Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Ніхто ў цябе тваіх заслуг не адымае. Пашана і павага табе ад горцаў, а вось кіраваць ты далей не можаш. Усе кіраўнічыя месцы вырашана перадаць нацыянальным кадрам. Ды і Алах з ім, з гэтым дырэктарскім крэслам. Мы з табой ужо колькі часу сябруем? Дзяцей пажанілі. Далей, я баюся, горай будзе, чуткі розныя ходзяць. Гавораць, што кватэры ў цэнтры Махачкалы трэба ў нянашых адабраць і перадаць сваім. Гавораць, ужо і спісы складаюць. Баюся, хутка наогул табе з сям’ёй з’ехаць давядзецца ад граху далей...
Задыміўшы цыгарэтамі, яны разышліся не развітваючыся.
«Што за трызненне, падумаў Скураш. Якія спісы, якія высяленні? Хто дазволіць?»
Прайшло ўсяго чатыры гады, і ў дзевяноста другім высялялі ўжо без усякіх спісаў. Проста стукалі ўначы ў дзверы і давалі гадзіну на зборы. He з’едзеш наракай на сябе, паплоцішся здароўем сваім і сям’і.
3 таго лета Махачкала мала чым змянілася, хоць запусценне і абшарпанасць фасадаў дасягнулі той крытычнай рысы, якая не дае размыцца агульнапрынятым паняццям цывілізацыі. Затое сярод усеагульнага разарэння то там, то сям высіліся чырвонацэглавыя гмахі новых асабнякоў.
Пераапрануўшыся ў выведніка і ўзброіўшыся «сцечкіным», Малюта не спяшаючыся крочыў за праважатым да дому братоў Ізмаілавых. Гледзячы на размаляваныя фасады лапезных віл «новых дагестанцаў», ён спрабаваў разгадаць таямніцу чырвонай цэглы. Чаму пры наяўнасці сотні іншых, больш практычных і сучасных будаўнічых матэрыялаў у новых гаспадароў Расіі ў нязменнай пашане застаецца менавіта чырвоная цэгла? I раптам яго праясніла: «Ды яны ж пад Крэмль косяць! Хай нават неўсвядомлена, але ў большасці сваёй гэтае відавочнае перайманне знаку ўлады і ўсёдазволенасці, асветленага стагоддзямі. У іншых нават платы выкладзеныяззубцамі...»
Малюта Максімавіч, паклікаў яго з прытармазіўшага «Лэнд-крузера» «Санька Савецкі Саюз», садзіцеся, падвязу, а заадно сёе-тое абмяркуем.
Малюта з задавальненнем прамяняў паўпустую вуліцу з непрыязнымі поглядамі выпадковых мінакоў на камфортнае сядзенне ў аўтамабілі. Але пагаварыць не атрымалася, бо праваднік услед за Малютам таксама нырнуў у салон.
Даехалі хутка. Дом Ізмаілавых больш быў падобны на сярэднявечны замак у маўрытанскім стылі, чым на сціплае жыллё народнага выбранніка.
«I гэты чырвонацэглавы, адзначыў пра сябе Скураш. Божа, да чаго ж ім усім хочацца ў небажыхары! але тут жа сам сябе асадзіў: А табе хіба не хочацца? Маўчаў бы ўжо лепш».
Да дому пад’язджалі і пад’язджалі машыны, падыходзілі людзі, некаторыя не ўтойваючыся неслі ў руках аўтаматы або сяк-так прыкрытыя рыззём кулямёты. Пісталеты, наколькі паспеў заўважыць Малюта, былі амаль ва ўсіх.
Зброі тут што бруду, нібы адгадваючы ягоныя думкі, напаўголасу вымавіў прэс-сакратар Плаўскага. Наогул, мне падаецца, зброя і яе бескантрольнае абарачэнне адна з самых вялікіх нашых бед у будучыні. Калі б забугорныя абаронцы дэмакратыі пазналі сапраўдны стан спраў па безгаспадарнай зброі, я ўяўляю, які б крык падпяўся!
Кіньце, Аляксандр, усё яны выдатна ведаюць. Але веданне пытання і яго палітычнае рашэнне дзве часам абсалютна процілеглыя рэчы. Я іншы раз гляджу на нашую рэчаіснасць і, паверце, збянтэжанасць бярэ. Мы ж са сваёй нацыянальнай выключнасцю ўжо на працягу амаль двух стагоддзяў уяўляем самую рэальную пагрозу існаванню ўсяго чалавецтва. Можа, гучыць не зусім патрыятычна, але гэта так. Я б наогул паслаў бы на хрэн усю гэтую любоў да бацькоўскіх трун і дыму роднага папялішча і кінуўся ў абдымкі русаборцаў, калі б убачыў у іхніх вачах хоць бы іскрынку спагады і шчырасці. Але, на жаль, пустыя і абыякавыя іх вочы, так што, баюся, хутка ў нас, акрамя гэтых самых перманентных папялішчаў, больш нічога і не застанецца.
