Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Усе вольныя, злосна кінуў Плаўскі, незадаволены тым, што давялося перапыніць разнос.
Літаральна праз секунду ў памяшканні нікога не было. «Прусакі ашпараныя»! з пагардай гледзячы ім услед, падумаў генерал і расхінуў вечка тэлефона.
Прашу выбачэння за начны званок, гэта я, затараторыла трубка голасам Амроцкага, дабрыдзень. Я, напэўна, вас разбудзіў?
Ды які разбудзіў! Я тут са сваімі дарадцамі сэкстрэнаж праводжу! Так што ваш званок для іх прагучаў як голас Выратавальніка. Добры вечар, чым абавязаны?
Ды гэта я вам абавязаны вашай добразычлівасцю, злёгку ўсцешыў маскоўскі паўночнік, улавіўшы суровасць у голасе Плаўскага. Ёсць абнадзейлівыя на-
віны, Іван Паўлавіч. Амроцкі замоўк, падахвочваючы суразмоўцу задаць сустрэчнае пытанне. Аднак трубка ўпарта маўчала. Атрымалася перамясціць «галаўны боль», заўтра выйдзе ўказ, шматзначна завяршыў Міхаіл Львовіч.
I куды, хацелася б пацікавіцца? голас генерала адразу стаў амаль аксамітным. Сапраўды на ноч паднялі настрой, a то ледзь было не разагнаў палову сваёй адміністрацыі...
Ганіце, калі таго акалічнасці патрабуюць. Мы талковымі людзьмі заўсёды дапаможам, а аб тым, што ў вас бесталкоўшчын хапае, Масква ўжо, калі не памыляюся, дні тры як пляткарыць. Што ж датычыцца нашага пытання, так да былога месца службы яго вызначылі...
У памочнікі граданачалыйка, ці што?
He, па першай, асноўнай спецыяльнасці. Чысціць зусім ужо спаршывелае ведамства.
Вунь яно як! Гэта добра, а там, гірыйдзе час, і галаву звярнуць можна, народу адзічэлага цяпер усюды хапае, абавязкова ў чые-небудзь інтарэсы ўмяшаецца. I каму ж гэта такая светлая ідэя прыйшла?
He паверыце, не мне! Пры сустрэчы ўсё падрабязна распавяду, я да вас на днях збіраюся, не прагоніце?
Ды калі ласка, добрым людзям, ды з добрымі весткамі заўсёды радыя. Прылятайце, толькі гіра час загадзя паведаміце, a то гаспадарка ў мяне цяпср клоіютная, падрыхтоўка да зімы, паўночны завоз. I ўжо збіраючыся развітацца, Плаўскі як бы схамянуўся: Дык, гаворыце, шуміць Масква? Можа, мне на паклон да Цара напрасіцца?
Шуміць, шуміць, а нам цяпер шум зусім не патрэбен. Лешп бы абтэлефанаваць усіх міністраў, папрасіць
прабачэння і сказаць, што ў агульнай тэчцы папер, прадстаўленых на подпіс, утоеныя злоснікі, яшчэ ад былога губера пакінутыя, сумысна падсунулі. А наконт паклону Пану, вельмі своечасовая і слушная думка. Прыняць не прыме, а станоўчы момант застанецца. А таго, хто вам дурацкую ідэю з лістамі падказаў, ганіце, ды яшчэ гучны загад выдайце. Ды што гэта я! He мне ж вас, баявога генерала, вучыць, калі трэба быць грозным і бязлітасным, у тым ліку, і да сяброў. Усё, поспеху вам.
Дзякуй за параду. Чакаю ў госці... вымавіў Плаўскі ў трубку, якая ўжо ўсхліпвала кароткімі гудкамі. Вось сука! і, ужо ў калідоры, гучна загадаў: Ляскаль і Міхайліна Міхайлаўна, за мной!
А мы? лісліва падаў голас Старыкаў.
Скажыце дзякуй, што тут жанчына, а то б я сказаў, куды вам варта накіравацца!
Дзядоўскія засталіся стаяць у калідоры сірочай групай.
He паспела волатаўская фігура генерала і ягоных памочнікаў схавацца за паваротам доўгага калідора першага корпуса, як знізу па лесвіцы на іх паверх убег задыханы Пётр Зацееў малады чалавек з мясцовых, калісьці круціўся ў падручных у Дракава. Падчас выбарчай камііаніі Пётр сядзеў на чорнай касе, а ў апошнія месяцы, спрактыкаваны абяцанкамі важнай пасады, якую яму абяцаў прабіць у адміністрацыі Старыкаў, фактычна адкрыта перайшоў у лагер масквічоў.
