• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цень гобліна  Валерый Казакоў

    Цень гобліна

    Валерый Казакоў

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 420с.
    Мінск 2008
    99.5 МБ
    А з чаго вы вырашылі, што я дысідэнт, і, галоўнае, адкуль такая ўпэўненасць у маёй любові да Плаўыскага?..
    Так народ гаворыць... і біяграфія... збянтэжылася жанчына. I служылі вы разам, і ў Радзе нацстабільнасці...
    Ну, дапусцім, служыць я з ім ніколі не служыў. У Радзе, можа, з ім, а, можа, і пры ім быў... Так што гаварыць могуць шмат, а праўду ведаюць адзінкі...
    Ну, вось за праўду, за яе, родную, давайце і вып’ем, незласліва, залагоджаным тонам вымавіў дагэтуль маўклівы Генадзь.
    Філімонавіч, вы паглядзіце, да чаго дагаварыліся, мой маўкун і той слова з сябе выціснуў, прыабняла мужа Людміла. Ну дык давайце за сказанае, а там і паглядзім, наколькі вы ў ладах з гэтай вяртлявай асобай па імені Праўда.
    He гледзячы на галасістых камсамалятаў, распавядаю вам, Малюта Максімавіч, найчыстую праўду: так, Бяззубаў прадаў і пачварна танна прадаў прамысловасць краю яўным бандытам, а калі быць яшчэ больш дакладным, прадаў ён яе людзям Пашы Дракава. Спадзяюся, вы, Людміла, цяпер задаволеныя?
    Ну ў нейкай меры.
    Гэта ўжо добра. Шчасце жанчыны ў яе задаволе-
    насці. Усё-ўсё, я болып не маю права чапаць хворую тэму, падняў рукі ўверх Траццякоўскі, прадбачачы чарговы націск Людмілы Данілаўны. Так, былы губернатар прадаў флагман савецкай індустрыі і ўсё з ім Дракаву. Дык жа па законе прадаў! Па вашым федэральным законе! He ўсё ж радзімай з Масквы гандляваць, ці вы думаеце, што ўсякія там сталічныя Прабаніны, Грынскія, Туменскія, Хахмароўскія, Хадэры і іншая, іншая, іншая свалата меней крымінальныя? А менавіта ім і спусціў Гарант, не да ночы будзе ўспомнена яго імя, за бесцань самыя прынадныя кавалкі айчыннай агульнанароднай прамысловасці і прыродныя засекі ў прыдачу. Вы вось палятаеце па нашых Поўначах, пабачыце, што там дзеецца. Народ вымірае, прытым увесь: і абарыгены, і нашыя з вамі адзінародцы, усе ўшчэнт, а нафта, газ, золата, плаціна, адным словам, усё, што выварочваюць з нашай зямлі прышлыя спрытнюгі, усё гэта сплывае немаведама куды. Беззваротна сплывае, і карысці нам ад гэтага няма ніякай, бо грамадзяне свету нам і ламанага гроша, нават у выглядзе міласці, пакідаць не хочуць. Вось так-та, гіаважаны Малюта Максімавіч! Хоць не ведаю, можа, вы такі стан рэчаў лічыце верхам справядлівасці? А вось па мне лепш ужо хай будзе наш, дамарослы бандыт, якога мы ведаем, які тут жыве і нікуды з’яжджаць не збіраецца, бо зямлю нашую любіць і ахоўвае яе, як родную. Ён такі ж, як і мы, у яго, роўна як і ў нас, іншай Радзімы няма, і, падкрэсліваю, ён ніколькі не бандзюганісцей вашых бязродных беспрытульнікаў!
    Нічога сабе вы загнулі! шчыра ашаламіўся Малюта. Хоць з нейкімі вашымі довадамі я, папраўдзе гаворачы, цалкам салідарны. Але перш, чым мы працягнем нашыя дэбаты, я б хацеў задаць вам адно вельмі далікатнае пытанне: вы антысеміт?
    3 чаго гэта вы ўзялі? апусціўшы на стол папяровы кілішак, спытаў Траццякоўскі.
    Па-першае, усе пералічаныя вамі маскоўскія прозвішчы далёкія ад славянскіх каранёў. Па-другое, як разумець тэрміны «бязродныя беспрытульнікі» і «грамадзяне свету»?
