Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Добра, Малюта, праехалі! Мы таксама сёе-тое ведаем. Давай на расхадуху і ўсё.
У канцылярыю прэзідэнта ніякіх папер ад губернатара Ясейскага краю не паступала такім быў казённы адказ на званок Малюты ў Маскву. «Гэта ўжо лягчэй», падумаў ён і паспрабаваў звязацца з Плаўскім.
Губернатара нідзе не было. Як у песні аб патрэбным чалавеку: усе яго бачылі, але нідзе яго няма. Урэшце праз усёведнага Ляскаля ён дазнаўся, што Ш тэрмінова паляцеў у адзін з аддаленых раёнаў Эркійскай акругі па неадкладных справах, і дні з тры з ім сувязі не будзе. Камандзіроўкай па неадкладных справах у губернатарскім асяроддзі звалі рыбалку, але ў Эркію, як правіла, ляцелі або пасля абеду ў пятніцу, або рана раніцай у суботу, ды і потым на падобныя мерапрыемствы Плаўскі заўсёды запрашаў Малюту. Чым гэта было выклікана, ніхто толкам не ведаў, аднак Скураш нязменна займаў месца ў верталёце насупраць губернатара.
Да вечара наступнага дня ўвесь край стаяў, як кажуць, на вушах. Усе лісты дайшлі да адрасатаў, нешта падобнае прыйшло і на адрас Прэзідэнта. У ім патрабавалася тэрміновага стварэння вялікай міжведамаснай камісіі, татальнай праверкі ўсяго і ўся ды тэрміновых аргвысноў, інакш губернатар за спакой даручанага яму краю ручацца не мог і здымаў, у выпадку непрыняцця
пэўных мер, з сябе ўсякую адказнасць. Малюта перамовіўся з усімі блізкімі Плаўскаму людзьмі, не толькі ў Ясейску, але і ў Маскве, выслухаў усе іх чартыханні і абурэнні, дамовіўся аб кансалідаванай пазіцыі і вырашыў дзейнічаць, не чакаючы губернатара. Прыдумаў сабе на суботу імяніны і склікаў усіх, так або інакш уцягнутых у гэты канфлікт службоўцаў.
Натхніцелем ды ініцыятарам усяго гэтага паскудства, як ён і меркаваў, быў Старыкаў і яго людзі. Яны, ці бачыце, для ўзняцця ўсерасійскага іміджу шэфа вырашылі ініцыяваць гучную крымінальную справу па ўзбекскім узоры і былі стоадсоткава ўпэўненыя, што ў Ясейск дашлюць калі не Іванова і Гдляна, дык хоць бы кагосьці ім падобнага. Але ўсё выйшла з дакладнасцю да наадварот. Змест лістоў наўмысна злілі ў мясцовыя СМІ, і пайшла пісаць губерня! У Маскве здзіўляліся і адразу ж высунулі версію аб кіраўнічай безгрунтоўнасці нядаўна абранага губернатара ды яшчэ прыпісалі спробу праз замену непажаданых яму сілавікоў на сваіх людзей, фактычна, вывесці край з-пад кантролю цэнтра.
Плаўскі вярнуўся з рыбалкі ва ўжо іншы, абсалютна варожы яму край. Даведаўшыся аб несанкцыянаванай ініцыятыве Малюты, ён спачатку наадрэз адмовіўся ісці на імправізаваныя імяніны. Але пасля дзвюх гадзін угавораў і магутнага ціску сваіх правераных прыхільнікаў са сталіцы даў дабро і прыйшоў у другі корпус прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Уся сходка да імяніннага стала не датыкалася і гатовая была дэманстратыўна пакінуць «рэзервацыю», так мясцовыя журналісты ахрысцілі пасёлак «Кедры», калі першая асоба краю іх праігнаруе. Але падбухторшчык спакою з’явіўся, і ўсе паспяшаліся пасесці за стол.
Аднак «імяніны» не задаліся. Плаўскі сядзеў ускудлачаны, нібы пакрыўджаны верабей, і без адмысловай цікавасці слухаў вельмі каларытныя і ў асноўным вернападданніцкія тосты генералаў і дэпутатаў. Падчас невялікага перакуру Малюта, знайшоўшы хвіліну, калі губернатар, пагаварыўшы па тэлефоне, застаўся адзін, у лоб задаў пытанне, якое не давала спакою. На твары генерала не адбілася ніводнай эмоцыі.
Якія лісты, Малюта Максімавіч? He ведаю я ні пра якія лісты...
