Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
А вось бацька гаворыць якраз усё наадварот. Яны каварныя, моцныя і згуртаваныя, гатовыя выканаць любыя ўказанні свайго кіраўніцтва, і ў нас у Расіі яны, па ўсім, вернуць, што хочуць. Ну, а калі яны такія бяскрыўдныя, з чаго б тады ім хавацца? Вынырвайце з падполля і працуйце адкрыта, як клуб па інтарэсах...
Вы ведаеце, Сёма, пытанне гэтае складанае, і так адразу на яго адказаць цяжка. He, вы скептычна не ўсміхайцеся, я не збіраюся абыходзіць прамы адказ. У мяне ёсць прапанова перанесці нашыя сумныя для прысутных, і асабліва жанчын, гутаркі на болып прыдатны час... Тым больш, што ўсіх ужо да стала завуць.
Алег Гайкавіч, лаўлю вас на слове, масоны за вамі. Толькі ўжо праўду, па-роднаснаму, добра?
Абавязкова, малады чалавек, і абавязкова па-роднаснаму.
«Вось дзе ўжо не чакаў сутыкнуцца з гэтай тэмай, ды менавіта тут, збянтэжана разважаў Малюта, прабіраючыся да свайго месца, пазначанага адпаведнай таблічкай, было б цікава даслухаць іхнюю гутарку да калца».
Першым слова ўзяў сам віноўнік урачыстасці.
Усе нашыя шляхі вядуць да перамогі, і яна ў нас адна на ўсіх! Я ніколі не стамлюся паўтараць, што толькі
вялікі калектыўны розум можа перамагчы чэрствасць індывідуалізму, таму мы сёння сядзім за адным сталом, ямо адзін хлеб, п’ем адно віно, і за гэтае адзінства я вам вельмі ўдзячны. Па-добраму, трэба б, вядома, сказаць пра кожнага з вас хоць бы некалькі слоў, але вы за дзень сёння так стаміліся ад прамоў, што я не рызыкну вас загружаць новымі. Таму проста чалавечае вам дзякуй! Прапаную не спяшаючыся выпіць і закусіць. Вы ўсе, хто тут сядзіць мая радзіна, па крыві і па духу. Вы тыя, з кім бы я хацеў прайсці свой шлях да канца, якія б нам выпрабавапня не выпалі. За нашую перамогу, сябры!
I панеслася ў самых лепшых традыцыях нашых застолле шырокае, а іншымі словамі сярэдняруская хвацкая і бесшабашная п’янка, калі не трэба аглядацца на суседа, не трэба кантраляваць свае эмоцыі і словы, калі ўсё добра і хвалебна. Збоку паглядзець, дык сапраўды гуляла радня. Вельмі блізкія людзі. Хтосьці He­rnia ўспамінаў, хтосьці над кімсьці паджартоўваў. Тосты змянялі адзін аднаго, але сутнасць заздраўніц заставалася нязменнай: мудрасць, сіла, воля і іншыя цудоўныя якасці генерала, “пра якія яшчэ сёння не гаварылі”.
Асобна генералам быў абвешчаны тост за здароўе галоўнага ягонага саюзніка ў краі Паўла Пятровіча Дракава. Хутчэй гэта быў не столькі тост, а, як здалося Малюту, публічна паўторанае нейкае больш ранняе прызнанне, нешта накшталт клятвы ў вечным сяброўстве. Генерал гаварыў настолькі прачула, што ўсе замоўклі, a ў Дракава вочы здрадліва заззялі няпрошанай слязой.
3 прычыны малой колькасці прысутных, па першым крузе прайшлі хутка, і кампанія паступова распалася на маленькія груіткі па інтарэсах і знаёмствах. Да перамены талерак многія выйшлі з-за стала распраміцца і пакурыць. Плаўскі выдаліўся з Дракавым на паветра і
прагаварылі на беразе ракі не меней гадзіны. Старыкаў як не кружыў, не знайшоў прычыны далучыцца да захопленай гутаркай пары, а ахова, мабыць, атрымаўшы адпаведныя ўказанні, нікога і блізка не падпускала. Бачачы, што спробы ягоныя дарэмныя, Віктар Аляксеевіч звярнуў свой позірк на Скураша, які старанна пасвіў Сямёна і Алега Гайкавіча, каб прыняць удзел у гутарцы пра масонаў.
Ну, паглядзіце, Малюта Максімавіч, чаго гэта варта? Губернатар найбагатага ў Расіі краю ўжо цэлую гадзіну сакрэтнічае з бандытам. I як вы думаеце, аб чым яны гавораць?