    Ды як хочаце, так і разумейце, толькі, будзе вам вядома, я сам трошачкі габрэй, па матчынай лініі. Далёкія продкі яе якраз былі выхадцамі з вашых родных месцаў у Беларусі. Потым у мяне жонка таксама з падгулялай спадчыннасцю, так што для антысемітызму, выбачайце велікадушна, занадта шмат нестасовак. Хоць, як паглядзець? Цяпер усё, што хочуць, могуць пра цябе распавесці, асабліва нашая непрадажная прэса. He здзіўлюся, калі і Шаевіча хто-небудзь у антысеміты запісаць умудрыцца. Цяпер аб прозвішчах. А вы што, зможаце мне назваць нейкія іншыя, больш мілагучныя для рускага вуха імёны банкіраў і ўласнікаў, каму абкамаўскі сакратар з прапітымі мазгамі параздаваў народны набытак, ператварыўшы тым самым народ, чыёй крывёй і потам усё гэта было пабудавана, у нацыю жабракоў? Уявіце: на пачатку дваццаць першага стагоддзя пад бокам адукаванай Еўропы раптам паўстала, нечакана ўтварылася нацыя жабракоў і абарванцаў. Каму гэта трэба? He, гэта не я антысеміт, гэта банкіры і алігархі антысеміты! Пачнуцца пагромы, не іх, а мяне і мне падобных будзе валачы па крывавых вуліцах натоўп, а ім што, яны сядуць у свае самалёты, на свае яхты і сплывуць у сваё нікуды. Так ужо было, і не раз.
    Добра, вы толькі, Патап Філімонавіч, на мяне не крыўдзіцеся, мы ж толькі пазнаем адзін аднаго, таму нейкія непаразуменні напачатку цалкам магчымыя. 3 нацыянальнай прыналежнасцю, слава богу разабраліся.
    А вось y мяне, на жаль, акрамя бульбашска-крывіцкай крыві іншай у радзіне, як гавораць, не было...
    Ой, ці так? разліваючы астаткі каньяку, не зусім цвёрда вымавіла Барысенка. А татары, а шведы, а немцы, а палякі, нарэшце? Хто там яшчэ праз вашую незаплямленую Беларусь да нас на Русь хадзіў?
    Усё, згодзен і на татараў, і на палякаў, і на жмудзінаў...
    Вось бачыце, Малюта Максімавіч, хітра ўсміхаючыся, іранічна вымавіў Траццякоўскі, і вас у антысеміты варта залічыць! Як хутка вы сваё сваяцтва прызналі з усімі, нават з ненавіснымі палякамі, а ад пас, пархатых, адмежаваліся спрытна. Нядобра неяк, пагадзіцеся? А мы ж локаць да локця гадкоў трыста з лішкам жывем! і, адзначыўшы, што начальнік злёгку нахмурыўся, з усмешкай дадаў: Ну як, аказваецца, не такія мы і разявакі перыферыйныя, а?
    Так, так, праўда вашая! Самае складанае пытанне нацыянальнае, дык давайце яго пакінем на сумленні нашых продкаў і зап’ем вось гэтым выдатным напоем, які ўсіх ураўноўвае і пагаджае. За інтэрнацыянал і вечнае сяброўства людзей, якая б кроў не цякла ў іх жылах! і, не чакаючы пярэчанняў хмельных падначаленых, Малюта перакуліў у рот свой кілішак. Сапраўды добры каньячок. Я вось усё ніяк не магу зразумець, Патап Філімонавіч, чаму ў нас няма, аказваецца, і не было, добрага айчыннага каньяку? Раней пілі і захапляліся армянскім, дагестанскім, малдаўскім, а граніцы адкрыліся і гэтыя калісьці нябесныя напоі адразу набылі густ трывіяльнай сівухі, настоянай на гнілым дубовым пілавінні. Што ў іх, вінаграднікі лепшыя?
    Мазгі ў іх лепшыя, і сумленне на месцы, зажоўваючы выпітае нязменнай цытрынай, з уздыхам вымавіў Траццякоўскі. У іх каньяк з курсам партыі і
    ўрада ніяк не перасякаўся, гэта, мабыць, галоўнае, ну і традыцыі, захавальнікам якіх з’яўляецца першым чынам сям’я, род, суполка, жывуць там з часоў адкрыцця вінаробства. А ў нас самі ведаеце што! Апошні асінавы кол у айчыннае каньякаварэнне забіў, сумесна са сваёй заўзятай жонкай, стаўрапальскі партсакратар. Вы мяне зараз зноў у экстрэмісты залічыце! Можаце забіваць мяне, толькі я не веру ў тое, што ўсе нашыя няшчасці рабіліся самі сабою, ужо вельмі ўсё складана атрымліваецца. Пад высакародным лозунгам барацьбы з п’янствам высяклі лепшыя лозы, пасадзіўшы народ на сурагаты і наркотыкі, не падзялілі два партыйныя прыдуркі кабінет у Крамлі развалілі найвялікшую дзяржаву, вырашылі азалаціць народ увесь набытак перадалі ў рукі прайдзісветаў і жулля! I што, зноў ва ўсім вінаватыя дурні і дарогі?
