Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Пужын намотваў кругі па маляўнічым участку новага лецішча. Бегаць ён не любіў, а аддаваў перавагу хуткай хадзе, лічачы яе найболей эфектыўнай, бо яна раўнамерна напружвае ўсе цягліцы і дае магчымасць спакойна абдумаць і прааналізаваць усё, што адбылося за мінулы дзень. А задумвацца ў апошні час было над чым. Нейкія дзіўныя і не зусім ясныя павсвы завіталі над ягонай злёгку палыселай галавой. Гутарка з кіраўніком Царовай адміністрацыі, па сумяшчальніцтве прыдворным летапісцам і будучым зяцем, спачатку не выклікала ніякіх пабочных думак і трывог. Гутарка як гутарка, як і належыць начальніка з падпарадкаваным. Хоць на гэтага начальніка без усмешкі глядзець было немагчыма. Пацертыя джынсы і каўбойскую кашулю хоць і з боем, але ўсё ж атрымалася з яго зняць і пераапрануць яго ў прыстойны касцюм, аднак насіць абавязковы для Старой плошчы гальштук не змог прымусіць нават сам Цар. Хадзіў гэты начальнік хадой з падскокам, цураўся вялікай навалы чыноўнага люду, на зададзепыя пытанні адказваў аднаскладова і вельмі нявызначана, аднак, пры ўсёй яго коснасці і вуглаватасці, быў самым давераным чалавекам у Цара, а асабліва ў злапомнай і падазронай царовай жонкі.
Падрахункам другой іх сустрэчы стала прапанова зрабіцца першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі, а іншымі словамі, фактычна, яе ўзначаліць, бо сам Эдуард Валянцінавіч быў зараз цалкам заняты працай над чарговай кнігай Галавы дзяржавы. У прьшцыпе, цалкам ухвальная прапанова і, як лічыў сам Пужын, цалкам заслужаная, але было ў ёй адію “але”! Месца першага намесніка займала ўсёмагутная сяброўка царовай дачкі Перамога Таніна, і пагаршэння іх адносінаў ніхто, наколькі яму было вядома, не прыкмячаў. Ён тады пра
яе наўпрост і спытаў Эдуарда Валянцінавіча, каб пазбегнуць непатрэбных пагалосак у будучыні.
А як жа быць з Перамогай Ігараўнай?
Ей будзе прапанавана цалкам важкае па значнасці месца, ды і, паміж намі, пе цягне яна, не ўсе губернатары яе адэкватна ўспрымаюць, зіюў жа заваліла выбарчую кампанію ў Ясейску, япічэ невядома, чым уся гэтая сібірская эпапея скончыцца. Так што хай яе лёс вас асабліва не бянтэжыць. Усё будзе нармалёва. Вы іншая справа, і хватка ў вас бульдога, так што мы вам давяраем. Ну што, згодны?
He пагадзіцца было б з майго боку дурнотай. Лічу, не аб маёй згодзе варта гаварыць, а аб падзяцы Гаранту за ягоны давер, можаце яму перадаць, што шкадаваць аб сваім рашэнні яму не давядзецца.
Вось і добра, у мяне, не паверыце, камень з плячэй зваліўся! Адміністрацыя гэта ж першым чынам вар’яцкая адказнасць і каласальныя працавыдаткі, а мы з Гаспадаром па тры-чатыры гадзіны ў суткі над кнігай працуем. А потым мне ўвесь матэрыял трэба з дыктафона апрацоўваць, сістэматызаваць, перадрукоўваць, вычытваць, каб на наступны дзень падаваць яму на прагляд. Каласальная праца! Так што дзякуй вам, а Прэзідэнту добрыя словы за давер вы самі ў найблізкі час скажыце.
На тым і расталіся. Потым былі сустрэчы з Царом, і афіцыйныя, і ў хатнім крузе. Былі працяглыя гутаркі з жонкай Самадзержца, дзіўныя нейкія гутаркі, усё болыл аб сумленнасці, адданасці, аб падзяцы і няўдзячнасці, аб даверы і здрадзе. Прыблізна аб тым жа спрабавала з ім гаварыць і дзяржаўная дачка.
У апопіні час Гол Уладленавіч зачасціў. Прыйдзе ў кабінет, пасядзіць, гарбаты пап’е, пустыя пыташіі паза-
дае і сыйдзе. А тут літаральна ўчора ні з таго ні з сяго пытае:
А ты па былой сваёй працы не нудзішся?
У мэрыі ці што?
Ды ў якой чортавай мэрыі! У вэчэка тваім некалі любімым? Настальжы не грызе?
He, здаецца? Ты да чаго хіліш?
Ды так проста спытаў, і, памаўчаўшы, дадаў, упушчанае цалкам ведамства, а калісьці ж асновай дзяржавы лічылася. Ну добра, я, мабыць, пайду.
