Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Дзверы расхінулася. Прыёмная напоўнілася спешным гаманкім народам. Свірыдкін падлізліва прывітаўся з Кабяковым і пазнаёміў яго з дэпутатам ад далёкіх тэ-
рыторый ступападобнай, фарбаванай дамай, якая свідравала прастору прагнымі, чэпкі.мі вачыма. Даведаўшыся аб мэце ягонага прыезду, яна, бесцырымонна тузануўшы за рукаў, заблажыла:
Ты малайчына, што адразу да нас! Я баба прамая і скажу табе як мужык: не давай, каб табе губернатар шмоньку ў санкі запрагаў...
Каго? шчыра здзівіўся Васіль Андрэевіч і падумаў, што гэтая, мабыць, мудрэй Арэста будзе.
Ты дурылкі сталічнай не ўключай! Пазней, пасля сесіі пагутарым. 1, пляснуўшы яго па плячы, яна падалася з прыёмнай.
Спецыфічны ў нас народ... паспрабаваў растлумачыцца Свірыдкін.
Так, я за тры дні ўжо паспеў упэўніцца.
Выбачайце, перабіў іх памочнік, вас чакае Аляксей Віктаравіч, і расхінуў перад Кабяковым дзверы.
Старшыня абласной думы, невысокі, шыракаплечы спадар з правільнымі рысамі твару добра пастаўленай артыкуляцыяй, на першы погляд рабіў нрыемнае ўражанне чалавека з манерамі. Пачціва пагаварыўшы з госцем ні аб чым, ён прапанаваў прайсці ў залу паседжанняў.
Зала гула дзяржаўным гудам, мітусіліся памочнікі, дэпутаты важна рассаджваліся за столікамі з кнопкамі для галасавання; замацаваныя ў розных месцах відэакамеры падавалі сігналы на вялізныя маніторы, размепічаныя каля стала прэзідыума; хтосьці правяраў мікрафоны; драпсжна міргалі фотабліскаўкі; запрошаныя, прымастаколіўшыся на галёрцы, нягучна перагаворваліся.
Раптам не тое, каб усе замерлі, не: і залу, і людзей, і нават назойлівых фатографаў як бы паўпрытушылі. Да свайго століка, паважна вітаючыся з суседзямі, павольна ішоў невысокі хударлявы малады чалавек з запамі-
нальным тварам. Галёрка ажывілася, замітусіліся зрыўкі фраз, рэплік: «Ты глядзі, а гаварылі, ён у Амерыцы», «Я, наогул, чуў, што арыштавалі ў Маскве», «Моцнае, хоць і наіўнае інтэрв’ю на мінулым тыдні выдаў, вы чулі?», «Ну зараз ён ім урэжа...».
Тое нямногае, што паспеў даведацца Васіль Андрэевіч аб знакамітым дэпутаце, яго заінтрыгавала, і першыя ўражанні «не вязаліся» з міліцэйскімі дакладамі.
Усеагулыіае ажыўленне, якое рушыла за агульнай зацятасцю, перапыніў ліслівы голас старшыні.
Добрай раніцы, прашу зарэгістравацца, калегі, пачынаем нашую працу.
Пытанні, прапанаваныя да абмеркавання, тычыліся змены статуту вобласці і, у выпадку іх прыняцця, фактычна, ператваралі губернатара ў дэкаратыўную фігуру. Лёс Міхася Барысавіча, нядаўна абранага насуперак волі цэнтра кіраўніком вобласці, Васілю Андрэевічу быў абыякавы. Якой працы можна чакаць ад чалавека, які за паўгода ўмудрыўся сваіх саюзнікаў з сяброў ператварыць у ворагаў? Прагноз сённяшняга галасавання ён перадаў учора па «пээмцы» маскоўскаму начальству і цяпер уважліва сачыў за працэсам.
Галасаванне паправак ішло хутка. Чытаўся тэкст, старшыня прапаноўваў вызначыцца, дэпутаты да храбусцення ў шыях паварочваліся ўбок хударлявага калегі і ў залежнасці ад таго, як ён ківаў, націскалі кнопку «за» або «супраць». Такой аднадушнасці, мабыць, не існавала і ў часы прыснапамятнага застою.
Сесія скончылася бурнымі авацыямі. Пабеленыя сівізной людзі, навукоўцы, былыя парті гаспадарчыя работнікі, сяляне і пралетарскія газетчыкі радаваліся створанай толькі што хімеры. Мроілася ім яны «завалілі ўладу».
