Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Аднак хваляваў яго цяпер не столькі сённяшні дзень, уся гэтая важданіна як-небудзь сама сабою ды рассмокчацца; не такія ўжо і бязгрэшныя гэтыя федэралы на месцах, і, будзь яго воля, ён больш пяці гадоў чыноўніка на адным месцы трымаць не стаў бы. Але Цару відней, калі ён, вядома, яшчэ ў стане хоць што-небудзь бачыць. Зараз Скураша хвалявалі першым чынам праблема самога Плаўскага. Да гэтага ён неяк асабліва пра яго ўнутраны свет і не задумваўся, патрэбы такой не было, ды і ведаў яго ён дрэнна, так, сустрэліся ў службовых кабінетах і разышліся. Ён начальнік, Малюта падпарадкаваны, вось і ўсе ўзаемаадносіны. Палітычны складнік генерала не ў рахунак. Нясхільны барацьбіт, трыбун, які гаварыў палымяныя і правільныя словы такога Плаўскага ведалі і любілі мільёны людзей, не адзін Малюта. А тут, у Ясейску, лёс прымусіў іх жыць, што называецца, плячук у плячук, тут нікуды
не дзенешся, усё навідавоку, як у маленькай вёсцы, і захочаш схавацца, не атрымаецца. I вось чым больш яны мелі зносін, тым большую колькасць Плаўскіх ён пазнаваў, не, не рысаў характару і асаблівасцяў аднаго чалавека, а менавіта цалкам розных людзей, якія жылі ў адным чалавеку. Часам яму нават станавілася ад гэтага трохі страшна. Часамі Малюту падавалася, што ён, нарэшце, пазнаў усе так адрозныя паміж сабою «я» гэтага чалавека, але праходзіў час, і ён з журботай прызнаваўся сабе, што яшчэ вельмі далёкі ад поўнага разумення ўнутранага свету таго, які прэтэндуе стаць чарговым уладаром Расіі. Назіраючы за непрадказальнымі кульбітамі народнага ўлюбёнца, Малюта прыходзіў у жах, на секунду прадставіўшы, што ўсё гэта вытварае прэзідэнт!
Дабрыдзень, паважаныя калегі, пачынаем нашу працу, перапыніў разважанні Малюты голас Шуся, які адкрыў паседжанне.
Зала прыціхла і напружылася, падавалася, вакол Скуравіа не было ні аднаго чалавека, які не ведаў таго, што тут зараз павінна адбыцца. А можа, усё ўжо даўно адбылося, і цяпер дагульваецца апошні акт гэтай трагедыі або фарсу?..
Зацвердзілі парадак дня і змены ў ім; без адмысловых абмеркаванняў адхілілі ўсе ініцыятывы, якія паступілі ад адміністрацыі, адправіўшы іх у пагаджальныя камісіі; аднадушна зацвердзілі зварот да Дзярждумы ў падтрымку ліста курскіх заканадаўцаў і перайшлі да рознага. Скураш даўно зазначыў: чамусьці так ужо павялося на падобных мерапрыемствах, што «рознае» заўсёды аказвалася значна больш змястоўным і актуальным, чым асноўнае.
Дарагія калегі, будзённа абвясціў старшыня, у наш адрас паступіла заява ад начальніка галоўнага
ўпраўлення ўнутраных спраў краю. Сам паважаны Мікіта Савельевіч па службовых справах адправіўся ў камандзіроўку і звярнуўся да шаноўнага сходу пісьмова. 3 гэтым, гм-м, поўным смутку дакументам, папрацаваў незалежны дэпутат Семітрусаў, дазвольце яму і дацьслова. Пакуль Мікалай Захаравіч ідзе датрыбуны, я б папрасіў работнікаў сакратарыята раздаць дэпутатам тэкст дадзенага дакумента...
Арсень Віктаравіч! У камісіі па этыцы ёсць рэпліка па рэгламенце!
Таварышы дэпутаты, ніхто не пярэчыць супраць рэплікі камісіі па этыцы? Прашу вызначыцца.
Усе прагаласавалі «за».
Прашу вас, калі вы не пярэчыце, з месца.
3 месца дык з месца. Этыка ніколі ў нас у пашане не была, пакрыўджана вымавіў дэпутат Мурчанка. Такім чынам, спадары, камісія па этыцы ў перапынку азнаёмілася з толькі што раздадзеным вам дакументам і прыйшла да высновы, што дадзеная заява не можа слухацца ў адкрытым рэжыме, бо гаворка ідзс аб гонары і годнасці вышэйшых федэральных службоўцаў, а таксама наўпрос датычыцца дзеянняў першай асобы выканаўчай улады краю. У нас маецца меркаванне... папрасіць выдаліцца запрошаных і прадстаўнікоў прэсы і далей працягнуць нашае паседжанне ў закрытым рэжыме.
