Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
венне, высыпаны пад адхон друз або разараную па касагоры лугавіну, разараную, іпто крыўдна, без усякай мэты. Вока вопытнага гасі іадара заўважала ўсё. Новыя кіраўнікі недалюблівалі, калі ён у першыя гады пасля перавыбрання прыязджаў і ўладкоўваў ім сапраўдныя райкомаўскія лупцоўкі. 3 гадамі астыў, махнуў рукой, маўляў, за што змагаўся, на тое і напароўся. He было б дарогі, і бязладзіцы было б менш, а тут хіба за ўсім угледзіш?
Іван не лічыў сябе заімшэлым партапаратчыкам, да пяцідзссяці (дзесяць з якіх прыйшлося на пераломку краіны) ён славіўся цалкам моцным гаспадаром, нядрэнным упраўленцам, жыў з дастаткам, яго любіла сям’я і паважалі сябры.
Кіраўніком гэтага самага аддаяенага ссыльна-пераселенага раёна яму лёсіла быць у першыя каламутныя гады ельцынскіх завіхрэнняў. Як тады пазбеглі пагромаў па ўсёй краіне, абмежаваліся адным Каўказам, аднаму Богу вядома! Неяк вылез. Жыць стала лягчэй, ну і добра.
I тады і зараз яго душа хварэла за Мустаг. За прыгожую, самотную і напышліва-ганарлівую гару, якая ўзвышалася над наваколлямі. Каго б ні прывозіў ён у родны край, як толькі машына праязджала Мунды-Баш і ўзбіралася на адзін з самых высокіх сваіх уздымаў, Іван пачынаў нервавацца, адказваў неўпапад і, нарэшце, паказваў кудысыді налева, урачыста выгукваў:
— Вось Мустаг!
Па-шорску Мустаг гэта ляднік, а пры гаспадарскім падыходзе рай для горналыжнікаў. Першыя трасы пачалі будаваць тут яшчэ задоўга да новай дарогі. Гара вабіла, клікала, цягнула да сябе, збліжала чужых людзей, а сяброў ператварала ў непрымірымых ворагаў. Дзіўная гэта была гара. Мясцовыя лічылі яе святой, месцазнаходжаннем духаў продкаў. Гара чакала сваіх заваёўні-
каў, а справа гэтая была нялёгкай, ды Івану са школы не падабаліся простыя задачкі, справы, людзі, жаданні. Колькі чалавек з-за гэтай любові да складанасцяў вытрымаў, адна яго сакратаўская лысіна ведае.
Сёння Іван не спяшаўся на спатканне са сваёй любімай гарой. Ён на яе пакрыўдзіўся. Пасля доўгіх гадоў всрнасці гара з ганебнай паспешнасцю капрызнай дзяўчыны здрадзіла яму. Вядома, гара не пры чым. Віной усяму грошы, зайздрасць і яшчэ раз грошы. Крыўда, як у дзяцінстве, нараджала пачуццё бездапаможнасці і адзіноты. Хацелася заплакаць ад жалю да сабе, да доўгага і цяжкога жыцця, пройдзенага плячо ў плячо з людзьмі, якія сталі ўадначас чужымі. Тры яго лепшыя і правераныя сябры вырашылі зрабіць яго згаворлівым. Іван быў супраць продажу гары чужынцам, і сябры, каб не выпусціць добрыя грошы, напісалі ў міліцыю, а там сфабрыкавалі крымінальную справу абвінаваціўшы яго ў махлярстве. Жонку, дзяцей і знаёмых цягалі на допыты. Зіаньбаваны, ён кідаўся ў падпісцы аб невыяздзе, як воўк за чырвонымі сцяжкамі. 3 усіх высокіх пастоў яго, як гэта ў нас водзіцца, імгненна паперлі. Папаўзлі чуткі і плёткі, адна жахлівей другой. He адчуваючы за сабою віны, ён усё ж баяўся за сям’ю. Яму трэба было дакладна ведаць, да чаго рыхтавацца, а распавесці аб тым мог толькі адзін чалавек.