Аляксей Віктаравіч! Можна вас на хвіліначку? не перавёўшы дыханне, выпаліў Зацееў і, не звяртаючы ўвагі на незадаволеную фізіяно.мію Старыкава, схапіў яго за рукаў і ледзь ці пе сілай запіхнуў у адчыненыя дзверы пакоя, які толькі што пакінуў Плаўскі. Бяда,
Аляксей Віктаравіч, Дракаў сустракаўся з Шусем, гадзіну як разышліся. Прынята рашэнне на заўтрашнім паседжанні заксходу пачаць супраць вас сапраўдную вайну...
Супраць мяне асабіста? перакасіўся Старыкаў.
Першым чынам, супраць губернатара, ну, і ўсіх не нашых! А вас, вас... малады чалавек панізіў голас і запнуўся, насцярожана абводзячы пакой калючым поглядам.
Ну, дык і што там наконт мяне? з нсцярпеннем тузануў яго за рукаў Старыкаў. Ды не круці ты галавой, тут усё чыста, гэта ж мой пакой! Заўчора Саня асабіста правяраў на «жучкоў».
Страшна, Аляксей Віктаравіч, зашаптаў ён амаль у самае вуха Старыкаву, вас вырашылі прыбраць, калі застанецеся ў краі...
У якім гэта сэнсе «прыбраць»? абурыўся таемны дараднік генерала, які лічыў сябе ўсемагутным.
Ды цішэй вы, у нас паветра чуе! адхіснуўся ад яго Пётр.
Як?.. амаль закрычаў спалатнелы Старыкаў, да якога пачаў даходзіць страшны сэнс пачутага.
Як, не ведаю, але каманду ён ужо аддаў...
Ды як жа гэта так, ды якое ён мае права?! Трэба ж нешта рабіць!.. Пецечка, родны, трэба хутчэй да губернатара...
Дык позна ўжо...
He позна, ён толькі што пайшоў да сабе. He, разам хадзем! Ты яму ўсё распавядзеш. Пайшлі, пайшлі, цяпер ужо Старыкаў ніхаў перад сабою Зацеева, спачатку са свайго пакоя, а потым і па калідоры, невыразна галосячы яму ў спіну: Тут сваім жыццём рызыкуеш, а ён не ў грош не ставіць...
Аляксей Віктаравіч! А нам што рабіць? крыкнуў ім хтосьці наўздагон.
He спаць, чакаць мяне! загадаў усемагутны.
Да Плаўскага іх доўга не прапускала ахова, спасылаючыся на тое, што губернатар ужо адпачывае. Нарэшце з апартаментаў выскачыў заклапочаны Ляскаль.
Аляксей Віктаравіч, ішлі б вы адгэтуль ад граху далей, ён працягвае буяніць. Загадаў кадравікоў разбудзіць. Мая вам парада, не хадзіце вы да яго цяпер.
Ды я не адзін, ты яму перадай, што я з Зацеевым, тут такая справа! Увогуле, мяне замовілі!
Што?!. Ляскаль шмыгнуў назад і праз пару хвілін вярнуўся. Праходзьце! і, звяртаючыся да ахоўніка, распарадзіўся: Выклічце да губернатара Забродзіна і заварыце для ўсіх моцгіай кавы.
Ну, і што вы ўжо паспелі высасаць з пальца, каб паправіць сваё пахіснулае становішча? не ўстаючы з-за стала, вымавіў Плаўскі. Толькі не трэба мяне спрабаваць разжаліць сваім няшчасным выглядам і страшнымі баечкамі.
Старыкаў, як самы каштоўны аргумент, моўчкі выштурхнуў наперад Зацеева. Пётр, збіваючыся і блытаючыся, паўтарыў тое, што нядаўна распавёў свайму апекуну.
Зараз людзі Дракава, амаль асуджаным голасам працягнуў ён, абыходзяць усіх дэпутатаў і папярэджваюць аб наступствах, якія будуць для іх у выпадку няправільных паводзінаў на сесіі.
Ляскаль! Началыііка міліцыі да мяне! стукнуў сваёй лапай па стале Плаўскі.
He трэба, ціхім, здушаным голасам вымавіў Зацееў і, не звяртаючы ні на каго ўвагі, адсунуў ад сцяны крэсла і сеў пасярод кабінета. Ніхто нават і ўявіць
сабе не мог таго жаху, які раптоўна выстудзіў душу гэтага чалавека. Пётр з усёй дакладнасцю зразумеў тужлівую безвыходнасць свайго становішча. Убачыўшы дробязнасць і баязлівасць Старыкава, на якога ён зрабіў сваю памылковую стаўку, які, падавалася, зусім не заўважаў людзей Плаўскага і ўвесь гэты мурашнік чужынцаў, ён пазваночнікам адчуў холад Ясейскай вады. Як распраўляюцца з непаслушнымі, ён добра ведаў: каласнік да ног і з абрыву. За дваццаць хвілінаў звар’яцелая плынь і вострыя, як разцы, прыдонныя камяні ператваралі чалавечае цела ў здробнены корм для рыб. He трэба ніякай міліцыі... Шусь хваліўся, што ён угаварыў галоўнага мянта заўтра звярнуцца да дэпутатаў з заявай і папрасіць ад імя ўсіх федэралаў абараніць ад паклёпу і нападкаў губернатара.