Як не ведаеце, калі ў мяне ёсць усе іх копіі, даручэнне разабрацца ва ўсім і дакласці кіраўніцтву...
Што!? Вам даручылі разбірацца?... імгненна ўзвіўся Плаўскі, хапаючыся за цыгарэты.
А вы што, Іван Паўлавіч, думалі: сам прэзідэнт кіне ўсё і прыбяжыць раскручваць чарговую інтрыгу Старыкава? ледзяным тонам спытаў Малюта. Аднак, запэўніваю вас, сутнасць цяпер не ў гэтым. Цяпер галоўнае супакоіць сілавікоў і мясцовых дэпутатаў, паспрабаваць перацягнуць іх на свой бок, інакш, мне падаецца, краем кіраваць будзе вельмі складана...
А навошта ж вы тады ўсім разбалбаталі пра мае дакладныя? I наогул, адкуль яны ўсё ведаюць? Плаўскі як бык матнуў галавой убок публікі.
Іван Паўлавіч, няўжо вы сапраўды такі наіўны? Са сваіх міністэрстваў, натуральна.
Дык яны што там, у Маскве, не збіраюцца прысылаць сюды камісію?
Якую камісію, і, галоўнае, навошта? закіпеў Малюта. Усё, што вы напісалі, у міністэрствах даўно ведаюць як плёткі і паклёпы. Адзінае, што можа зрабіць Масква, дык гэта праверыць вашую фінансавую і арганізацыйную дзейнасць. Вы за федэралаў не турбуйцеся,
у іх з вынікамі праверак усё будзе нармалёва, іх па дватры разы ў год правяраюць, а вось для вас гэта будзе першым выпрабаваннем і, наколькі я разумею, зусім несвоечасовым. Мая вам парада: прымірыцеся з цалкам лаяльнымі да вас чыноўнікамі. Сваіх людзей на іх месца вам ніхто паставіць не дазволіць, а прышлюць, я ўпэўнены, не лепшых за гэтых. I яшчэ, мы раней з вамі так адкрыта ніколі не гаварылі, дык вось, мая шчырая парада: ганіце ад сябе Старыкава, інакш будзе позна. Толькі прафесійны правакатар мог вам такое ўраіць і ўвомірг пасварыць амаль з усімі міністрамі...
Ды прычым тут міністры, што вы такое нясеце?! загрымеў Плаўскі. I яшчэ, калі вы збіраецеся і надалей са мной працаваць, не дазваляйце сабе даваць мне ніколі і ніякіх парад. Вы занадта многага не ведаеце. Ідзіце да сваіх гасцей, мне трэба зрабіць япічэ адзін тэлефонны званок.
19.
Якія, к чортавай матары, імяніны! Ён жа нарадзіўся дзесьці ў лістападзе або снежні! абураючыся, кідаўся па гасцінічным нумары Старыкаў. Я вам даўно гаварыў, што ён засланы казачок! I імя ж якое Малюта! Калі нічога не распачаць, то ён сапраўды нас усіх на дыбу ўзніме і скуры здзярэ.
У пакоі, акрамя Плаўскага, знаходзілася яшчэ чалавек пяць верных Аляксею Віктаравічу людзей. Губернатар сабраў свой малы круг ноччу і падрабязна распавёў аб тым, што адбывалася на ўяўных імянінах Скураша. Аднак было і сёе-тое, аб чым ён вырашыў змаўчаць. Напрыклад, аб тым, як ён, пасля гутаркі з Малютам, калі ўсе прысутныя зноў расселіся за сталом, распачаў вельмі нязграбную сгіро-
бу прымірэння і нават своеасаблівага пакаяння перад мясцовымі. Ён таксама апусціў сваё абяцанне абавязкова пакараць людзей, якія рыхтавалі гэтыя няшчасныя дакументы і пераканалі ягоў неабходнасці іх адпраўкі. Паслухаўшы ягоны аповед, чалавек недасведчаны мог бы падумаць, што ўся гэтая важданіна была загадзя спланаваная Плаўскім выключна дзеля таго, каб правсрыць сілавікоў і мясцовых на іх лаялыіасць даяго. Ён з самаздаволеным выглядам паліў, уставіўшы цыгарэту ў нязменны муштук, набраны з рэдкага гатунку бурштыну. Генерал заставаўся верным свайму прынцыпу: ніколі не прайграваць, а перад падначаленымі і неспрактыкаванай публікай заставацца заўсёды пераможцам, нават калі дзеля гэтага неабходна адкрыта хлусіць.
