Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Магчыма, усё б і развівалася па ягоным сцэнары, будзь генерал хоць крышачку гнутчэй, дальнабачней і
разумней. Але яго панесла з першых жа тыдняў працы сакратаром Рады нацыянальнай стабільнасці. I Міхаіл Львовіч быў першым, хто прапанаваў закапаць назад у народны перагной народнага любімца.
Але гэта ўсё мінулае, мінулае. Сёння інпіыя клопаты, іншыя рэаліі, і зноў недарэчы ўсплыў гэты Плаўскі, ды яшчэ дзе? У Ясейскім краі!
«Так, мабыць, цяпер яго надуць будзе цяжэй. Але няма задач невыканальных, так, здаецца, любіць паўтараць Плаўскі. Абуем, дайце час, калі ўжо цэлую краіну абулі, дык асобна ўзятага генерала, ды яшчэ без войска, абуем за мілую душу. Галоўнае ў іншым: ідэя псраемніка, узніклая тады спантана, сёння здабыла абалонку са шматхадовым дзеяннем і, можна сказаць, стала рэалізоўвацца. Магчыма, варта і пагуляць з цяперашнім Ясейскім губернатарам, чорт яго ведае, што там будзе да двухтысячнага года? Каб застацца ў прыкупе, трэба карты ў розных рукавах трымаць. Міхась Львовіч механічна пачасаў свой падбародак, нібы пацерабіў нябачную бараду. Тое, што Плаўскі папрэ ў прэзідэнты, тут асаблівай празарлівасці не патрабуецца. Цяпер галоўнае не даць яму магчымасці адвязацца і пачаць шукаць саюзнікаў і спонсараў. У Ясейск пралез з дапамогай мясцовага крымінальнага металурга, а ўжо, калі на Маскву пойдзе, ахвотнікаў будзе хоць адбаўляй. Так што цяпер толькі самае моцнае і цеснае сяброўства, самая шчырая падтрымка, галоўнае, каб раней часу не ўчуў, што ён не адзінокі ў чарзе па пасаду пераемніка. А вунь як ён замітусіўся пасля апошніх перастановак! Дурань дурнем, а чуе, што запаветнае можа сплысці. Прыляцеў з вытарашчанымі вачыма: «Што за гульні, Міхась Львовіч? Мы так не дамаўляліся!» Можна падумаць, што мы неяк па-іншаму дамаўляліся. Стратэг
хрэнаў! Адно добра, што прыбег ён менавіта да мяне, значыць, памятае, з чыёй падачы ўзляцеў. Гэта, можа, самае галоўнае і ёсць, можа, менавіта гэта, калі трэба, і стрэліць. Галоўнае, не перагнуць палку, а так ён, як наркаман, ніколі з гэтай іголкі не злезе».
Амроцкі любіў нядоўгімі вольнымі гадзінамі паразважаць на адцягненыя тэмы, і тады ён вырастаў ва ўласных вачах да маштабаў Спінозы і Макіявелі.
«Дзіўная справа гіалітыка, з задавальненнем учапіўшыся за любімую тэму, думаў Амроцкі, і гульня, і бізнэс, і магчымасць самавыяўлення, і запал, і наркотык, і ўсё гэта ў адным флаконе, вось ужо сапраўды д’ябальская сумесь, варта яе аднойчы паспытаць і ўсё, згінуў, знік ранейшы чалавек; замест яго нараджаецца хтосьці новы, неўтаймаваны, самаўлюбёны, які тупа верыць у сваю адмысловую ролю, гатовы перагрызці глотку любому хто паквапіцца на яго запаветнае месца. Ніцшэ, безумоўна, мае рацыю са сваёй бялявай шэльмай, але толькі зболыпага. У большасці перароджаны чалавек, прыняўшы новую абалонку народгіага героя або абранніка, духоўна ламаецца і ператвараецца ў звычайнага бязвольнага смоўжня, які дрыжыць за сваё месца. Яго спакойна можна прымусіць выконваць самыя неймаверныя і гідкія задачы. I няма ў свеце нікога больш паднявольнага, чым гэтыя, у прынцьше, глыбока няшчасныя людзі. Адзінкі, вядома ж, спрабуюць застацца вернымі сваім прынцыпам, ды толькі, як правіла, да прыходу ва ўладу. I няма сёння ў гэтай краіне сілы болып амаральнай і прадажнай, чым партыя ўлады. 1 так у Расіі было амаль заўсёды. Аднак простаму народу гэта невядома, ён працягвае свята паважаць сваіх куміраў і, пасля іх смерці, выпінаючыся з апошніх сіл, узводзіць ім пампезныя манументы, не гледзячы на пануючыя паўсюль
голад і развал. I вось я адзін з тых, хто ўсё гэта бачыць, прагназуе, адным словам, кашаварыць на гэтай д’ябальскай кухні! Так, ад сціпласці ты сапраўды не памрэш. Галоўнае, табе самому не прыпадобніцца таму кату, які так аб’еўся смятаны, што не змог са склепу вылезці».