Прызнацца, я й не звярнуў на гэта ўвагі... схітраваў Малюта, старанна робячы выгляд, што любуецца вершалінамі вялізных старажытных кедраў, якія багата растуць вакол будынка рэзідэнцыі.
А дарма. Каму-каму, а вам на падобныя вывіхі зважаць трэба. Таксама мне, вока царова! I мала таго, што звяртаць, але і дакладваць куды трэба, што, вас там яшчэ не інструктавалі?
Ведаеце, ласкавы Віктар Аляксеевіч, я тут прысутнічаю як прыватная асоба, запрасіў мяне Іван Паўлавіч асабіста, на пасаду я пакуль, на радасць, не прызначаны і дакладваць нічога нікому не збіраюся. А тое, што яны сакрэтнічаюць, дык у іх на тое, напэўна, ёсць свае падставы. Саюзнікі як-ніяк.
He дай бог вам такога союзнічка! Хадзем-ка, я адукую вас, што гэта за птушка Паша Драка, і, не чакаючы рэакцыі Скураша, Старыкаў учапіўся за ягоны локаць і амаль сілай пацягнуў да патанулай у зеляніне альтанкі.
Аднак пагаварыць ім не ўдалося, бо якраз у гэтую самую хвіліну губернатар і асноўны саюзнік моцна аб-
няліся, расцалаваліся і не спяшаючыся накіраваліся да ўжо відавочна засумавалых гасцей. Старыкаў, хоць і быў павернуты да начальніка тылам, напэўна, спінным мозгам адчуў ягонае набліжэнне, рэзка павярнуўся і, імгненна забыўшы пра збянтэжанага такой пераменай Малюту, стрымгалоў кінуўся насустрач Плаўскаму.
«Раўнуе ён яго ці што? здзіўлена гледзячы ўслед Віктару Аляксеевічу падумаў Скураш. Дзіўны чалавек, гэта ж трэба так шалець з-за прысутнасці ля «цела» старонняй асобы. Так, дзіўныя справы твае, Божа! Трэба ж падабраць сабе такое асяроддзе: што ні персона, то кадр. У Радзе ўсё было неяк па-іншаму, па-вайсковаму. Прасцей і зразумела, ці што, а тут чорт нагу зломіць. Добра, што хоць мне не давядзецца біцца за доступ да цела, я ж цяпер накшталт і свой, і разам з тым «гасудараў». У такім становішчы ёсць свае выгоды. Трэба толькі імі правільна карыстацца, і гэта ўжо цалкам будзе залежаць ад цябе самога, ад таго, як ты сябе паставіш пасля прызначэння. Вось баламут!» працягваў дзівіцца Малюта, гледзячы, як Старыкаў у сваёй упадабанай манеры ўхапіў Плаўскага за локаць і пацягнуў усё ў тую ж альтанку.
Малюта, каб лішні раз не мазоліць вочы, сыйшоў на бакавую сцяжыну, што нырала ў зялёныя зараснікі нейкага дэкаратыўпага хмызу. Сцяжына аказалася кароткім тупіком, які ўпіраўся ў маленечкую пляцоўку з ажурнай садовай лаўкай над вялікай і хуткай ракой. Разумеючы, што ён патрапіў у вельмі далікатнае становішча, Скураш прысеў на лаву, падумаўшы, што ўжо лепш палюбавацца мясцовымі прыгажосцямі, чым выскачыць перад носам Плаўскага з кустоў. Выгляд сапраўды адкрываўся незвычайны. Жывая, хвалістая вада, афарбаваная апошнімі густаружовымі блікамі вечаровага сонца, бестурботна перакатвалася і неслася паблізу выказ-
ваючы поўную абыякавасць да кіпячых на яе берагах страсцей. Так яна неслася і тысячы гадоў назад, і нішто не можа спыніць гэтага раз і назаўжды наканаванага руху. А ўсе патугі чалавека нешта змяніць у сусветнай механіцы не заставаліся беспакаранымі і, пры мінімуме імгненных выгодаў, ператваралася ў будучыні непараўнальна болыпымі бедамі. Але ў гардыні сваёй чалавек не заўважаў іх праўдзівых прычынаў і спісваў сваё невуцтва на бессэнсоўную жорсткасць неразумнай стыхіі. He пазбегла падобнай долі і гэтая велічная рака. Перагароджаная некалі вялізнай плацінай, яна адмовілася замярзаць у самыя лютыя маразы і парыла ў зімовыя месяцы на працягу добрых двухсот кіламетраў, нібы прадзёртая цеплатраса ў застольным гарадку. Наступстваў гэтага парніковага эфекту ніхто не аналізаваў, і нават думкі падобнай нікому ў галаву не прыходзіла. Парыць ды і парыць, затое шэрань прыгожая!
