Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
За сцягамі ўзвышалася пустая сцяна, абстаўленая драўлянымі пюпітрамі, падобнымі ў прыглушаным святле на старыя абеліскі нейкага незямнога могільніка.
3 самага краю, звесіўшы доўгія стройныя ногі, сядзелі дзве поўныя прыгажосці і сілаў жанчыны. Адна ў асляпляльна белай вопратцы, шчаслівая і задаволеная, другая у цёмных рызах, з сумным, заплаканым тварам. Яны аб чымсьці напаўголасу размаўлялі, магчыма, абмяркоўвалі ўборы дам, што прыйшлі ў гэтую журботную залу.
Ім дадзена было бачыць і чуць жывых, людзі ж былі сляпыя і глухія. He бачыў іх і я, хоць не аднойчы падыходзіў да труны, ужо пазней, праз нейкі час мне прысніўся сон, ці гэта быў не сон... У нас у Беларусі раней такі стан называлі мрояй, напэўна, усё гэта мне прымроілася.
Дзвюмя суразмоўніцамі былі Смерць і Душа генерала. Бліскучая, у белай вопратцы смерць, у журботнай жалобе душа. Дзіўна, але аказваецца, што ў кожнага з нас ёсць не толькі свая душа і Анёл-ахоўнік, але і свая індывідуальная смерць. Дакладнай механікі іх узаемадзеянняў ніхто толкам не ведае, ды гэта, мусіць, для нас, смяротных, і не абавязкова. Дзіўны дыялог паміж не меней дзіўнымі суразмоўніцамі доўжыўся, пэўна, ужо даўно, магчыма, з першай гадзіны нараджэння генерала, але нам дадзена было пачуць толькі малую яго часцінку.
... вядома, я ўсё разумею, гаварыла, злёгку прытушыўшы ўсмешку, смерць, і павер, падзяляю, наколькі мне трэба, твой смутак расстання з гэтым це-
лам, як-ніяк пяцьдзесят два гады разам, але не крыўдуй, як бы сказаў твой генсрал, загад зверху.
У адказ душа цяжка ўздыхнула і паднесла чорную карункавую хусцінку да злёгку вільготных вачэй.
Зусім ты ачалавечылася. Нічога, пройдзе час, адвыкнеш, спачувальна паклала руку ёй на плячо суразмоўніца, табе добра, наперадзе цэлая вечнасць, а я сваю місію выканала, суправаджу вас, спадарыня, у вечны дом і растваруся, пераплаўлюся, звярнуся. Хто ведае? А Ён ніколі наперад не гаворыць. Ды што мы ўсё аб смутным? Бо ўсе гэтага чакаюць, а здзяйсняецца упадаюць у маркоту. Глядзі, якая несправядлівасць: жыцця чакаюць усяго дзевяць месяцаў і радуюцца да ўтрапёнасці, а колькі потым, бывае, гэтае жыццё прынясе пакут і сабе, і навакольным, і, у ггершую чаргу, бацькам... Але пры нараджэнні нікому гэта ў галаву не прыйдзе. Мяне ж чакаюць часам амаль стагоддзе, і прыходжу я пазбавіць ад пакутаў а колькі слёзаў, колькі недарэчных слоў! Вось скажы, бо лепш, чым ты, ніхто яго не ведае: паабяцай генералу вялікую ўладу, якую можна атрымаць толькі праз мора крыві, пайшоў бы ён на гэта?
А навошта яму жыццё без улады? Ён-то ў спрэчках з сабою такое часам гарадзіў, збянтэжанасць апаноўвала. Асабліва ў апошні час мне дасталося, парой нават не радая была, што я яго. Ганарыстасць яго з’ядала.
Слухай, хочаш, мы яе можам заклікаць да нашай гутаркі, гэта ў маёй уладзе, да дзевятага дня, не то што гапарыстасць, любую загану або дабрачыннасць маю права выпатрабаваць і прымусіць з намі гаварыць, бо пазней там ты адна адказваць будзеш, а яны ўсяго толькі сведчыць. Давай, а?
Можа, не цяпер, адыду трошкі, мяне гэтае стварэнне за яго жыццё дастала. Паглядзі на ягоны твар,
яна і напрыканцы сваю маску яму начапіла. Ты гаворыш улада, ды ён са смагай яе нарадзіўся і да апошняга ўздыху ёю мучыўся. Я, бывала, дзівілася іншаму: як навакольныя адчувалі яго патэнцыю ўлады ды імгненна кідаліся да яго, каб хоць нешта ўрваць для сябе. Вось ужо сапраўды замарочка свету, гэтая ўлада.
Бачыш, выходзіць, не выпадкова мяне наслалі, a так, чаго добрага, ён бы наламаў дроў. Я, праўда, часцяком да вас зазірала, але толкам яго не ведала, ды і не падабаўся ён мне асабліва. Бабісты нейкі, хто што ў вушы наспявае, у той бок і паварочваецца. Як ты такога бесхрыбетнага да такіх вышынь улады давалакла, дзіўлюся проста!