Міхаіл Львовіч адышоў ад акна, выгляд з якога не чараваў позірку адмысловым каларытам, хутчэй наадварот, ламаныя сцены ўнутранага двара, шэрыя да манатоннасці, уяўлялі не зусім прыглядны выварат фасаднай строгасці і напускной пампезнасці. Бакавая замкнёнасць прасторы заўсёды выклікала ў ім прыкрыя адчуванні, асацыюючыся з турэмным панадворкам для шпацыраў. Падышоўшы да працоўнага стала, ён, не перарываючы сваіх роздумаў, пачаў механічна збіраць раскладзеныя на ім паперы і акуратна складаць іх у невялікі скураны партфель. «Так, вось ты і залічыў сябе ў «лялькаводы», але ці так гэта важна для цябе зараз? Толькі не хлусі! Цябе гэта захагіляе і бударажыць кроў, без гэтага ты ўжо і сам не можаш, ты паступова становішся закладнікам створанай табой сістэмы. Чым гэта можа скончыцца? Ды па-рознаму, аж да поўнага абнулення, як цябе самога, так і ўсіх тваіх задум. Ну і хай, ну і чорт з ім! Аднак я сваю справу зраблю, я завяршу тое, што начаў. Хай потым прыдуркі з універсітэцкімі дыпломамі ламаюць свае разумныя галовы, дашукваючыся, як у мяне гэта атрымалася, што ў маіх дзеяннях было першаснае, a што другаснае, ці быў я масонам, і ці працавалі побач са мной нябачныя натоўпы вольных муляроў? Хай шукаюць, хай ствараюць новыя легенды, з якіх з часам і вылупіцца новая гісторыя новай краіны, гісторыя, якую я зраблю вось гэтымі самымі рукамі. А пакуль, чым больш небыліцаў тым лепш. I ўсё ж, пара ў аэрапорт, у ноч перад інаўгурацыяй Плаўскі павінен не сваіх чарцей, a
мяне, сузіраць. Так будзе спакайней і мне, і яму, і ўсім. Сібірскім волатам варта зноў заняцца ўшчыльную і пастарацца трымаць яго пад рукой».
Хвіліну павагаўшыся, ён патэлефанаваў.
Жэня, давай дозамі, не праз нашыя каналы запускай генеральскую тэму. Прарокам добра заплаці, хай смецяць да хрыпаты на тэму «Калі не ён, дык хто ж?» Ты зразумеў, гэта да нас ніякага дачынення не мае, так, ідзе само сабою, пакуль Цар вагаецца, на каго ставіць канчаткова. I нядрэнна б сёння ўвечары ўжо што-небудзь запусціць, хай найлягчэйшае. Добра? Я ўжо ў палёце.
Паралельна з гэтай гутаркай у галаве камбінатара, як на нябачным дысплэі, пранесліся сцэны доўгіх дэбатаў па выбарах кандыдатаў у пераемнікі. Гутаркі гэтыя вяліся пакуль без прыцягнення Гаранта, фактычна, за яго спіной, але, як казала яго любімая дачка, выключна ў ягоных інтарэсах.
«Да-а, займальная гэта ўсё-ткі краіна закуліссе», Міхась Львовіч, начапіўшы на твар маску заклапочанага дзяржаўнымі клопатамі чалавека, мітусліва, з лёгкімі падскокамі пакінуў свой кабінет, каб праз гадзіну з невялікім забыцца чуйным сном у салоне свайго самалёта, які нёс яго ў далёкі Ясейск.
13.
He было б гэтай начы, невядома, як бы павярнуўся лёс не толькі Плаўскага, але і ўсёй матухны Расіі.
Што ж за вялікая таемная сіла таілася ў змроку начы, і чаму яна можа тварыць падобныя метамарфозы з лёсамі людзей і дзяржаў? Чаму амаль усе айчынныя перавароты, уключна з балыпавіцкім, адбываліся па на-
чах? Чаму адна п’яная начная пасядзелка ў глухой Белавежы абярнулася крахам вялікай дзяржавы? Чаму зусім нядаўна, у ноч паўторнага ўсшэсця на трон, барвовае полымя пажару трывожна шугала над цэнтрам сталіцы, і страшныя бліскавіцы кідаліся па анямелых сценах вечнага Крамля? Чаму ў расійскай гісторыі ноч займае ледзь ці не галоўнае месца?
