Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Ехалі нядоўга. На адным са скрыжаванняў яго папрасілі перасесці ў мікрааўтобус, які спыніўся побач.
Дабрыдзень, Павел Пятровіч! Рады вас бачыць у добрым здароўі і выдатнай форме, што для спартоўца, які кінуў спорт, гэта вялікая праблема, па сабе ведаю, папляскаўшы сябе па сцёгнах, асляпляльна ўсміхаючыся, вымавіў Міхаіл Львовіч. Ужо прабачце велікадушна, што з такімі засцярогамі, вельмі неабыякія справы закручваюцца.
Здрасце. А чаго, мне нават падабаецца, як у кіно пра шпіёнаў. А наконт спартовай формы, дык трэба ў спартзалу хадзіць, я вось са сваімі хлопцамі чатыры разу ў тыдзень трэніруюся...
Шпіёны, мілы Павел Пятровіч, дзіцячыя гульні ў параўнанні з вялікай палітыкай, для яе, дарэчы, і шпіёны былі ў свой час вынайдзеныя. Ну ды добра! Я сапраўды вельмі рады, што вы адгукнуліся на маю прапанову і пагадзіліся на сустрэчу. Паверце мне, цалкам без ліслівасці, я дзіўлюся вашым поспехам і ўпэўнены, што гэта далёка не мяжа. У вашыя гады і такі ўзлёт: майстар спорту, кіраўнік дэпутацкай групы, паспяховы бізнэсмэн, адзін з уладальнікаў металургічнага гіганта, амаль народны герой...
Ага, спартоўка, камсамолка, прыгажуня, ці разумееш! А як жа, мы, сібіракі, такія! жартам адклікнуўся на яго ліслівасць Дракаў. Вы б гаварылі адра-
зу, што трэба, a то я ох як не люблю, калі мяне хваляць! Бабка гаварыла, так і ссурочыць можна.
Ну я-то не ссурочу! Аднак праўду кажаце, справа вельмі сур’ёзная, змяніўшы тон, працягнуў Амроцкі, а пра сябе не без злосці адзначыў: «Толькі з бруду вылез, а ўжо ганарлівасці куды там! Подлы ўсё-ткі ў гэтай краіне народзец!» Дык вось, Плаўскі прыняў рашэнне перці ва ўвссь дур на Маскву. Дуру ў яго годзе і падтрымка сякая-такая маецца, але фінансаў замала. Грошы, аднак, яму паабяцалі, калі ён вас з камбіната вышыбе...
Цікава, як гэта ў яго атрымаецца? насупіўся Дракаў. У мяне пакет, які блакуе, між іншым!
Раз вы так любіце айчыннае кіно, я вам дазволю нагадаць адзін вельмі вядомы фільм, дзе галоўнаму герою папулярна тлумачылі, як можна з яго дыяменты зняць...
Ну, памятаю «Дыяментавая рука» няхітра ляснуў Павел і зразумеў, што звёрз лухту. «Вось гад, яшчэ і падлоўлівае!», а ўслых сказаў: Ну, наконт трупа, э-э-э, у яго, гэта, рукі кароткія...
Да трупаў, спадзяюся, не дойдзе, а вось пасадзіць вас у турму ён, мабыць, зможа. Мне яго людзі аб такім варыянце паведамлялі.
Ну хай паспрабуе, мы таксама, э-э-э, не з ануч пашытыя. Я вось толькі ў толк не вазьму, вам-то якая выгада мне ўсё гэта раскрываць? Вы ж накшталт як сябрукі з Плаўскім? А?
Ну, сябрамі мы ніколі не былі, так, часовыя саюзнікі па дасягненні вызначаных мэтаў. Кінуў ён мяне, як і вас, Павел Пятровіч, дадаўшы ў голасе крыўды, прызнаўся Амроцкі.
I на вялікія бабкі? паспачуваў Дракаў. Гэта ён можа, гэта ў яго модзе. Кепскім ён аказаўся чалаве-
кам, я ж таксама яму паверыў, усё на блакітнай каёмцы паднёс, а ён! Паша з прыкрасцю махнуў рукой. Ну дык навучыце, што рабіць-та трэба, можа, мы таксама саюзнікамі станем часовымі.
Самая забойная зброя супраць Плаўскага гэта вы! імгненна выдаў падрыхтаваную фразу Амроцкі. Так-так, не ўсміхайцеся, менавіта вы. Толькі вы можаце распавесці ўсім, які ён каварны і беспрынцыгювы, як прагне ўлады і для яе дасягнення пойдзе на самыя крайнасці.
Як гэта я змагу распавесці, ды і хто мяне слухаць стане?
