Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Ры, ну не страчвай розум. Якія цвікі, якое расстанне? Мы пражылі разам цэлую вечнасць. Мая сям’я пустая ўмоўнасць, змяніць якую ты не хацела сама. Ты ж
з зайздроснай пастаяннасцю, калі я заводзіў гутаркі аб разводзе, паўтарала, што ніколі не станеш прычынай чужой адзіноты і непаўнавартаснасці дзяцей. Усе дзеці выраслі. Мая жонка самастойны чалавек, які моцна стаіць у бізнэсе. Нам ужо не па сямнаццаць. Давай вырашым усё цяпер. Я разумею, колькі табе давялося перажыць з-за твайго нявызначанага становішча. Няўжо ты думаеш, што я аб гэтым не думаў? He хваляваўся? Ды часам я гатоў быў разарваць сябе ўласнымі рукамі. He ведаю, можа, я сапраўды ў нечым бесхрыбетны. Ну, прабач, а?
Божа, што мне з табой рабіць? Жанчына далікатна кранула яго шурпатыя шчокі. Зашто мне цябе прабачаць? Ты нават не ўяўляеш, якая я шчаслівая з табой. Ты цэлы свет, як цяжкую галінку закіпелага бэзу, нахіліў да майго твару. Усё, што ў мяне ёсць, яна абвяла вакол рукамі, усё гэта стварыў ты, ды і мяне ты зрабіў такой, якой я ёсць. Прабач, я, вядома, цёмная дурніца, навошта трэба было сёння заводзіць гэтую размову? Ці мала што прымроілася... Прабач. Я хутка збегаю ў ванную...
Босыя ногі лёгка зашлёпалі па паркеце. Разгублена піскнулі дзверы і, пакінуўшы на падлозе жоўты даўгаваты вымпел святла, як напаўразгорнутая кніга, завабілі да сябе агаломшанага ад ейных слоў мужчыну. Нацягнуўшы хатнія шырачэнныя штаны, Віктар паплёўся на кухню ставіць чайнік.
Нягучны шум вады прыцягнуў увагу стомленай ад адзіноты ноўні, і тая, чапляючыся, каб не сарвацца ўніз, за стрэхі суседніх шматпавярховікаў, амаль увалілася ў вакно спальні. Ложак, знявечаны ўцёкамі ад адзіноты, стаяў сіратліва і ціха, як бедны родзіч, які выпадкова прыйшоў на чужое пахаванне.
«ВЫДАТНІК»
Васіль Васілевіч жыў суччыным жыццём, так, відаць, было напісана яму на родзе, але пра гэта ён, нашчасце, не ведаў ці не хацеў знаць, а сказаць жа праўду генералу дзяржаўнай бяспекі ніхто не адважваўся. У былыя часы прафесія чэкіста, авеяная славай і таямнічасцю, безумоўна, лідыравала ў рамантычным рэйтынгу пакалення падлеткаў. Ды што там падлеткавая рамантыка, усё нашае жыццё было працятае і перапоўненае бясколернымі ўнукамі «жалезнага Фелікса», якіх без адмысловага клопату можна было распазнаць па аднолькава шэрых альбо цёмна-сініх гарнітурах ды пустых, вылінялых ад беспрынцыповасці і страху вачах. Святая справа абароны дзяржаўнасці і, вядома ж, народных інтарэсаў ва ўсе часы застаецца галоўным клопатам гэтай самой дзяржавы. Калі ўважліва прыгледзецца, дык у крывым люстэрку гісторыі без адмысловай працы можна ўбачыць, што клопат аб самой сабе і з’яўляецца асноўнай, гаворачы навукова, функцыяй дзейнасці любой дзяржаўнай машыны. Клопат аб народнай выгадзе, як і наіўная вера ў сацыяльную роўнасць, служылі ўсяго толькі салодкім падманам у свеце гора, слёзаў і цяжкой атупляльнай працы. Гарката штодзённасці ўспрымалася
свядомасцю як абпальваючая глотку неабходнасць, пасля якой доўгачаканае цяпло разлівалася па стомленым целе, з’яўлялася ўпэўненасць у сабе, і салодкія мроі пра непазбежную будучыню прымушалі ўсё мацней калаціцца знатужанае працай сэрца. Тысячагадовая наіўнасць чалавецтва, які свята верыў у дармовую для ўсіх ежу, з адмысловым цынізмам увасаблялася нейкай таямнічай і магутнай сілай у нашай шматпакутнай Айчыне.
