Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
I вось уся гэтая прыгажосць і пяшчота сабаку пад хвост: на-ра-да! Страшнае, нібы чума, слова, шумам пракацілася па калідорах і кабінетах Шэрага дома! Чынавенскі дом, нібы мурашнік усе моцна звязаныя адзін з адным, і калі старэйшыя падаліся да галоўнага, то сярэднія не дадуць малодшым супакою, заторгаюць, заганяюць, змарнуюцца самі ды іншых змарнуюць здагадкамі і страхамі.
Тыя ўладары краю, хто сабраўся ў прасторным губернатарскім кабінеце, аднадушна адзначылі, што шэф у выдатным настроі і нічога не прадвяшчае ўзрушэнняў і наганяяў, ды і якія наганяі могуць быць пасля абеду. Чыноўны люд усё гэта імгненна ацаніў і, ямчэй размясціўшыся на цвердаватых крэслах, расслабіўся. Вось тут і грымнула навальніца.
Я, па волі народа, з нейкага часу працую ў гэтым краі губернатарам, мяккім, ліслівым голасам пачаў губернатар. Ужо амаль тры месяцы мы з вамі пра-
цуем, а вось толку ад майго кіравання і ад напіай з вамі агульнай работы ўсяго з гулькін нос. Вось вы, Музадохаў, ведаеце, што гэта за мера такая «гулькін нос», а?
Кірыла Веніямінавіч Музадохаў, які адказвае ў краі за стан фінансаў, нясмела прыпадняў з крэсла сваё маладое, але ўжо ладна заплытае тлушчыкам цела, і з непрыхаваным здзіўленнем утаропіўся на губернатара. Малады засланец сталічнага банка за час працы ў камандзе Плаўскага так і не зразумеў свайго асноўнага прызначэння. Больш за тое, падчас штотыднёвых палётаў у сталіцу ён слёзна скардзіўся свайму кіраўніцтву на дубаломства краявога начальніка, гаспадары з разуменнем пляскалі яго па плячы і неназойліва працягвалі патрабаваць звароту ўкладзеных у генерала грошай з абумоўленымі адсоткамі. Кірыла Веніямінавіч хваляваўся, яго банкірская істота, так падобная на прымітыўную ўкрадайку, ніяк не магла змірыцца з тым, што губернатар патрабаваў асноўную масу грошай адпраўляць на сацыялку, то бок, на выплаты нейкіх запазычанасцяў на заработнай плаце настаўнікам, медыкам ды інвалідам. Трызненне, ды і толькі, з пункту погляду практычнага фінансіста новай фармацыі, які спасцігаў прамудрасці банкаўскай справы ў далёкай хмурнай Амерыцы. Па ўсіх тамтэйшых эканамічных чытанках грошы патрэбныя выключна для таго, каб працаваць і рабіць, як гэта ні банальна гучыць, новыя грошы. Праўда, яшчэ задоўга да гэтых чытанак, гэтую прымітыўную формулу капіталізму выразна сфармулявалі заснавальнікі марксізму і найяркімі эпітэтамі ў сваіх літаратурных творах апісалі класікі сацрэалізму. Але ні тых, ні іншых у амерыканскіх хайскулах не выкладалі, ды і ў айчынных, дарэчы, таксама ў апошні час не асабліва паважалі, а таму пра «гулькін нос» банкір упершыню
пачуў толькі на гэтай нарадзе. ІІрацяглая паўза пагражала стаць бестактоўнай непачцівасцю.
Іван Паўлавіч, я вас, прабачце, не разумею. Вы выбачайце...
