Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
стаіць ва ўладзе, іншай няма і, спадзяюся, не будзе, a калі і з’явіцца, то ім ужо будзе не да нас. Сённяшнія камуністы, дэмакраты і іншыя комікі абсалютна нічога сабою не ўяўляюць, ды і ці вам мне гэта гаварыць! Варта толькі даць каманду іх не падкормліваць, як нагуляныя лычы імгненна сыйдуць, і пыхі паменшыцца. Так што няма чаго тузацца, спыняцца трэба на Пужыне, балазе, кручкоў на яго ў нас маецца лішак. Тузацца пачне пашкадуе. Хіба я не правільна кажу?
Дзякуй, Эдзік, за падтрымку, паклаўшы руку яму на калена, вымавіла будучая жонка. Маеш рацыю ты ва ўсім. Пакуль наш стаўленік уласным палітычным мясам абрасце, пройдзе не адзін канстытуцыйны тэрмін, а час і не такія заганы ў нашай гісторыі лячыў. Будзем лічыць, што пытанне вырашана, так?
Мужчыны ў знак згоды дружна ўсталі.
He, дарагія сябры, я прашу вас адназначна адказаць: ці ўхваляеце вы наш агульны выбар? He трэба на мяне так вытарэшчвацца, не то жартам, не то сур’ёзна вымавіла жанчына, як-ніяк я бацькаўская ўлюбёнка, і абкамаўскія замашкі з мяне ніякімі перабудовамі не выбіць, так што галасуем персанальна. Хто за кандыдатуру Пужына, прашу вызначыцца! і першая высока падняла руку.
Астатнія падтрымалі яе.
Вось і цудоўненька! Аб наступнай сустрэчы дамовімся па тэлефоне. I просьба Пужыну ні слова, пры гэтым яна знарочыста пільна паглядзела на Амроцкага.
Наталля Мікалаеўна! Я ж магіла...
Ведаю я вашую магілу, яшчэ татаў ахоўнік аб вашай празмернай балбатлівасці не раз гаварыў...
Паклёп, найчыстай вады паклёп...
Разыходзіліся хутка і моўчкі, як злодзеі з месца толькі што здзейсненага злачынства. Кожны сыходзіў са сваімі, аднаму яму вядомымі думкамі і задумкамі.
Вось так немудрагеліста і амаль будзённа было прынята рашэнне аб здзяйсненні чарговага палацавага перавароту. Што за паскудная ў Расіі ўлада, ну ніяк яна не можа без пераваротаў, што раней, што цяпер, і дзецца ад гэтага няма куды.
17.
Амроцкі спяшаўся. Думаючы, што за ім сочаць, ён звярнуўся да самай праверанай тактыкі: заехаўшы да адной са сваіх шматлікіх сябровак, гучна развітаўся з кіроўцам, дэманстратыўна выграб з салона важкі букет кветак, каробку з ежай і ў суправаджэнні аховы адправіўся, нібыта, на салодкі начлег. Гадзіны праз паўтары, так і не дакрануўшыся ні да вячэры, ні да сяброўкі, ён выклікаў таксі і з’ехаў да яшчэ адной зазнобы. Прагаварыўшы з ашаломленай ад нечаканага візіту дзяўчынай доўгую гадзіну ён з яе мабільнага тэлефона выклікаў машыну жонкі і, нейкі час пакружляўшы па горадзе, адпусціў яе ў раёне цэнтра. Прабегшы, для страхоўкі, яшчэ пару прахадных двароў, Міхаіл апынуўся ва ўтульным маскоўскім панадворку, на здзіўленне, не кранутым урбанізацыяй. Падавалася, што час замёр у яго агароджы і, залюбаваўшыся патрыархальнасцю архітэктуры эпохі Растрэлі, так і не асмеліўся перастуніць нейкую нябачную рысу. Хоць гэта магло здацца толькі на першы погляд і вельмі неспрактыкаванаму чалавеку. Старажытны асабняк з усіх бакоў быў абаронены невялікім старым паркам, даклад-
ней, яго астаткамі, і акружаны глухімі сценамі пазнейшых пабудоў. Праз адзін з двароў сюды вяла шырокая скляпеністая арка з ажурнымі варотамі і маленькімі веснічкамі, перад якой, супакойваючы дыханне, і спыніўся Міхась Львовіч. Пасля нягучнага металічнага шчаўчка каваная створка адышла ўбок, не аглядаючыся, Амроцкі хутка прабег па нешырокай дарожцы і схаваўся ля прадбачліва расчыненай кімсыді параднай.