Усё гэта і многае іншае міжволі і бессістэмна лезла ў галаву Пужына. Апроч гутарак, сустрэч, уласных думак у галаве ўсплывалі і зусім няясныя ўражанні, нейкія мімаходзь заўважаныя дробязі, якіх раней не было. Уся ягоная ўстрывожаная існасць чакала чагосьці асаблівага і вельмі важнага.
Выбачайце, Мікалай Мікалаевіч, перапыніў яго разважанні памочнік, вам ужо трэці раз тэлефануе Амроцкі і, мяркуючы па вызначальніку, з розных тэлефонаў. Голас устрывожаны, просіць тэрмінова з ім звязацца.
Хай прыязджае...
He, ён хацеў бы сустрэцца на нейтральнай тэрыторыі, далей ад цікаўных вачэй...
Цікаўныя вочы ёсць усюды, а дзе ён зараз?
Гаворыць, што ў машыне, недалёка ад вашага лецішча...
Скажы, хай едзе да ляснога скрыжавання, я туды падыду. Таксама мне, канспіратар дамарошчаны знайшоўся.
3 усяго блізкага Царова асяроддзя Пужын асабліва недалюбліваў Амроцкага, нейкім слізкім ён яму падаваўся, і пасля зносін з гэтым то ліслівым, то невыносна
самазадаволеным тыпам нязменна хацелася вымыць рукі. Але раз і назаўжды прыняўшы правілы прыдворных гульняў, Мікалай Мікалаевіч імкнуўся ні на ёту ад іх не адыходзіць. У сённяшнім пас’янсе Міхаіл Львовіч займаў не апоіпнюю пазіцыю, і з яго закідонамі даводзілася лічыцца, а галоўнае, асцерагацца ягоных вечных інтрыг, найдасканалым майстрам якіх ён не без падставы лічыўся.
Яшчэ не дайшоўшы да скрыжавання, Пужын убачыў Амроцкага, які спяшаўся яму насустрач. «Добры гусак, пераходзячы з бегу на хуткі крок, каб выраўняць дыханне, падумаў ён, машыну пакінуў за паваротам, каб не свяціць кантакт. Ох, не просты ён, праныра, не гіросты. Трэба б былым калегам падкінуць заданне тайна сабраць усё аб гэтым суб’екце».
Ну парэшце! Дабрыдзень, Мікалай Мікалаевіч! Ведаеце, давайце звернем на сцяжынку, яна вунь там за кусцікамі, a то, глядзі, з якім-небудзь бегуном, накшталт вас, сутыкнемся, а гэта зусім не патрэбна.
Добры вечар. Можна і на сцяжынку, як мага спакайней, вымавіў Пужын, дык што ж такое здарылася, праз што ўся гэтая канспірацыя, і дзе гэта вы асвоілі яе асновы?
Кніжкі дэтэктыўныя ў дзяцінстве чытаў. He палічыце мяне вар’ятам, але я вам зараз скажу такое, зашаптаў ён яму прама ў твар, толькі ўмольваю нікому ні слова, інакш галава мая паляціць з кволых габрэйскіх плячэй далоў! He, вы павінны даць мне слова афіцэра, што ўсё гэта застанецца паміж намі...
Міхаіл Львовіч, не стаўце мяне ў дурацкае становішча! Я ж дзяржаўны службовец і сабе, фактычна, не належу таму натуральна, авансам ніякіх слоў нікому даваць не магу, ці мала што вы мне збіраецеся распавесці!
Добра, добра! Які вы, аднак, свавольны, але пасля таго, як вы ўсё пачуеце, вы паабяцаеце мне маўчаць?
Гледзячы чаго гэта будзе тычыцца.
ІЗас! У першую чаргу вас і толькі вас!
Добра, выкладайце сваю таямніцу, a то яна, глядзіш, падарвецца ўсярэдзіне вас і загубіць аднаго з творцаў новай Расіі, стрымліваючы ўсмешку, з разуменнем вымавіў Пужын.
Амроцкі агледзеўся па баках і зноў наблізіўся да самага вуха Пужына.
Мы прынялі рашэнне. Да заканчэння другога тэрміну Прэзідэнт падасць у адстаўку і прапануе вас у якасці свайго пераемніка, выпаліў ён на адным дыханні і замёр.
Хто гэта мы? пасля доўгай паўзы спытаў Пужын, гледзячы на свайго візаві, як доктар псіхіятрычнага аддзяленпя на новага пацыента.
А вось гэтага я вам пакуль сказаць не магу, нават і не пытайце. Адно паведамлю людзі годныя і якія сапраўды могуць усё.
