Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Дзве чорныя машыны з бледна-сінім, тагасветным мігценнем і тужлівым выццём з цяжкасцю праціскаліся па цэнтральнай вуліцы. Збянтэжаныя кіроўцы прыватных легкавушак рэзка тармазілі, ціснуліся да абочын, скрэбліся сваімі бляшанымі бакамі адзін аб аднаго, натыкаліся на пярэдніх, падстаўляліся заднім, і ўсе ў адзін голас на чым свет стаіць палівалі Чужынца. Гаішнікі ў бурых ад поту кашулях з пунсовымі тварамі азвярэла дзьмулі ў свае свісткі і бесталкова махалі паласатымі палкамі.
Выццё сірэн, пырханне матораў, нервовыя гудкі клаксонаў, сіплыя пошчакі міліцэйскіх свісткоў, віск тармазоў і адборны мацюк такім запомніўся абывацелям губернскага горада першы выезд яшчэ не адпачылага ад інаўгурацыі новага гасггадара вобласці з ваўкаватым прозвішчам Чужынец, па мянушцы Сурок. Мянушка гэтая прыліпла да яго са студэнцкіх часоў за прыхільнасць насвістваць вядомую песенку пра сурка, які заўсёды са мною. Звычка прайшла, а мянушка засталася.
У браняваным улонні саноўнага аўтамабіля было прахалодна, і калі б не клубы тытунёвага дыму, змяшаныя з дужым перагарам, гэты кандыцыянаваны куток мог бы лічыцца раем у заваконным задушлівым свеце. Сурок, з каменным тварам сфінкса разваліўшыся ззаду, тупа глядзеў у затанаванае шкло. Яму ўсё яшчэ не верылася ў чарговы ўдалы паварот лёсу. I усё ж, што б ні пісалі, што б ні малолі злыя языкі, адбылося! Ен на доўгія чатыры гады гаспадар, бог і воінскі начальнік амаль двух мільёнаў полюбіўшых яго за тры месяцы перадвыбарнай барацьбы людзей, заводаў, газет, гіараходаў. «Усё ж якія яны непаваратні, гэтыя правінцыялы», з пагардай гледзячы на дарожны гармідар, падумаў губернатар.
I куды ты, дзярэўня, прэшся? нягучна, каб, не дай бог, не парушыць дзяржаўнай плыні думак, чартыхаўся хударлявы, з затузаным тварам кіроўца.
He псіхуй, не ўсё адразу, шэф іх хутка абламае, гэтак жа амаль шэптам вымавіў укормлены, сярэдніх гадоў ахоўнік з валасамі, заплеценымі ў акуратную касічку.
Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што кіроўца яшчэ нядаўна сам круціў хвасты каровам у адной з глухенькіх вёсачак Разаншчыны, а пасля вайсковай службы паўтара гады папрацаваў у прэстыжным дзяржгаражы, але быў выгнаны за прыхільнасць да спіртнога і
поўную прафнепрыдатнасць. Наогул даўно заўважана, што сярэдняй рукі палітыкі, якія прэтэндуюць на выключнасць сваёй ролі ў гісторыі, жах як любяць атачаць сябе былым службовым людам, які страціў хлебныя месцы, як абвяшчаюць афіцыйныя характарыстыкі, па адмоўных матывах. Сурок не быў выключэннем. Увесь штат чэлядзі ён прывёз з сабою, павары, сакратаркі, памочнікі, намеснікі, ахоўнікі, рэферэнты, кіроўцы усе былі з былых. Паднатарэлыя ў дробных інтрыжках, яны ведалі, як і калі трэба падыходзіць да шэфа, каб не атрымаць ад варот паварот, а галоўнае, умелі хораша распавесці аб сваім мінулым, абавязкова падкрэсліўшы выключнасць новага боса і дробязную мізэрнасць дзяржзнакамітасці, якой даводзілася прыслужваць раней.
Забуркаваў мабільны тэлефон, ахоўнік паслухаў і, закрыўшы мікрафон, павярнуўся да Інакенція Афрыканавіча:
-	Вас з першай прыёмнай пытаюць, калі прыедзем.
-	Скажы, што я заняты, гавару па іншым тэлефоне, не жадаючы адрывацца ад сваіх думак, буркнуў Сурок.
-	Губернатар зараз размаўляе... ахоўнік на долю секунды запнуўся і, панізіўшы голас, працягнуў, размаўляе з прэм’ер-міністрам. Злавіўшы ў люстэрку задняга выгляду ўхвальны ківок шэфа, націснуў на кнопку адбоя.
