Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Паважаныя Ясентукоўцы! звярнуўся збянтэжаны Мікалай Платонавіч да аўдыторыі.
Зала, нягледзячы на ўс.ю самавітасць публікі, выбухнула смехам. 3 усіх бакоў пачуліся рэплікі: «Ясейцы мы! Ясейцы!»; «У Есентукі мы загараць лётаем!»; «Ды што ж гэта такое?». Прычына такой бурнай рэакцыі на банальную абмоўку была ў тым, што па прыездзе ў край Плаўскі напачатку ўпарта зваў яго чамусьці не Ясейскім, а менавіта Ясентукоўскім, што, натуральна, кагосьці бавіла, а кагосьці і адкрыта злавала. Палітычныя супернікі тут жа ўзялі геаграфічную малапісьменнасць генерала на ўзбраенне і раздулі з гэтага сапраўдную контр-прапагандысцкую кампанію. Вядома ж, Платонаў гэтага ўсято не ведаў і стаяў за лёгкай, па амерыканскім узоры вырабленай трыбунай збянтэжаны і чырвоны, як шкаляр перад грозным педсаветам. Ён не разумеў, што адбылося, і здзіўлена глядзеў на Плаўскага.
Край наш называецца Ясейскі, злёгку нахіліўшыся да пасланца Масквы, гучна вымавіў Іван Паўлавіч.
Выбачайце, выдушыў з перасохлай глоткі кантралёр, я не прафесійны прамоўца, і прашу мне прабачыць за хваляванне. Дазвольце мне ўсё ж абвясціць прывітаннс Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
I абвясціў яго, трэба аддаць яму належнае, практычна без запінак і нават з нейкім падабенствам лагічных націскаў.
Пазней, калі ўвесь афіцыёз застаўся ззаду, многія падыходзілі да Мікалая Платонавіча са словамі спагады і падтрымкі. Скураш, які знаходзіўся побач з высокім госцем, бачыў, што таму непрыемныя падобныя знакі ўвагі, і вырашыў умяшацца.
Выбачайце, паважаны, на жаль, не ведаю вашага імя, выступіў наперад Малюта, калі нейкі спадар, адляпіўшыся ад сваёй жонкі, зацягнуў чарговае: «Ды не бярыце так блізка да сэрца, дзяржава вялізная і абласцей безліч...» павінен зазначыць, вы будзеце ўжо сорак трэцім чалавекам, які заяўляе аб слабым веданні вашым губернатарам геаграфіі. Чаму б вам усё гэта не выказаць яму асабіста?
Спадар імгненна зрабіўся пунсовым. He ведаючы, куды дзець вочы, ён прамармытаў няўцямныя выбачэнні і паспешліва змяшаўся з натоўпам, які рухаўся ў бок рэстарана, дзе спела вялікая інаўгурацыйная бяседа.
Дзякуй вам, Малюта Максімавіч, a то сапраўды дасталі яны мяне. Іншыя б прапусцілі міма вушэй, a гэтыя гамоняць і гамоняць...
Правінцыя нашая непапраўная, Мікалай Платонавіч, махнуў рукой Малюта, як была геніяльнай і бестактоўнай, так і засталася. А вашая абмоўка праскочыла б незаўважанай, калі б Плаўскі сам пару разоў не назваў край Ясентукоўскім...
Дык вунь яно ў чым рэч! А я думаю, з якога боку вы генерала ўкруцілі? засмяяўся Платонаў. Ну ды добра. Якія тут далей планы? А то ў нас сёння пад вечар самалёт.
На самалёт паспелі, хоць у рэстаране давялося добрую гадзіну чакаць прыбыцця віноўніка ўрачыстасці, якога нечакана адцягнулі ад бяседы неадкладныя справы. «Я сюды не жарты жартаваць прыехаў, працаваць
прыйдзецца ўсім!» апавясціў губернатар зніякавелых гасцей.
У спешным парадку выканаўшы ўсе фармальнасці і абмяняўшыся дзяжурнымі тостамі з Плаўскім, маскоўскія госці, у суправаджэнні Малюты і мясцовага прадстаўніка Галоўнага кантралёра, паспяшаліся развітацца.
Па дарозе ў аэрапорт усё больш маўчалі, кожны думаў аб сваім. Дзесьці на паўдарозе Малюта патэлефанаваў у дэпутацкую залу ўдакладніць час вылету, і яму паведамілі, што рэйс затрымліваецца прыкладна на гадзіну. Адчуваючы пахмурны настрой гасцей, Скураш вырашыў разрадзіць становішча і прапанаваў выйсці прагуляцца і трохі падыхаць свежым паветрам. Ідэя ўсім спадабалася, і група размясцілася на невялікім узлеску маляўнічага бярозавага гаю. Запаслівы Малюта неадкладна выняў з багажніка дзве яшчэ не паспеўшыя сагрэцца бутэлькі «Сібірскай».