Наконт бесхрыбетнасці я з табой не пагаджуся, стрыжань у ім быў сталёвы, ужо калі ён што вырашыў усё, пішы прапала, ні зашто ад свайго не адступіцца. Праўда, людзі, якія ведалі да яго падыход, маглі паўплываць, толькі, як правіла, гэты ўплыў заўсёды пазніўся або яшчэ больш пагаршаў снраву. Я таксама ненавідзела ягоных дарадцаў, ён жа, як чалавек вайсковы, прывык слухаць многіх і ўжо потым прымаць рашэнні, дарэчы, спачатку так яно і было, гэта ўжо пазней паехала слухаць слухаў, а вырашальнае слова заставалася за апошнім.
Апошняй. I што ён у ёй знайшоў, не дапетру. Добра б дзяўчынка маладая, каб кроў разганяць, a то ж ягоная аднагодка.
I да яе апошніх дарадцаў хапала. Падкасіла яго здрада блізкіх. Як дастатак і нязлічаныя грошыкі з’явіліся, так усё ў сям’і і пайшло наперакасяк. У жонкі свае забавы і каманда. Дзеткі сама бачыла. Адзін прама з трупярні тэлефанаваў мясцовай шлюшцы і дамаўляўся з ёй аб сустрэчы. Хацелася б мне з ягонай душой пагаварыць па-роднаму. Калі па-чэснаму, у апошнія гады іх
у яго наогул не было, блізкіх. Вунь ахоўнікі наёмныя і былі самымі блізкімі, і есці рыхтавалі, і рэчы мылі, і вольны час прыўкрашвалі. Усё ж хочацца сустрэцца з душамі ягоных сваякоў...
Ты гэтыя чалавечыя замашкі кідай, ты ж вечная і нятленная субстанцыя, а не бесцялесны кавалак генерала. Прыйдзе час, сустрэнешся, мая сястрычка іх табе і прывядзе. Ты паглядзі лепш, колькі крывадушнікаў у зале! Вунь сівы спадар з качыным носам, дык ён наогул пад маскай скрухі смяецца ад задавальнення...
Ведаеш, табе не дагодзіш, абурылася душа, то ты скардзішся, што з тваім прыходам усе захлёбваюцца слёзамі і ўпадаюць у маркоту, то прыдзіраешся да ўяўнай усмешкі чалавека, які сябе па-іншаму весці ў гэтай сітуацыі не можа. Гэта ж Вакулаў. У нашым выпадку цябе чакалі, так што будзь задаволеная: прыход твой у многіх дамах святочным сталом адзначылі. Відаць, чужымі мы тут былі, чужымі, пэўна, і застанемся.
Слухай, а дзе няўцешныя сваякі: удава, дзеці?
Тайнік у рэзідэнцыі шукаюць. Яны развіталіся ў трупярні і далей будуць удзелыгічаць толькі ў афіцыйных цырымоніях у дзень пахавання.
Ну і знайшлі?
Каго?
Тайнік...
Ды няма яго, загашнік быў, дык яго яшчэ ўчора блізкі круг абчысціў.
Якія ж у вас на зямлі паганыя норавы.
Ужо якія ёсць! Што адпускаюць зверху, тым і жывем. Усё роўна крыўдна! Крыўдна за яго, і ўсё тут! Ды не шыкай ты на мяне, я ўсё разумею... Сапраўды, ачалавечылася я, дзіўна б чакаць іншага. Бо ён гэта я, а тое, што бачаць яны, душа паказала на паволь-
ную чараду людзей, усяго толькі нашпігаваны антысептыкамі кокан. Ведаеш, які ён быў класны мужык! He разгадалі яго час і тыя, чыё сёння права кіраваць гэтай зямлёй. Рыку яго напускнога баяліся, ды ён жа рахманым быў. Жонку кахаў, заўсёды і баб сабе пад яе падбіраў, і ўзростам, і фігурай...
Наконт баб не ведаю, не мая гэта справа, за іх ты там адкажаш, белая выразна тыцнула пальцам уверх, а вось аб пакорнасці ты б, сяброўка, памаўчала. 3 аднаго толькі Прыдугскага лесу мае сёстры тысячы забітых займелі. Мы, як у вечны дом паляцім, ты з імі з усімі сустрэнешся, ды і не толькі з імі, вы ж са сваім героем і апроч іх многіх з таго свету ў вечнасць загналі, мае часам толькі паспявалі вяртацца.
- He мне судзіць, аднак я лічу, што, ахвяраваўшы малым, ён, як ты гаворыш, сотні тысяч тваіх сястрыцаў без працы пакінуў, а можа, нешта і значна большае здзейсніў, час пакажа...
- Судзіць сапраўды не нам, з уздыхам пагадзілася Смерць, ты ўжо патрывай, хутка будзе каму рассудзіць.
Дыялог у падобным рэчышчы працягваўся яшчэ доўга, але тычыўся ён такіх патаемных бакоў жыцця блізкага мне чалавека, што аддаваць яго шырокай агалосцы было б з майго боку, па меншай меры, не па-сяброўску.
