Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
«Табе нельга, нельга табе піць, раптам узвіўся ў ім звяглівы, вечна пратэстуючы голас, ты валявы, моцны чалавек, на тваіх плячах вар’яцкая адказнасць! Ты нс можаш, не маеш права на хвілінную слабасць! Перастань нават аб гэтым думаць!» голас замоўк, каб перавесці дух.
Стары замёр, чакаючы, калі дзесьці там, у бяздонных глыбінях яго розуму, замармыча ўсё апраўдальны і вечна нецвярозы адвакат. Час, як расплаўленыя сонцам белыя соплі нечай чужой жуйкі, што праціўна ліпла да пальцаў, выклікаў дрыготку агіды.
«Не чакай свайго халуя, ён таксама роўня табе амаль спіўся, перадыхнуўшы, працягнуў Візглівы, -
у цябе хутка сур’ёзная сустрэча, сама гісторыя глядзіць на цябе сваімі зялёнымі вачыма...»
«Ды ні слухай ты яго, раптам сіпла прагудзела ля самага вуха, адкуль ён ведае, што ў гісторыі зялёныя вочы? Ён што яе трахаў? Трахаў яе як раз ты, і нядрэнна, дарэчы, гэта рабіў, толькі на аборты паспявала бегаць. Плюнь ты на яго ды выпі! Буксы гараць, мазгі наперакасяк! Сэрца і без таго хворае. Што ты яго слухаеш? Ты што алкаголік? Шэсцьдзесят з лішкам гадоў не алкаголік, і вось на табе, раптоўна алкаш! Ды пашлі ты іх, калі б мы з табой усіх гэтых маралістаў слухалі, так бы ў камсамольскіх сярунах і засталіся б. Чуеш, яны мяне тваім горам клічуць. Вось крэтыны! Ды без гэтага гора краіны б нашай вялікай не было, характару знакамітага рускага не было б! Ды цябе б самога не было! Скажы, хто на цвярозую галаву свой дом у распыл пусціць? Маўчыш? То-та ж, патрабуй гарэлкі! He маюць яны права табе не падпарадкоўвацца...»
Ягор Кузьміч! Пара ў душ, вывеў яго са здранцвення голас жонкі. Моўчкі, апіраючыся на яе плячо, ён падняўся і, падцягваючы нагу, пакорліва паплёўся ў душавы пакой, размешчаны паміж ягоным працоўным кабінетам і спальняй. Спрачальнікі ўнутры Старога неяк адразу абвялі, яны абодва недалюблівалі і пабойваліся гэтую жанчыну.
Вядома, раскошнае, вялікіх памераў памяшканне, аздобленае сібірскім мармурам і каштоўнымі пародамі дрэва, нашпігаванае ўсякімі памыванымі хітрапрыстасаваннямі, душавой назваць можна было вельмі ўмоўна. На парозе гэтага хораму іх сустрэў аголены да поясу вялікіх памераў татарын.
Добры вечар, Ягор Кузьміч! Стары, не звяртаючы на яго ўвагі, ступіў за парог, дазволіў зняць з сябе
халат і падставіў сваё безвалосае цела пад пругкія струмені цёплай, пахкай ігліцай вады.
Купанне заняло не больш сямі хвілін, хоць Старому гэтыя хвіліны здаліся тыднямі асалоды. Пад мірны шолах вады ў ім зноў было ажылі галасы, але ён іх бязлітасна прыдушыў у самім зародку. «Заткніцеся, вырадкі, ух як вы мне абодва надакучылі! Гора ён маё! Я сам сваё гора! I няма чаго ў мяне маё забіраць. Вядома, я ніякі не алкаголік! «Вочы гісторыі»! Я сам, калі хочаце, ужо гісторыя, і на хрэн мне ведаць, якога ў яе колеру вочы. Можа, пасля Пятра Вялікага ды Леніна менавіта Ягор Кузьміч ёсць самая выбітная асоба. Вунь колькі навярнуў, амаль увесь свет перавярнуўся, а тут алкаголік, алкаголік...»
«Што ж гэта ты Візгляваму падпяваць пачаў, а? вырваўся аднекуль сіплы голас, вядома, усю гэтую бязглуздзіцу ты стварыў, а хто спрачаецца? Толькі вось Пётр, таксама, дарэчы, запойны мужык быў, усё пад сябе грэбаў, ваяваў, перамагаў, дзяржаву пашыраў. He, не Пётр ты, нават не Сталін, так, юны ленінец. Той таксама за магчымасць паўладарыць чорту душу прадаў, і ты недалёка адышоў. Але ты аб гэтым не думай, ты гарэлкі патрабуй, інакш зноў уначы кашмары душыць будуць. Ты што, гэтага хочаш? I не дуры, не затыкай мне глотку Са звяглівым партыйцам застанешся, наогул глузды страціш».
