Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
*
Ціха, напаўголасу за заснежаным акном плакала завіруха. Мне было яе шкада, але ўпусціць у хату не рашыўся.
У здрады два прысмакі: горкі і салодкі, толькі дастаюцца яны розным людзям, таму аднаму добра другому дрэнна. Шкада, што нельга здрадзіць самому сабе.
*
Самым крывавым словам, вымаўленым чалавецтвам перад тварам Бога, без сумневу, з’яўляецца слова «свабода». У імя яе дасягнення над светам пранесліся ўсе войны і рэвалюцыі. Заўсёды і ўсюды свабода выступала апраўданнем усіх нашых бедаў. Так было ў старажытныя часы, так і сёння. Войны і беды яшчэ не скончаныя, бо межы свабоды бясконцыя, як бязмежнае мора самападману і нашых ілюзій.
*
Чым больш у мяне мабільных тэлефонаў, тым страшней яны маўчаць.
*
Як памірае каханне? Адразу, раптам, як калісьці нарадзілася, або павольна, ледзь прыкметна, як восеньская палявая трава? Кожны з нас, абапіраючыся на свой досвед або неспрактыкаванасць, можа адказаць на гэтае пытанне па-свойму. Колькі людзей столькі адказаў. Магчыма, кожны з нас мае рацыю, не ведаю. Толькі мне падаецца, што каханне не памірае, яно, хутчэй, здыхае за непатрэбнасцю, забытае, галоднае, затаптанае эгаізмам, і ўсё яшчэ на нешта спадзяецца. Пакінуўшы гэтае каханне, якое яшчэ дыхае і было некалі такое роднае, мы накіроўваемся на пошукі новага, самага што ні на ёсць самага.
Але і гэтае, новае, вядома, калі вам не трыццаць гадоў, стане ледзьве не паўтрупам нечых пачуццяў, уздыхаў, запалу і салодкіх слёзаў. Замучыўшы сваё каханне, мы кідаемся, па ўзаемнай незгаворлівасці, рэанімаваць чужое, якое з часам пачынае падавацца нашым крэўным. Год за годам праходзіць жыццё. Адны з нас становяцца ледзь не прафесійнымі рэаніматарамі кахання і ў рэшце рэшт здыхаюць у лютай адзіноце. Іншыя, і такіх, слава богу, больш, як умеюць, берагуць тое, што ім адпушчана лёсам, гадуюць дзяцей, чакаюць унукаў і доўжацца ў стагоддзях.
Змест
Цень гобліна 3
Частка першая. Міжлізень 4
Частка другая. Цень гобліна 97
Апавяданні 327
Намеснік грому 328
Спакуса столаначалыііка 336
Дзікі шорац 343
Губернскі сход 351
Эрлік 360
Першы дзень сурка 364
Бяздомная душа 370
Аўсяная каша 377
Стары і гора 382
Плач адзінокіх 391
«Выдатнік» 401
Запісы 411
Абібокі 412
Валерый Мікалаевіч КАЗАКОЎ нарадзіўся ў кастрычніку 1952 года на станцыі Рэста (вёска Гарбовічы) Магілёўскай вобласці. Пасля школы працаваў на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе, служыў у Эстоніі і Нямеччыне. Пасля войска закончыў Вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню, затым — Літаратурны інстытут імя A. М. Гор-
кага. Быў ваенным карэспандэнтам газеты «Красная Звезда». Пасля звальнення ў запас працаваў у Расійскім Саюзе ветэранаў Афганістана, Савеце бяспекі Расійскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта РФ. Палкоўнік запасу. Узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццаццю медалямі і знакамі.
Займаўся навуковай працай, вучыўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат сацыялагічных навук. Дзейсны дзяржаўны дарадца Расійскай Федэраныі. Член Саюза журналістаў Расіі, сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі.
Жанаты. Mae траіх дзяцей. Жыве ў Маскве.
Вершы, проза і публіцыстыка друкаваліся ў шматлікіх перыядычных і спецыялізаваных выданнях, калектыўных зборніках. Валерый Казакоў — аўтар паэтычнага зборніка «Фйлософйя звука», кніг публіцыстыкі і прозы «Разбптое зеркало Карабаха», «Асфальт н тенй», «Саморазрушенйе», «Запнскн колонпального чйновнйка», «Сон в бессоннпцу», «Прогнутые небеса», «Тень гоблнна».
Валерый Казакоў уганараваны Вялікай літаратурнай прэміяй Саюза пісьменнікаў Расіі.
«Цень гобліна» — першая кніга аўтара на роднай мове.
Казакоў, В.
К ]4 Цень гобліна: раман, апавяданні, запісы / Валерый Казакоў. — Мінск: Кнігазбор, 2008. 420 с.
ISBN 978-985-6852-39-1.
Гэтая кніга — своеасаблівае выбранае Валерыя Казакова. Аўтар быў непасрэдным удзельнікам шэрагу пераломных падзеяў, сведкам — сярод іншага — і апісаных у сваіх творах перыпетыяў сучаснай гісторыі. Высокія ўладныя гульні, сутыкненні кланаў, службовыя інтрыгі адлюстроўваюцца ў прозе Валерыя Казакова ярка і востра. Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць мастакоўскі стыль. Раман «Цень гобліна» многім нагадае гучныя прозвішчы крамлёўскай рэчаіснасці. Аднак трэба памятаць, што перад намі — мастацкія тэксты...
«Цень гобліна» — першая кніга пісьменнікабеларуса па-беларуску.
УДК 821.161.3-3
ББК 84 (4 Бен)
Літаратурна-мастацкае выданне
Казакоў Валерый Мікалаевіч
ЦЕНЬ ГОБЛІНА
Раман, апавяданні, запісы
Адказны за выпуск Генадзь Вінярскі
Рэдактар Алесь Пашкевіч
Мастацкае афармленне Уладзіміра Вішнеўскага Вёрстка Алеся Мікуса
Карэктары Вольга Рухлевіч, Генадзь Вінярскі
Падпісана да друку 17.04.2008. Фармат 84x108 ’/ .
Папера афсетная. Друк афсетны.
Гарнітура Petersburg. Ум. друк. 22,05 арк.
Ул.-выд. 13,41 арк. Наклад 1000 ас. (1 з-д— 1-500). Зак. 544.
ПУП «Кнігазбор».
Ліцэнзія ЛВ № 02330/0131712 ад 12.05.06.
220112, Мінск, вул. Я. Лучыны, 38-93.
Тэл./факс (017) 204-86-97, тэл. (029) 772-19-14, 912-83-86.
E-mail: bkniha@tut.by
Надрукавана з дыяпазітываў заказчыка ў друкарні
ПУП «Ходр» ГА «БелТІЗ».
ЛП № 02330/0056661 ад 29.03.04.
220004, г. Мінск, вул. Вызвалсння, 9.