У прасторным зале, з вялізным, амаль рыцарскім сталом пасярэдзіне, у чаканні мучылася чалавек з дванаццаць. Нават недасведчанага погляду было досыць, каб дапетрыць народ тут сабраўся няпросты, усёй краіне вядомы і адзін аднаму не заўсёды прыемны, аднак трывала павязаны адным нябачным ланцугом, імя якому айчынны капітал. Дзесьці там, па-за сценамі гэтай хітрай хаткі, усе цяперашнія чаканцы былі непрымірымі ворагамі і шалёнымі канкурэнтамі. Яны дзень і ноч вялі адзін супраць аднаго сапраўдныя войны на поўнае фінансавае, а часам і фізічнае, знішчэнне, але тут, у гэтых запаведных сценах, як па ўзмаху чароўнай палачкі, яны ператвараліся ў звычайных, можа быць, залішне сур’ёзных і залішне распаўнелых абывацеляў са старога і любаснага іхняму сэрцу мястэчка. Чаму ўсё адбылося менавіта так, а няйначай, і менавіта ім дасталіся ўсе ключавыя пазіцыі ў айчыннай эканоміцы і фінансах пытанне вельмі сур’ёзнае і настолькі заблытанае, што адказаць на яго з наскоку нялёгка. Ужо неяк так спрадвеку павялося, што Расіяй, увогуле, рускія ніколі і не кіравалі, і пры вялікіх князях, і пры царах, і пры камуністах, ды і сёння гэтыя традыцыі не парушаныя, і, магчыма, маюць рацыю тыя філосафы, якія лічаць «рускасць» катэгорыяй наднацыянальнай, якая да пытанняў роду і крыві ніякага дачынення не мае.
Амроцкі літаралыіа ўваліўся ў парадную залу, ні з кім не вітаючыся, асушыў пару куфляў шампанскага, упраўна паднесенага на падносе лакеем у ліўрэі Аляксандраўскіх часоў, і плюхнуўся ў найбліжэйшае крэсла.
Усё, спадары, Рубікон пяройдзены! гучна абвясціў ён.
Прысутныя ў зале, якія да гэтага часу мірна гутарылі, ўвомірг паўскоквалі са сваіх месцаў і атачылі таго, каго так доўга чакалі. Усім не цярпелася хутчэй даведацца з першых вуснаў навіну, аб якой ужо даўно пагаворвалі ў маскоўскай кіруючай верхавіне. Такім чынам, усе згрудзіліся вакол Міхаіла Львовіча ў трапяткім чаканні.
Амроцкі, відавочна набіваючы сабе кошт, сядзеў, як каменны балван, з напаўзакрытымі вачыма, толькі ледзь улоўная ўсмешка загадкава блукала па ягоных тоўстых вуснах. Гэта быў чарговы пік ягонай славы, яго ўсемагутнасці і значнасці.
Да парадку, спадары! стукнуўшы невялікім малатком аб бронзавы гонг, узвясціў старэчых гадоў спадар у старамодным сурдуце і сацінавых нарукаўніках. Да парадку, спадары! Прашу ўсіх да стала. Пачнем нашыя нефармальныя зносіны.
Усе, уключаючы віноўніка сходу, пакорліва пацягнуліся да стала, за якім у кожнага было сваё строга вызначанае месца. Дзіўны чалавек з малатком так і застаўся стаяць ля невялікага, размешчанага ледзь збоку ад асноўнага стала зграбнага бюро з разбянымі пазалочанымі ножкамі. Публіка рассаджвалася па месцах і, падавалася, не звяртала на яго ніякай увагі. Аднавілася цішыня, і позіркі ўсіх з непрыхаваным нецярпеннем накіраваліся да Амроцкага.
Пужын! як самую скрытую таямніцу, урачыста абвясціў Міхаіл Львовіч.
Звонкая цішыня цягнулася доўгія дзве-тры секунды, якія падаліся ўсім вечнасцю. I тут раптам грымнула маланка! Загаварылі ўсе адразу, дакладней, не загаварылі, а закрычалі ў поўны голас. Народ зноў паўскокваў з месцаў, замахаў рукамі, ці то пошум разбітай надзеі, ці то стогн праклёнаў, ці то рык абурэння кідаўся па старадаўняй зале і, адбіваючыся ад высокіх столяў і мармуровых калон, пераплятаючыся ў штосьці мудрагелістае, нечалавечае, ператвараўся ў амаль жывую істоту, якая жыве сваім містычным жыццём.
Ды вы там усе глузды пагублялі! екатаў адзін з кіроўных банкіраў.
Усё! Гэта поўны капец! Гэта канец! Збегчы, збегчы адгэтуль трэба і як мага хутчэй! асуджана махаў рукой нафтавік з ярка выяўленым татарскім тварам.