Іван Паўлавіч, Іван Паўлавіч, не, вы мяне выслухайце, пачуўся прама над галавой у Малюты голас Старыкава.
«Толькі гэтага мне не хапала, падумалася Скурашу, яшчэ, чаго добрага, западозраць, што я іх падслухоўваю, ганьбы не абярэшся...»
I чуць я гэтага больш не хачу, заракатаў генеральскі бас, якая вас муха пакусала, чорт пабяры?! Яшчэ тыдзень назад вы ж мне самі яго нахвальвалі: «Паша гэта нашая надзея! Акрамя яго ніхто нам у саюзнікі не падыходзіць! Ён менавіта той чалавек, на якога можна пакінуць край у выпадку паходу на Маскву!» А цяпер што я ад вас чую? «Злодзей, бандыт, пасадзіць, з зямлёй зраўняць...» Падаецца мне, што вы зноў паверылі ў бяскроўную рэвалюцыю, якую падсоўвае нам Амроцкі. Калі мне памяць не здраджвае, менавіта пасля
ўчорашняга спаткання з ім вы заспявалі тут новыя вайсковыя песні супраць Дракава. He пайду я на прамую здраду, не па-мужчынску гэта неяк, не сумленна...
Іван Паўлавіч, а вам і не трэба нічога рабіць, a ўжо тым болып свяціць сваё сумленнае імя ў барацьбе з гэтым пярэваратнем. Так, так і яшчэ раз так, вы праўду кажаце, я перамяніў да гэтага прайдзісвета стаўленне, але справа тут не ўва мне і ўжо, тым больш, не ў Міхаіле Львовічы, справа ў самім Дракаве! Гэта ж не вы, не я, а ён першым пачаў парушаць дамоўленасці і патрабаваць ад кіраўнічага пірага самыя прынадныя кавалкі. Што, я не маю рацыі? Вы ж самі бачыце ягоныя апетыты, не супакоім яго ў самім пачатку ён злопае нас усіх са спакойнай душой.
Запарыцца лопаць, голас генерала, як здалося Малюту, прагучаў ужо не так катэгарычна, што, па ўсёй бачнасці, не выслізнула і ад увагі Старыкава, і асноўны дараднік узвіўся яшчэ мацней.
Я проста дзіўлюся вашай геніяльнасці і здольнасці ўсё ўзважваць з хуткасцю кампутара і прымаць адзіна правільныя рашэнні. Ох, як бракуе, з прыдыханнем у голасе працягнуў Аляксей Віктаравіч, сёння нашаму шматпакутнаму народу менавіта такога чалавека, з менавіта такімі валявымі якасцямі, адно толькі і суцяшае, што чакаць ужо нядоўга засталося. Іван Паўлавіч, ледзь не завішчаў дараднік, у імя сваёй будучыні, у імя выратавання нашага народу, аддайце Пашку ў рукі справядлівага правасуддзя! He вы, а суд і ўсе, каму гэта належыць, хай вырашаюць ягоны лёс. He вінаваты ніхто яго караць не збіраецца, можа сабе працаваць дзеля дабрабыту краю, а вінаваты у кайданы яго ды ў турму! з непрыкрытай злосцю падагульніў ён, і, злёгку супакоіўшыся, працягнуў: А ён
жа не адзіны наш саюзнік, ды і вышыня, для штурму якой ён уласна і быў прызначаны, ужо ўзятая. Сёння аб іншым трэба думаць, а гэтае іншае і іншых сродкаў, і іншых саюзнікаў запатрабуе. Ёсць дакладныя звесткі, што Цар вельмі дрэнны. Лекары сумняюцца, ці працягне лета. I словы мае не нустыя эмоцыі, я вас вельмі прашу, калі разыдуцца госці, вылучыць мне для гутаркі сам-насам гадзіны паўтары. Я вам усё найпадрабязней выкажу. А цяпер хадзем, блізкія ўжо зачакаліся, пакуль вы там з гэтым бандытам мілаваліся...
Ды з чаго гэта вы ўзялі, што я з ім мілаваўся, вы, гэта... давайце кіньце глупства несці, і потым, я б параіў уважлівей ставіцца да слоў, якія прамаўляеце, a то, прыйдзе момант, я і пакрыўдзіцца магу, а ў крыўдзе я...