Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
I вось на табе, якраз напярэдадні падпісання ўказу аб прызначэнні Пужына прэм’ер-міністрам сярод ночы і раздаўся гэты званок. Спрасоння ён ніяк не мог сцяміць, хто з ім гаворыць, а калі дайшло, дык сон як рукой зняло. Далёкі аўтаадказнік паўтараў адну і тую ж фразу: «Кандыдат патрабуе дапрацоўкі, прыміце меры да яго блакавання».
Вось мудакі, ім спатрэбілася амаль тры месяцы, каб вынесці такі вердыкт! А позна! Позна ўжо! Але апраўдацца, сказаць нешта ў адказ гэтай машыне-папугаю было немагчыма. Міхаіл Львовіч сналохаўся, ён уявіў, у што можа выліцца для яго невыкананне волі клуба, нават гук няшчаснага гонга праплыў пахавальным маршам у ягоных вушах. Трэба было нешта прыдумляць, a думаць не атрымлівалася.
У другой палове дня па лініі таго ж клуба прынеслі невялікі скрутак, у ім знаходзіўся маленькі CD-дыск. Ён яго праслухаў, пэўна, разоў дваццаць.
«Гэта добра, што ты прыйшоў па параду да старэйшых таварышаў. Садзіся, выпіць не прапаноўваю, ведаю, што гарэлку ты не п’еш, а твайго любімага баварскага піва ў мяне няма. Старым стаў, піва лекары не рэкамендуюць. Мне Гаўрыла Пятровіч па-дзядоўску ўсё распавёў. Разумею цябе, твае сумненні, нават страх. Я б, пэўна, і сам баяўся. Але ісці, Коля, трэба! Так справа паварочваецца, што іншага такога моманту ні ў цябе, ні ў нас, ні ў краіны нашай не будзе. Быў бы я, як ты, вернік, сказаў бы, што гэта промысел Божы, а так, па атэістычнаму, думаю, што гэта праява гістарычнай справядлівасці. Можа, яшчэ і не ўсё страчана, можа, яшчэ хоць нешта і атрымаецца адрадзіць? Ты ж сам як думаеш?
Ды цяжка мне на гэтую тэму думаецца. Як уяўлю сябе ў гэтай ролі, смех разбірае, ну які я прэзідэнт? Самі паглядзіце!
Вось гэта і ёсць галоўнае, у гэтым жа ўся сутнасць і закапаная. Калі не ўяўляеш значыць, зможаш выканаць ускладзеную на цябе справу, значыць, сумленне ў табе яшчэ не памерла. А каб лягчэй было, уяві, што гэта заданне, а, па сутнасці, яно так і ёсць, таму
што ідзеш ты у варожы лагер не на год, не на два, a можа, на ўсё жыццё. Так што сцісні зубы й ідзі. Іншых на такое не пашлеш, няма каго, ты адзін. Успамінай, чаму цябе вучылі, ды з тваім паслужным спісам ты і сам зараз каго жадаеш навучыць зможаш. Напрыканцы я табе адну параду дам: падбірай людзей сабе сам, на нашых не асабліва спадзявайся, не ўсе яны добрыя для такіх чыстых спраў. Вось, мабыць, і ўсё! Давай, ідзі, не варта, каб цябе хапіліся, ды і, не дай бог, у мяне засеклі. У нядзелю ў Гаўрылы на лецішчы сустрэнемся. Ты ўжо памаскіруйся трошкі, да старых адпраўляючыся».
Гэта быў адзін кавалак нейкай гутаркі, былі і яшчэ два ўрыўкі. Дзе і хто гэта пісаў, яму не сказалі, а самому пытаць у клубе прынята не было. Другая частка, калі гэта можна было так назваць, была для Амроцкага не такой цікавай і змястоўнай, у ёй Нік. Нік. камусьці распавядаў і іра ўмовы, якія яму неабходна выканаць пасля ўзыходу на сталец. Ды і што тут было цікавага, калі ён сам рэдагаваў, і не раз, усе варыянты гэтых умоў. А вось трэці кавалак быў самым трывожным і цікавым. Ён быў як бы адмыслова выдраны з вялікай гутаркі, пэўна, хтосьці вырашыў, што Міхаілу Львовічу можна адкрыць толькі гэтую вельмі малаважную яго частку.
Амроцкі зрабіў вялікі глыток віскі і, уторкнуўшы ў вушы маленечкія слухаўкі, зноў уключыў плэер. Ён ужо даўно падзяліў гэтыя тры абрыўкі і перанёс іх на розныя дыскі. Зашастала плёнка, і прычуўся скажоны староннімі гукамі голас Пужына:
«... мне б так было лягчэй. Але на мяне ціснуць.
