Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Ды вунь яна, замерла, думаючы, што старыя яе па слепаце сваёй і не бачаць, на здзіўленне прыемным грудным голасам адказала пажылая жанчына. Назіраюць за намі замест таго, каб кінуцца дапамагаць. Глядзяць, як іншыя працуюць на іхнюю ж карысць.
Ну, дапусцім, мы не проста сузіраем, мы любуемся гармоніяй восені ў яе прыродным і чалавечым увасабленні, падпімаючыся па прыступках і галантна падтрымліваючы пад локаць Інгу, загаварыў Малюта. А выдатнаму, згадзіцеся, заўсёды хочацца здзіўляцца, вучыцца...
Глядзі ты, які гаварлівы, прымірэнча вымавіла жанчына, працягваючы руку. Антаніна Ціханаўна, тылавое падраздзяленне Данілыча.
За якім я як за каменнай сцяной, відавочна застаўшыся задаволеным рэплікай Малюты, заўсміхаўся Іван Данілавіч. Сябры, гэта Малюта Максімавіч і Інга, прашу любіць і жалаваць, а гэта мае калегі, сябры і некалі ўсенародна вядомыя дэспаты.
Карл Отавіч Калпынш, адрэкамендаваўся высокі кашчавы стары, чымсьці падобны на Суслава.
Навум Ісакавіч Фрумкін, не дэспат зусім, а просты, непрыкметны стары габрэй...
У сціплым званні генерал-лейтэнанта МГБ-КДБ, з’едліва сказала Антаніна Ціханаўна і, звяртаючыся да Інгі, дадала: Вы, дзетачка, больш за ўсё на свеце бойцеся «простых і непрыметных». Каварныя людзі!.. Забірайце ў свайго знаёмца кошык з ежай ды хадземка, галубка, у дом. 3 прадуктамі ўходзімся, вас уцяплім, a то наш падмаскоўны вецер ой як ахвочы пад спадніцы дзяўчынам лазіць.
Жанчыны, любасна ціўкаючы, зніклі ў хаце.
Ну-с, старыя-разбойнікі і далучаны да іх Малюта-лютавіч, ці не час нам па маленькай, здаецца, усе
ў зборы? разліваючы па крыштальных кілішках змесціва заінелага графіна, вымавіў гаспадар лецішча.
Чокнуліся. Прыемны халадок прапоўз па страваводзе, ператвараючыся ў разбеглае па ўсім целе цяпло. Смачна захрумсталі салёненькія агурочкі.
Гэй, паразіты, пачуўся з дому прыглушаны голас гаспадыні, вы не заманіцеся без нас за стол садзіцца...
Ганулька, ты не хвалюйся, мы стоячы, са смехам адазваўся Карл Отавіч.
Застолле атрымалася цёплым. У меру выпілі, багата паелі. Жанчыны, падаецца, спадабаліся адзін аднаму. Сабраўшы ў вялікія тазы брудны посуд, яны падаліся ў дом, пакінуўшы мужчынам іх вечныя сакрэты.
Малюта Максімавіч, нечакана перапыніўшы сытую цішыню, якая пагражала перайсці ў лёгкую дрымоту, звярнуўся да Скураша Навум Ісакавіч, а як вы ставіцеся да містыкі?
He ведаю, хутчэй за ўсё, як да аб’ектыўнай рэальнасці. Мне падаецца, што ў апошні час ёю спрабуюць падмяніць духоўнасць і яшчэ не падужэлую рэлігійнасць. Хоць містыка нашмат складаней і заблытаней і таго, і іншага. А чаму вы мяне аб гэтым спыталі?
Малюта Максімавіч, вы ўжо нам, старым, прабачце за залішнюю цікаўнасць, адказаў замест таварыша Іван Данілавіч, аднак, мы хацелі б вам пазадаваць сякія-такія пытанні. Так што давайце дамовімся: мы пытаем, а вы адказваеце. Калі ж пытанні з’явяцца ў вас, то вы зможаце атрымаць на іх адказы пасля нашай гутаркі...
Ды якой ужо гутаркі, хутчэй іспыту, не стрымаўся Малюта. Іван Данілавіч, выбачайце, што перабіваю, але вы хоць растлумачце, на што выпрабоўваеце?
Як вы ацэньваеце працу Плаўскага? праігнараваўшы ягоную рэпліку, спытаў Калнынш.
Нармалёва ацэньваю. Усярэдзіне ўсё імгненна напружылася, Малюта раптам зразумеў, што ўвязваецца ў нейкую сур’ёзную і, галоўнае, не сваю гульню. Лічу яе перспектыўнай і, безумоўна, карыснай для будучыні краіны...
На чым засноўваецца такая ўпэўненасць? ужо з-за спіны прагучаў голас Фрумкіна.