«Што значыць школа, адзначыў пра сябе задаволены падначаленым гаспадар, жонку самога Брэжнева ахоўваў. Наогул у мяне брыгада што трэба, хоць заўтра ў Крэмль заязджай».
Крэмль быў згаданы не для чырвонага слоўца. Інакенцій Афрыканавіч свята верыў, што лёсам яму прыгатаваная гістарычная місія выратавальніка Расіі. Ён, праўда, толкам не ведаў, як і калі, а, галоўнае, ад каго яму трэба ратаваць дзяржаву, але тое, што гэтая справа без яго не ўяўляецца, не сумняваўся. Станісты, сярэдняга
росту, дужы мужык, з добрымі манерамі і ўменнем модна апранацца, ён быў улюбёнцам чаўрэлых дам, адстаўных вайскоўцаў, арміі няўдачнікаў, выкінутых капіталізацыяй за борт жыцця, і купкі авантурнікаў, якія не паспелі ўрваць сваё падчас першага рабавання некалі багатай краіны. Менавіта з апошняй катэгорыі склалася ініцыятыўная група, якая раскруціла ягоны імідж як будучага Сталыпіна і якая забяспечыла ягоную перамогу на губернскіх выбарах у адной з абласцей сярэдняй Расіі.
Сурок, не абцяжараны асаблівым цяжарам ведаў і інтэлектам, апынуўся на рэдкасць здольным вучнем. Ён усмоктваў у сябе ўсё новае і адважна эксперыментаваў з прапанаваным яму іміджам. Адным словам, Інакенцій Афрыканавіч быў ідэальным, прытрымліваючыся азначэння несмяротнага Салтыкова-Шчадрына, «органчыкам». Галоўнае, своечасова змяніць або перавярнуць пласцінку, а ўжо прайграваў ён яе з такім самазабыццём, што шматлікія нават паднатарэлыя ў сацыяльнай прастьпуцыі людзі траплялі на сваю бяду і пагібель пад яго абаяльнасць, так што аб простым, даверлівым, скалечаным верай у вечную дарэмшчыну выбарцу і гаварыць было няма чаго. Вядома ж, як і ўсякі зроблены кімсьці бутафорскі правадыр, Сурок аб гэтым не ведаў, дый, па праўдзе гаворачы, і не хацеў знаць. Ён бачыў наіўную любоў народа, захопленыя вочы, працягнутыя ў вітанні рукі, чуў радасныя крыкі надзеі і ўхвалы. Ён адпавядаў гэтаму народу і ўслед за ім вызнаваў веру ў вечнага расійскага бога Авось.
Увесь шлях ад загараднай рэзідэнцыі губернатар аналізаваў начную гутарку са сваім найблізкім памочнікам і таемным чараўніком Астапам Гоблінам, чалавекам блытаным, несамавітага шэрага выгляду, які распускаў пра сябе самыя неверагодныя чуткі. Ведаючы манеру шэфа пераправяраць важную інфармацыю мінімум у трох
крыніцах, Астап Барысавіч, перш чым сунуцца да яго з якой-небудзь інтрыгай, загадзя рыхтаваў гэтыя самыя крыніцы і заўсёды пераігрываў сваіх канкурэнтаў у барацьбе за блізасць да цела, а таму карыстаўся неабмежаваным даверам.
Пасля інаўгурацыі, на таварыскай вячэры для абранага круга Гоблін амаль не піў, ён хадзіў кругамі і ўсім сваім выглядам паказваў, што захоўвае ў сабе такі сакрэцішча, што не данясі яго ў гэтую ж хвіліну да губернатарскага слыху, увесь свет узляціць да чортавай матары.
Дачакаўшыся, калі нешматлікія госці і сваякі разбрыдуцца па нязвыклых для іх сваёй раскошай апартаментах, Астап кінуўся да шэфа:
Інакенцій Афрыканавіч, справа дзяржаўнай важнасці.
Пачакае да раніцы.
He, з металічнай ноткай запярэчыў ён, гэта тычыцца вашай асабістай бяспекі і гнюснай інтрыгі асноўнага саюзніка.
Што?! узляцелі кіруючыя бровы, якога саюзніка?
Гоблін, зрабіўшы страшныя вочы, прыціснуў палец да вуснаў, шматзначна ківаючы на столь і сцены.
Тады чакай, зараз выйду, толькі смокінг зніму.