Галоўнае, ты даў згоду, вось што галоўнае. Баяцца ўжо няма чаго, так што згаджайся на ўсё, якія б табе ўмовы не ставілі, тут для чыстаплюйства не час.
Але як быць з парадамі нашых старых, адмахнуцца ад іхняга заступніцтва таксама нельга, а яны якраз за чыстаплюйства, ды і без іхняй падтрымкі мне ў тых сценах будзе ох як няўтульна.
Кінь ты, яны даўпо зусім з розуму выжылі, думаеш, я не здагадваюся, што яны табе там спяваюць на сваім лецішчы? Нябось, пра доўг, пра заданне. Старыя ўсюды аднолькавыя, што ў вас, што ў нас. Галоўнае, ты памятай мы заўсёды побач, і ў бядзе цябе ніколі не пакінем.
Табе добра разважаць, а мне ж прыйдзецца выконваць іхнія ўмовы. Там адзін Амроцкі чаго варты, ён так і бачыць сябе рэгентам пры мне!
Я цябе не пазнаю! Табе-то што да іхніх умоў! Мы іх, дарэчы, уважліва вывучылі, нічога ў іх асаблівага няма, так, просяць аб асобных паслугах і захаванні сваіх людзей на хлебных месцах. Я б на тваім месцы наогул гэтага ў галаву не браў. Гэта не ўмовы, так, дзіцячы лопат! Амроцкі твой звычайны пазёр і выскачка, будзе надакучаць, у цябе заўсёды знойдзецца, чым яго прыструніць. Хоць сёння можна з гульні выключыць. Мне б з табой аб іншым пагаварыць хацелася...»
На гэтым запіс абрываўся. Мяркуючы па ўсім, гутарка адбывалася ў нейкім людным месцы, хутчэй за ўсё, у бары або ў адным з кафэ.
Менавіта гэты запіс чамусьці трывожыў, ды які там трывожыў, раз’юшваў Міхаіла Львовіча! Нешта ў ім было не тое! Была нейкая таямніца, якая хавала небяспеку. Ён зірнуў на гадзіннік, было дзесьці каля дзвюх ночы, дапіў шклянку, саўгануў плэер з толькі што праслуханым запісам у кішэню і спусціўся да машыны.
На лецішча Пужына, аддаў ён распараджэнне
кіроўцу і забыўся спакойным сном чалавека, які прыняў правільнае рашэнне.
26.
Вестку аб прызначэнні Пужына старшынёй урада паведамілі Плаўскаму падчас паседжання генеральскага клуба. Усе афіцыйныя пытанні былі ўжо вырашаныя, і шаноўная публіка расслаблялася за багата сервіраваным парадным сталом. Нязменным арганізатарам губернатарскіх застолляў і баляў з нядаўняга часу быў яго новы намеснік па моладзевых справах Мікалай Верцер, чалавек спрытны, вельмі арыгінальны і адданы свайму шэфу і яго сям’і яшчэ з малдаўскіх часоў. Ён, дарэчы, і паспяшаўся ўзрадаваць начальніка, як яму падавалася, прыемнай навіной.
За апошнія месяцы Ясейскі губернатар разы чатыры сустракаўся з Пужыным, які імкліва рабіў кар’еру, і публічна распавядаў усім «па сакрэце», якія выдатныя ў іх складваюцца адносіны і як Мікалай Мікалаевіч, ледзь ці не пад запіс, прыслухваецца да ягоных парадаў, асабліва ва ўсім, што датычыцца працы Рады нацыянальнай стабільнасці, якую ён, Плаўскі, калісьці кароткі час узначальваў.
Што?! зароў губернатар, ускочыўшы са свайго месца і ледзь было не перакуліўшы схіленага да яго Верцера. Калі, хто сказаў?! Ён ірвануў на сабе каўнер накрухмаленай белай кашулі, сцягнуты нешырокой стужкай нейкага ордэна, ад чаго крыж з мячамі зазвінеў па лакаванай падлозе. Хто даў права?
Іван Паўлавіч, знаходзячыся ў поўным здзіўленні і паднімаючы з падлогі ўзнагароду, разгубле-
на вымавіў правадыр Ясейскай моладзі, па ўсіх тэлевізарах перадаюць...
Уключыць тэлевізар, паніклым голасам распарадзіўся генерал, тупа зірнуў на працягнуты яму крыж і саўгануў яго ў кішэню.
«Не да дабра гэтае зрыванне з сябе крыжоў», падумаў Скураш і звярнуўся да краявога пракурора, які сядзеў насупраць: Што гэта ён успіпеў?