Аслепленыя клопатам пра дзяржаву, натоўпы з дзікім азвярэннем некалькі дзесяткаў гадоў з зайздросным поспехам нішчылі адзін аднаго. Некалі вялізная краіна падзялілася на два асноўныя дамінуючыя класы і ўтрапёную праслойку. Адзін клас сядзеў за калючым дротам, другі яго ахоўваў, а трапяткая праслойка стукала на прадстаўнікоў абодвух класаў і саму сябе. Вось з яе ўлоння і вырас шматлікі і доблесны глаўк усенародна любімай канторы, якая чутка ўслухоўвалася ў шэпт на суседскай кухні, рылася ў смеццевых вёдрах і з дзяржаўным выглядам абнюхвала скарыстаныя імпартныя прэзерватывы. Глаўк інтрыгаў і татальнай падазронасці, да якога ў былыя, яшчэ да яго разгону, часы і прыналежыў Васіль Васілевіч.
Кабінецік у генерала быў невялікі, але ведамства, да якога яму пашчасціла прыбудавацца, абяцала стаць хлебным, а самае галоўнае ён зноў стаяў на варце народных інтарэсаў. He трэба было ішачыць з раніцы да ночы, ганяючы сжвапных да дзяржаўнай капейкі ашуканцаў. Стамляльная праца шпіка, які пахне потам і нясвежай бялізнай, бяссонныя ночы і зносіны са свавольнымі фанатыкамі свайго рамяства, усё гэта ззаду. Зрэдзьчас яму падавалася, што старыя добрыя часіны вярнуліся, шматлікія калегі, якія некалі беззваротна адышлі ў невядомасць, зручна расселіся на самавітых дзяржаў-
ных пасадах і пацягнулі за сабой сваіх «выдатнікаў». Тое ж, з небяспечнай аглядкай на верх, рабіў і Васіль Васілевіч. Ён як ніхто іншы ў нованароджанай бюракратычнай структуры разумеў, што менавіта кадры вырашаюць усё. Па сутнасці, не столькі нават важная была пасада, якую ты займаеш, колькі магчымасць падабраць і расставіць сваіх людзей.
Генералу пашанцавала. Началыіікамі над ім былі пастаўленыя людзі асцярожныя, у сілу спецыфікі былых сваіх прафесій, палахлівыя. Наогул сапраўдны службовец сярэдняй рукі заўсёды ў душы баязлівец, галоўная яго запаведзь не ўзяць на сябе лішняй адказнасці, ды і нялішнюю паспрабаваць перакласці на каго-небудзь іншага. Гэтая характэрная рыса службовага чалавека не толькі адказнае вынаходства, яна прысутнічае ўсюды, дзе дзяржава, па розных чынніках, не ў стане абараніць і забяспечыць свайго службоўца. Спадзявацца ж на заступніцтва начальства, працятага той жа баязлівасцю, лічыцца ў нашай сферы беспрасветнай дурасцю і недаравальнай наіўнасцю. Васіль Васілевіч ва ўсім гэтым нядрэнна разбіраўся і ўмела выкарыстаў у сваіх інтарэсах.
Пстрыкнуў унутраны тэлефон. Генерал, не адрываючыся ад газеты, націснуў на кнопку.
Васіль Васілевіч, вы прызначалі сустрэчу Альберту Ноевічу, ён у прыёмнай, забуркаваў з прыдыханнем голас сакратаркі з легкадумным імем Міла.
«Вось сцерва, усё зрабіла, хіба што не застагнала ў канцы! Ну, я ёй зараз урэжу, гэта ж трэба, вырашыла мяне з раніцы завесці!» і, імкнучыся гаварыць спакойна, услых вымавіў: Альберта Ноевіча папрасі паўгадзіны пагуляць, на тэлефон пасадзі Сіўчыка, a сама да мяне.
Слухаюся, пераможна зазвінеў малады голас.
Пакінем на сумленні генерала, што і як ён «урэзаў» у тую раніцу Міле, а можа, наадварот, бойкая сімпатычная сакратарка ўпраўляла толькі ёй вядомым спосабам сатарэлыя энкавэдэшныя мазгі і вывуджвала ў прагнага палюбоўніка пазачарговую сотню баксаў на набыццё якой-небудзь вельмі патрэбнай жаночай дробязі. Словам, не нашая гэта справа. Адносіны шэфа і сакратаркі вечныя, як свет, а таму ў нейкай ступені святыя, нарэшце, не з рэферэнтам жа або памагатым ён замкнуўся ў пакоі адпачынку, хоць і апошнім цяперашні дзяржагіарат ужо не здзівіш.