He даязджаючы да пасёлка, Іван звярнуў на грунтавую дарогу, якая рэзка брала ўгору. Ён ведаў, што, папятляўшы з дзесятак кіламетраў, зможа пазбегнуць непатрэбных сустрэч, вінавата апушчаных вачэй, паказной спагады, пустых гутарак і мноства іншых непрыемнасцяў. Да нядаўніх падзей, якія ўзрушылі яго, здавалася б, ужо трывала ўстоянае жыццё, ён ніколі не задумваўся аб пакрыўджаным чалавеку, спавядаючы прынцып «на пакрыўджаным ваду возяць». Стаўшы начальнікам, ён сабе ўжо і ііе
ўяўляў, што яго можна пакрыўдзіць. Крыўдзіў сам. I вось крыўда пасялілася ў яго хаце, услед за ёй прыйшла няўпэўненасць, а потым і страх, страх бездапаможнасці. Кожны з нас, сутыкнуўшыся з халоднай абыякавасцю дзяржаўнай машыны, у лічаныя дні становіцца заўзятым анархістам. Цынізм, з якім дзяржава растоптвае асобу, адкрываецца для самой гэтай асобы толькі пасля судотыку з вядомымі органамі. He дай нам Бог выпрабаваць гэта на сабе. Як часта ў аснове пошуку ісціны і абароны дзяржаўных інтарэсаў ляжыць звычайная карысць, хлусня і данос. Багіня правасуддзя сляпая, але нейкі вар’ят уклаў у яе руку меч. Злая насмешка над разумным сэнсам: невідушчая з нажом у руцэ, крамсаючы ўсё на сваім шляху па локці ў крыві прадзіраецца да нейкай міфічнай ісціны, якая жыве, магчыма, толькі ў яе сляпым уяўленні.
Вакол жыла, кіпела і буяла прырода. Мільёны невядомых стварэнняў поўзалі, лёталі, бегалі, пладзіліся, гінулі і бестурботна радаваліся кароткім імгненням адпушчанага ім жыцця. Травастой густы і буйны прагінаў сваім зялёным цяжарам логі, гуў меданосам, і гэты роўны гуд, уплецены ў ціхі шэлест лісця, падаваўся лёгкім дыханнем паўдзённых гор.
Іван ужо даўно спыніў машыну, расхінуў дзверцы і глядзеў у зялёнае люстэрка лета. Ён бачыў у ім дзяцінства, яшчэ жывую маці. Прапашчы атэіст, у апошнія гады паступова вяртаўся ў натуральны стан веры, часам стоячы перад абразом ва ўтульным, мігатлівым свечкамі прыцемку, ён лавіў сябе на думцы, што ў Багародзіцы маміны вочы, і, падавалася, нават чуў яе голас: «Мацуйся, сыночак, ты ж у мяне вунь які дужы, салодкае жыццё яно толькі ў чужым акенцы».
Зірнуўшы на гадзіннік, Іван прыспешыў, зноў закалыхалася, занырала дарога. Хутка ён выскачыў на ас-
фальт і хвілін праз дваццаць быў ужо ў Кабырзе. Пакінуўшы машыну ля хаты рыбака, перагрузіўшы ўсё неабходнае на доўгія шорскія лодкі, пагаварыўшы са знаёмымі, ён з Валерам Чапаковым і старым Гурзом паплыў уверх па Мра-Су. Дзесьці там, далёка, дні з тры шляху, у старым, яшчэ, пэўна, калчакоўскіх часоў дыхтоўным зімоўі жыў старадаўні, як легенда, пустэльнік. Мясцовыя звалі яго Дзікім Шорцам. Як і калі ён з’явіўся ў гэтых гарах, ніхто не памятаў, нават старыя.
Лодкі спрытна слізгалі па празрыстай і на здзіўленне глыбокай для гэтай пары вадзе. Апісваць прыгажосці горнай, бурнай на перакатах ракі мне падаецца пустым заняткам. Хто хоць аднойчы гэта бачыў і ўдыхаў прастор, які ляціць у твар з маленечкімі іскрынкамі вады з-пад носу маторкі-крэмня, той і сам уявіць гэты вечны цуд. А хто не бачыў таму і не трэба, усё роўна перад ім узнікае мёртвы глянец рэкламнага плаката.
Заначавалі ў Шор-тайзе маленькай беднай вёсцы, некалі цэнтру родавага ўдзелу аднаго з наймацнейшых князёў Шора, хто па паданні і даў назоў цэлай народнасці. Вёску ўзімку асільвалі ваўкі, улетку гнюс і камары, аднак жыхары не звярталі ўвагі ні на тых, ні на іншых: ім было некалі. Праца, цяжкая і нудная, як сотні гадоў назад, займала ўвесь час абарыгенаў. Хутка сціралася раскосая прыгажосць у моладзі, і разам з галечай прыходзіла доўгая пара бязчасся, якая перарастала ў старасць. Хваробы і гарэлка давяршалі кароткі век шорца.
