Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Адно слова «былы» чаго варта! Былы, гэта значыць ужо скарыстаны, як вядомы ўсім гумовы выраб, табой пакарысталіся і выкінулі як непатрэбнасць! Хто ведае, можа, таму службовец у Расіі, пры ўсёй сваёй усемагутнасці, па сутнасці, заўсёды быў самым бяспраўным і запалоханым грамадзянінам, калі слоўца гэтае, «грамадзянін», наогул датычыцца да нашых палесцінаў. Выкінулі цябе і скончылася лахва! Так што грабі з усіх сілаў, пакуль з цябе «былога» не зрабілі, а тое, што зробяць, у гэтым ужо не сумнявайся. У нас мода на ўладу праходзіць хутка, як вятранка, праўда, часам з сур’ёзнымі і вельмі зацяжнымі ўскладненнямі.
Калі Кірыла Веніямінавіч нарэшце дабраўся да свайго кабінета, які, як і належыць фінансаваму ведамству,
размяшчаўся ў пэўным аддаленні, ля дзвярэй двое рабочых у сініх спяцоўках старанна здымалі са сцяны шыльду з імем і прозвішчам цяпер ужо былога ўладальніка кабінета.
Мішка, а хто ён такі, гэты Мудадохаў? Прозвішча нейкае дзіўнае, ці то бурацкае, ці то казахскае, падаючы гербавую рамку, спытаў зусім яшчэ малады вусаты рабацяга.
Музадохаў, грамацей хрэнаў! I чаму вас толькі ў гэтых каледжах вучаць! Назваў гучных панавыдумлялі, а па сутнасці як былі “пэтэвухамі”, так імі і засталіся, і, машынальна сцершы пыл з рамкі, абыякава дадаў. А хто ж яго ведае, відаць, нейкі маскоўскі жучок. Табе-та што за справа? Ты, ведай, самарэзы круці. Ды коркі, коркі куды ты, разява, выкручваеш, можа, да вечара новую трафарэтку вешаць давядзецца.
Кірылу Веніямінавічу хацелася ўладна, да пеўня ў голасе, крыкнуць: «Гэта я Музадохаў! I не вам, прыдуркі, паласкаць маё старажытнае прозвішча!», але замест гэтага ён яшчэ мацней уцягнуў галаву ў плечы і бачком прасунуўся ў некалі свой кабінет.
На аднаго маленькага чалавека ў краіне стала больш.
16.
Ва ўтульнай невялікі каміннай, на зручных крэслах вакол даўгаватага часопіснага століка сядзелі чатыры чалавекі. Мяркуючы па стомленых тварах і па тым, як час ад часу яны ўставалі і праходжваліся па пакоі, спрабуючы расцерці зацекшыя ад доўгага сядзення ногі, можна было здагадацца, што народ томіцца тут ужо не гадзіну і не дзве.
I ўсё-ткі, давайце падсумоўваць, настойліва прапанавала адзіная ў кампаніі жанчына, абліччам і манерамі вельмі падобная на свайго дзяржаўнага бацьку. Як быццам нейкі дух палягчэння натхніў яе суразмоўцаў, яны ўхваляльна заківалі, прыгатаваўшыся выслухаць рэзюмэ. Ну і выдатна. Значыць вы, Міхаіл Львовіч, згодны з кандыдатурай Пужына?
У прынцыпе так, на гэтым этапе ён найболей падыходзіць і ўжо ні ў якое параўнанне з нашым генералам не ідзе, хоць...
He з нашым, а з вашым, перабіў яго цыбаты, рыжагаловы спадар, з тварам, аддалена падобным на Гітлера. Нам толькі яшчэ раз не хапала прыходу ў Крэмль гэтага самаўлюбёнага істэрыка. Досыць і тых трох месяцаў, калі ён тут усіх даставаў сваім дуркаватым рыкам...
Генерал такі ж мой, як і ваш, паважаны Гол Уладленавіч, узвіўся, не стрымаўшыся, Амроцкі, і не будзь яго на тым этапе, невядома яшчэ, дзе б мы зараз усе былі! I давайце без дробных шпілек, момант не зусім прыдатны. Так, паважаная Наталля Мікалаеўна, я яшчэ раз пацвярджаю, што салідарны з Голам Уладленавічам і найболей прыдатным кандыдатам у пераемнікі на сённяшні дзень бачу Пужына...
