Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Іншы раз, наматаўшыся па богам забытых кутах неабсяжнага краю, Малюта проста за галаву хапаўся ад беспрасветнай галечы і дзікасці ім убачанага. Страшныя, выдубленыя вятрамі, дажджамі і завеямі да металічнай шэрасці хаты, глухія, такога ж колеру платы, адрыны і свіраны, што ў бязладдзі прыткнуліся па берагах рэк сярод чэзлай тайгі, падаваліся прывідамі, прышлымі з далёкай старажытнасці. Яны яшчэ потым доўга стаялі перад вачыма, не даючы заснуць па начах.
Скурашу, як заўсёды, пашанцавала з падначаленымі. У адрозненне ад агульнапрынятай традыцыі ўсюды цягаць з сабою сваіх людзей, ён яшчэ з вайсковых часоў аддаваў перавагу давяраць і працаваць з тымі, каго Гасподзь паставіў пад ягоны ачол, і, як правіла, яны вельмі рэдка яго падводзілі. Ды і падводзяць, па няпісаных законах бюракратычнага дарвінізму, у асноўным, свае, выкармышы, якіх цягнуць і якім чэрствы сухар службы невядомы. Вось гэтыя якраз і гатовыя ўраз злопаць свайго дабрадзея з усімі трыбухамі.
Кіраўніком яго невялікага апарату быў чалавек у гадах, у мінулым з няўдалых навукоўцаў, разважлівы да занудства, датошнік і педант, якіх не адшукаць ужо ў наш сумятлівы час, хоць сам час для Патапа Філімонавіча Траццякоўскага існаваў толькі як філасофская катэгорыя і ніякага дачынення да звычайнага яго жыцця не меў. Ён, як ніхто іншы, адпавядаў унугранаму духу той зямлі, на якой нарадзіўся ён сам і ўсе ягоныя бачныя і нябачныя продкі,
якія захоўваліся ў памяці. Дзетак Бог яму нс даў, таму дастатак у ягонай хаце вадзіўся, і жылі яны з жонкай ціха, без зайздрасці і ў сваё задавальненне. I толькі адно невялікае памкненне жыло ў дувіы Патапа Філімонавіча: ён да ўтрапёнасці любіў каньяк, і не проста яго любіў, а пасучаснаму ведаў, шанаваў і мог гіра яго гаварыць гадзінамі. Алс каньячная закавыка была, што нызываецца, толькі запевам, потым вонкі непазбежна вырывалася адвечная хвароба рускай інтэлігенцыі ліберальнае бурчанне аб непатрэбнасці нашай рэчаіснасці. Так, Траццякоўскі быў непапраўным лібералам. Як правіла, ён і яму падобныя індывіды з’яўляюцца як бы захавальнікамі, жрацамі, ці што, вялікіх ідэй, яны служаць ім аддана, бсскарысліва і фанатычна. Магчыма, менавіта ім, а не запыленым тамам і ўсушанай уласнай значнасцю прафесуры, чалавептва абавязанае захаванасцю жыццёвай сілы тых самых ведаў, што бударажаць мазгі; менавіта такія народныя надзвіжнікі і не даюць згаснуць Праметэеваму агню чалавсчага розуму. Пасада Патапа Фімімонавіча абцяжарвала, але ён змушаны быў абавязкі выконваць старанна, бо па-іншаму працаваць быў не прывучаны, іншых жа здолыіасцяў для пошуку сродкаў дзеля існавання не меў.
Малюта, заўважыўшы такую незвычайнасць у сваім памагатым, стаў яе скакваля ст ымуляваць, памаленьку перацягваючы са свайго працоўнага кабінета ў пакой Траццякоўскага дарагія каньякі, якія намесніку багата падносілі па ўсякім выпадку. Нават немаўляці ў нашай слаўнай дзяржаве вядома, што бутэлька спіртнога, нягледзячы на годнасць і кошт, хабарам не лічыцца. Часам пасля працоўнага дня, не парушаючы спрадвеку заведзеных традыцый, цесны калектыў грувасціўся вакол Траццякоўскага стала і аддаваўся банальнаму выпівону.
