Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Я бяру свае абвінавачванні назад і прашу ў спадара Амроцкага прабачэння за мае несправядлівыя словы ў ягоны адрас.
Цяпер усе позіркі перайшлі да Міхаіла Львовіча, які ў сваім прыродным кампутары ліхаманкава пракручваў сотні варыянтаў меркаванай адказнай рэакцыі. Вядома ж, ён мог не прыняць дзяжурнай фразы гэтага зарванага ганарліўца, а запатрабаваць тлумачэнняў па кінутых абвінавачваннях, але тады сход павіннен будзе галасаваць за правядзенне дазнання і збірацца яшчэ раз, адмыслова для разгляду іх цяжбы. Усё гэта магло зацягнуцца на гады, і ў іншы час ён бы менавіта так і паступіў, каб абцугамі, па міліметры выцягваць з гэтага цэкоўскага шчанюка нервы і грошы. У сваім поспеху
Міхаіл Львовіч ніколькі не сумняваўся. Аднак цяперашнія акалічнасці фактычна не пакідалі яму іншага выбару, як прыняць прабачэнні крыўдніка.
Вялебны сход, браты! з пафасам пачаў ён звонкім ад напускной крыўды голасам. Цяпер не час для дурных крыўдаў і кухонных звад. Я б мог наогул не інфармаваць паважанага мажордома, ён паважна звярнуўся да старога з малатком, і не прасіць аб тэрміновым зборы нашай грамады, каб падзяліцца з вамі гэтай важнай для ўсіх навіной. Аднак я пайшоў на гэта, пайшоў свядома, рызыкуючы ўласнай галавой. Спадзяюся, што ўсе разумеюць, чым абернецца для мяне, а цяпер і для кожнага з вас, разгалашэнне гэтай таямніцы? ён з непрыхаванай злараднасцю абвёў поглядам прыціхлых субратаў. Я прымаю вашыя выбачэнні, Міхаіл Самуілавіч, з прычыны вашага ўзросту і ўласцівай яму недальнабачнасці. Пройдзе час, і ён пакажа, наколькі вы былі несправядлівыя сёння.
Уздых палёгкі пракаціўся па зале, прысутныя, выцягнуўшы шыі, павярнуліся да загадкавага старога з малатком.
Прымірэнне адбылося! узвясціў ён, стукнуўшы малатком у гонг. Аднак з парушальніка парадку належыць адрынуць на агульныя патрэбы адначасова дзссяць мільёнаў умоўных адзінак. Працягнем нашую працу.
Амроцкі святкаваў, усё складалася як нельга лепш, ён адным махам моцна прывязаў да сабе ўсіх гэтых снобістых нуварышоў, а, абвясціўшы сенсацыйную навіну праз клуб, значна падвысіў свой рэйтынг не толькі ў ласкавай бацькаўшчыне, але і далёка за яе межамі. Цяпер галоўнае не саслабляць націску, у найблізкі час абавязкова сустрэцца з Пужыным і па сакрэце спавясціць яго аб ягонай жа будучыні, пакуль гэта не зрабіў хтосьці іншы, ён як бы няўзнак зірнуў на гадзіннік, палова
дзявятай, вечар толькі пачьшаецца, можна яшчэ і сёння паспець.
Спадары, спадары! звярнуўся ён да сходу. У мяне ёсць да вас прапанова абмеркаваць, узважыць усе за і супраць, галоўнае, не спяшацца, у нас ёсць яшчэ час, думаецца, з паўгода, і сабрацца тут дзесьці праз месяц з ужо гатовымі прапановамі. За мссяц запал ітоўляжацца нават у самых буйных галовах. Кандыдат гэта ўсяго толькі кандыдат, ніхто не выключае магчымасці ягонай замены, тым больш, што ўжо існуе фігура вядомага вам генерала, яна таксама абмяркоўвалася, але пакуль была адхілена. А цяпер прашу мне прабачыць, мне неабходна тэрмінова сустрэцца яшчэ з адным чалавекам, ад якога будзе многае залежаць у вырашэнні нашага пытання.
He, не, ледзь ці не адначасова ўскочылі братыбанкіры, якія па-за гэтымі сценамі ўзмоцнена ствараюць сабе імідж адзіных апекуноў праваслаўнай царквы, расхадзіцца рана! Хай сабе паважаны Міхаіл Львовіч ідзе па сваіх важных сустрэчах, а нам усё-ткі варта застацца і ўсё добранька ўзважыць. Сустрэцца праз месяц, вядома ж, можна і нават трэба, але і сённяшняе абмеркаванне па гарачых слядах будзе далёка не лішнім! Ды і многае растлумачыць неабходна, у мяне асабіста ў галаве поўная каша: якія пераемнікі, калі існуе канстытуцыя? Як гэта можна правесці, не парушаючы нават нашых кандовых законаў? развёў рукамі старэйшы з братоў.