Ачуўся Стары ўжо на парозе душу, пахнуў хваёвым борам, быў у такім жа беласнежным да пят халаце. Патухлыя вочы моўчкі адлюстроўвалі навакольныя прадметы, і толькі зрэдку міргалі павекі выяўлялі прыкметы жыцця на гэтым закамянелым твары.
Ну што, Ягорушка, хадзем спаць, паспрабавала вярнуць яго да рэчаіснасці Таіса. Апошні час яна
вельмі баялася гэтага невідушчага гюгляду. Сэрца сціскалася ад знібкага болю, ёй было вар’яцкі шкада каханага чалавека, які ператвараецца ў разваліну. Яшчэ тры гады назад яна ледзь не на каленях умольвала мужа кінуць усё і сыйсці на пенсію, і амаль гэтага дамаглася, але маладая частка сям’і ў піку ёй адгаварыла бацьку.
Што?.. Спаць?.. Ну, пайшлі, пайшлі... з уздыхам прамармытаў Стары, як і раней, абапіраючыся на плячо жонкі, пакорліва пакульгаў у спальню. Тая, імкнучыся надаць голасу выраз пяшчоты, паклікаў ён, ледзь прысеўшы на бок шырачэннага ложка, што стаяў ля вялізнага вакна, за якім ужо згушчаліся восеньскія прыцемкі.
Чаго табе? у тон мужу адгукнулася жанчына. Хоць выдатна ведала, чаго ён яе зараз папросіць.
Прынясі мне шкляначку халодненькай гарэлачкі, пасля лазенкі ж...
Жонка ўся сціснулася, дакараючы сябе за тое, што не сыйшла адразу, як толькі ён увайшоў у душавую. Пачуццё жалю і сораму раздзіралі ейнае сэрца. Трэба было нешта прадпрымаць, адгаворваць яго было без толку, і яна гэта ведала лепш іншых.
Добра, добра, Ягорушка, я зараз вярнуся.
3 гэтымі словамі яна выйшла ў калідор, шчыльна прычыніла за сабою дзверы і не спяшаючыся пакрочыла да лесвіцы ў ніжнюю частку гэтага зручнага дома. He дайшоўшы пару метраў да балкона, яна пачула прыглушаныя галасы і спынілася. Застаючыся прыхаванай змрокам дзвярнога праёму, Таіса Махмудаўна асцярожна зірнула ўніз. За вялікім масіўным сталом сядзелі двое і напаўголасу размаўлялі. Яна пазнала голас дачкі.
Будзьце спакойныя, тата ўжо ў добрай форме і іграз пару дзён зможа паўтары-дзве гадзіны працаваць.
- Умольваю вас, Галіма Ягораўна, вы ж разумніца, толькі на вас уся надзея. Тут зрываў быць не можа, інакш міжнародны скандал, а ён цяпер нам, напярэдадні выбараў у народны хурал ой як не патрэбен.
Ды супакойцеся вы, Юрый Карлавіч! У чацвер мы вяртаемся ў горад, а ў пятніцу, як і было заяўлена, адбудзецца татава сустрэча з нашым высокім госцем. Галоўнае, каб яму тут або, што яшчэ горш, у самалёце не налілі чарачку гарэліцы.
- Што вы! Што вы! Цур мяне, цур мяне... Гэта ж будзе забойствам усяго існага... Толькі ўсё пачало неяк выбудоўвацца...
Таіса, так і не выдаўшы сваёй прысутнасці, моўчкі павярнулася і пайшла назад. Паблізу спальні яна асцярожна націснула схаваную ў драўлянай ашалёўцы кнопку. Хітрыя замкі надзейна закрылі абедзьве дзверыны спальні. Адчыніць іх знутры было немагчыма. Горкія слёзы бяссілля каціліся па ейных шчоках.
ПЛАЧ АДЗІНОКІХ
Самотным нельга стаць, самотным трэба нарадзіцца і з гэтай радзімай плямай пражыць усё сваё жыццё, так і не зразумеўшы, навошта столькі розных напаўзнаёмых людзей блукала доўгія гады побач з табой. Майму пакаленню амаль з пялёнак даводзілі, што кожны чалавек творца свайго жыцця і толькі ён, вянец прыроды, можа ўладарыць над сваім лёсам, а заадно і над усёй прыродай, прыстасоўваючы яе пад свае не заўсёды разумныя мары і патрэбы. Дзіўна, але гэтаму верылі. Праўда, вера выходзіла нейкай надрыўнай, з нудой і праклёнамі. Наогул у нас з верай гістарычна не ладзілася, хоць усё ў ласкавай бацькаўшчыне ліпела на гэтым загадкавым, абсалютным пачуцці, якое нікому не пакідала магчымасці сумненняў і ваганняў, бо не было ў краіне больш страшнога злачынцы, чым сумніўнік.