Пазале пракацілася хваля незадаволенага піуму Шусь, прыняўшы збянтэжаны выгляд, нямогла развёў рукамі, маўляў, выбачайце, кіна не будзе, але не па маёй віне, і вымавіў у мікрафон:
Ці будуць у каго меркаванні па рэпліцы старшыні этычнай камісіі?
Нечакана ддя ўсіх, першым руку падняў дэпутат Дракаў.
Прашу вас, Павел Пятровіч!
Я, калі можна, са свайго месца.
Так, калі ласка.
Тут, э-э-э, такая справа. Мы павінны думаць аб будучыні нашай, э-э-э, малой радзімы і ейнага гонару, таму што без гонару, э-э-э, нашага мы станем ганебнымі людзямі, а так жыць няправільна, э-э-э, не вельмі добра так жыць, адчувалася, што былому баксёру кожнае слова, вымаўленае публічна, давалася з вялікай цяжкасцю.
Дык што вы прапаноўваеце, Павел Пятровіч? паспяшаўся на ратунак старшыня.
Я прапаноўваю, э-э-э, яшчэ болып збянтэжыўся Дракаў, пагадзіцца з прапановай камісіі, э-ээ, па этыкеце.
Хтосьці на фоне ажыўлення залы нягучна захіхікаў.
Цыцэрон ты наш! з відавочнымі кепікамі, нягучна вымавіў дэпутат ад камуністаў Смірніцкі, які сядзеў перад Скурашом.
Ці будуць яшчэ прапановы?
Падтрымаць меркаванне Дракава, пачуліся рэплікі з розных бакоў.
Усе староннія без адмысловага задавальнення пакінулі залу пленарных паседжанняў. Але больш іншых, вядома ж, з нагоды нечакана сарванага рэаліці-шоў, былі абураныя тэлевізійнікі.
Інфармацыя Сямітрусава і гарачыя дэбаты па ёй расцягнуліся на доўгія тры з паловай гадзіны. У зале не было ні аднаго чалавека, які не выказаўся па гэтым пытанні, і ўсе меркаванні былі відавочна не ў карысць Плаўскага і яго адміністрацыі. Рэзалюцыя і зусім прагучала як прысуд: «Паказаць губернатару на найгрубыя парушэнні канстытуцыі РФ і Статуту Ясейскага краю
ў частцы, датычнай падзелу правоў і паўнамоцтваў федэральнага цэнтра і суб’екта федэрацыі. Прызнаць дзейнасць адміністрацыі краю нездавальняльнай. Заслухаць Губернатара краю на найблізкім паседжашй Заканадаўчага сходу. Зацвердзіць склад камісіі па правядзенні падрабязнага расследаваішя фактаў, выкладзеных у звароце начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў рэгіёна. Зацвердзіць тэкст звароту дэпутатаў да Прэзідэнта РФ аб неканстытуцыйнай дзейнасці галавы адміністрацыі».
Усе дакументы былі выкананыя з дзіўнай быстрынёй і акуратнасцю. Запэўненая па ўсіх правілах копія рэзалюцыі была публічна ўручаная Скурашу для аператыўнага інфармавання свайго кіраўніцтва.
У сваёй гірыёмнай Малюту чакалі дзве навіны. Першая: падпісаны ўказ аб прызначэнні Пужына дырэктарам Федэральнай службы нацыянальнай аховы, і другая: губернатар, пасля рэарганізацыі свайго кіраўнічага апарата, моцна адзначыў гэтую справу і сыйшоў у водпуск на нявызначаны тэрмін.
21.
Павел Дракаў моцна нерваваўся, яму падавалася, што так ён не хваляваўся ніколі ў жыцці. Аднак страху як такога не было. Ён добра ведаў сябе: чым мацней хваляванне перад сутычкай, тым спакайней і ашчадней будуць яго дзеяння падчас бою. Так было ў спартовым жыцці, так засталося і цяпер. Дракаў даваў першую ў сваім жыцці прэс-канферэнцыю ў Маскве. Вядома ж, сам ён на такі адчайны ўчынак ніколі б не рашыўся.
