• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цень гобліна  Валерый Казакоў

    Цень гобліна

    Валерый Казакоў

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 420с.
    Мінск 2008
    99.5 МБ
    Канешне, калі ўжо быць да канца адкрытым, абедаць у гэты пчаліны вулей, двухпавярховы шкляны домік, які какетліва прыхінуўся да старажытнага сабора ў адным з завулкаў уладнага квартала, Малюта часткова прыходзіў з-за Інгі. Натуральна, толкам пагаварыць у батлейцы, якая жуе і звініць шклом ды металам, ніколі не атрымлівалася, але затое папрапальваць адзін аднаго поглядамі і дэманстратыўна паўздыхаць можна было колькі заўгодна, галоўнае каб гэта асабліва не кідалася ў вочы староннім.
    На жаль, яшчэ не напісаныя агульныя законы развіцця службовых раманаў, хоць і доўжацца яны тысячагоддзі, таму кожны з іх унікальны, як унікальны і самабытны ўсякі адпушчаны нам Богам дзень.
    А ведаеце, Малюта Максімавіч, вы мне адразу спадабаліся, і развагамі, і дзеяннямі, і стараннасцю да службы, а галоўнае, што мая адзнака супала з меркаваннямі блізкіх мне па духу людзей.
    Цікава, адклаўшы ўбок прыборы, насцярожыўся Малюта.
    Вы пе хвалюйцеся, малады чалавек, ешце, ніякай небяспекі для вас нашыя меркаванні не ўяўляюць...
    Прабачце, а хто гэта «вы»?
    Ды ўжо, відаць, ніхто. Так, групка людзей у самым пачатку доўгай чаргі ў крэматорый. Старыччо, адным словам.
    Гэта вы старыччо? Ды вы сотні маладых фору дасце. Я ж бачу, як вы працуеце. Будзь мая воля, палову свайго ўпраўлення разагнаў бы і на месца лайдакоў ды гультаёў паставіў дзесятак такіх вось дзядкоў.
    Вядома, пахвальна чуць, але ж гэта ненатуральна. Старыя ўсё роўна памруць, і на каго ўсё гэта застанецца? Іван Данілавіч абвёў вакол лыжкай. Што, яшчэ раз усё па ветры пусціць, або вы таксама вызнаеце веру ў добрага дзядзечку з Захаду які прыйдзе і ўсё наладзіць?
    Ды не, наколькі я разумею, асобай радзіны ў нас там не водзіцца.
    I правільна разумееце, толькі паменш аб гэтым гаварыце. Дачаснікі паступова запаўняюць калідоры ўлады. Мы, як ніхто, гэта бачым. Цяпер што ні прызначэнне, дык нейкая лінялая асоба з сумнеўнай рэпутацыяй і са скручанай на захад галавой. Стары замоўк, адчувалася, што гэтая тэма даўно яго цісне.
    Іван Данілавіч, не засмучайцеся. Проста ўсё памянялася. Раней камуністы спрабавалі будаваць камунізм, а цяпер, напэўна, прыйшла пара даць магчымасць кагііталістам паспрабаваць пабудаваць у нас капіталізм. He можам жа мы працягваць жыць ні там ні сям.
    Ды хіба я супраць, няхай сабе будуюць, толькі спрадвечнае, мацярынскае, на чым дзяржава стаіць, хай не руйнуюць. У дзяржаўнасці палітыка гэта мішура, так, зменная адзежка. Галоўнае нацыянальна-гістарычная самабытпасць, аснова асноў дзяржаўнасці. Яна крывёй мільёнаў і тысячагоддзямі змацаваная, а дзе кроў і час зліваюцца разам, там утоеная найвялікшая таямніца, і не трэба спрабаваць яе разгадваць, а ўжо тым больш руйнаваць і прыстасоўваць пад сябе. He атрымаецца.
    «Вось гэта дзядок!», уразіўся Малюта, а ўслых вымавіў:
    У нас з вамі нейкі надзіва філасофскі абед атрымоўваецца...
    He трэба здзіўляцца, паверце мне, старому, калі ў найблізкі час не адбудуцца змены, пліта падмурку можа раскалоцца па лініі Волгі, ужо вельмі цяжкі груз неразумення дзеянняў сталіцы назапашаны ў АзіяцкаСібірскай частцы. А гэта можа аказацца нашмат страшней Другой сусветнай вайны. Ну ды добра, давайце пакінем гэтыя вышэйшыя матэрыі, яны апетыту не дадаюць. Дарэчы, гэтая сталовая самае бяспечнае для даверных гутарак месца на ўсёй Старой плошчы...
    А чаму так?