Агоўтаўшыся ад гэтага паўсну-паўгалюцынацыі, я адкрыў вочы і ледзь стрымаўся, каб не зараўці ад жаху. Справа над маім ложкам схілілася доўгая фігура, захутаная ў белую кісяю. Непаслухмянай рукой я намацаў за сабою выключальнік. Святло з начніка пырснула бледным сполахам электразваркі. У пакоі нікога не было, толькі ў свежым горным ветрыку бестурботна пялёскалася доўгая цюлевая фіранка. На непаслухмяных нагах
я выйшаў на балкон. Вясна ў гэтым краі толькі пачыналася, было сіверна, высокае цёмнае неба яшчэ не наблізілася да зямлі, і дробныя зоркі дрыжалі, нібы кроплі расы на вялізнай нябачнай павуціне. Магчыма, дзесьці там далёка ў недасяжнай бездані блукала душа генерала. Такая ж складаная і супярэчлівая, як ён. У мяне раптам мільгатнула крамольная думка: а што калі і там камусьці не спадабаецца яго рыклівы голас і прыродна-ласкавы, як ён любіў гаварыць аб сабе, твар, і яго спіхнуць кудынебудзь далей, з вачэй далоў?..
АЎСЯНАЯ КАІПА
Панядзелак, палова сёмай раніцы, агульны для ўскрайкавай Масквы час абуджэння. У мільёнах кватэр амаль адначасова пачынаюць на ўсе лады тарабаніць, звінець і спяваць будзільнікі, спрацоўваюць таймеры, уключаецца святло і музыка. Хтосьці бяжыць у ванную, хтосьці робіць зарадку хтосьці, зіркаючы на гадзіннік, паспешліва займаецца любоўю, словам, дзень пачынаецца.
Іван Макаравіч Хрусталапаў прачнуўся і, прытрымліваючыся гадамі выпрацаванай звычцы, рэзка ўскочыў з ложка, расхіліў запавесы і... напаўголасу чартыхнуўся: яму не трэба было ехаць на працу.
У пятніцу былога службоўцу фармальна-ўрачыста праводзілі на заслужаную пенсію. Глыбокая прыкрасць, якую прыносіць з сабою шэсцьдзесят першы год жыцця, нарэшце завалодала гэтым яшчэ дужым, сухарлявым, невысокага росту чалавекам.
Пенсія. У нашай краіне ў гэтым слове гучыць нешта зневажальнае, бальнічнае і яшчэ адчужанае, але новаспечаны пенсіянер пакуль аб гэтым не здагадваўся.
Хвілін пяць-сем млява памахаўшы рукамі для самазаспакаення, ён паплёўся ў душ. Яшчэ ў гадоў дваццаць Іван Макаравіч дзесьці вычытаў, што дэградацыя асобы пачынаецца з паху ўласнага цела, які чалавек пера-
стае адчуваць. 3 тых часоў Іван да болю ў ноздрах стаў прынюхвацца да сябе, чым часам выклікаў здзіўленне і жартаўлівыя рэплікі наваколыіых людзей. А затым ён перастаў звяртаць на гэта ўвагу, затое беспамылкова навучыўся адрозніваць пахі і сапраўды адгадваў, хто толькі што ехаў у ліфце, прайшоў перад ім па калідоры або заходзіў да шэфа.
Па раніцах службовец, як правіла, еў аўсяную кашу. I сёння, не здраджваючы сваёй звычцы, прыгатаваў няхітрае варыва, стаў жаваць яго без адмысловага апетыту. Здрадлівае, пакуль яшчэ слаба спазнанае пачуццё ўласнай непатрэбнасці павольна запаўзло ў сэрца. Ганебны халадок слабасці прабег між лапаткамі, асой забзыкала прыкрасць. На жаль, яму няма куды спяшацца, ніякай працы ў яго болып няма, і хтосьці чужы ўжо складае ў яго працоўны стол свае паперы і рэчы. Вядома, хацелася б цяпер даесці кашу і як звычайна сесці ў аўтобус, даехаць да метро, зрабіць адну перасадку і выйсці на Лубянцы. Ён заўсёды даязджаў да плошчы Дзяржынскага, якая для яго так і не памяняла сваёй назвы, ды ішоў да Старой пешкі. Яму падабаўся гэты гадамі вывераны маршрут. Прыгожыя, асабліва ў апошнія гады, дамы, самавітыя пад’езды, модна апранутыя выпешчаныя жанчыны, ветлівыя ахоўнікі, натуральны жэст пры прад’яўленні расчыненага пасведчання усё гэта з’яўлялася знешняй, вулічнай часткай нейкага ледзь ці не сакральнага рытуалу. Затым атулялі ўнутраныя інтэр’сры, шырокія холы, бясшумныя ліфты, лабірынты доўгіх, звілістых калідораў і пераходаў, высланых бясконцы.мі тоўстымі дывановымі дарожкамі. Прыстойныя ківанні калегаў. Паспешлівыя поціскі рук начальства. Гультаяваты, як бы паміж іншым, абмен навінамі і плёткамі. Усё гэта яму падабалася, усё гэта ён ліобіў, і ўсяму гэтаму ён быў адданы доўгіх дваццаць гадоў.