А як жа! 3 найнізкім паклонам, пераходзячы на свой страшэнны бас, рэзка падняўся з месца губернатар, я гляджу вы хуценька і прытым не ў адзіночку з ліхім прыжмурваннем агледзеў ён прысутных, а ўсе разам вырашылі, што я тут адмыслова якраз і пасаджаны выключна дзеля таго, каб падобных вам недалеткаў «выбачаць», «прабачаць» і перавучваць працаваць на расійскі манер. He ўжо, дудкі! А вы, галубчык, Кірыла Веніямінавіч, будзеце першым, каго выбачаць не буду, ды і за што выбачаць? Вы не красная дзеўка, а я не заезджы паручнік, але адно я са скрухай магу канстатаваць: у фінансах вы цяміце не болып, чым сібірская свішія ў мараканскіх апельсінах. Па вашым гірападобным твары бачу, што спазнаннем вуснай народнай творчасці розум ваш не асабліва абцяжараны, але гэта справа нажыўная, магчыма, калінебудзь мы дажывем да светлага часу калі цяперашнія банкіравы дзеці будуць скінуты з круцельскага алімпу і там, у нетрах народных, з кайлом у руках спасцігнуць асновы рускасці, да якой яны з такой пагардлівасцю да гэтага ставіліся. Што ж, пераходзячы на звычайны тон, уздыхнуў Плаўскі, тлумачу асобна для выпускнікоў заморскіх акадэмій: чалавек вы, па ўсёй бачнасці, добры і ў нечым нават старанны, аднак для пасады майго намесніка гэтых дзетсадаўскіх якасцяў відавочна замала, так што прашу да заканчэння заўтрашняга дня здаць усе справы свайму намесніку і адпраўляцца дадому да матулі. I не трэба мне нічога мыкаць! апярэджваючы апраўданні зусім скіслага фінансіста, раўнуў губернатар. Усё, хопіць, мне надакучыла вам сонлі падціраць. Гэта маё канчатковае рашэнне.
Цяжкое маўчанне, як змрочная, наскрозь прасякнутая навальніцай хмара, павісла ў кабінеце.
-	Цяпер, дарагія работнічкі, я звяртаюся да ўсіх вас. Да дня паслязаўтрашняга маім намеснікам і началыіікам вядучых упраўленняў падаць пэўныя прапановы па прыцягненні ў край грошай і справаздачы аб выкарыстанні тых драбніц, якія вы расцягнулі. Пры гэтым не заманіцеся мне падсоўваць план дзеля плану, бо выконваць яго прыйдзецца вам самім, а не, голас генерала зноў стаў напаўняцца металічным вуркатаннем, я трымаць нікога не стану, можаце хоць цяпер напісаць заявы аб сыходзе па ўласным жаданні.
-	Павел Анатолевіч, звярнуўся ён да свайго памагатага Ласкаля, раздайце спадарам чыстыя лісты для напісання рапартаў.
Павел з непрыхаваным задавалыіеннем паднёс усім белыя, як крэйда, папяровыя прастакутнікі, ад якіх на прысутных няўхільна падзьмула холадам забыцця і страхам галечы.
-	Усё, я болып вас не затрымліваю, ідзіце працаваць, пераможна агледзеўшы сваіх зусім паніклых падначаленых, з відавочнай здзеклівасцю падрахаваў губернатар.
Заварушыліся крэслы, і толькі людзі, імкнучыся не глядзець адзін на аднаго, пацягнуліся было да выхаду з ліхога кабінета, як ім заступіў дарогу генеральскі вокрык:
-	I яшчэ, усе на працягу тыдня абавязаныя перасесці з персанальных іншамарак на аўтамабілі айчыннай вытворчасці, а ваілыя закардонныя ландо будуць рэалізаваныя на аўкцыёне і выручаныя грошы пойдуць на аплату даўгоў па заработнай плаце настаўнікам і работнікам культуры. Вось цяпер усё. Новыя машыны
атрымаеце на працягу квартала, а пакуль на сваіх пакатаецеся або гга грамадскім транспарце. Што будзе для вас вельмі карысна, заадно паглядзіце, як народ жыве і што пра нас, лайдакоў, раніцай у аўтобусах гаворыць. Ну, вось цяпер я, здаецца, сапраўды ўсім вам пажадаў прыемнай і плённай працы! Да пабачэння. А вьт, Ляскаль, застаньцеся.
Падначаленыя з губернатаравага кабінета выйшлі хмурныя і збянтэжаныя, ні табе звыклых жартачкаў, ні сяброўскіх падколаў. Толькі мінуўшы прыёмную і хол, які ёй папярэднічаў, народ напаўголасу пачаў выпускаць назапашаную пару, ды і то рабілася гэта вельмі асцярожна, іншасказальна, з аглядкай, так сказаць, на заўтрашні дзень. Нязменныя чынавенскія атрыбуты, тэчкі і вялікафарматныя агульныя сшыткі, апякалі рукі і раздзіралі прыціснутае самалюбства, дакладней, не столькі самі атрыбуты, колькі стоеныя ў іх чыстыя лісты паперы; ніхто з падпарадкаваных генерала так і не рызыкнуў пакінуць гэтую «белую пазнаку» на адпаліраваным стале нарадаў. Але чынавенская крыўда доўгай не бывае і доўжыцца, як правіла, да першай пахвалы начальніка, да першага добрага слова, ветлівай усмешкі, ухвальнага кіўка ўладнай галавы. Канцэлярысты пра тое ведалі і гналі прэч ліхія думкі.