Малюта Максімавіч, нешта вы не ў час задумалі гэтую тэму, а можа, наадварот, і ў самы раз. Бо ў нас ужо даўно павялося: як вайна на парозе, дык мы зараз жа пачынаем доўгае і, галоўна, як правіла, бясплоднае самакапанне: хто мы? што мы? як выратаваць свет? хто мае рацыю, хто вінаваты?..
Увага! заекатаў, пэўна, ад перапоўненага гонару і выскачыў на ганак абарыген. Хто едзе на сакрэтны апірацый застацца тут! ён уладарпа ткнуў перад сабою пальцам. Асталный ідуць па дамах, калі нада пазавут!
Давайце-ка надыдзем бліжэй, Малюта Максімавіч, a то як бы ў “асталный” не дагадзіць.
3 горада выбіраліся павольна. На Каўказе, як і ў вёсцы, захаваць у таямніцы свае задумы таксама цяжка, як і нанасіць дзіравым вядром вады. Караван з пятнаццаці джыпаў са шчаціннем-зброяй ледзь прасоўваўся па загачаных машынамі і народам вуліцах. Уся гэтая навала людзей і тэхнікі гула, гартанна гарлапаніла, мудрагеліста жэстыкулявала, махала хусткамі, жадала ўдалай паездкі, a ў астатнім проста ўзіралася. I гэтыя шматлюдныя праводзіны нічога добрага не прадвяшчалі.
8.
Сцямнела па-восеньску хутка. Машыны, захлёбваючыся святлом уласных фар, свідравалі шчыльную, як намоклую чорную вату, цямрэчу бязмесячнай начы.
Малюта паспрабаваў уявіць сабе збоку калону, атрымлівалася доўгая, святлявая паласа з размытымі цёмнымі гілямамі машын. Нічога ваяўнічага, пагрозлівага ні ў гэтай пульсавалай бледнай стужцы, ні ў цемры, якая
спрабуе яе паглынуць, не было. Роўна гуў матор, мірна ліў сваё зеленкаватае святло шчыгок прыбораў, у салоне маўчалі і палілі.
У іхнім джыпе, які ішоў трэцім за машынай шэфа, акрамя Малюты, ехалі Брахманінаў, Загорскі, тэлевізійнік Міша Марганаў і два нелюдзімыя маладыя дагестанцы з кулямётамі, якія былі размешчаныя на адкідных сядзеннях у запавешаным бронекамізэлькамі багажніку. Такія ж «бронікі» былі прыладжаны да задніх бакавых вокнаў, а з ніжняй часткі дзвярэй была знятая абіўка і прымацаваныя сталёвыя, у палец таўшчынёй, лісты. Мясцовыя звалі такія машыны «ўцепленымі».
Скурашу ўспомнілася армяна-азербайджанская вайна ў Карабаху і самаробныя танкі. Адзін такі цуд бронетэхнікі яму паказалі па дарозе ў Горыс.
Тут недалёка Нахічаванскі фронт праходзіў, распавядаў Авеціс, «азікі» ўзброеныя былі класна. Стары Аліеў тады яшчэ ў Нахічавані ў выгнанні жыў, так што бабак на зброю хапала. А ў нас «калашы» ды паляўнічыя стрэльбы спачатку былі, словам, апалчэнцы. Дык вось мясцовыя ўмельцы і збудавалі гэтага монстра.
Сапраўды, больш дакладнага азначэння, чым монстар, для гэтага плямістага гмаху нельга было і прыдумаць. На вялізны японскі бульдозер быў апрануты звараны з металічных лістоў палукашак з прарэзамі амбразур, невялікай вежай для буйнакалібернага кулямёта і нават «буржуйкай» для апалу. Здалёку гэтая будыніна нагадвала танк часоў Першай сусветнай вайны, а вялізны, клінаваты працоўны нож надаваў тэхніцы нейкі асабліва пагрозлівы выгляд і злавесна бліскаў на сонцы, нібы адпаліраваная працай сякера мясніка.
Вось і гэтыя, знявечаныя з пункту погляду эстэтыкі і аўтамабілыіага дызайну «таёты» знутры больш былі
падобнымі на жыллё першабытнага чалавека, дзе ўсё было падвязана, прыкручана, боўталася і звісала, затое, з ваеннага пункту погляду, служыла дадатковай абаронай.