    Проста ўсім дзесьці пагаварыць трэба, таму яшчэ пры яе будаўніцтве было прынята рашэнне не абсталёўваць абедзенныя залы адпаведнымі прыборамі. Часова, вядома, могуць што-небудзь пад стол падсунуць, а так няма. Увогуле, своеасаблівая нейтральная зона.
    Іван Данілавіч, давайце вернемся да пачатку гутаркі, хоць вашыя апошнія словы для мяне прагучалі як адкрыццё, і мы абавязкова як-небудзь працягнем гэтую тэму. Усё гэта ўжо даўно само сабою бармочацца ўсярэдзіне мяне, а вы якраз усё дакладна сфармулявалі. Бо і я да вас прасякнуўся адмысловай прыхільнасцю. Што хітраваць, мне патрэбен дасведчаны чалавек, які ведае ўсе закуткі і лабірынты Плошчы, а параіцца няма з кім. Для мяне ўсё неяк хутка адбылося. Бабах! 1 ты ў новым, ды да таго ж пакуль зусім чужым для цябе свеце. Хоць, вядома, я не хлопчык і таксама ў сякія-такія гульні гуляць умею, але гэтага мала. Калі вы не палічыце за нахабства, я б хацеў зрэдку звяртацца да вас ці вашых сяброў за парадай...
    Злітуйцеся, гіра што размова! Заўсёды будзем радыя. Давайце як-небудзь у суботу адвячоркам збярэмся
    ў мяне на лецішчы. Гэта ў Жаўруках... Паначуем, і, злавіўшы на твары Малюты лёгкі цень замяшання, стары чэкіст, адгадваючы ягоныя думкі, дадаў: А вы Інгачку таксама бярыце, яна добрая, чысцюткая дзяўчынка. Гутаркі ёй нашыя слухаць, вядома, ні да чаго, а вось старой маёй дапамагчы, ды ваш выходны палепшыць гэта ў самы раз. Ды і прыкрыццё для дурняў добрае.
    На выхадзе са сталовай Скураша паклікаў памочнік, які дастаўся яму па спадчыне разам з кабінетам і трыма сакратаркамі.
    -	Малюта Максімавіч, вас тэрмінова шукае Сакратар Рады.
    Кабінет Плаўскага быў абстаўлены па-вайсковаму строга. Вялікіх памераў працоўны стол, за якім з левага боку размяшчаўся ггрыстаўны столік, абстаўлены размаітымі тэлефоннымі апаратамі. У правым куце драўляная тумба з трохкаляровым дзяржаўным сцягам, перад якой амаль ва ўсю даўжыню кабінета цягнуўся стол нарадаў з шэрагамі звычайных крэслаў. Усю сцяну з гэтага боку займала шэрая запавеса, якая хавае за сабою вялікую карту Расіі з нанесенымі на яе дзяржаўнымі таямніцамі. Насупраць, ля вокнаў, стаяла чорная скураная канапа, тры такіх жа фатэлі і нізенькі часопісны столік са шкляным вечкам. Абапал ад уваходных дзвярэй размяшчаліся кніжныя шафы.
    -	Доўга абедаеце, Малюта Максімавіч, замест прывітання, працягваючы руку, вымавіў Іван Паўлавіч. Прысаджвайцеся, і ён кіўнуў на яшчэ адзін прыстаўны столік, які мясціўся перад працоўным.
    Скураш сеў, адсунуўшы масіўнае, абшытае зялёнай скурай крэсла.
    Што будзеце: гарбата, кофэ? A то ж кампот яўна не далі дапіць, слова «кава» гучала ў генерала з відавочным паўднёвым вымаўленнем.
    Калі можна, гарбату.
    Зрабіце адну гарбату, а мне кофэ і якіх-небудзь печывак, апусціўшыся ў сваё працоўнае крэсла, ён адключыў селектар і дастаў з карычнсвага партфеля знаёмую Скурашу тэчку. Віншую, добрая праца, там ёсць нскалькі заўваг і прапаноў па яе рэалізацыі, раю гірыняць без абмеркаванняў. 3 наступнага тыдня варта пераходзіць да практычных дзеянняў. Нядрэнна, вельмі нядрэнна, а галоўнае месца для базы дакладна выбрана. Цікава, чым кіраваліся?
    Чытаў вашыя кнігі, ведаю біяграфію і трошкі геаграфію размяшчэння воінскіх частак.
    Добра. Забірайце і... глядзіце мне, Плаўскі перасцерагальна пагразіў указальным пальцам. Гэта першая падстава, заўважыўшы, што Малюта збіраецца ўставаць, дадаў генерал, другая, вы, здаецца, былі на прэс-канферэнцыі. Ну і якія вашы ўражанні?
    Іван Паўлавіч, не крыўдуйце, але я скажу праўду.
    Плаўскі упіўся ў суразмоўцу сваімі пранізліва бясколернымі вачыма, зрэнкі павузіліся, і Скурашу здалося, што яму ў самае нутро пракраліся два гнуткія сталёвыя зонды і бесцырымонна разглядваюць яго выварат.