Можаце. Я усё ўстрою. Сёння вы сустрэнецеся з журналістамі і ўсёй краіне праўду распавядзеце...
Ды я ж, э-э-э, і гаварыць-та толкам яшчэ не ўмею і баюся перад камерамі...
Усё гэта не бяда, а каб вам было лягчэй, мае хлопцы з вамі папрацуюць, нарэжуць нескладаных пытанняў. Усё пройдзе выдатна, галоўнае, мець баявы настрой, як перад выхадам на рынг.
Павел хадзіў па калідоры, яго біла сапраўдная дрыжака. «I якога, блін, я даў сябе ўгаварыць, добра з газетчыкамі і імпартнымі тэлевізійнікамі, там усё хутка. Там не складана, а тут цэлых паўгадзіны сядзець і з разумным выглядам вяшчаць на ўсю краіну! А галоўнае, калі дур якую спораш, то ўжо не пераробіш! Усе потым дома будуць пальцамі тыкаць, поўны накаўт!»
Але дзявацца было ўжо няма куды, яго запрашалі ў студыю.
Паважаныя тэлегледачы, бадзёрым голасам пачаў папулярны ў той час вядучы Зміцер Крысакоў, добры вечар, сёння ў нас у гасцях незвычайны чала-
век. Найперш хацелася б адзначыць яго мужнасць, якой так цяпер бракуе не толькі радавым грамадзянам, але і, першым чынам, вышэйшаму кіраўніцтву краіны. I гэта не выпадкова, калі ва ўлады паралізаваная воля, грамадства само спараджае такіх людзей, як наш сённяшні госць. Знаёмцеся Павел Пятровіч Дракаў, чалавек, які зрабіў сябе сам. Спартовец, народны дэпутат, паспяховы бізнэсмэн, абаронца зняважаных і абражаных! і, звярнуўшыся да нясмелага Паўла, працягнуў: Я не буду прасіць вас распавесці пра сябе, сёння вашую біяграфію ведае ўся краіна, скажыце, вам не было страшна паквапіцца на сістэму ўседазволенасці, створаную дэспатам Плаўскім у краі?
А чаго гэта мне было баяцца ў сябе дома? Так, ээ-э, і не прывык я уцякаць ад суперніка. Я ж баксёр. Мне навязалі бойку, і я адказаў. Э-э-э, калі нас пакрыўдзіць, то мы і выгнаць можам...
Вось так, я б сказаў, проста, без лішніх эківокаў, адказвае глыбінка на хамства ўлады, якая зарвалася «выганім!» Як не захапіцца такім адказам! Уявіце, што Плаўскі прыме ваш выклік, і што? Вы на самай справе пойдзеце біцца з такім бамбізай?
Ну, павінен прыняць, калі ён мужык, а што вялікі, дык не ў масе сіла. Ён ужо, пэўна, і не помніць, калі апошні раз зарадку рабіў. Яму галоўнае улады пабольш заграбастаць...
Давайце ўдакладнім, Павел Пятровіч, што галоўнае для Плаўскага, які ў апошні час адкрыта заяўляе аб прэтэнзіях на прэзідэнцкае крэсла дабро для людзей або солад самой улады?
Ну, я вам магу далажыць, што на людзей яму простых далёка, як гаворыцца, напляваць. Ну а ўладу ён любіць, як наркот траўку...
Прызнацца, мне вельмі шкада, што так хутка бяжыць эфірны час, таму што нам рэдка атрымліваецца пазнаёміць нашых гледачоў з такімі фенаменальнымі людзьмі, якія яшчэ жывуць у нашай краіне. Наогул, феномен «Дракавых» і іх уплыў на стварэнне цяперашняга новага расійскага грамадства, упіваючыся ўласным краснабайствам і часова забыўшы аб суразмоўцы, працягваў Зміцер, застаецца і дагэтуль далёка ўбаку ад увагі сур’ёзных сацыёлагаў і палітолагаў, а цалкам дарма. Бо ў кожнай вобласці, у кожным горадзе і гарадку сёння жыве і дзейнічае свой Дракаў. Дрэнна гэта або добра, мы нс ведаем і ведаць не жадаем, гэта, маўляў, ніжэй нашай дзяржаўнай годнасці! А менавіта да іх ідуць людзі ў надзеі на дапамогу і абарону, зняверыўшыся ў дзяржавс і мясцовых уладах. I што вы думаеце? Дракавы ім дапамагаюць! Па-свойму, хай няўмела, але дапамагаюць хутка і пэўна, без папяровай цяганіны і зневажанняў. Магчыма, пройдзе час, і Дракавы ператворацца ў новых Строганавых і Марозавых, якія ведаюць і любяць сваю зямлю, і зменяць нарэшце дакучлівых усім алігархаў, для якіх зямля наша усяго толькі гірадмет нажывы і гандлю. Але для гэтага дзяржава павінна звярнуць на іх увагу, як і на ўсё самадзейнае і самабытнае, а не захапляцца ліпавымі заслугамі ліпавых генералаў, якія ніколі нікога не перамагалі!