Ноч паступова разгаралася над велічнай ракой, якая імкліва несла свае цёмныя воды на поўнач, да берагоў затоенага пад ільдамі акіяна, да старажытнай не знойдзенай і дасюль калыбкі таямнічых арыяў.
Урачысты дзень генеральскага трыумфу паціху падыходзіў да канца, афіцыял і шумнае застолле шчасліва адгрымелі салютамі, каб да ночы плаўна перацячы ў невялікую ўтульную залу загараднай рэзідэнцыі губернатара, дзе сабраліся толькі блізкія з блізкіх і правераныя з правераных. Скураш многіх з прысутных зусім не ведаў і раздаваў свае візітоўкі проста так, іпто называецца, на ўсякі выпадак.
Праводзіўшы высокіх маскоўскіх гасцей, ён вярнуўся ў горад у добрым настроі, паспеўшы за гэты дзепь абзавесціся новымі знаёмствамі і патрэбнымі кантактамі. Ды і высокія госці, слава Богу, здаецца, засталіся задаволеныя. «Хоць, калі чэсна, думаў Малюта, нешта госці для падобнага выпадку аказаліся не такія ўжо і высокія; прымаючы да ўвагі значнасць краю ў эканоміцы і геапалітыцы краіны, Маскву павінен быў прадстаўляць хтосьці больш значны, ну скажам, кіраўнік адміністрацыі або прэм’ер-міністр, а не новаспечаны кантралёр і непрыкметны дэмакрат». Атрымлівалася, што Крэмль як бы намякаў зноў абранаму саноўніку і на яго нізкі рэйтынг, і на тое, што нічога з яго мінулых выхадак
не забыта, а, даручаючы прачытаць казёшіы тэкст прывітання з факсіміле Гаранта галоўнаму кантралёру, недвухсэнсоўна даваў зразумець, што варта чакаць сталай апекі і будучага кантролю за дзеяннямі генерала. Гэта нічога добрага Малюту ў ягонай будучай працы не абяцала.
Тым часам у гасцёўні ішла даволі ажыўленая гутарка. За ўсімі гэтымі думкамі Скураш крыху адарваўся ад наваколля, і цяпер з цікаўнасцю разглядаў прысутных. Многія з іх былі сваякамі Плаўскіх, блізкімі або далёкімі, у гэтым ён яшчэ разабрацца пакуль не паспеў, але да гутаркі пачаў прыслухоўвацца з цікавасцю.
Можа, і ёсць дзесыді нейкія таемныя і нябачныя арганізацыі, відавочназ веданнем пытаішя вяшчаў высокі, грузны чалавек з лёгкім каўказскім вымаўленнем, падаецца, ён даводзіўся мужам сястры генеральскай жонкі, і нібыта яны робяць сваю згубную справу, увасабляючы цёмны пачатак усяго свету. Магчыма. Але ў айчыннай гісторыі такіх заўважана не было. А калі нейкія і існавалі, дык уяўлялі сабою групы фанатыкаў ды, як правіла, людзей недасканалых, гатовых за сваё хваравітае светаадчуванне прынесці ў ахвяру не толькі самога сябе, але і прыстойную частку ўсяго чалавецтва. I, што самае галоўнае, іх таемныя саюзы заўсёды раскрываліся народнаму погляду і заканчваліся судовымі працэсамі, шыбеніцамі, Сібірру, а пазней псіхушкамі і выправаджэннем за межы дзяржавы.
Выбачайце, ну а як жа быць з масонамі? перабіў яго сын генерала, Сямён.
Вольныя муляры, якіх заўсёды ў ласкавай нашай Бацькаўшчыне існавала з лішкам, больш з’яўляліся філантрапічнымі клубамі, чым нейкімі павуціннымі творцамі гісторыі. Хоць іхняя дзейнасць, акрамя кар’-
ернага падцягвання сваіх акультных практык і прыемнага баўлення часу, і прыводзіла да разжыжэння дзяржаўнасці і патрыятызму ў мазгах нашай творчай і навуковай інтэлігенцыі, што ў сваю чаргу давала жыватворную глебу для стварэння разнастайных крамольных партый і груп, а галоўнае, нараджала ў шырокім грамадстве ўсеагульную да іх спагаду. Гэта, мабыць, і ўсё, у чым можна было б абвіпаваціць наіўных рамантыкаў, носьбітаў фартушкоў, прыхільнікаў цыркуля і вугольніка.