатку на няважны настрой і агіднае надвор’е, спрабаваў раскатурхаць спадарожніцу. Поспеху ён не дамогся і ўрэшце здзіўлена падумаў: «Што гэта яна так тузаецца?»
Нарэшце, безуважліва ўсміхнуўшыся чарговаму анекдоту, Інга нечакана халодна спытала:
А ты ведаеш, хто такі Іван Данілавіч?
Дзед, не паспеўшы перастроіцца на сур’ёзны лад, паспрабаваў аджартавацца Малюта.
Калі прыедзем, будзь паасцярожней з гэтым дзедам. Ты хоць ведаеш, што ён у мінулым генерал НКУС і пры Берыі служыў афіцэрам па адмысловых даручэннях?
He, не ведаю, але здагадваўся, што не такія ўжо простыя дзядкі ў прыёмнай у Івана Паўлавіча сядзяць, і ён распавёў ёй гісторыю пра акуляры.
Бы-р-р, якая брыдота, чмыхнула Мрозь,адчуваю, пацешная будзе ў кас сёння вечарынка.
He спяшайся з высновамі, усё гэта было даўнымдаўно, а цяпер яны цалкам прыстойныя пенсіянеры з пераламаным жыццём і цікавай біяграфіяй. Мне асабіста вельмі хочацца іх паслухаць, калі яшчэ такая магчымасць падвернецца? Дарэчы, ты толькі не крыўдуй, але менавіта Іван Данілавіч прапанаваў захапіць цябе з сабою...
Інга здрыганулася, іютым з’едліва сказала:
Пэўна, для канспірацыі? Вось вырадак стары, ён, хутчэй за ўсё, дагэтуль да сваёй жонкі ўначы па паролі прыходзіць. Ты ж, Малюта, не маленькі і выдатна ведаеш, што былых чэкістаў не бывае. Каб туды патрапіць, адмысловы Каінаў тэст прайсці трэба. Гэта як іголкавае вушка, толысі наадварот, справядлівы туды не пралезе, а вось нелюдзь праляціць са свістам.
Ну і настрой у цябе, я і не падазраваў. Ты што, з сям’і рэпрэсаваных?
He, інакш мяне на Старую фігу б узялі працаваць. Але падставы іх недалюбліваць у мяне ёсць... Потым якнебудзь распавяду... Паварот не празявай, рамантык.
Над старым дачным гіасёлкам вісеў адмысловы смог восеньскай суботы. Хтосьці паліў паспелую ўжо ўвабраць у сябе вільгаць лістоту, хтосьці грэў лазенку, хтосьці
пёк шашлыкі. Гэтыя пахі перапляталіся, зліваліся разам і нараджалі настальгічную ідылію чагосьці даўняга, беззваротна згубленага, але да болю знаёмага і любаснага.
Брамка, якая схавалася ў глыбіні саду лецішча, была расчынена. Пакінуўшы машыну на невялікай пляцоўцы, дзе ўжо стаяла старэнькая “Волга” з ганарлівым аленем, госці пайшлі да хаты па засыпанай лісцем дарожцы.
Ну і малайчыны, што выбраліся да старога, нечакана аднекуль зверху пачуўся знаёмы голас.
Малюта з Інгай замерлі і, як старанныя школьнікі, амаль адначасова задралі галовы. На невялікім скрыўленым балконіку ў белым кухарскім фартуху стаяў Іван Данілавіч.
Вы абыходзьце хату і адразу на веранду. Парадныя дзверы, ён пастукаў нагой па насціле, ад чаго балконік захадзіў ходырам і ўніз пасыпалася пацяруха, мы ўжо даўно не адчынялі. Хата старэе хутчэй нас, ды яна і старэй. Праходзьце, і стары схаваўся за белай цюлевай фіранкай.
На верандзе быў накрыты стол, апетытна сквірчэў і дыміўся мангал, са старажытнай чорнай талеркі рэпрадуктара ціха лілася прыемная музыка. Па гаспадарцы ўпраўляліся два сівыя старыя і сухая, з напышліва падабранымі вуснамі, пажылая жанчына.
Гасцей не прыкмячалі, і яны, самі па сабе, з цікаўнасцю знаёміліся з лецішчам.
На просценькім стале, пакрытым звычайнай, у сінечырвоную клетку цыратай, стаяў найтонкі парцалян, матава цямнела масіўнае, з высакароднай чэрню сталовае срэбра, вітыя гарлачы, крыштальная ваза на забаўнай залатой падстаўцы і яшчэ нейкія прыемныя сталовыя дробязі, якія радуюць вока.
Ну і дзе ж нашая моладзь? з’явіўся Іван Данілавіч з запацелым графінам у руках.