Агульнай весялосці не падзяляў толькі хударлявы дэпутат. Ён стаяў як бы ў старонцы і абыякава глядзеў у залу Васілю Андрэевічу вельмі хацелася давецацца, аб чым зараз думае гэты чалавек, які толькі што арганізаваў і фактычна выйграў першы раўнд сутычкі са сваім нядаўнім саюзнікам і сябрам.
У ноч перад ад’ездам Васілю Андрэевічу прысніўся сон. Ля параднага ганку панскай сядзібы тоўпіўся народ. Небагата, ахайна апранутыя і вельмі ўжо падобныя на энскіх дэпутатаў мужыкі і бабы стаялі, пераступаючы з нагі на нагу і аб чымсьці нягучна перагаворваліся.
Бясшумна расхінуліся шкляныя дзверы, і на ганак, пазяхаючы, выйшаў захінуты па-хатняму ў сцёганы ўсходні халат абшарнік з худым запамінальным тварам.
«Ну і заслужана», падумаў, прачынаючыся, сталічны службовец.
ЭРЛІК
Набрынялыя ад дажджу скалы плакалі. Мы сядзелі па цёплых аўчынах у вялікім сухім гроце. Напаўпатухлае вогнішча не дыміла, прыемны жар з ледзь улоўным даўкім пахам чаду прыемна ахінаў твар і казытаў ноздры. 3 грота адкрываўся цудоўны выгляд на горнае возера, якое ў гэтую часіну пасавала надвор’ю: было нервовым і нелюдзімым.
Наш натуральны прыстанак размяшчаўся так, што вецер у яго амаль не задзімаў і толькі моцна свістаў у голым хмызняку, ды натужліва падвываў у абтрапаных кронах узбярэжных сосен. Шэрыя з бялявым налётам хвалі рытмічна грукаліся аб вуглаватыя каменныя груды. Усё гэта стварала атмасферу нейкага працяглага супакою, якую прыемна дапаўняў нягучны голас Хаюпа, такі ж працяглы і злёгку тужлівы, як азёрная вада.
Хаюп распавядаў старажытную шорскую быліцу. У гэтых месцах няма легендаў і казак, тут толькі быліцы, бо шорскія багі працягваюць жыць сярод людзей, дапамагаць ім або шкодзіць, апошняе, зрэшты, шмат у чым залежыць ад самога чалавека. Скрозь дрымоту я запомніў, што гутарка ішла пра нейкіх Эрлікаў свайго роду шорскіх чарцей, якія насяляюць ніжні свет або, калі прытрымлівацца болып зразумелай тэрміналогіі -
апраметную. Аказваецца, што гэтыя самыя Эрлікі былі найцікавейшымі істотамі. Узнавіць увесь аповяд Хаюпа з-за перамогшай мяне тады дрымоты я не магу, a прыпісваць чужым чарцям нейкія, магчыма, неўласцівыя ім рысы лічу справай пустой ды і небяспечнай. Аднак я сапраўды памятаю, што яны могуць прыкідвацца людзьмі, як нашыя пярэваратні, але, у адрозненне ад іх, не шкодзячы целу, па-майстэрску адводзіць чалавечыя душы кудысьці далёка пад зямлю, у царства свайго гаспадара. Адным словам, жыве сярод нас чалавек, нічым не адрозніваецца ад навакольных, можа, нават у навукоўцах або, скажам, у дэпутатах ходзіць, а на паверку гэта пасланец Эрліка, які творыць сваю шкодную і згубную працу.
Да канца я гэтую байку не даслухаў, стомленасць і цяпло вогнішча канчаткова змарылі, і я заснуў. Сніліся нейкія дзіўныя сны, якія не запомніў, засталося толькі адчуванне іх дзівацтва і пачуццё палёту. Хтосьці нябачны і моцны спрабаваў зацягнуць мяне ў маленечкую з невялікім грудком дзірку, пакінутую дажджавым чарвяком. Пасля другой спробы яму атрымалася праціснуць мяне ў гэтую смяхотную адтуліну, якая на паверку апынулася даволі прасторным звілістым тунэлем. Палёт у гэтым кампутарна-казачным лабірынце быў імклівым і кароткім, раптам нешта затрашчала, завухала, і мільгаценне падземных выгінаў спынілася. Прачнуўся не адпачылым, з благім настроем. Моўчкі, абпальваючыся, адсёрбваў тайговую гарбату з бадана. Чарговы раз, паднімаючы гарачую эмаляваную кружку, звярнуў увагу на дзіўны, злёгку бялявы след на тыльным баку правай далоні. Што за чартаўня! Учора нічога падобнага не было. Памацаў ніякага болю, проста як абпаленая гарачым прасам акуратная невялікая ме-
ціна ў форме сярпа з кропкай усярэдзіне. Хаюп заўважыў маю ўстрывожанасць, узяў руку і, падставіўшы бліжэй да святла, пахітаўшы галавой і нічога не гаворачы, працягнуў мне сваю. У тым жа месцы, што і ў мяне, на яго асмуглай і засіверанай скуры красаваўся такі ж значок.