«Зараз» расцягнулася на добрую гадзіну. Астап Барысавіч страціў усякую надзею і ўжо, зніякавелы, памкнуўся сыходзіць, калі ў спартовым гарнітуры з’явіўся губернатар. Загадаўшы ахове трымацца на паважнай адлегласці, яны рушылі ў першы шматгадзінны шпацыр па ўтульных бярозавых алеях былога абкамаўскага лецішча. Пазней такія гулянні, з абмеркаваннем губернскіх таямніцаў, увойдуць у традыцыю.
Гоблін, асядлаўшы любімую тэму, па-змоўніцку шыпеў амаль да трох гадзінаў начы.
Сурок вярнуўся са шпацыру рашучым і абсалютна цвярозым. Усе разышліся, толькі ля ракі, упіўшыся на радасцях, гучна гарлапанілі песні вольныя ад дзяжурства ахоўнікі, шафёры і іншыя чальцы блізкага круга. «Ганарыся, нават мясцовая набрыдзь і тая весяліцца ў твой гонар, затуляючы акно спальні, у якое цягнула кароткай ранішняй прахалодай, не без гонару падумаў ён. Вось вам хрэн, ручным яны вырашылі мяне зрабіць. Пажывем, убачым». Інакенцій Афрыканавіч у радасным прадчуванні бітвы заснуў дужым сном ваяра.
I вось цяпер, седзячы ў машыне, ён слова за словам абдумваў пачутае ўначы. «Вядома ж, Барысавіч як заўсёды згушчае фарбы, але з гэтай шантрапой трэба нешта рабіць. Проста так яны, натуральна, не здадуцца. За гэтыя дні дасталі сваёй прагнасцю, прыпудранай мясцовым патрыятызмам. Гэта ім дай, на тую пасаду прызнач, гэтага звольні, таго перавядзі. Вядома, грошы яны мне падкінулі немалыя, але ж ведалі, каму даюць, ведалі, што гэта толькі першы этап, ды і грошыкі то ў іх левыя. Mae рацыю Астап, вырашыць трэба сёння, і ўсё з сэрца вон і з вачэй далоў. Затое поўная эканамічная воля. Як гэта я сам не дадумаўся? Я губернатар, абраны народам, а яны хто? Жуллё! На які чорт хадзіць пабірацца? А так і даўгі аддаваць не трэба, і дзяліцца няма з кім. Хоць заўтра рыхтуй грошы на Маскву. Цар зусім дрэнны. Добрую вестку ўчора шапнулі: месяц, ну ад сілы тры, працягне. Трэба спяшацца, ахвочых і тут, і ў Сібіры хоць адбаўляй». Пляснуўшы па спіне ахоўніка, распарадзіўся: «Сілавікоў да мяне!».
Машына спынілася ў рукаве ўнутранага двара адміністрацыі. Цяжкі, пануры духмень вісеў над горадам. Усё толькі пачыналася.
БЯЗДОМНАЯ ДУША
Спалохацца ніхто не паспеў, проста машыну моцна скаланула, і ва ўсіх перад вачыма прайшла цемра.
Людзі заўсёды чакаюць смерць. Як толькі ты пачынаеш усведамляць сябе жывым чалавекам, так і пачынасцца яе доўгае бесперапыннае чаканне, а яна заўсёды прыходзіць нечакана і, як нам падаецца, не ў час, можа таму мы спяшаемся ахрысціць яе дурной. Хоць наўрад ці хто назаве прыклад разумнай смерці. Абсурдна шукаць логіку і сэнс у вывяржэнні вулкана; людзі, якія жывуць на яго схілах, проста чакаюць, так і мы проста чакаем сваёй гадзіны. А потым ужо тагасветныя, жывыя будуць абмяркоўваць тое, што адбылося з намі, даваць дурныя характарыстыкі, скрушна ківаць галовамі, бо смерць прыйшла не да іх.
Столькі слёз, кветак і скрухі гэтая зала, якая звыкла да авацый і непрабуднай весялосці, яшчэ піколі не бачыла, ды і не дай бог убачыць.
Генерал ляжаў у труне строгі і напышлівы, грэбліва сціснуўшы вусны, падавалася, што і пасля смерці ён паранейшаму лічыць сябе ўсёмагутным і вялікім, такім, якога ніхто і нішто не ў стане перамагчы. Ля падгалоўя дарагой імпартнай труны тырчалі мёртвыя сцягі, невядома
што сімвалізавалі. Людзі ішлі бясконца, многія плакалі, але толькі адзінкі вырашаліся зрабіць некалькі крокаў з агульнай рытуальнай чарады, падысці да труны і зірнуць апошні раз у твар гэтага дзіўнага чалавека, які чатыры гады назад прыехаў у іх богам забыты куток і стаў яго неад’емнай часткай, а цяпер ужо, напэўна, і легендай.