Усякая выпіўка на працоўным, так сказаць, месцы справа патрэбная і невыкараняльная. Іншы раз яна з’яўляецца адзінай аддухай у зачарсцвелай чынавенскай душы, праз якую ў яе пранікае хоць нейкі подых свежых вятроў і павеваў. Галоўнае, п’янка не толькі спрыяе збліжэнню народа і кіруючых сілаў, але становіцца першаштуршком большасці службовых раманаў гэтага прамяністага сонца рамантыкі ў халоднай вадзе бюракратычнай звычайнасці, ды і для звычайнага сэксу, які ні да чога не абавязвае, аднак вельмі разгружае, падобныя падзеі служаць найпершым штуршком. Пераняты Малютам калектыў для раманаў ды інтыму, з прычыны сваёй сталасці, быў непрыдатным, так што з поўным самазабыццём аддаваўся гаварыльні на самыя што ні на ёсць крамольныя тэмы. Так ужо ў тутэйшых мясцінах здаўна павялося: народ папрасцей маўкун, адкрытасці з яго абцугамі не выцягнеш. Уладары ж дум, мужы навукоўцы, да злачыннага гаманкія, ім і губляць няма чаго, адна ўцеха размовай спатоліцца, а страх, страх ён неяк бокам прадзімае, ды і куды далей Сібіры саслаць могуць, хіба што ў суседнюю, Сібірскую воласць. У турме турмой не спалохаеш. Так што застоллі на трэцім паверсе Шэрага дома, як менавала будынак крайадміністрацыі мясцовае народнае радыё, былі часам бурнымі і заўсёды цікавымі.
Недасведчанаму чалавеку, простаму абывацелю, пасля некалькіх кілішкаў каньяку здалёку пачынаў Траццякоўскі, руцінная праца бюракрата Вашага рангу, Малюта Максімавіч, падаецца нейкім таямнічым дзействам, у выніку якога якраз і адбываецца мудрае кіраванне дзяржавай. На самой жа справе, як усе мы можам назіраць, усё нашмат прасцей і прымітыўней. Вялікая частка нашых калегаў прыходзіць у прысутнае
месца і дэпартаменты проста праседжваць штаны, перакладаць паперкі і да самазабыцця церабіцца, а ў апошні час шарыць у інтэрнэце...
Ну што вы зноў за сваё: бюракраты, бюракраты, ды няма іх ужо, гэтых бюракратаў, згнаілі ўсіх у нашых лясных калоніях яшчэ да Другой сусветнай, нібы тарпеда, урэзалася ў гутарку Людміла Барысенка, сярэдніх гадоў і пышных формаў жанчына, якая адказвае ў камандзе за сувязі з грамадскасцю і тэрыторыямі. Ды і чаго гэта вы на шэфа наязджаеце? Ён і сам асабліва штаны не праседжвае, ды і нам, бывае, пакурыць няма калі.
Вы так без падхалімажу ўжо, значыць, не можаце? Ну я не ў крыўдзе, што з вас, маладой фармацыі, возьмеш? Цяперашні младабюракрат непрыемнейшы суб’ект, які ўвабраў у сябе самыя горшыя якасці партакрата, разведзеныя новамоднымі заходнімі павевамі. Вас, пашанотная Людміла, гэта, вядома, ні ў якім разе не тычыцца...
Так, куды ўжо мне, з маёй-та біяграфіяй... чмыхнула Барысенка.
Людміла Данілаўна, ды не заводзьцеся вы, што, не бачыце, ён ужо пасля другога кілішка на свайго любімага канька прысеў, як ні дзіўна, падтрымала сваю заўсёдную апанентку Марыя Міхайлаўна Варкоўская, пенсійных гадоў сакратарка, якая дасталася Скурашу па спадчыне, дама, што называецца, прыемная ва ўсіх адносінах. Першы ггарыў змяніць яе на маладзейшага і рахманага супрацоўніка быў прыціснуты Малютам у самім яго зародку і ён дагэтуль не мог надзівіцца сваёй прадбачлівасці. Марыя Міхайлаўна аказалася незаменньш і найадданым чалавекам.
I чаму ж гэта вы ўсе сёння на мяне нападаеце? Малюта Максімавіч, дарагі, можа, яшчэ па малюсенькай нальем гэтым фурыям, a то разарвуць яны мяне...
Ды няма ніякіх праблем. Давайце па маленькай, толькі я б папрасіў вас працягнуць тэму аб парожнім часаправоджанні нашага чынавенства...