Вы ўжо прабачыце, можа, я чыста па-жаночаму чагосьці не разумею, толькі дзіўна, чаму гэта вы, Міхась Львовіч, увесь час, як заведзены, паўтараеце «на сённяшні дзень», «на гэтым этапе»? Калі вы ў чымсьці сумняваецеся, тады давайце збярэмся ў іншы раз, пашукаем больш годных, а калі няма, тады навошта ж тузацца туды-сюды? Бо менавіта з вашай падачы мы насіліся з генералам, як дурань з пісанай торбай! I Рада нацыянальнай стабільнасці яму, і рангі памочнікаў і
дарадцаў, і сталае чалецтва ў добрым дзесятку міжнародных камітэтаў і камісій, а ў выніку што? Хамства і чорная няўдзячнасць! А галоўнае, як ён, падонак, мог жадаць смерці Бацьку, і прытым не ўтойваючыся, не хаваючы гэтага, абсасваць ягоныя хваробы! Паскуддзе! Твар Наталлі пабарвовеў ад гневу, падавалася, яшчэ трошкі, і яна з кулакамі кінецца на Амроцкага. Але, у адрозненне ад бацькі, яна яіпчэ магла трымаць сябе ў руках і высілкам волі сціснула гэты неспадзяваны выбліск. Ды і перад кім кідаць маланкі! Набраўшы поўныя грудзі паветра, яна з шумам вытхнула яго праз hoc: Добра. Хоць добрага, вядома, мала. Аднак мае эмоцыі да справы не тычацца, калі мы ўпэўнімся ў неабходнасці перадаць нашую справу генералу, ды хоць чорту лысаму, мае сантыменты таму перашкодай не стануць. У адным я ўпэўненая спяшацца трэба. Мы і так занадта шмат часу пусцілі сабаку пад хвост. Пасля генерала не меней паўгода прасейвалі скрозь розныя сіты дзесяткі іншых прэтэндэнтаў, нарэшце нібыта замігцела святло ў канцы гэтага дурацкага тунэлю, а вы, Міхаіл Львовіч, зноў спрабуеце хавацца за свае «этапы» і, ужо прабачце, вечныя габрэйскія сумненні. Хопіць. Калі мы зараз прымаем кансалідаванае рашэнне, то гэтае сённяшняе рашэнне і стане заўтрашнім днём для ўсёй краіны. Часу ў абрэз: не болып паўгода, так што я чакаю ад кожнага, падкрэсліваю, ад кожнага, персанальнага рашэння. Дамовімся: зваротнага ходу не будзе! Потым трэба мець на ўвазе, што мне спатрэбіцца тыдзень, а можа, і больш, каб падрыхтаваць маці, і ўжо толькі пасля гэтага ўдзьвюх з ёй пачаць асцярожна і не спяшаючыся падводзіць бацьку да прыняцця гэтага найважнага для яго рашэння. А гэта, баюся, можа расцягнуцца і на месяц, і на два, і на тры, а можа, і болын.
Так што давайце вырашаць. Эдуард Валянцінавіч, звярнулася Наталля Мікалаеўна да летапісца Цара, які сядзеў побач худастага несамавітага чалавека, які прэтэндаваў на ролю ейнага будучага мужа, паглядзі ў свае запісы, на чым мы пры абкатцы Пужына больш за ўсё спатыкаліся?
Ды тут і глядзець не трэба, пры ўсіх ітаваротах усплывалі ўсяго два пытанні, манатонным голасам адказаў той, першае, кагэбэшнае паходжанне, і другое магчымасць з’яўлення кампрамату часоў працы ў мэрыі Ульянаграда. Вядома, камітэцкае мінулае, усё гэтак жа манатонна працягнуў Эдуард, з пункту погляду паўнавартаснага піару, рэч пройгрышная і ні ў якое параўнанне не ідзе са славай баявога генерала, міратворца і руплівага гаспадара. Тут ёсць над чым падумаць...
He ўжо, Эдуард, у гэтай справе не ўсё так прамалінейна, перабіў яго Гол Уладленавіч, можа, для нейкіх двух-трох сотняў тысяч інтэлігентаў гэбэшнае мінулае і здасца каінавай плямай, але не ў цэлым для ўсяго народа. Менавіта камітэтчыку народ, хутчэй за ўсё, і паверыць...
Голас «Іржавага Дзеркача», як яго ў свой час трапна ахрысціў Плаўскі, гучаў залішне нацягнута і непрыязна, што не выслізнула з чуйнага вуха Амроцкага: «Так, добры саюзнічак! Ён беднаму Эдзіку звод Дачушкі ніколі не прабачыць. Хоць мне якая справа! Ды хоць глоткі сабе паперагрызайце...», а ўслых вымавіў: Гол Уладленавіч мае рацыю, ген стукацтва ў нашых суграмадзянах так і не прыціснуты ні часам, ні матэрыялыіым дабрабытам, так што сын стукача і ўнук стукача ўпадабаюць паслядоўніка жалезнага Фелікса, гэта ўжо сапраўды...