Іван Паўлавіч, віншую вас з чарговай перамогай! выразна трымаючы нос па ветры, вымавіла Міхайліна Гаржынава, умаладнелая жанчына гадоў пяцідзесяці, якая выконвае не зусім зразумелую ролю ў свіце губернатара. He, я без усякага падхалімажу, заўсёды дзіўлюся вашаму таленту прымушаць любую сітуацыю гірацаваць на сябе...
Вы ў корані памыляецеся, Міхайліна Міхайлаўна, я ніколі ў жыцці не прымушаў нікога працаваць на сябе асабіста, і ў гэтым мая сіла і маё адрозненне ад тых, хто расцягвае сёння Расію. Я ўмею і ведаю, як звярнуць любое дзеянне або бяздзейнасць на карысць нашай агульнай з вамі ідэі, ідэі ўсенароднага дастатку, надаўшы голасу выраз суровасці, вымавіў генерал.
Так, ды я вас разуменню! Але будучыня народа настолькі асацыюецца ўва мне, як і ў думках мільёнаў простых людзей, з вашай тытанічнай дзейнасцю, што мы масм поўнае права называць яго вашым імем, са штучнай крыўдай запярэчыла Гаржынава.
Іван Паўлавіч, ды хрэн з ім, з народам, ён у нас асабліва ніколі не ўмеў быць удзячным, трэба думаць, што рабіць з Масквоіі і мясцовымі заканадаўцамі, вы ж разумееце, што яны вам фактычна абвясцілі вайну? узбуджана звярнуўся да губернатара Старыкаў.
Віктар Аляксеевіч! раўнуў генерал. Я б вас папрасіў надалей пра народ у маёй прысутнасці так не гаварыць! Гэта раз. Другое вайна гэта звыклы для мяне стан, і не было яшчэ ні аднаго бою, які б я не выйграў! Вось жанчыны, ён бесцырымонна ткнуў пальцам у Міхайліну Міхайлаўну, і тыя гэта разумеюць, хоць, у адрозненне ад вас, не ўяўляюць сябе вялікімі аналітыкамі і камбінатарамі. I, нарэшце, трэцяе Скураш мае рацыю: поўнае глупства вы са сваімі дармаедамі прыдумалі, якія комплексныя праверкі, якія следчыя па надзвычай важных справах, вы ж хоць праверылі, ёсць цяпер такія зубры ў генпракуратуры?
Іван Паўл...
He перабіваць мяне! груба абсёк Старыкава раззлаваны губернатар. Што, не падабаецца, калі супраць поўсці? Нічога, давядзецца выслухаць! He трэба мне гарадзіць глупства, што Малюта рые пад вас і вашую групу, выконваючы заданне свайго начальства са Старой плошчы. Лухта гэта поўная! Я правяраў па сваіх каналах, там нават не здагадваюцца аб вашым існаванні! А вы тут уявілі з сябе гэтакую жудасную грозную сілу! Ды цьфу вы, а не сіла! Больш за тое, яны на поўным сур’ёзе ўпэўненыя, што ўсё гэтае трызненне з сілавікамі я прыдумаў сам асабіста, каб вывесці край з-пад кантролю Крамля і пачаць развал Расіі! Дык хто ў маім асяроддзі вораг? Я вас усіх пытаю?! генерал з нянавісцю абвёў прысутных поглядам.
Таварыш генерал-губернатар! са зрывістым ад напругі голасам ускочыў навыцяжку старэйшы з бра-
тоў Уколыіікаў. Мы ж выконвалі ваш загад і хацелі, каб усё было як лепш...
Што?! зароў Плаўскі. Дык выходзіць, гэта я сам дадумаўся да ўсёй гэтай хуйні? Прэч адсюль, і каб духу вашага паганага заўтра ў Ясейску не было! Ну, хто яшчэ хоча абвінаваціць мяне ў разбурэнні маёй Радзімы?
Ахвочых пярэчыць або апраўдвацца больш не знайшлося. Усе сядзелі, панура апусціўшы галовы, і чакалі любой падставы, каб вышмыгнуць, пакуль і іх не спасцігла доля Дзядоўскага любімчыка.
На іхняе шчасце, у кішэні ў генерала зазваніў тэлефон. Наогул Іван Паўлавіч лічыў ніжэй сваёй годнасці насіць з сабою мабільныя тэлефоны, іх з паўтузіна цягала за ім ахова, аднак, для аднаго апарата было зроблена выключэнне, нумара якога ніхто не ведаў, нават Старыкаў. Вось менавіта гэты тэлефон і забзыкаў цяпер у адной з генеральскіх кішэняў. Забзыкаў неяк асабліва звыродна і настойліва.