Ды з чаго такі шухер? Можна падумаць, хрэн рэдзькі саладзей! Выжывем і пры гэтым! Чаго гамонім, аднадумцы? Гэта яшчэ далёка не пагром! спрабаваў супакоіць абуджэнне смешны лысы чалавек, які па сумяшчальніцтве, на пару з жонкай, працуе мэрам аднаго з самых буйных гарадоў у краіне.
Толькі нам акцябратаў не хапала! Яны, вядома, хлопцы добрыя, але калі якое глупства замуцяць, дык усе гадоў трыццаць крывавым паносам сраць будуць. Міхаіл Львовіч, трэба нешта рабіць! Што вы маўчыце? распальваўся сусед насупраць і медыямагнат па сумяшчальніцтве.
Крычалі ўсе, пэўна, дзесьці з паўгадзіны. Паступова першыя эмоцыі выпарыліся, павісла цішыня, і раптам у яе ўварваўся гучны гулкі рогат. Смяяўся высокі малады чалавек, у акулярах-веласіпедзіках, з былых камсамольцаў, які ўмудрыўся прыхапіць ва ўласнасць вялізны кавалак нафтагазавай галіны.
Міша, ну і чаго ты іржэш? імкнучыся перакрычаць усіх, звярнуўся да яго хтосьці з прысутных.
А іпто ж мне, па-вашаму, плакаць, ці што? Вось прыдуркі, уявілі сябе соллю гэтай зямлі! Трэба было столькі грошай убухаць у перавыбранне гэтага п’яніцы і параноіка, каб замяніць яго на вернага ўнучка жалезнага Фелікса! Вы як хочаце, а я больш у разводках майго цёзкі ўдзельнічаць не збіраюся і вас да таго ж заклікаю! былы камсамалёнак перастаў смяяцца і, злосна ўтаропіўшыся на Амроцкага, прашыпеў: Што, Гапон, ззяеш, як медная лямпа? Думаеш, яшчэ раз атрымаецца нас заканаводзіць і ліха збіць прыстойны куш? Вось табе хрэн! і ён ліха закруціў кукіш.
Да парадку, спадары! дзынкнуў малаток, і хрыплавата прагучаў голас старога. Да парадку, спадары!
Сапраўды, узвіўся мэр-мільянер, які звык заўсёды і ўсюды старшыняваць, адумайцеся, сябры, так, чаго добрага, мы адзін аднаму ў кудлы ўчэпімся...
Ну, вам, дапусцім, з вашай лысінай гэта не пагражае...
Прычым тут мая лысіна, на карту пастаўлена будучыня краіны, наша з вамі будучыня! Тут не гарлапаніць, не юродстваваць, не ўспамінаць мінулыя даўгі і крыўды трэба, тут сур’ёзная гутарка патрабуецца. Па правілах нашага клуба кожны мае права выказаць сваё меркаванне, і кожны волыіы яго абмяркоўваць, дык давайце не будзем парушаць векавых традыцый. А вам, Міхась Самуілавіч, варта пагадзіцца з спадаром Амроцкім...
Або, паводле правіл, пакінуць наш сход назаўжды, неназойліва, але тонам, які не церпяць пярэчанняў, перабіў мэра чалавек з малатком.
У зале запанавала панурая цішыня. Кожны з прысутных ведаў, чым абвінецца для выгнанніка адлучэнне ад
клубнай супольнасці. Смерць магла стаць радасцю збавення, у параўнанні з тымі зневажаннямі і цяжкасцямі, у якія аўтаматычна ператваралася жыццё ізгоя.
Хадэра, менавіта такое старажытнае слова служыла нафтаваму алігарху прозвішчам, сядзеў увесь пунсовы і тупа свідраваў поглядам-нянавісцю прастору псрад сабою. За апопшія гады ён адвык не тое што прасіць у каго б ні было прабачэння, а наогул бачыць у людзях сабе падобных. Для яго існавала толькі яго слова і падуладная яго волі пакорлівая чалавечая маса. Нягледзячы на сваю маладосць, ён выдатна ведаў, што банальныя словы прабачэння, якіх у яго так дамагаюцца, усяго толькі даніна традыцыі, і, пакінуўшы гэты смярдзючы сход, ён зможа, калі захоча, сцерці выскачку і блазна Амроцкага ў парашок, але цяггер традыцыя патрабавала павініцца, а павініцца значыла, у першую чаргу, зняважыцца. Зняважыцца ўсё ж было невымерна выгадней, чым кінуць адкрыты выклік усяму свету. Зала, з крыважэрнасцю рымскага Калізея, чакала яго слова.