Асцерагацца не выбараў трэба, як бы не прыкмячаючы рэплікі Амроцкага, працягнуў Гол, не-
бяспека будзе нас падцікоўваць пасля ўступлення ў пасаду новага гаспадара краіны. Дзе гарантыі, што ён, як чалавек сістэмы, не пацягне за сабою сваіх? А што там за людзі, не мне вам распавядаць. У цэлым я з кандыдатурай згодзен і нават быў, так сказаць, ініцыятарам, ведаю яго не першы год і аб няўдзячнасці з ягонага боку ні разу не чуў. Галоўнае, ён валявы і ўмее трымаць слова, усё астатняе нарасце.
Можа, валявыя якасці ў дадзеным выпадку якраз і не гэтак важныя, мякка ўставіў, дачакаўшыся паўзы, Амроцкі. Вось у гэтым, паважаная Наталля Мікалаеўна, якраз і складаюцца ўсе мае сумненні. Ужо вельмі адказна, памылішся, і першым чынам сам сябе жыўцом закапаеш. Валявы, сумленны! Усё гэта, вядома, добра, але сварлівы і самаўлюбёны дурань у пагонах можа быць болып карысным і рахманым пры вызначаных, a галоўнае, крытычных акалічнасцях. Дзе гарантыі, што ён не ўзбрыкне, разам са сваёй воляй, і не адмовіцца выконваць нашыя ўмовы?
Наталля Мікалаеўна, бачачы, што яна зноў пачынае закіпаць, хрыплавата спыніў яе Гол Уладленавіч, калі дазволіце...
Так, вядома...
Гэта гледзячы што закласці ва ўмовы, якія мы яму прапануем, калі вам хочацца стоячы за яго спіной руліць дзяржавай і пачувацца сапраўдным лялькаводам, тады так, ні гонару, ні волі такому чалавеку мець не трэба. Так, для пакорлівай марыянеткі наш кандыдат не падыходзіць, як, дарэчы, і той жа генерал. I бачачы, што Амроцкі чакае найменшай паўзы, каб яго перабіць, Гол перасцерагальна падняў правую руку. Адну хвіліначку, дайце мне скончыць. Калі ж мы яму давяраем і прапануем абмежаваную самастойнасць у
адзінай камандзе, самі пры гэтым ад актыўнай палітычнай дзейнасці ўхіляемся і збіраемся заняцца нейкімі сваімі буйнымі і патрэбнымі для краіны праектамі, тады справа іншая, тут і воля, і сумленнасць, і ўсе іншыя так званыя станоўчыя якасці спатрэбяцца. Мне падаецца, гэта абсалютна абгруптавана.
Незразумелы і нейкі каламутны тэрмін: «абмежаваная самастойнасць у адзінай камандзе». Што гэта такое? А калі ён са сваёй самастойнасцю зусім не туды ўсю гэтую махіну зверне? запярэчыў Амроцкі.
Ды кіньце вы, не стрымалася Наталля, хай куды хоча, туды і паварочвае, галоўнае, каб нас гэта ніякім бокам не дакраналася, і каб гадоў пяць-сем людзей, якіх яму назавуць, ніхто б нават пальцам крануць не адважыўся. Палітыкі нам усім, спадзяюся, хапіла за апошнія гады з лішкам? уважліва агледзеўшы прысутных і натыкнуўшыся на іх непранікальныя фізіяноміі, яна, скрывіўшы вусны ў пагардлівай ухмылцы, дадала: Што ж гэта я, як дурніца, пра ўсіх па сабе мераць спрабую? Справа вашая, а асабіста мне гэтых палітычных сварак на ўсё жыццё хопіць! Давайце, што яшчэ ў каго ёсць?
Наталля Мікалаеўна, так і да другога прышэсця можна з пустога ў парожняе пераліваць, з нечаканым напорам вымавіў Эдуард Валянцінавіч, думаецца мне, варта ўсё гэта падсумоўваць. Ды чаго хітраваць, Пужын падабаецца ўсім, усе яго абгледзелі з усіх бакоў, нават вечна ўтрапёнаму Міхаілу Львовічу і то запярэчыць няма чаго, акрамя смутных сумненняў. Ды і якія могуць быць сумненні аб падзеі, якая яшчэ не адбылася? Гаворыце, можа кудысьці перакінуцца? Але куды? Акрамя нас, у краіне няма іншай сілы, якая б магла яго падтрымаць. Мы адна адзіная партыя, якая