Альберт Ноевіч зразумеў усё з паўслова і, апякульна ўсміхнуўшыся Міле, якая атрымала сваё зручнае і хлебнае сакратарскае крэсла не без ягонай дапамогі, сціпла пакінуў прыёмную набіраючага сілу высокага начальніка. Хадой, якая выказвае пакорнасць і гатоўнасць услужыць усякаму, гаты лысаваты спадар нявызначанай нацыянальнасці з пачаткамі паўнаты і з дзіўным імем ды імем па бацьку пачаў, як магло падацца з боку, без усякай мэты блукаць па калідорах казённай установы, што жыве сваёй, асобнай, засакрэчанай ад усяго свету жыццём. Але гэта толькі недасведчаны мог западозрыць Альберта Ноевіча ў бязмэ'п іасці хістання па ўладных калідорах, на самой жа справе гэты паркетны праменад уяўляў сабой карпатлівую, тонкую і вельмі складаную працу, якая патрабуе высокага акцёрскага майстэрства, такту, умення правільна і хораша гаварыць, а галоўнас, правільна маўчаць і неўзаметку слухаць. За паўгадзіны, падораных Мілай і генералам, Альберт даведаўся шмат карысных для сябе рэчаў. Чэпкі трэніраваны мозг прагна лавіў фразы, абрыўкі гутарак, настроі, з якімі выходзілі супрацоўнікі ад таго або іншага началыііка, адказы на тэлефонныя званкі; лёгкая балбатня з сакратаркамі і неацэнная шакаладка усё гэта ён скла-
даў у адмысловую мазаіку, якая ўяўляла даволі дакладную карціну ўнутранага жыцця дзяржустановы.
Асцерагайцеся бяздзейсных шатуноў-наведвальнікаў, якія ўважліва чытаюць насценгазеты, вывучаюць дошкі загадаў і распараджэнпяў, графікі дзён нараджэнняў і аб чымсьці весела балбочуць з вашымі сакратаркамі. Падобныя асобы вы без цяжкасці заўважыце ў любым, нават самым застольным прысутным месцы. Яны ўяўляюць сабою новы і, відавочна, дагэтуль мала вывучаны тып сучаснага грамадства. Своеасаблівую касту, нейкае злучво-звяно паміж уладу трымаючых, гэта значыць, дзяржапаратам, і ўладу маючымі людзьмі, якія ўмеюць рабіць грошы.
Альберт Ноевіч прыйшоў да Васіля Васілевіча з вельмі далікатнай прапановай: яму было даручана адной фінансава-прамысловай групай дамовіцца і купіць, калі гэта можна так назваць, дзве вельмі значныя пасады ў нейкіх нябедных рэгіёнах. Вядома ж, нават дзіцяці вядома, што пасады не прадаюцца, а на іх прызначаюцца адмысловыя людзі, названыя ў прастамоўі чыноўнікамі-службоўцамі, якія падзеленыя на групы, узроўні і класы. Складаная механіка пасоўвання казённага чалавека па службовай лесвіцы вельмі падрабязна прапісаная ў законах, указах і інструкцыях. Але тое, што так гладка на паперы, у жыцці часам атрымліваецца наперакасяк.
Злёгку расчырванелая Міла выбачальным голасам папрасіла свайго дабрадзея хвіліначку пачакаць пакуль шэф не скончыць размаўляць па тэлефоне ўрадавай сувязі.
Альберт Ноевіч асабліва не афішаваў іх з Мілай некалі добрыя адносіны. Падабраў ён гэтую дзяўчыну цалкам выпадкова ў адным з паўднёвых гарадоў, дзе тая ўжо з паўгода асцярожна путаніла, удала прыкідваючы-
ся пад студэнтку з беднай уральскай глыбінкі: маўляў, прыехала адпачыць і падлячыцца. Па вартасці ацаніўшы яе прыроджаныя і саманабытыя таленты, сціплы службовец, як ён любіў сам сябе прадстаўляць, здабыў годную вучаніцу, і вось, седзячы ў прыёмнай, дзе нядаўняя папялушка панэлі непадзельна ўладарыла не горш прынцэсы крыві, ён глядзеў на яе з гонарам, як мастак глядзіць на скончаную карціну, якая ўжо жыве сваім жыццём. Нейкае падабенства пяшчоты і жадання варухнулася ў яго з’едзенай цынізмам душы, але было тут жа жорстка задушанае груба парушала законы жанру. Міла відавочна ўлавіла гэтую секунду слабасці і, уся затрымцеўшы, паказала вачыма, што шэф вызваліўся. «Далёка пойдзе дзеўка», адзначыў пра сябе Альберт, заходзячы ў кабінет Васіля Васілевіча.