Як жа ўсёткі добра п’ецца нашая руская на прыродзе! Асалода ні з чым не параўнальная! Пасля напружанага дня госці адпачывалі душой і целам, а неўзабаве расслабіліся канчаткова і, пачуваючыся ў сваім крузе, паступова разгаварыліся.
Мікалай ІІлатонавіч, вы заўважылі, што Плаўскага, які яшчэ толкам і ў пасаду не ўступіў, ужо, падобна, панесла? пачаў Замойленка. Аб чым толькі ні гаварыў на працягу дня, а вось аб Прэзідэнце нават і словам не абмовіўся. Я ўжо маўчу аб нейкіх там падзяках, разумею, пакрыўджаны ён на нас, але пратаколыіы тост за здароўе Гаранта мог бы падняць, язык бы не адваліўся! Чуе мая душа, адграбем мы з ім клопатаў.
Драматызаваць, вядома, не трэба, але трывожныя званочкі ўжо гірысутнічаюць, па-чэкісцку ўнікліва адказаў Платонаў. Зараз, вядома, яшчэ рана гава-
рыць нешта вызначанае, першыя крокі ўсёткі не паказчык, хоць хто яго ведае? А вось за здароўе і мудрасць нашага Прэзідэнта мы зараз і вып’ем.
Уставаць, як належыць у такім разе, не давялося, імправізаваным сталом служыў засланы чыстым папяровым абрусам багажнік службовай «Волгі», так што, падабраўшы жываты, народ дружна выпіў. Ніхто з іх тады не ведаў свайго заўтрашняга дня, а, распавядзі ім зараз пра іх будучыню, ніхто б і не паверыў.
12.
Сухарлявы мужчына, у белай кашулі з высокім расшпіленым каўняром, рэзка спыніўся ля вакна, якое выходзіла ў двор комплексу будынкаў Маскоўскага крамля. Загадкавая ці то ўсмешка, ці то грымаса блукала па ягоным твары. Невысокі спадар меў яркую запамінальную знешнасць: высокі лоб, якому вялікія залысіны надавалі сакратаўскую выпукласць, даўгаваты, з невялікай драпежнай гарбінкай нос, падбародак, які выдаваўся наперад, таўставатыя, пачуццёвыя вусны і невялікія, глыбока пасаджаныя, з характэрным нацыянальным выкочваннем, вочы, што зіхцелі ліхаманкавым бляскам апантанага чалавека. Усё ягонае аблічча, тузаная, пераламаная фігура надавалі яму падабенства з нейкай міфічнай істотай, якая ў розныя часы і ў розных народаў звалася па-рознаму: у каго д’ябал, у каго шайтан, у каго злыдух.
Міхаіл Львовіч Амроцкі, па мянушцы Гоблін, сапраўднага сэнсу гэтай мянушкі, што прыліпла да яго яшчэ са школы, не ведаў, а тлумачыў яе заўсёды парознаму, у залежнасці ад акалічнасцяў. Так ці інакш, істота гэтая бачылася яму не асабліва крыважэрнай,
рызыкоўнай і вельмі авантурнай. Урэшце, юнацкія ўяўленні аб гэтым невядомым нячысціку і абумовілі ягоны далейшы лёс. Амроцкі са штатнага і вельмі выдатнага служкі навукі амаль уадначас зрабіўся вялікім камбінатарам, аб маштабах і размаху круцялёў якога местачковы Ося Бэндэр нават і марыць не мог. Армагедоньтч або Гоблін, як яго за вочы звалі блізкія і сябры, умудрыўся ператварыць Крэмль у вялізную кантору «Рогі і капыты», а галоўнага яго жыхара у своеасаблівага дырэктара Фунта, у абавязкі якога ўваходзіла сядзець, у дадзеным выпадку на троне, да заканчэння стагоддзя. Менавіта адцяжка гэтага немінучага «заканчэння стагоддзя» цяпер і бударажыла кроў і ўяўленне вялікага камбінатара.
Усякая смута нараджае сваіх выразнікаў, часам іх шмат, часам мала, як карта ляжа. Расійская смута дзевяноста першага года нарадзіла полчышчы сваіх напёрснікаў, але самым злавесным і адыёзным з іх, безумоўна, быў Міхаіл Львовіч, своеасаблівы Распуцін нашага часу.