Хто, я паклёпнік?!! узарваўся Іван Паўлавіч. Ды я іх усіх у бараноў рог сагну!!!
Зацееў расплакаўся, адпіхнуў Гаржынаву, якая кінулася да яго са шклянкай вады, і выскачыў прэч з пакоя. Болып яго ніхто ні жывым ні мёртвым не бачыў.
20.
Калі Дзяржаўная Дума ў нас у краіне цырк з больш або менш падрыхтаванымі і абкатанымі блазнамі, дык заканадаўчы сход у правінцыі часоў позняга Цара ўяўляў з сябе цырк самадзейны з вельмі разнароднай трупай, якая складаецца спрэс з непрызнаных геніяў. Чуючы векавую любоў народа да юродзівых, ва ўсе выбарныя органы ў пачатку нашай нядоўгай дэмакратыі перш за ўсё ламанулі вясковыя дурылкі, разнастайныя выскачкі ды самавукі-ўсёведы, на якіх заўсёды была багатая на-
шая правінцыя. Ужо хто-хто, а яны, услед за дабрапомным Манілавым, дакладна ведалі, як нам і краіну сваю і ўвесь свет уладкаваць.
Ясейскія заканадаўцы мала чым адрозніваліся ад сваіх субратаў. Пад змясцілішча народных трыбунаў была прыстасавана вялікая зала партыйных урачыстасцяў у былым крайкоме партыі. Са сцэны прыбралі, як гэта цяпер было прынята, вялізны гіпсавы бюст былога шушанскага сядзельца, саму сцэнічную пляцоўку разламалі, замяніўіпы яе нешырокім подыумам; шэрагі з аксамітавымі крэсламі яшчэ сталінскага фармату выкінулі; зрабілі добры рамонт, расставілі вельмі сімпатычныя столікі на дваіх, накшталт вучнёўскіх партаў са зручнымі крэселкамі-круцёлкаміі. Кожнае працоўнае месца забяспечылі мікрафонамі і адмысловымі, замоўленымі за мяжой, механізмамі для галасавання. Вось так і завялі мы ў другі раз у сябе парламент на заходні манер і, з кепікамі з сябе, назвалі яго гэтак жа, як на пачатку стагоддзя, Думай, начыста забываўшы, да чаго мінулыя думцы краіну нашую прывялі. Наогул нездарма мудрыя людзі так асцерагаюцца тэктанічных часовых зрухаў на стыках стагоддзяў, ёсць у гэтых двух псршых дзесятках гадоў нешта сівернае, нават пры адносна мірным надвор’і, а ўжо тым болыв у нашай спакон веку расхрыстанай дзяржаве. Але рака часу нясе пясок забыцця, і заносяцца сляды мінулага, і мы, ідучы па нявінным нерушы, уяўляем сябе першапраходцамі, не адчуваючы пад сабою процьмы чужых грахоў ды старых магілаў.
Мяркуючы па мноству журналістаў у зале і прысутнасці амаль усіх кіраўнікоў рэгіянальных упраўлешіяў федэральных структур, паседжанне абяцала быць цікавым. Гэта Малюта адзначыў, як толькі ўвайшоў у залу і
з цяжкасцю прабраўся скрозь лес поціскаў рук да свайго месца. 3 раніцы яму шапнулі на вуха, што пасля «імянінаў» губернатар усю ноч буяніў, звольніў старэйшага Укольніка, Старыкава адправіў у маскоўскае прадстаўніцтва ледзь ці не ііростым клеркам, а разам з імі сёння раніцай у першапрыстольную адбылі нарэшце ўсе экстрасэнсы і ведзьмакі, якія заседзеліся ў краі пасля выбараў. Былі і яшчэ розныя звальненні і зрухі. Малюта здзіўляўся, з чаго б гэта? Здавалася б, учора ўвечары ўсе разышліся з мірам ці, прынамсі, з надзеяй на прымірэнне, так, ва ўсякім разе, яму здалося. Усё гэта было даволі дзіўна, ды да таго ж яшчэ і Уладзімір Леанідавіч, вітаючыся ў калідоры, сцісла шапнуў яму аб пабоішчы, якое рыхтуецца на сённяшнім паседжанні. «Ды і чорт бы з імі, падумаў Скураш, у канцы канцоў, сваіх мазгоў нікому не ўставіш...».