    Я, ці ведаеце, Патап Філімонавіч, не прыхільнік думкі аб сусветнай антырасійскай змове. Зрэдку варушачы астаткамі звілін, воляй-няволяй прыходзіш да страшнаватай, найперш для самога сябе, высіювы: самым каварным ворагам для ўсіх нас з’яўляемся мы самі. Чаму і як гэта адбываецца іншае пытанне, але, як ні страшна, гэта ўсё, напэўна, так і ёсць. I няма іншых манголаў, акрамя нас саміх! Пакуль мы не перастанем шукаць варожую сілу дзесьці збоку, мы ад гэтага ачумення ніколі і не пазбавімся. Дык вось, насамрэч, прыкладна гэта гаворыць і спрабуе ажыццяўляць Плаўскі. Пакуль, праўда, толькі ў сваіх палітычных заявах. I тут я яго прыхільнік. А аб тым, што ўсе вакол жулікі, дык гэта не зусім аб’ектыўна. I хоць нашыя палітычныя апаненты на ўсю моц крычаць аб гэтым, аднак я, як і вы, не бачыў ні аднаго сакратара райкама або абкама, які б пасля дзевяноста першага года сыйшоў у лясы і
    арганізаваў партызанскі атрад. Так што агулам залічаючы ўсіх у жулллё, мы толькі льем ваду на іхні млын, a гэта для дзяржчыноўніка, я лічу, няправільна...
    Ды ведаю я, што вы лічыце! нечакана для Скураша ўзвіўся Траццякоўскі. Калі вам ад гэтага стане лягчэй, я магу заўтра ж напісаць заяву аб сыходзе!..
    Дабрыдзень, бабуля, вось табе і Юр’еў дзень! раскінуўшы рукі, як рэферы, падскочыла са свайго месца Марыя Міхайлаўна. Ты што, Патап, мазгі зусім прапіў? He звяртайце на яго ўвагі, перагрэўся ён, Малюта Максімавіч, клініць пачало нашага навукоўца, пара ўжо па дамах расходзіцца. Вось дурыла, узяў і вечар сапсаваў! Праўда, Малюта Максімавіч, перагрэў у яго на палітычнай глебе. Ён пра бескарыслівасць у адносінах з Бяззубавым не прыдумляе, яны з ім сябры яшчэ са студэнцкіх часоў. Ты ж гэта выдатна ведаеш, напусцілася Варкоўская на Людмілу Данілаўну, «Мы адміністрацыйны рэсурс», «За месца чапляемся», перадражніла яна каляжанку. He трэба было алею ў агонь падліваць...
    Увесь вечар сядзела, сядзела, маўчала, маўчала і, на табе, прарвала! Пайшлі, Гена, дахаты! Выбачайце, Малюта Максімавіч, самі бачыце, што за народ.
    Кампанія хутка распалася, пакінуўшы ў душы ў Малюты прыкры асадак і здзіўленую выснову, што не ўсё так проста ў яго малым саўнаркаме, і, пры бачнай гладкасці, ва ўсіх растуць свае зубы, ужо даўно навостраныя на бліжняга.
    Але ні Скураш і ніхто іншы нават выказаць здагадку не мог, што падобная цераспалосіца і нярвовасць трывала пагнездаваліся не толькі амаль ва ўсіх калектывах, сем’ях і, што самае паганае, у галовах многіх і многіх
    добрапрыстойных жыхароў гэтага суровага краю. Яны, следам за Траццякоўскім, падпарадкоўваючыся немаведама кім закладзенай у іх праграме, з маніякальнай зацятасцю хацелі бачыць і бачылі ў спецыялістах, якія прыехалі з Плаўскім, акупантаў, а ўсіх, хто актыўна супрацоўнічае з новай уладай, спяшаліся запісаць у паліцаі. Чаму так адбывалася, невядома, аднак, нешта ж піхнула Антона Паўлавіча Чэхава яшчэ падчас яго знакамітага падарожжа на Сахалін пакінуць у сваім дарожным дзённіку не надта пахвальныя словы аб мясцовых абывацелях. Магчыма, нейкая душэўная чарвяточына і з’яўляецца гістарычна закладзенай рысай характару мясцовага насельніцтва, хоць і само насельніцтва мясцовым назваць можна з вялікай нацяжкай. Так ужо склалася, што край гэты дабрадатны ў аснове сваёй быў гэтакай прыблудна-зброднай імперыяй, болывасцю заселенай катаржна-канвойным людам, свабодалюбнымі авантурнікамі, валацугамі ды камсамольцамі-добраахвотнікамі вялікіх будоўляў сацыялізму. Прайшоўшы скрозь стагоддзі і крывавыя нягоды, грымучая атрымалася сумесь, імя якой праславуты «сібірскі характар». Ці не таму, асабліва ў апошні час, усе кардынальныя крокі Масквы часцяком робяцца з аглядкай на Сібір. He, не тое, каб Масква баялася сваёй вялізнай калоніі, хоць, магчыма і не без гэтага, яна, хутчэй, страхуецца і таму спяшаецца ямчэй абдурыць і залагодзіць гэтых моцных, нелюдзімых, мабыць, трохі зайздросных, але ўсё ж даверлівых і наіўных людзей. I хоць за Уралам іх і засталося з гулькін нос, народ яны адчайны, спуску могуць і не даць. А каму патрэбныя ўсе гэтыя шахцёрскія каскі, што буйна грукаюць па гістарычным бруку Краснай Прэсні? Так, яны та.м, чаго добрага, могуць і пра Сібірскія паліцы ўспомніць, і пра Калчака з Сямёна-