А хто ято ведае? паціснуў плячымі пракурор. Верцер штосьці шапнуў, ён і ўзарваўся. Хутчэй за ўсё, у Маскве нешта не так выйшла. Цяпер тэлевізар усё распавядзе.
А тэлевізар вяшчаў пра тое, што сёння Цар адправіў у адстаўку чарговага Прэм’ера, па яго ўласнай, натуральна, просьбе, і прапанаваў Дзяржаўнай Думе новую кандыдатуру кіраўніка ўрада Пужына Мікалая Мікалаевіча. Амаль усе, хто сядзелі за сталом, адкрыта здзіўляліся ад такой бурнай рэакцыі генерала на гэтую, падавалася б, такую далёкую ад іхняга краю навіну.
Таварыш генерал-губернатар, парушыў агульнае замяшагіне ўжо прыстойна захмялелы старшыня генеральскага клуба Аляксей Мацвеевіч Нявелікаў, найласкавы адстаўнік, які кірваў у адміністрацыі мабілізацыйнымі пытаннямі, а давайце паднімем гэты куфель за новага прэм’ер-міністра, простага рускага падпалкоўніка!
Усе чакалі рэакцыі губернатара. Плаўскі ўзяў сябе ў рукі і, дачакаўшыся, пакуль яму нальюць гарэлкі, ледзяным голасам вымавіў:
У прынцыпе, у нас няма ніякіх пярэчанняў. За падпалкоўніка, дык за падпалкоўніка, можа, з часам, і да яфрэйтара дакоцімся, а чым мы горш Нямеччыны? Прашу вас, спадары! і перш, чым перакуліць гарэлку ў рот, ледзь чутна вымавіў: Хай, сука, чужым падушыцца!
Малюта, які сядзеў амаль насупраць, у адрозненне ад сваіх суседзяў, не здзівіўся гэтакаму завяршэнню тоста. Яшчэ неяк даўно Старых, потым некалькі разоў усёведныя масквічы, а зусім нядаўна і Беркус распавядалі, што Амроцкі з клятвай гарантаваў Плаўскаму крэсла прэм’ера, а следам і месца пераемніка. Нават, нібыта, у генерала адбыліся нейкія сустрэчы з Царом, яго сям’ёй і блізкім асяроддзем. Малюта, свята падтрымліваў непахіснасць канстытуцыі, ні ў якіх пераемнікаў не паверыў, а інфармацыю гэтую так, на ўсякі выпадак, у розуме трымаў, ці мала што, дыму, як гаворыцца, без агню не бывае. «Чорт ведама што, напэўна, Гобліна хтосьці перайграў, а, можа, ён сам вырашыў змяніць фігуры ў толькі яму вядомай партыі», падумаў Скураш і вырашыў, паддаўшыся агульнаму куражу, сёння хоць раз проста нажэрціся і ні аб чым не думаць. «Можа, беднай Расіі яшчэ і пашанцавала, што не хвацкі ваяка будзе далей ёю кіраваць? Ды якая табе справа, ты вунь пі, ды лепш пра сябе думай! Трое дзяцей, а ў цябе ў кішэні блыха на мішэні. Гавораць, сусед твой па лецішчы ўчора ўвечары каробку з-пад тэлевізара, поўненькую даляраў, дахаты прывалок. Жонка яго не выцярпела, сёння раніцай Кацьцы прабрахалася. А ты ўсё за перспектыву неіснуючую на чужога дзядзьку спіну хіліш!» і ён з прыкрасцю перакуліў кілішак сабе ў рот.
Тым часам, Плаўскі з кілішкаў перайшоў на вінныя фужэры і прымусіў усіх рушыць услед за ягоным прыкладам. Гарэлку генерал глынаў, як простую ваду, пры гэтым не п’янеў, а толькі раскручваў нястрымную весялосць.
Такім чынам, спадары генералы і тыя, хто далучыўся да іх, у парадку генеральскага клуба паўстала адно вельмі далікатнае пытанне, з куфлем у руцэ запатрабаваў цішыні губернатар, а дзе, дарэчы, старшыня клуба, і чаму не вядзецца пратакол, а?
Кінуліся шукаць старшыню, хтосьці даклаў, што той у мужчынскім пакоі і небараку дрэнна.
Такім чынам, спадары! Абыдземся без пратаколу, калі старшыню нашага ванітуе, працягнуў Плаўскі. Па просьбе шматлікіх таварышаў стаўлю на галасаванне адно пытанне: ці этычна будзе запрасіць на наш высокі сход жанчын з паніжанай сацыяльнай адказнасцю?