Кабінеты хутка ўсмоктвалі людзей, доўгі калідор апусцеў, толькі самотная бясформенная фігура Кірылы Веніямінавіча сіратліва цямнела ііа фоне падслепаватага вакна, якое выходзіла ў двор.
Незразумела, па чыёй архітэктурнай прыхамаці, але амаль усе бясконцыя калідоры казённых устаноў пры павароце абавязкова ўпіраюцца ў вялікае акно з шырокім, зручным, як трамплін падваконнікам. Такімі ж
вокнамі заканчаюцца і калідорныя тупікі, якіх асабліва шмат у сталінскай архітэктуры. Цёмны, амаль трагічны сілуэт выгнанага чыноўніка ўжо бачыўся гэтым сценам чымсыіі чужым, іншародным, а той толькі што канчаткова страціў усякі сэнс свайго знаходжання ў гэтай велічэзнай шэрай стадоле, некалі пабудаванай на месцы падарванага бальшавікамі велічнага храма. Цянер часта разводзяць рукамі, а што, маўляў, паробіш, час быў такі, ды і абкамаўскія палаці тады задумваліся і ўзводзіліся, як новыя кумірні новай боскасці, у якіх павінны былі дзейнічаць і фактычна жыць новыя жрацы. А што, калі ўдумацца, у гэтым сапраўды была своеасаблівая пераемнасць, некалі візантыйцы і лаціняне пад кораііь бурылі малелый і капальні даверлівых і слабавольных славян ды на іх месцах будавалі храмы свайму Богу; не прайшло і тысячы гадоў, як і гэтая ўжо ўпадабаная і сталая роднай прыгажосць пайшла раптоўна на злом, так што месцы пад гэтыя пампезныя будынкі выбіраліся з сэнсам, а калі хочаце, і з намерам, каб сцежка страху, што вядзе да любога бога, не астывала. О гэты страх! Вялікі і невынішчальны, ён заўсёды жыве ўсярэдзіне кожнага з нас, якія б клетачкі на шахматнай дошцы сацыяльнай няроўнасці мы не займалі. Гняздуецца гэтае вечнае пачуццё і ў душах самых вялікіх і самых непатапляемых кіраўнікоў ласкавай Бацькаўшчыны. Праўда, пачуццё гэтае адрозніваецца ад звычайнага ліпкага страху пазбавіцца працы, што грызе і трымае ў цуглях простага працаўніка ці дробнага чыноўніка. Вядома ж, буйнаму службоўцу новай Расіі не пагражае галодная смерць, і агідная галеча ніколі не пастукаецца ў акно дома, дзе жыве ягонае сямейства. Божа ўратуй, нікому з жыхароў Крамля або Белага дома нават і ў галаву не прыйдзе думка кінуцца з найблізкага
маста ў Масква-раку, як гэта, усвядоміўшы сваю поўную нікчэмнасць у вялікай краіне роўных магчымасцяў, некалі рабілі амерыканскія беспрацоўныя і банкіры, кідаючыся з Бруклінскага цуду ў вялікую раку ашуканых і знішчаных індзейцаў. He, такога канца нашыя ўладары душаў і дум не баяцца, у іх жыве іншы страх, страх са стратай уладнага месца апынуцца, падобна казачнай старой, ля разбітага карыта і ператварыцца ў звычайнага, хоць і не беднага, але бяспраўнага маленькага чалавека. Якімі сродкамі ты не гані гэты страх, ён усё нрацягвае жыць у бюракратавай душы і чакае сваёй гадзіны, і ледзь ты запнуўся на слізкім крамлёўскім дыване, патрапіў у няласку, або якая іншая здарылася з табой напасць, як адразу ж ляціш ты ў бездань потных шэрагаў радавых суграмадзянаў жабрачкі-краіны. I вось ты ўжо як усе, як тысячы іншых, ды яшчэ з ганебным таўром «былы»! I ніякія сацыяльныя гарантыі не выратуюць цябе, а галоўнае, не супакояць і не вылечаць тваю душу ад гэтага страшнага родавага праклёну чынавенскага племя.