Канстытуцыя не перашкода, хутчэй, нават наадварот, не ўстаючы, пусціўся ў развагі мэр, па ягоным заклапочаным і злёгку безуважлівым выглядзе можна было выказаць здагадку, што ён і сам быў бы не супраць прымерыць на сябе тогу пераемніка, галоў-
нае, небалюча давесці кандыдата да прэм’ерскага крэсла. Менавіта прэм’ер, у выпадку нсдзеяздолыіасці Гаранта, прымае на сябе вышэйшую ўладу ў краіне. Тут усё ясна. Вядома, варта адпусціць нашага паважанага весніка богаў, а самім, у каго ёсць такое жаданне, пагаварыць. Нашыя браты-хрысціяне праўду кажуць, не бсз кепікаў працягнуў ён, дома мы замкнемся ў сваіх псражываннях і нічога талковага, акрамя зацяжнога стрэсу, не атрымаем. Сам з сабою шмат не абмяркуеш, a дзяліцца падобнага роду інфармацыяй асабіста я ні з кім не збіраюся, ды і вам, спадары, не раю. Час жа яшчэ ёсць, хто спрачаецца, галоўнае, яго правільна выкарыстаць. Можна, безумоўна, зацыкліцца на прапанаванай кандыдатуры, можна і іншую пашукаць, не такую каламутную, магчыма, і з нашага кола. На Цара і яго сямейку, хвала ўсявышняму, маюць уплыў нямала людзей. Адным словам, ёсць аб чым падумаць!
Ну, калі з нашага кола, душачыся смехам, падаў голас Хадэра, то мая кандыдатура павінна быць першай, калі ўжо я зрабіў першы, хай і не зусім добраахвотны ўнёсак!
Народ, узрадаваўшыся падставе, прыняўся зубаскаліць, пад’южваць маладога калегу, ды і нетолькі яго аднаго. Шматлікія падняліся з месцаў, каб развітацца з Амроцкім, іншыя ціха, па-ангельску, паспяшаліся вышмыгнуць пад агулыіы шумок ад граху далей. Гэтыя, заўсёды маўклівыя і ціхія, апантана вызнавалі найстаражытную ісціну: менш ведаеш мацней спіш!
Падышоў да Амроцкага і Хадэра.
Міхаіл, ты сапраўды не крыўдзіся на мяне. Хрэн яго ведае, што найшло, не мне табе гаварыць, як я ненавіджу ўсю гэтую лубянскую шарагу! А тут нейкага маёрышку і ў прымачы! Ахранець! Вось і клінанула...
Ды я, уласна, і не крыўдзіўся, калі толькі самую дробязь, і то болып нс за цябе, а за сябе. Мы ж не чужыя людзі, і зрабіў я для цябе дабра вагон і маленькую каляску, а ты, дзе можаш, усюды мне годзіш. Хочаш паваяваць, давай паваюем, толькі не тут і не цяпер. Ты ўжо прабач, некалі, я сапраўды спяшаюся, іншым разам дагаворым, ён, не падаўшы рукі, павярнуўся і, набіраючы хуткасць, затупацеў сваёй злёгку касабокай хадой да выхаду. Крыху не дайшоўшы да расхінутых для яго лакеямі дзвярэй, Міхаіл Львовіч спыніўся, рэзка вярнуўся і нечакана літаральна згроб у абдымкі цалкам ачмурэлага Хадэру.
Мая табе парада, Міша, зашаптаў ён яму прама ў вуха, менпі вякай і пра маёра, ён, дарэчы, падпалкоўнік, і пра сваё жаданне стаць пераемнікам! Будзь хітрэй, накшталт нашага мэра, пачынай рабіць усё здалёку і мяне слухай. A то і мільярды твае не выратуюць, і гучна для ўсіх дадаў: Я рады, спадары, што наш юны сябар празерыў, а ўсякі відушчы здужае свой шлях. Да хуткага спаткання!
18.