    Гаварыце.
    Мне падаецца, што пра здароўе гірэзідэнта вы сказалі дарэмна. Ужо вельмі да гэтай тэмы за зуб’ямі раўніва ставяцца.
    Ды вы што ўсе сёння, змовіліся? Перастрахоўшчыкі няшчасныя! Плаўскі нахмурыўся і прыпаліў новую цыгарэту ад старой. Чатыры з лішнім тыдні кормяць народ байкамі аб незвычайна цвёрдым поціску
    рукі Прэзідэнта, круцяць хронікі гадавой даўнасці. I вы мне гаворыце дарма сказаў? А ці маю я права маўчаць аб гэтым? Гэта што, дзед маржовы хварэе? He, Малюта Максімавіч, гэта першая асоба дзяржавы, гарант Канстытуцыі з перапою і ператамлення дуба збіраецца даць! А вы мне ўсё прапаноўваеце маўчаць у анучку! Так мы чорт ведае да чаго дамаўчымся! Вунь ужо ўсе «круцёлкі» паабрывалі. Ён з раздражненнем зняў трубку масіўнага белага апарата з кнопкавым наборам. Плаўскі ля тэлефона!
    Паслухаўшы суразмоўцу хвілін пяць, ён, нахмурыўшы па-сталінску злёгку рабы твар, працадзіў: Добра, і павесіў трубку. Усе дасталі, і дочкі, і жонкі, і халуі, і халуі халуёў, а галоўнае, зазначце, ва ўсіх «крамлёўка-круцёлка». Вось развялі гадзюшнік...
    Тым і небяспечная гэтая сітуацыя. Вядома, па вялікім рахунку, у вашай заяве няма нічога страшнага, наадварот, вы вызваляеце прэзідэнта, гаворачы пра ягоную хваробу. Ці мала што можа адбыцца, а так хворы, атачэнне дрэннае, не дагледзела. Але, Іван Паўлавіч, яго плюсы, а вашыя мінусы, як мне падаецца, якраз і хаваюцца ў гэтым самім асяроддзі. Хто яны і як дзейнічаюць, пакуль не ведаю, але не выключаю, што ў найблізкі час дасведчаныя людзі дапамогуць мне разабрацца.
    Добра, праехалі. Разбірайцеся. Толькі народ наш не быдла, яго бясконца дурыць немагчыма. I без усякага пераходу, паднімаючыся, рэзка пляснуў па краі стала. Сёння ўначы ляцім на Каўказ. Усе інструкцыі ў Яўлампава.
    Інструкцыі ў намесніка Сакратара Пятра Харлампіевіча Яўлампава былі кароткімі, і аддаў ён іх Скурашу прама ў прыёмнай Плаўскага.
    Усім збор у палове чацвёртай тут, ён тыцнуў рукой у падлогу, а да гэтага па сваіх планах.
    Малюта крыху раней змыўся дахаты ў надзеі хоць трошкі паспаць. Аб падобных камандзіроўках ён ніколі жонку не папярэджваў. Камандзіроўка і камандзіроўка, нічога асаблівага. Праўда, потым, як правіла, калі ўсё раскрывалася, слёзы ліліся ракой, папрокі сыпаліся градам, маленькія кулачкі бездапаможна мясілі ягоную спіну, але хвілін праз дваццаць у кватэры аднаўлялася перамір’е. Бо няма на свеце сямейнага агменю, ля якога б заўсёды панаваў мір.
    Паспаць, аднак, не атрымалася. Новаму жыхару іх невялікай утульнай кватэркі ў адным з дамоў даваеннай пабудовы ў раёне Старога Арбату парэзалі вушы, і ён, матляючы галавой, наторкваючыся на мэблю, глядзеў на ўсіх умольна неўразумелым поглядам сваіх чыстых і ўжо безнаркозных вачэй. Жыхара звалі Гусля, і ён, паводле радаводу, з’яўляўся пародзістым шчанюком рызеншнаўцэра мужчынскага полу. Адным словам, хлопчыкам, як ласкава гавораць сабакары.
    Убачыўшы Скураша, Гуслярык з радасным брэхам кінуўся да любімага татачкі. Павязка спаўзла, з яшчэ не зацягнутых ранаў ва ўсе бакі паляцелі буйныя кроплі крыві. Узрадаваны гучнымі крыкамі Кацярыны і Малюты, шчанюк радасна круціў галавой і самазабыўна віляў азадкам са смешным абцінкам хваста. Сцены пярэдняга пакою, люстэрка, вопратка, рукі і твары старэйшых Скурашоў запырскаліся крывёй. Увесь вечар пайшоў на ўборку і перавязванні.