Праз два дні яны дабраліся да месца. Справа з гары ў раку скатваўся бурны ручай. Распужаўшы тоўстых з чорнымі спінамі харыусаў, што нежыліся ў сцюдзёных струмянях, падарожнікі выцягнулі лодкі. Праваднікі засталіся ўладкоўваць лагер, а Іван, узваліўшы на плечы вялікі заплечнік з пачастункамі, пайшоў далей адзін. Дарога была
цяжкой. Ледзьве прыкметная сцежка спачатку чаплялася за невялікія камяністыя ўступы ўздоўж ручая, а затым і зусім палезла амаль строма ў гару. Іван спяшаўся. Яшчэ пару гадзін, і ён атрымае адказы на ўсе свае пытанні.
Упершыню яго правялі па гэтай мудрагелістай звярынай сцежцы гадоў пятнаццаць назад. У пракурора раёна знік сын. Паехаў у горад і згінуў. Што толькі не рабілі вынікаў нуль. За тры месяцы пакут бацька з маці ледзь было не крануліся розумам, тады хтосьці і параіў Ігнату Пятровічу схадзіць да Дзікага Шорца. Часы былі яшчэ партыйныя, і за такія паходы маглі строга спытаць як з камуніста і пракурорскага работніка, але бацькаўскае сэрца спалохаць цяжка. Іван на той час быў намеснікам старшыні выканкама і, мабыць, адзіным у горадзе чалавекам, якога ведалі і якому верылі шорцы. Калі яны, вымаклыя пад восеньскім дажджом, да ночы дабраліся да закінутых у глухой тайзе будынкаў, іх засмуціў паўсталы прама з цемры невысокі чалавек, абвясціўшы, што Шорца няма, і калі будзе, ён не ведае. Праваднік раіў перадыхнуць да раніцы і вяртацца.
Заначавалі ў маленькай лазенцы. Раніцай Іван пазнаў у начным незнаёмцу свайго аднакласніка Мішку Самсонава. Пасля няшчаснага выпадку на паляванні Мішка застаўся калекай. Лекары здзіўляліся, як яшчэ выжыў. Сому, як яго цвялілі ў школе, развярнула правую палову твару, калі ён спрабаваў дастаць са ствала нявыстралены патрон. Жонка не выцерпела ягонага знявечання і кінула, людзі шарахаліся, пластычныя аперацыі тады былі рэдкасцю, ды і каштавалі вялікіх грошай. Каб не спіцца, Мішка сыйшоў у горы, узімку зарабляў пушнінай, улетку нарыхтоўваў дзікаросы. 3 гадамі здзічэў, да незнаёмых людзей наогул перастаў падыходзіць, зрэдку з’яўляўся ў маці. Іван доўга рас-
павядау яму навіны, памаленьку выпытваючы пра Шорца. Пасля гутарак туман вакол таямнічай фігуры не то шамана, не то святога толькі згусцеў. Сам ён прыйшоў на наступны дзень да абеду са здаравенным берасцяным палукашкам за плечамі. «Траўкі прынёс», растлумачыў Мішка і паспяшаўся насустрач вялізнаму сівабародаму старому з пранізлівымі шэрымі вачамі.
У хаціну, над уваходам у якую віселі тры чэрапы: аленя з вялікімі галінамі рогаў, а па баках ваўка і вялізнага мядзведзя, Ігнат Паўлавіч заіішоў адзін. Выйшаў пракурор праз гадзіну. Ён быў бледны, з застылымі ад страху вачыма. Праводзячы іх да велізарнага, пацярпелага ад маланкі кедра, Шорац, уважліва зірнуўшы на Івана, гучным траскучым голасам вымавіў:
У цябе, парцейны, усё будзе добра, прыходзіць да мяне па чужых патрэбах будзеш часта, а па сваёй годкоў праз пятнаццаць.
Цела сына пракурора знайшлі пад грудай смецця ў склепе закінутай помпавай станцыі. Як і прадказаў Шорац, забілі яго сябры па інстытуце «ад нуды», як яны заявілі на судзе.
Вось ужо знаёмы ўздым, яшчэ паварот, невялікі спуск і на сонечным касагоры, абароненым ад вятроў падковай стромых скал, сярод векавых кедраў павінны з’явіцца цёмныя бярвеністыя будынкі, прыхаваныя цяпер густой летняй зелянінай. Адвячоркава спявалі нябачныя ў лістоце птушкі, напоенае лясным разнатраўем цёплае паветра прыціскалася да зямлі, дыхалася лёгка і смачна. У знявечанага нябесным агнём кедра сядзеў з абстрагаваным тварам худзенечкі Мішка. Густая чорная з сівізной барада закрывала яго твар, толькі там, дзе была рана, валасы раслі неяк няроўна, жмутамі.