Пужын быў чалавекам сістэмы і доўгі час не супрацівіўся гэтаму. Першы ўнутраны бунт супраііь яе засілля адбыўся ў ім адносна нядаўна, калі яму, як і тысячам іншых афіцэраў, неназойліва прапанавалі пашукаць шчасця ў грамадзянскім жыцці. He, яго ніхто не выганяў, але і асабліва не ўтрымліваў у роднай канторы. Сістэма бурылася, і з цынічнай адкрытасцю агалялася яс агідная сутнасць. I ў адзін выдатны дзень ён уласным каркам адчуў халодную абыякавасць свайго ўсемагутнага
ведамства. Проста рагітоўна, калі яму было як ніколі цяжка, ён сваёй скурай, усёй існасцю адчуў бездань сваёй адзіноты і неабароненасці. Дарма ён чакаў дапамогі сяброў і калсгаў, марна абрываў тэлефоны сваіх некалі чуйных і справядлівых начальнікаў, але халодная нябачная сцяна адгарадзіла яго ад іх. Асцярожна і няўмела, як бязногі ходзіць на пратэзах, ён вучыўся жыць без службовай ксівы і падпорак грознага ведамства.
3 цяжкасцю, але жыццё паступова знаходзіла новыя, не меней прывабныя, чым у мінулым, абрысы. Да аднаго было складана прывыкнуць тое, што ён рабіў цяпер, моцпа адрознівалася ад таго, чым даводзілася займацца ў мінулым. Усё было хутчэй наадварот: аказваецца, сваёй стараннасцю па службс ён не ўмацоўваў асіювы сваёй Радзімы, як гэта штодня яму здавалася, а, наадварот, руйнаваў іх і, служачы народу, рабіў гэты народ адным з самых няшчасных і самых бяснраўных у свеце. 1 Іовая праца яму падабалася і забірала ўсяго цалкам без астатку. Так, хутчэй, гэта была нават не праца, a нейкае новае, невядомае і п’янлівае сваёй воляй жыццё, жыццё, якога ён не ведаў і якога ўгютай пабойваўся, апынуўшыся за высокім плотам унутраных забаронаў і абмежавагшяў. Толькі цяпер адкрыліся яго незвычайныя арганізатарскія здольнасці, спатрэбілася фенаменальная памяць і старыя правераныя сувязі за мяжой. Ён хутка, нават па новых мерках, рабіў кар’еру, і яму гэта адкрыта падабалася. Як толькі ў Мікалая Мікалаевіча з’явіўся свой уласны кабінет у гістарычным доме Ульянаграда, а службовы тэлефон стаў адказваць пастаўленым і ветлівым голасам дасведчанай і ўсяведнай сакратаркі, тут жа, нібы гномы з-пад зямлі, паўсталі былыя сябры, калегі, палінялыя і зрыхтаваныя да выхаду на пенсію началыпкі. I ён, не памятаючы крыўды,
ycix ix прымау, чым мог, дапамагаў, кудысьці прыстройваў, камусьці рэкамендаваў, нічога не патрабуючы наўзамен. Так паступова складаўся круг абавязаных яму людзей. Бяда прыйшла нечакана, як сама дэмакратыя, грымнулі выбары, і іта волі яго літасці Народа, а таксама дзякуючы залішняй саманадзейнасці мэра, які свята верыў ва ўсенародную да яго любоў, перамог адзін з лепшых яго, мэра, сяброў, які па задуме хітрамудрых паліттэхнолагаў абавязаны быў закрываць шэфавы тылы.
Яшчэ раз упэўніўшыся, што подласць, яна і пры дэмакратах застаецца подласцю, Пужын рушыўся далей па рэчышчы свайго звілістага жыцця. Аднак новыя пакуты ні ў якія параўнанні не ішлі з пошукамі мінулымі. Адмовіўшыся ад іудзінай прапановы былога калегі застацца на сваім хлебным месцы і служыць цяпер ужо яму, новаму мэру, Мікалай Мікалаевіч паспрабаваў заняцца чыстым бізнэсам, але, не маючы да гэтага ні схільнасці, ні адмысловага таленту, неўзабаве засмуткаваў. I зноў падвярнуўся шчаслівы выпадак. Яму заўсёды шанцавала на гэтыя выпадкі! Цалкам выпадкова ён сутыкнуўся, што называецца, нос да носу са сваім былым універсітэцкім аднакашнікам, а цяпер адным з бацькоў новай эканомікі, усёмагутным масквічом Галам Уладленавічам.
Сустрэліся, узрадаваліся адзін аднаму, паўспаміііалі студэнцкія гады, пазубаскалілі з выкладчыкаў, перайшлі да спраў цяперашніх, і атрымаў ён прапанову перабрацца ў сталіцу і ўзмацніць кантроль за неймавернымі грашыма, якія адпускаюцца на паляпшэнне ўмоў нобыту і працы ўсімі любі.мага Гаранта канстытуцыі. Вось так і адбылося яго першае прышэсце ў Першапрастольную...