Колы раздалбанай, шмат што перажытай фурманкі гучна спатыкаліся аб сцёртыя пешаходамі і транспартам шэрыя з рудымі іскрынкамі камяні гарадской брукаванкі. Поўня, вываліўшы сваё невядома з кім нагуленае пуза, бессаромна і нахабна адыходзіла ў запавешаныя цемрай вокны аднолькавых у сваёй абшарпанасці і лядашчасці дамоў, між якімі няспешна плялася дзіўная працэсія. Дахадзяга з правіслай ад старасці спіной у 391
бледным святле «цыганскага сонца» была падобная да абцягнутага ломкай скурай шкілета. Падавалася, падзьмі начны ветрык, і гэтая абсурдная істота рассыплецца ў прысак. Але сціснутая збруяй і аглоблямі кабылка пакорліва і даволі цвёрда плялася за доўгім, гарбаватым чалавекам, узрост якога вызначыць у зыбкім святле безразважнага свяціла было вельмі цяжка. Чалавек адной рукой трымаў жаласліва скрыплівую аброць, што елазіла на ссохлай конскай пысе, другой закураную самакрутку па-разбойніцку схаваную ў кулак. Чырванаваты агеньчык, кінуўшы няроўныя бліскавіцы на даўно няголеныя шчокі і злінялую тканіну замытай кашулі, на нейкі час згасаў, каб, ледзь счакаўшы, успыхнуць ізноў. Калёсы з невысокімі дашчанымі бартамі былі напоўненыя нейкімі бясформеннымі цюкамі ды вузламі, якія ад мудрагелістых ценяў канчаткова страцілі форму. Крыху ззаду, хутка перабіраючы кароткімі крывымі лапамі, бег дзіўны ў сваёй беспароднасці сабака. Мяркуючы па ўсім, у беднай істоце было намяшана столькі крывей, сабачых нацый і расаў, што прабрацца да ягонай першаасновы ўжо не ўяўлялася магчымым, ды і ці трэба было гэтым займацца на сабачым узроўііі, калі амаль усё чалавецтва даўно пераплавілася ў нейкі мудрагелісты кангламерат чужых адзін аднаму генаў і крыві, гатовых да самых непрадказальных мутацый. Побач з сабакам плялася згорбленая старая ў нейкіх мудрагелістых адзежынах. Тоўстая суконная хустка ў шэра-брудную клетку спаўзла на патыліцу, агаліўшы рэдкія бясколерныя валасы, што збіліся ў вадкія пасмы, скрозь якія агідна бліскацела шэрая старэчая скура. Твар старой быў узняты да поўні, засмяглыя і пахаваныя ў сотнях маршчын губы бязгучна варушыліся, нібы яна нешта гаварыла старажытнаму свяцілу. Дзівіла сваімі памерамі кульбака, на якую абапіралася начная
падарожніца. Гэта была нават не кульбака, а нейкі загнуты кручком кій, з падобнымі посахамі на старажытных карцінах і гравюрах паказвалі старасвецкіх патрыярхаў і паганскіх жрацоў.
Поўня на некалькі імгненняў па нейкай, толькі ёй вядомай патрэбе, нырнула ў невялікую бялявую хмару. Падслепаватая шэрая імгла размыла і амаль паглынула дамы, дрэвы і дзіўную кампанію, якая кудысьці цягнулася па гарбатай ад старасці брукаванцы адной з ускрайкавых вуліц. He, усё гэта не знікла, проста на нейкі час страціла рэзкасць, правалілася за межы рэальнасці. Калі вялізнае пуза начной блудніцы выкацілася з-за нябеснай фіранкі, вуліца была пустая, і, падавалася, толькі глухое рэха ад стуку непадкаваных капытоў аб камень ды лёгкі грукат кія яшчэ пэўны час віселі ў нерухомым срэбным паветры.
He выявіўшы звыклай карціны на ранейшым месцы, поўня засумавала, але наўздагон бегчы заленавалася. Яе ўвагу прыцягнула расхінутае вакно на другім паверсе прысадзістага, падобнага на казарму дома. У ім, абапершыся рукамі на шырокае падваконне, стаяў аголены мужчына і абыякава глядзеў кудысьці далёка, у тую бязмежную далеч, што часам адкрываецца людзям у такія вось месячныя ночы. Голага чалавека звалі Віталь, і ён паняцця не меў аб бязмежных далячынях, якія мог сёння сузіраць. Віталь быў матэрыялістам і ва ўсякую, сталую сёння моднай, іррэальную лухту проста не верыў. Сюды, на гэтую старую цяністую вуліцу, ён прыходзіў рэдка і яшчэ радзей заставаўся тут начаваць, але застраглае дзесьці глыбока ўсярэдзіне яшчэ інстытуцкае каханне ўсё цягнула яго, як магніт, у прапахлыя стагоддзямі і чужымі жыццямі пакоі з ненатуральна высокімі столямі і амаль эпохі прыгону сценамі. Ён даўно адзна-