22.
Малюта, як і ўсе яго дамачадцы, не адрываўся ад тэлеэкрана. Без перадыху званіў тэлефон, пыталі, ці глядзіць ён тэлевізар. Тэлевізар ён глядзеў і намагаўся зразумець, хто ж за ўсім гэтым стаіць? Зроблена было
на славу! Так, Паша Дракаў быў на вышыні, не без дапамогі дасведчаных рэжысёраў, вядома, а так, ні даць ні ўзяць, гэтакі шукшынскі персанаж, герой-самародак з Сібірскай глыбінкі. Але яшчэ больш бы здзівіўся Скураш, калі б даведаўся, што за чатыры тысячы кіламетраў, гэтую ж перадачу ўважліва глядзяць яшчэ два чалавекі.
Плаўскі на лецішча Амроцкага прыбыў, як заўсёды, доўгімі ваколыіымі дарогамі. He чакаючы прылёту свайго лютага сябра, генерал праз поўнач, куды ён, нібыта, адправіўся рыбаліць, паляцеў у белакаменную, нідзе не засвяціўшыся, правёў некалькі, па ягоным меркаванні, важных сустрэч, пасля чаго прыбыў у гэты памятны для яго загарадны дом. Уласна, менавіта тут яму ўпершыню і было прапанавана спачатку падтрымаць у другім туры Цара, а затым і стаць пераемнікам, калі прыйдзе патрэбны час.
Пасля лёгкай вячэры Міхаіл Львовіч пацягнуў госця ў вялікую гасціную са шкляным эркерам і вялізнай плазмай на процілеглай сцяне.
Вы, Іван Паўлавіч, не ўпарцьцеся, калі я прапаноўваю паглядзець тэлевізар, значыць, ведаю, што будзе нешта цікавае...
Пра мяне? Ды надакучылі яны мне, усе гэтыя прадажныя сукі, хто заплаціць, пад таго і брэшуць, раздражнёна адмахнуўся генерал. Давайце лепш пагаворым, мяне ўсё роўна хвалюе гэты чэкісцкі афіцэрышка, нездарма ён, як чорт з табакеркі, выскачыў...
Ды паспеем яшчэ нагаманіцца, з усмешкай кіўнуў Міхаіл Львовіч, ноч наперадзе, а перадачу паглядзець трэба, мяне адмыслова аб гэтым папярэдзілі.
Добра, уключайце сваю скрыню, здаўся генерал і наліў сабс каньяку.
«Баюся, сябрук, табе зараз валяр’янка спатрэбіцца, а не “Хэнэсі”» -назіраючы за генералам, падумаў гаспадар.
Аднак, да здзіўлення Міхаіла Львовіча, перадача, здавалася б, чаканага эфекту на Плаўскага не зрабіла, і калі б не цыгарэты, якія прыкурваліся адна за другой, ды не спустошаная за паўгадзіны бутэлька каньяку, мабыць, можна было б і не зазважыць, што насамрэч ён сціснуты, як спружына.
Блакітны экран у подлы свет ужо даўно згас, а ў пакоі ўсё яшчэ вісела цішыня. Амроцкаму на нейкае імгненне стала жудасна. А што калі гэты салдафон аб усім здагадаўся і цяпер збіраецца з духам, каб устаць і прыкончыць яго чым-небудзь цяжкім, ды вунь хоць бы гэтым бронзавым бюстам прэзідэнта, які яму некалі ў знак вечнага сяброўства падарыў Цар. Страх быў настолькі рэальны, што ён раптам падняўся з месца і на слаба гнуткіх нагах, не ў сілах вымавіць ні слова, выйшаў прэч з пакоя.
Цёмны цень падазрэння нечакана кінуўся ў галаве Плаўскага, і ён сапраўды падумаў: «А можа, шарахнуць гэтую гніду вось той бронзавай гнідай і пакласці канец усёй гэтай несусветнай важданіне? Як жа мне надакучыла дзень і ноч боўтацца ў нечым лайне! Можа, праўду кажа маці, і варта паслаць усё гэта да чорта ды паехаць разам з Булдаковым лавіць карасёў на маё любімае балота? Чаго мне, уласна, не хапае? Усё ёсць, акрамя, праўда, сямейнага цяпла, ды і гэта, у прынцыпе, можа вярнуцца, калі перастану з сябе страшнага блазна курчыць».