Злёгку размытая святлом і падрапаная хуткасцю цемра ляцела ўзбоч. Ніякай вайны, толькі нясуцца ў ноч людзі, запнаныя чужой воляй у дарагія, зіхоткія жасцянкі.
Амаль ва ўсіх паселішчах высокі картэж сустракалі радасна, махалі рукамі. Нягледзячы на ноч і страх, які жыў усярэдзіне кожнага, у натоўпе было шмат жанчыгі і дзяцей. Каўказ стаміўся ад неабвешчанай вайны, ад беззаконняў чачэнцаў і «федэралаў», ад ілжывасці прэсы і каматознай пасіўнасці ўладаў. Усім хацелася міру, і свае надзеі яны ўскладалі на гэтыя машыны, якія немаведама куды спяшаюцца, і першым чынам на чалавека, што сядзіць у адной з іх.
Пацешная справа выходзіць, звяртаючыся да Брахманінава, парушыў маўчанне Скураш, здавалася б, што такое ўлада? Абстракцыя, віртуальнасць: ні ўзважыць, ні пакратаць, а што з людзьмі робіць? Глядзіце, колькі на іхніх тварах шчырай радасці і надзеі. Няўжо такое да самага Грознага будзе?
Нэ будэт, папярхнуўшыся тытунёвым дымам, адказаў кіроўца. Чэрэз пяць кіломэтров граніца будэт. Блок-пасты «федэралаў» пайдут, аны радавацца нэ будут. Ім усё пофыгу, і даверна панізіўшы голас, спытаў: Праўду Сэкрэтар мір прыэхал з Масхадавым сдэлат? Эх, нада эта, очэн нада!
I нам хацелася б таго ж, далучыўся да гутаркі прэс-сакратар, толькі ж чачэнцы ўсё роўна не супакояцца, перакруцяць гэты мір сабе на карысць, пераўзброяцца, а нас абвінавацяць у баязлівасці. Я што, не праўду кажу?
Можэт, і праўду, а як тады узнаэш, будут аны жыт мірна, эслі ім мір нэ дават?
Таксама логіка, пагадзіўся Аляксандр. А што датычыцца ўлады, Малюта Максімавіч, і яе абстрактнасці, дык, на мой погляд, нематэрыяльнае якраз трывалей і даўгавечней існага...
3 гэтым ніхто і не спрачаецца. Я не аб даўгавечнасці гавару, а аб сутнасці ўлады, яе існасці. Наогул, што гэта такое улада? Бо, па сутнасці, яе рэчыўна няма, ёсць толькі атрыбуты і прыкметы, а свет, колькі сябе памятае, усё скача вакол гэтай фіговіны. Аслан, вы што думаеце пра гэта?
Я чэловэк малэнкі, відавочна ўсцешаны ўвагай, сур’ёзна пачаў кіроўца, але хутка вы увідытэ эту владу. У нас аўтамат, вот што влада! Ест аўтамат, ест влада! Хутка пост, там нэ пытают, там стрэляют. Я так понэмаю, влада нужэн, бэз её совсэм бардак, толька дурак нэлзя влада дават. Зачэм Элцын Дудаэву владу давал?
Але дагаварыць не давялося. Машыны пачалі прытармажваць і неўзабаве спыніліся. Справа ад дарогі ў блядым трывожным святле фараў крыўляліся мудрагелістымі заломамі ценяў бетонныя будынкі. Усе павыскоквалі на асфальт. Зацеклыя ногі з палёгкай затупацелі па цвёрдай зямлі. Марганаў пабег шукаць свайго аператара, кудысьці ў цемрадзь нырнуў выведнік, Скураш з Брахманавым не спяшаючыся пайшлі да камандзірскай машыны.
Плаўскі паліў і аб чымсьці нягучна размаўляў з братамі Ізмаілавымі. Заўважыўшы падначаленых, ён з яхіднасцю пратрубіў скрозь клубы дыму:
Ну што, Тамашы малаверныя, яшчэ гадзіны паўтары і мы будзем у Гудэрмесе, да раніцы туды і Масхадаў са сваім штабам падцягнецца, думаю, нашая прысутнасць у горадзе будзе для яго прыемнай нечаканасцю.
Скураш прамаўчаў. Ягоную ўвагу прыцягнулі гучныя крыкі каля бетонных блокаў, якія перагарадзілі дарогу. Разабраць штосьці праз вуркатанне рухавікоў было складана. Ён напружыў слых. Метрах у дваццаці хтосьці адчайна мацюкаўся, не жадаючы саступаць довадам Пятра Харлампіевіча. 3 цемры вынырнуў абчэплены зброяй чалавек і аб чымсьці даклаў старэйшаму з братоў.