Па-мойму, гэта нейкая лухта. Нават калі выказаць здагадку, што вы гаворыце праўду, а не здурэлі, дык уся гэтая лухта не вытрымлівае ніякай крытыкі і аддае ірэалыіасцю, у галаве былога чэкіста дзеялася форменнае кароткае замыканне. Думкі скакалі, нібы блыхі на яго любімым далмаціне. Што гэта, трызненне вар’ята? Правакацыя? Падстава? Спрытная пастка? Трэба было нешта адказаць гэтаму чалавеку, адказаць так, каб не даць ніводнай падставы ўсумніцца ў яго поўнай лаяльнасці да Прэзідэпта.
Скажыце, Міхаіл Львовіч, канчаткова агоўтаўшыся, працягнуў Мікалай Мікалаевіч, а навошта вы мне гэта распавялі? Бо вашая інфармацыя тычыцца
менш усяго мяне, а першым чынам напроста звязаная непасрэдна з бяспекай краіны і асабіста Гаранта. Дзіўны вы чалавек, дайшлі да аднаго з кіраўнікоў Адміністрацыі падзяліцца навіной, што дзесьці і кімсьці рыхтуецца антыканстытуцыйны пераварот, і патрабуеце ад мяне слова афіцэра маўчаць аб гэтым! Ведаеце, як гэта завецца? Дык вось, мы зараз жа едзем да Эдуарда Валянцінавіча, і вы яму ўсё падрабязна распавядзеце...
Нікуды я з гэтага лесу не зрушуся, нават пад канвоем, можаце мяне адразу прыкончыць, на здзіўленне валявым і цвёрдым голасам заявіў Амроцкі, куды толькі дзелася ягонае халуйскае падлізніцтва, нічога ні аб якіх пераемніках я вам не гаварыў, гэта вы самі, сваімі кагэбэшнымі мазгамі прыдумалі ўсё гэтае трызненне і вырашылі мяне ў гэта ўблытаць! Што вы на мяне ўтаропіліся, як, прабачце, баран на новыя вароты! I скажу я гэта не пісаку вашаму, а асабіста, зазначце, асабіста самсьму Цару.
Такой эскапады Пужын не чакаў і, прызнацца, злёгку асалапеў, чым неадкладна паспяшаўся скарыстацца Міхаіл Львовіч, замацоўваючы свой поспех.
Я ўсё ж трымаў вас за разумнейшага чалавека! Няўжо вы думаеце, я вось так, з бухты-барахты, з’явіўся да вас з адной толькі мэтай праверыць вашую вернасць дэградуючаму абкамаўцу? Вы толькі не крыўдзіцеся на мяне, самі вінаватыя. Габрэя, як і ваўка, не варта заганяць у кут, за наступствы вам ніхто і ламанага гроша не дасць. Добра, я вас на гэтай аптымістычнай ноце і пакіну. Галоўнае вы пачулі, і, спадзяюся, калі прыйдзе час, гэтага не забудзеце.
Ён, не развітваючыся, павярнуўся на абцасах і, падаўшыся ўсім целам наперад, затупацеў па сцяжыне, задаволены сабою, уяўляючы, які рой здагадак і пакутаў пакінуў у душы нядаўняга суразмоўцы.
19.
Раніцу суботы нельга зблытаць з раніцай ніякага іншага дня. Унутраны гадзіннік, які раўнамерна цікае ў кожным з нас, беспамылкова спрацаваў, ледзь іх нябачныя стрэлкі растапырыліся па налове сёмага. Малюта прачнуўся, нібы ад падземнага штуршку, і арганізм ужо быў гатовы скінуць з сябе путы начнога здранцвення, як у галаве праскочыла па-школьнаму гарэзная думка субота! I светлая хваля нейкай прамяністай палёгкі агарнула яго, вярнуўшы ў прыемны стан дасыпання. Пракачаўшыся ў гэтай асалодзе гадзіны з дзве, Малюта асцярожна адкрыў вочы. У пакоі было ўжо амаль павосеньскаму халодна, і ён не спяшаўся вылазіць з-пад коўдры. Кацярына, пэўна, вышмыгнула са спальні яшчэ ўначы, пасля таго, як яны надыхаліся адзін адным, і ён ціхамірна заснуў сном курсанта, які толькі што здзейсніў марш-кідок. Наогул, жонка не падзяляла ягонай прыхільнасці спаць з расчыненымі насцеж вокнамі, і ў хвіліны іх сямейных войнаў нязменна дакарала, заяўляючы, што ён адмыслова прыдумаў гэтыя праветрыванні, якія не залежаць ні ад часу года, ні ад надвор’я, адмыслова дзеля таго, каб выкурыць яе са спальні. Але спаць у душным памяшканні ён не мог, яму нязменна сніліся вайсковыя кашмары. Пэўна, гэтая чортава вайна будзе цягнуцца ўслед за ім да самой труны як родавы праклён. Адагнаўшы прыкрыя думкі аб мінулым, ён пачаў думаць аб цяперашнім. У цэлым Малюта быў задаволены сваім цяперашнім жыццём. Праца падабалася, часу хапала для ўсяго, нават на зносіны з дзецьмі.