Чалавек небясталентны, ён адзін з першых пачуў пах вялізных грошай, якія можна без супраціву і якіх бы там ні было сур’ёзных наступстваў прысвоіць сабе. Цяперашняя дзяржаўная ўлада са старымі савецкімі мазгамі ў словах «дэмакратыя» і «капітал» бачыла новыя сінонімы паняццяў «камунізм» і «народны дабрабыт» і без пакутаў сумлення рассоўвала гэты самы набытак па ўласных кішэнях. Менавіта таму ёй неабходны былі яркія і таленавітыя тэарэтыкі, якія ўмелі б апраўдаць любое зладзейства, прадставіўшы яго барацьбой з чырвона-карычневай пагрозай і неабходнасцю стварэння ўмоў незваротнасці разадраўшых краіну працэсаў. Карацей, краіна раптоўна вырашыла жыць па-новаму, па-капіталістычнаму, а ўсе атрыбуты і механіз-
мы, якія кіравалі гэтай краінай, засталіся старымі, цэкоўска-абкамаўскімі, і паняцце «народ і дзяржава» ўсё яшчэ працягвала гучаць як нейкае адзінае цэлае. Вось і кінуўся Амроцкі і яму падобныя абіраць гэтую самую дзяржаву пад добрапрыстойнай ідэяй узбагачэння самога народа. Як і належыць апантанаму прадаўжальніку справы Троцкага-Ульянава, якія прапанавалі ў свой час дасціпны варыянт «рабуй нарабаванае», ён з радасцю пагадзіўся замяніць вядомы лозунг «усё вакол калгаснае усё вакол маё» на яшчэ больш нявызначаны і ёмісты «усім усё і па-роўну». Аднак здзейсніць гэта без найвысокага дабраславення ніхто не мог, і Міхаілу Львовічу спатрэбіліся гады працы, знявагаў і фінансавых выдаткаў, перш чым ён апынуўся ля падножжа расійскага стальца.
Рамантыкі дэмакратызатары, на чале са сваім дужа п’ючым правадыром, цешыліся наіўнымі і таму жорсткімі эксперыментамі, нібы дзеці, якія патрошаць аскепкам шкла жывую жабу. Ім здавалася яшчэ трошкі, і яны пазнаюць сапраўдную сутнасць краіны, якая іх узрасціла, але чым даўжэй зацягваліся эксперыменты, тым страшней жылося людзям, тым хутчэй багацелі самыя нявартыя, а высокія і правільныя беззваротна дэградавалі, несучы з сабою ў нябыт самае патаемнае жывы і старажытны дух зямлі. Цень Гобліна, злавесны і чорны, павольна ўставаў над Крамлём.
Усё, як заўсёды, вырашыў выпадак. На пачатку другой перадвыбарнай гонкі мала хто спадзяваўся, што спіты «Балівар» вывезе. Лепшыя айчынныя розумы дэмнікаў, як пачалі называць дэмакратаў, ламалі свае звіліны, толькі трэск стаяў у высокіх кабінетах. Ім на падмогу, нібы прусакі, з усіх шчылінаў лезлі розныя іншаземныя дарадцы і кансультанты. Мабілізоўвалася ўсё, аднак, парадокс быў у тым, што чым болыіі пры-
цягвалася сілаў і сродкаў, тым песімістычней бачыўся вынік. Вось тут і падмітусіўся Амроцкі, своечасова падсунуўшы Гаранту дзве хітрыя ідэі. Першая: арганізаваць своеасаблівы «абшчак», куды б скінулі грошы галоўныя буржуа краіны, бо гэта менавіта яны, а не народ, былі ў першую чаргу зацікаўленыя ў прадаўжэнні тэрмінаў кіравання Цара. Другая задума заключалася ў перакупцы ўжо раскручанага кандыдата ў прэзідэнты. Рабочая схема: да першага тура ўсе ідуць самастойна, а перад другім «цёмны канёк» злівае сваіх выбарнікаў у іх карысць, і грозныя камунякі застаюцца з носам. I што б вы думалі, абедзьве ідэі стрэлілі бліскуча! Міхаіл Львовіч з сярэдняй рукі мільянера-паскрэбка раптоўна ператварыўся ва ўсемагутнага фаварыта манаршага клану.
Усё гэта ўспомнілася Амроцкому сёння ля крамлёўскага вакна. Самым цяжкім было ўгаварыць Плаўскага, які ў той перадвыбарнай гонцы ішоў трэцім, а дакладней, прымусіць генерала паверыць у абяцанні і непахіснасць слова Гаранта. I ён гэта зрабіў. Ніхто б не змог, a ён зрабіў! Вядома, давялося выдаткавацца на подкуп галоўнага дарадцы прэтэндэнта, але гэта было самай лёгкай справай, цяжэй было з самім Плаўскім. Ён фардыбачыўся і набіваў сабе цану, а галоўнае, патрабаваў рэальных гарантый. Начныя пасядзелкі на дачы пагражалі ператварыцца ў форменны пшык, калі б не адна крамольная думка, якая азарыла яго неяк пад раніцу. Тады ён, праводзячы генерала да машыны, прапанаваў яму ўлоб стаць пераемцам пасады ў выпадку сыходу са сцэны Гаранта. Генерал, насупіўшыся, буркнуў «ІІадумаю!» і з’ехаў. Да вечара наступнага дня справа была ўладжана. Радасці Сям’і не было мяжы.