Малюта інстынктыўна пачаў паварочвацца ў ягоны бок, але нешта яго спыніла. «Не, браткі дзядкі, допыт па сістэме «карусель» мне ўстроіць не атрымаецца», падумаў ён і, гледзячы прама перад сабою, як мага спакайней вымавіў:
Па-першае, аб’ектыўна ён прэзідэнт краіны. Бо правядзі выбары па роўных для ўсіх правілах, у другі тур выйшлі б яны з Рэнегатавым, і я ўпэўнены: народ выбраў бы Плаўскага. Па-другое, пры ўсіх ягоных мінусах, ён чалавек будучыні, і людзі гэта адчуваюць. Многія лічаць яго апошняй надзеяй...
I вы падзяляеце іх меркаванне, лісліва прабуркаваў Карл Отавіч.
Збольшага. Я слаба разбіраюся ў механіцы, якая прыводзіць у рух вышэйшую ўладу, але калі кіраўнік дзяржавы не мае зносінаў з Сакратаром Рады нацыянальнай стабільнасці, гэта выклікае, па меншай меры, здзіўленне. Наогул, я паспеў заўважыць, дзяржаўная машына ў нас працуе неяк дзіўна, дакладней, дзіўна не працуе, знаходзячыся ў перманентным стане рэарганізацыі. Адгэтуль і маё меркаванне аб апошняй надзеі.
Ці будуць эфектыўнымі дзеянні «Белага легіёну»? раптам рэзка амаль над самым вухам прагучаў голас Івана Данілавіча.
Паняцця не маю. А што гэта за легіён такі? без усякага выразу ў голасе спытаў Малюта.
Мы ж дамовіліся: пытанні ў канцы, цвёрда сказаў Навум Ісакавіч, затым працягнуў: Якія далейшыя дзеянні Плаўскага на Каўказе? Ці пойдзе ён на заключэнне паўнавартаснага міру?
Будзь у яго паўнамоцтвы, ён бы заключыў яго ўжо ў гэтую паездку, не абмежаваўшыся Хасаўюртаўскай дэкларацыяй. Вы нават не ўяўляеце, як на Каўказе, ды і ва ўсёй Расіі чакаюць гэтага міру і навядзення парадку. Ад безуладдзя стаміліся ўсе.
Што, па-вашаму, з’яўляецца асновай улады? не адставаў Фрумкін.
He ведаю, напэўна, утрапёнасць чалавецтва і генетычная перадвызначанасць адным загадваць, а іншым падпарадкоўвацца.
Дык, калі вам верыць, выходзіць, няма ніякай дэмакратыі, роўнасці? дакопваўся стары габрэй.
Чалавецтва ўраўноўваюць усяго дзве падзеі: нараджэнне і смерць. У астатнім мы пагалоўна няроўныя і роўнымі ніколі не будзем, у натуральным, матэрыяльным разуменні гэтага слова. Нашая роўнасць заўсёды абстрактная. Нават роўнасць перад Богам міф, таму што свае ўзаемаадносіны з Ім кожны з нас выбудоўвае па-свойму.
Спачатку Малюта з хлапчукоўскай рызыкай уключыўся ў прапанаваную гульню. Ішоў час, пытанні, здаралася, паўтараліся, даводзілася напружваць памяць, каб не зрабіць памылкі і паўтарыць мінулы адказ амаль даслоўна.
Сцямнела, пстрыкнуць выключальнікам ніхто не знайшоў часу. Скураш ужо добра стаміўся і пра сябе касцярыў на чым свет стаіць кудысьці зніклую Інгу.
«Хоць бы на хвілінку вызірнула і спыніла гэтую мудыстыку. Цікава, на які чорт ім усё гэта трэба? Hi логікі, ні адмысловага сэнсу ў разрозненых пытаннях ён не ўлоўліваў, а пастаянная, нават нейкая дакучлівая цікавасць да містыкі, акультызму рэлігіяў і зусім выклікала здзіўленне. Навошта табе ўсё гэта? і тут жа сабе пярэчыў: He, калі ўжо ўвязаўся цярпі, паглядзіш, куды хіляць шаноўныя чэкісты».
Стаміліся і экзаменатары і раптам замоўклі. Цішыня атрымалася нейкай асабліва халоднай, нават жудаснаватай, як перад вынясеннем смяротнага прысуду.
Мабыць, так, парушыў ужо звонкую цішыню Навум Ісакавіч.
Згодзен з табой, з палягчэннем вымавіў Іван Данілавіч.
Павінен быў сказаць нешта і трэці, але ён маўчаў. У •павіслую паўзу разам з прахалодным восеньскім ветрам уляцела і павісла халодная напружанасць.