Ох, і дарма вы яго аб гэтым просіце, разліваючы на правах малодшай каньяк, гуллівым тонам папярэдзіла Барысенка. Дарэчы сказаць, працавала яна ў апараце разам са сваім мужам Генадзем, якога неміласэрна раўнавала да ўсякай спадніцы, што мільгала на калідоры, і, трэба прызнацца, Генадзь сапраўды перыядычна падаваў на гэта падставы. Ва ўсім астатнім гэта быў выдатны супрацоўнік: разумны, маўклівы чалавек двухметровага росту і незвычайнай фізічнай сілы, да таго ж выдатны аналітык і стыліст.
Выпілі трэці, традыцыйны для тутэйшых месцаў, тост за дам, якія прысутнічаюць тут.
Малюта Максімавіч, зажаваўшы каньяк кавалачкам цытрыны, лісліва пачаў развіваць перарваную думку Траццякоўскі, вы ж ведаеце, што я падчас выбарчай кампаніі шчыра падтрымліваў Бяззубава і актыўна працаваў супраць Плаўскага? кінуў ён першы выпрабавальны шар. He дачакаўшыся рэакцыі Скураша і праігнараваўшы здзіўленыя погляды астатніх удзельнікаў застолля, Патап Філімонавіч працягнуў: Ды і цяпер я да вашага куміра адмысловымі сімпатыямі не палаю. I не таму, што ён абраўся дзякуючы падтрымцы адкрытых бандытаў, і не таму, што край наш для яго усяго толькі трамплін для скачку ў Маскву, нялюбасць мая іншага гатунку, яна, калі хочаце, местачковая: чужы ён нам, нашаму сібірскаму свету, укладу. Сібір, яна ж спрадвеку асобным кантынентам для Расіі была, са сваёй годнасцю, гонарам, укладам, са сваім менталітэтам, сваёй зладзеяватасцю і сорамам, ды і са сваім разуменнем улады і чынавенства. Мы ж раней з-за Ka-
меня так, дарэчы, раней Урал менавалі і рускагато рускім не прызнавалі ды патрабавалі ад яго пацверджання сваёй рускасці. Нават прьі бальшавіках і то з нашымі традыцыямі і паданнямі лічыцца мусілі, а цяпер поўнае беззаконне. Валіць сюды ўсякі, каму не лянота, грабе ўсё пад мяцёлку, карыстаючыся нашай беспрасветнай галечай, а нам толькі рукамі даводзіцца разводзіць, ды крыўду разам з соплямі на кулак намотваць. Я вось сабе таго прабачыць не магу, як гэта я купіўся на абяцанкі саноўнага алкаголіка. Бо першапачаткова відаць было, што хлусіць непрабудна, а душа, стомленая вязніцай бальшавізму, прасіла надзеі на святло і волю, вось і паверылі. I такіх, як я, мільёны, між іншым. Легкаверны, аднак, інтэлігент, і, зазначце, такім ён быў заўсёды, колькі б яго не гнаілі і не рэзалі.
Выбачайце, Патап Філімонавіч, скарыстаўся кароткай затрымкай прамоўцы Малюта, цікавая ў вас філасофія выходзіць: Плаўскага не любіце, хоць яго не ведаеце ні як чалавека, ні як кіраўніка; Бяззубава, які несумленна за капейкі распрадаў ваш заўважце, ваш край мясцовым і прышлым бандытам, вы падтрымліваеце і пры гэтым патрабуеце нейкай местачковасці ў прызначэнні або абранні кіраўнікоў губерні!
Усё так, ды і не так, хітра ўсміхнуўся Траццякоўскі, які, падобна, і чакаў такой рэакцыі суразмоўцы. Прадаў, гаворыце, край бандытам? Ну і што вам на гэта адказаць?
Праўду і адкажыце, выпаліла, як адрэзала, Барысенка, напаўняючы бурштынавай вадкасцю рознакаліберны посуд, толькі ўжо не віляйце, усё, як ёсць, і скажыце. А наконт ідэйнай адданасці Бяззубаву, дык гэта дзіцячае лепятанне. Я так, па-простаму, па-жаночаму скажу: ідэйнасць гэта камсамольскія соплі юнац-
касці, а мы проста адпрацоўвалі свой нумар, каб на месцы нябедным застацца. I гэта яшчэ цуд, што нас дагэтуль не выперлі, хоць мы ж якраз і ёсць той самы праславуты маскоўскі адміністрацыйны рэсурс. Таніна дала каманду, вось мы Плаўскага і крылі па ўсіх масцях. Ды што вам, Малюта Максімавіч, гаварыць, вы самі ў такіх справах дока, наколькі я разумею, дысідэнтаў у намеснікі не ставяць.