Добра гэта, ты толькі не палохайся, зашаптаў мне на вуха шорац, уначы трэба было баяцца, але, бач, яны цябе не змаглі адвесці з сабою.
-	Хто?
Эрлікі. Табе возера дапамагло. Цяпер заўсёды гэтых чарцей будзеш пазнаваць. Ох як яны гэтага не любяць, але ты, брат, мацуйся. Страху нацерпішся.
На нашае сакрэтнічанне пачалі звяртаць увагу.
-	Ты толькі нікому цяпер не гавары, потым усё сам зразумееш.
Я назваў усё трызненнем. Дапіў бадан і разам з усімі спусціўся да лодак. Праз паўтары гадзіны мы дабраліся да верталёта і неўзабаве вярнуліся ў свой звыклы ўсёпаглынальны свет. Дзіўная метка тыдні праз тры знікла, і я пачаў забываць гэтую, як мне падавалася, наіўную гісторыю. Але вось аднойчы, зайшоўшы ў госці да адной чароўнай маладой жанчыны, якая абяцала пазнаёміць мяне з вельмі цікавым чалавекам фенаменальных магчымасцяў, я, як любіць гаварыць цяперашняя моладзь, «тармазнуў». Працягваючы дзяжурныя ружы знаёмай, адчуваў дзіўнае паколванне на тыльным баку правай далоні. Скасіўшы вочы, я, на сваё здзіўлення, зазначыў контуры тонкага серпападобнага значка з кропкай усярэдзіне. Пэўна, мой твар так змяніўся, што абаяльная ўсмешка спаўзла з чароўнага жаночага тварыка; кінуўшы касы погляд у насценнае люстэрка і не знайшоўшы нічога заганнага ў сваёй знешнасці, пэўна, пры-
няўшы мой закамянелы выраз твару на дзеянне сваёй чароўнасці, жанчына, зрабіўшы круглыя вочы, вымольна прыціснула палец да прыпухлых вуснаў. Падавалася, што ўся ейная істота выпраменьвала маленне: «Толькі не зараз!»
Разгладзіўшы закамянеласць скул, балазе зрабіць гэта на маім папаўнелым твары не ўяўляла вялікай работы, я, ігнаруючы нормы этыкету, адсунуў убок гаспадыню і ўвайшоў у гасціную. Напаўраскінуўшыся ў фатэлі, сядзеў уладальнік фенаменальных магчымасцяў і нешта нягучна гаварыў двум дамам, якія праменіліся здзіўленнем.
Эрлік, прагучаў усярэдзіне мяне голас Хаюпа.
He чакаючы прадставінаў нас адзін аднаму, нават не зірнуўшы ў мой бок, незнаёмец змяніўся ў твары, нервова пакланіўся дамам, ледзь не збіўшы з ног зусім збянтэжаную гаспадыню, злосна прахрыпеў ёй прама ў твар «дурніца», з азвярэннем пляснуў дзвярыма і растаў у змрочным горадзе.
Да глыбокай начы, як мог, я забаўляў і смяшыў разгубленых дам.
Эрлік у знаёмай больш не з’яўляўся. Але з тога часу голас Хаюпа ўсё часцей гучыць ува мне. Апошні раз гэта было ўчора, калі я ў перапоўненым ліфце падымаўся да сябе ў кабінет.
ПЕРШЫ ДЗЕНЬ СУРКА
Трэція суткі спрабаваў пайсці дождж. 3 раніцы апантана пякло, а пасля абеду на горад навальваўся ліпкі духмень. Вялікая рака, уздоўж якой недарэчна выцягнуліся крывыя, з першаснымі прыкметамі асфальта, вуліцы, не ратавала ад задухі гараджан. Пастаянны чад хімічных прадпрыемстваў і флагманаў металургіі дажэрваў астаткі выратавалыіага кіслароду. Звяры ў акрузе даўно павыміралі або перавандравалі далей ад гэтага прапашчага месца, і толькі людзі, з бледньгмі злымі тварамі, раздзіманыя гонарам за забойчую навуку, працягвалі тут жыць, пладзіцца і, пасля кароткачасовага, каламутнага існавання, улегцы перабіраліся ў велічэзны горад мёртвых, што носіць змрочны цюрскі назоў.