А давайце-ка мы запалім святло, запросім нашых чароўных жанчын і перад чайком прапусцім кілішачак-другі, знарочыста весела не то праспяваў, не то прадэкламаваў Калнынш і ў канцы сур’ёзна дадаў: Я, у прынцыпе, з вамі згодзен, хоць у мяне ёсць сякія-такія меркаванні...
Карл Отавіч, наконт гйрэлачкі гэта выдатна, запратэставаў Малюта, а вось з жанчынамі, у сувязі з настойлівай просьбай экзаменуемага, прашу пачакаць, мне ж былі абяцаныя адказы на пытанні.
Ну, мог бы пашкадаваць старых, і так заганяў, разліваючы гарэлку, прабурчэў Іван Данілавіч, давай, адыгрывайся, толькі не перахіляй...
Куды ўжо тут перахіліш? Пытанняў усяго тры. Калі так доўга пыталі, значыць, я вам наштосьці патрэбен. Mary я даведацца, навопіта?
Ці бачыце, малады чалавек, не спяшаючыся пачаў Навум Ісакавіч, адсёрбваючы маленькімі глыткамі халодную гарэлку, у кожнай нават вельмі моцнай істоты або, лепш сказаць, суполыіасці наступае такая пара, калі варта думаць аб будучыні, па-сапраўднаму думаць. Спадчыннікаў па крыві або законе тут не бывае, затое існуе стагоддзямі вывераная сістэма ідэнтыфікацыі падобных. Так што пытанні трох упаўнаважаных супольнасцю экспертаў у розных краінах і ў розныя стагоддзі гучаць, вядомаж, па-рознаму, аднак мэта знайсці падобнага сабе па духу дасягаецца менавіта так...
Э, таварышы ўпаўнаважаныя, залпам перакідаючы кілішак, закруціў галавой Малюта, я ж вайсковы афіцэр. Вы ўжо мне прасцей, сродкамі барабаннага бою ўсё растлумачце. Якая супольнасць, што за сваяцтва душаў?
Давайце, Малюта Максімавіч, адкінем убок жарты. Справа сапраўды вялікай дзяржаўнай важнасці...
Данілыч, а можа, і зусім на сёння скончым гэты вечар пытанняў і адказаў, умяшаўся Калнынш, галоўнае, сустрэча прайшла з карысцю, тое, што хацелі, мы ўразумелі. Можна і па дамах.
Пэўна, ты, як заўсёды, маеш рацыю, Карл. Сапраўды, вы едзьце, а мы з Малютам Максімавічам яшчэ пачаюем.
Старыя без лішніх слоў і кампліментаў, не заходзячы ў дом і не развітаўшыся з жанчынамі, хутка пакінулі веранду і расталі ў цемры, шапочучы сухой лістотай. Гаспадар, прыхапіўшы графінчык і кілішкі, запрасіў госця ў пакоі.
У чужым жытле Малюта адчуў сябе яшчэ болып няўтульней, чым на верандзе. Іван Данілавіч, здасцца, гэта заўважыў і, жэстам папрасіўшы захоўваць цішыню, правёў яго ў невялікі пакой.
Давайце яшчэ трошкі пасакрэтнічаем, пакуль нас жанчыны не хапіліся, вымавіў ён прабачальным паўшэптам. Мне б вельмі не хацелася адпускаць вас з роем здагадак і сумненняў...
Іван Данілавіч, вы што масоны? апускаючыся ў прасторны скураны фатэль, ляснуў Малюта і тут жа спалохаўся свайго пытання.
Эка мы вас, бацюхна, напалохалі, заспакаялыіа папляскаў яго па руцэ гаспадар. Ну якія масоны? Хоць калі лічыць такімі ўсе складана структураваныя арганізацыі, дзеючыя адначасова публічна і ўтойліва, то нейкае падабенства з супольнасцю старажытных муляроў у нас ёсць. Але мы не сусветная закуліса і не сусветнае зло. Мы сціплыя захавальнікі традыцый і вызначаных ведаў, стары замоўк, як бы ўпершыню задумаўшыся над толькі што вымаўленымі словамі. I, калі хочаце, ведаў, якія даюць магчымасць атрымоўваць і ўтрымліваць уладу.
Калісьці даўно Дасведчаныя прыглядаліся да нас і па толькі ім зразумелых прыкметах вызначалі, прыдатныя мы ў пераемнікі або не. Гутарка за гутаркай, крок за крокам нас вялі ад святла мітуслівай слепаты ў вечную цямрэчу прасвятлення. Пры святле бачаць толькі дурні, але палюбіць цямрэчу, якая палохае прафанаў, і здабыць новы ўнутраны зрок доля нешматлікіх. Паверце, гэта складаная і цяжкая дарога, вы ж толькі ў перадпачатку яе, зрабілі, можна сказаць, першыя паўкрока. Што будзе далей, ніхто не ведае...