Павел наогул лічыў, што чым менш свецішся па публіцы, тым мацней твая ўлада над навакольнымі, а народ, які мільгае ў тэлевізары або павучае ўсіх са старонак газет, ён сур’ёзна ніколі не ўспрымаў і ў глыбіні душы пагарджаў ім. «Калі ты такі разумны, часам закіпаў ён перад экранам, чаго ж ты сядзіш у скрыні, ідзі сюды, да нас, да людзей, якім жэрці няма чаго, і мудрагелі тут, калі не баішся па рэпе схлапатаць».
Дракаў прыляцеў у сталіцу праз пару дзён пасля сходу Ясейскіх заканадаўцаў, што ўзбударажыў усю краіну, на чарговы сход асацыяцыі бокса і ні аб якіх сустрэчах з журналістамі нават і не падумваў. Вядома, яму падабалася, што гасцінічны тэлефон разрываўся ад прапаноў сустрэцца з былым саюзнікам грознага генерала і, што назывецца, з першых вуснаў распавесці ўсё заходняму і айчыннаму чытачу і тэлегледачу аб сібірскай баталіі. Паша аджартоўваўся, як умеў, паведамляючы, што «справядлівасці дзеля і роднай радзімы» гатовы Плаўскага выклікаць, як былога баксёра, на паядынак, не гледзячы на іхнюю весавую розніцу. I быў шчыра здзіўлены, калі на наступную раніцу ў адной з папулярных газет убачыў вельмі дасціпны калаж, на якім пад кідкім загалоўкам «Бой былых саюзнікаў. Хто каго?!» яны з губернатарам, у поўным баксёрскім экіпіяванні, зрыхтаваліся да бою.
«Забаўляюцца, як малыя дзеці», падумаў ён, але газету акуратна згарнуў і паклаў у сваю спартовую торбу. Калі насіць касцюм яго, хоць і з вялікай цяжкасцю, але ўсё ж прызвычаілі, ад спартовых торбаў ён адмовіцца так і не змог.
У дзверы нумара нягучна пастукалі. У гасцінічных апартаментах Дракаў быў адзін, хлопцы, якія выконвалі ролю ахоўнікаў і памагатых, з яго дазволу разышліся хто куды. Зброі ён пры сабе ніколі не насіў і трохі
спалохаўся: ці мала што можа адбыцца з прыезджым дэпутатам у сталіцы, тым больш, што дома ён адназначна «абвясціў генералу вайну на поўнае знішчэнне», хоць слоўца гэтага «знішчэнне» ён і не гаварыў, яго пасля Шусь пераканаў прыпісаць. Павел Пятровіч, не выключаючы тэлевізара, асцярожна прайшоў у спальню і патэлефанаваў па мабільным у суседні нумар, дзе павінны былі адпачываць хлопцы, якія дзяжурылі ўначы. На радасць, трубку ўзялі хутка.
Гера, ты?
Ну, я...
Давай-ка, вызірні асцярожненька ў калідор, зірні, хто там да мяне ў нумар тарабаніць... нягучна сказаў ён прама ў трубку.
Счас, шэф! пасля нядоўгага шамацення трубка хіхікнула Герыным басам: Дзеўка да цябе, сімпотная...
Ты, гэта, зубы не шчэр, я яе ўпушчу, дзверы не замкну, а ты следам увайдзі ціха, зразумеў? Ці мала што... I сваіх на строму пастаў, зразумеў?
Ну, не ў першыню... шмаргануў носам ахоўнік.
Дзяўчына аказалася сапраўды сімпатычнай, чымсьці нават падобнай на яго жонку.
Вы Дракаў Павел Пятровіч? не вітаючыся, спытала яна і, не чакаючы запрашэння, ступіла ў нумар.
Ну, я. А ты што за птушка? пакінуўшы дзверы непрычыненымі, спытаў Павел, ацэньвальна аглядаючы яе фігуру ззаду.
Я ніхто і завуць мяне ніяк, я з нагоды дзяўчынак. Вось гэта вам ад іх, і, развярнуўшыся, саўганула яму ў рукі даўгаваты канверт. Прачытайце і, нічога не каментуючы, адкажыце, так ці не.
Паціснуўшы плячыма, Паша раскрыў канверт. На аркушыку было надрукавана некалькі прапаноў: «Маё прозвішча Амроцкі. Мы знаёмыя. Трэба тэрмінова сустрэцца. Калі згодны, вярніце занатоўку Насці, яна вас да мяне прывязе. Бяспеку гарантую».
Ну, калі там дзяўчынкі такія ж, як ты, то паехалі, працягваючы назад паперу, адказаў Павел.