Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Аднак, як ні імкнуўся генерал сябе супакоіць і вярнуць назад нешта беззваротна страчанае, далікатнае і простае, усё роўна ў душу ўпаўзаў шызы смурод яго сённяшняга дня, дух бясконцай гонкі за самай страш-
най і самай салодкай марай, марай аб уладзе. Калі і дзе занядужаў гэтай хворасцю, ён ужо не памятаў, падавалася, што яе бацыла драмала ў ім з самога дзяцінства, з таго самога моманту, калі маленькі хлопчык Іванка, хлюпаючы пабітым носам, не апускаў кулакоў або заціснутай у руцэ палкі і біў, біў, біў сваіх крыўднікаў, біў і гнаў датуль, пакуль яго не спынялі сталыя, або пакуль ён сам, выбіўшыся з сіл, не падаў на распалены паўднёвым сонцам буры пыл станічнай вуліцы...
Ну і як вам гэтая байда? асцярожна прасоўваючыся ў пакой, перапыніў яго думкі Амроцкі.
Трызненне сівой кабылы, дзяжурна буркнуў генерал, яшчэ не вярнуўшыся ў рэальны свет. Галоўнае, даведацца, якая сука яму ўсё гэта праплаціла? Гэты Крысёныш, калі мне памяць не здраджвае, ваш чалавек? вочы госця бліснулі ліхімі агеньчыкамі.
Вашая праўда, быў калісьці ён у маёй камандзе, але выключнай сукай аказаўся, курваваў на ўсе бакі, хто больш дасць, пад таго і ляжа! Уяўляеце, працуючы ў мяне, на мяне ж замовы браў і зліваў усю інфармацыю, пакуль я яго не прыціснуў. Дык ён, гадзёныш, да Бусінскага перакінуўся, і вось бачыце, што вытварае? Паверце, Іван Паўлавіч, гэта не толькі вам выклік, гэта плявок і мне ў твар, канчаткова ачуняўшы, разліўся салаўём Амроцкі. Гэта ж трэба, падонка, крымінальніка выцягнулі на экран і вырашылі з яго айчыннага Робін Гуда зрабіць. Эх, паспяшылі вы Пашку з кароткіх пастронак спусціць, хай бы пакуль ля нагі, як верны сабака, пакруціўся, а потым, пасля таго, як камбінат у яго аднімеце, можна было б і ў турму саджаць...
Пастойце, а ці не вы мне раілі яго прыжучыць, патрымаць у чорным целе, каб памяркоўней наконт акцый стаў? падняў уверх бровы Плаўскі.
Іван Паўлавіч, дык я ж вам Дракава раіў прыжучыць, а не калёсы на краявых генералаў пісаць! Вы хоць з міністрамі-то паспелі перамовіцца?
Ды неяк часу ўсё не было, закруцілася ўсё...
Яно, можа, і да лепшага! ускочыў з месца Міхаіл Львовіч. Калі яго апаноўвала смага дзейнасці, ён не мог уседзець на месцы і хадзіў па пакоі, падскокваючы, як блыха. Вы ведаеце, гэта вельмі нават добра, гэта цудоўненька! А ці не звярнуць нам усё гэта з дакладнасцю да наадварот! Яны хацелі вашай дыскрэдытацыі, і ім падаецца, што яны свайго дамагліся, правільна?
Ну, буркнуў генерал.
Ну дык вось, насамрэч вы мелі рацыю, звяртаючыся да міністраў за падтрымкай у барацьбе з карупцыяй, якая, як іржа, праела ўсе органы федэралыіай улады ў вас у краі! Вы разумееце, куды я хілю?
Пакуль не вельмі...
Ну што вы, Іван Паўлавіч! Вы як паўнаўладны гаспадар рэгіёна, як асоба, падтрыманая Прэзідэнтам краіны, выявілі абуралыіыя факты беззаконня, калі, фактычна, уся ўлада добраахвотна легла пад новапаказанага бандыта, а сілавікі і дэпутаты замест таго, каб дужацца з гэтым бандытам, кінуліся навыперадкі яму служыць, разумееце?
Падаецца, разумсю, але не ўсё пакуль...
Ды што гэта з вамі сёння? Арганізаваная злачыннасць разам з прадажнымі чыноўнікамі, ментарскім тонам настаўніка пачаў растлумачваць Міхаіл Львовіч, арганізавала татальны адпор губернатару, які адмовіўся ад іхніх правіл гульні і паспрабаваў данесці ўсё, што робяцца ў глыбінцы бязладдзя, да аглухлай ад гультайства Масквы. Так што вы не гіаклёпнік, як спрабаваў прадставіць вас краявы мент, а мужны барацьбіт
з карупцыяй. Трэба не марудзячы, заўтра ж ісці і іа прыём да міністра ўнутраных спраў і дырэктара ФСБ. Ваш ліст на імя Цара адпісаны ў Галоўнае ўпраўленне прэзідэнцкага кантролю, там мы яму ногі прама зараз і прымайструем. Вялікі блытанік паспешліва схапіўся за тэлефон.
Алё! Інакенцій Аліевіч! Прабач, што позна, не клаўся яшчэ, тэлевізар глядзеў? Так, так, ты маеш рацыю, зусім бандыты расперазаліся, мала ім правінцыі, дык яны вырашылі і сталіцу пад сябе падмяць! У цябе там ліст губернатара Плаўскага зверху распісаны, трэба яму поўны ход даць. Усё ўзгоднена. Спасылацца на мяне, вядома, не трэба, але я толькі што прыехаў ад Самога, Амроцкі па-змоўніцку падміргнуў уважліваму генералу, дык Першы ў лютасці, лічыць, што гэта замах на асновы ўлады. Сёння губернатара ў ашмоцце парвуць, а заўтра і ад краіны нічога не застанецца. Ды нс трэба падзяк! Гаворыш, ужо хадакі з іншага боку былі, і хто? Шусь? Вось паганец! Добра, гэта не па тэлефоне, заўтра забягу. Ох, і добрая ў цябе сакратарка! He, такія падарункі не прымаю, калі толькі памяняцца. Пакуль, пакуль!
Усё, з раніцы да кантралёраў, а яны прышпіляць і МУС, і пракуратуру, і яшчэ каго трэба, паціраючы рукі, паведаміў Амроцкі.
Праз два дні цяжкі махавік дзяржаўнай машыны з рыпеннем закруціўся, набіраючы ўсё новыя і новыя абароты, пагражаючы перамалоць у ныл усё і ўся, што трапляе пад яго невідушчую правіцу.
Мясцовыя заканадаўцы, як найбольш няўстойлівы элемент, не зважаючы на зласлівае шыпенне спікера, пачалі хуценька адкручваць назад і раскалоліся на некалькі варагуючых груп. У першыя шэрагі, як заўсёды,
вырвалася недалёкая хабалістая жанчынка, якая прадстаўляла паўночныя тэрыторыі. Яна верашчала ва ўсіх мясцовых газетах і тэлеперадачах пра шкодных мянтоў, прадажных суддзяў, заграбушчых кантралёраў, блізарукіх калегаў-дэпутатаў, абыходзячы пры гэтым аксамітавым маўчаннем толькі свайго таемнага спонсара, Пашу Драку. Мясцовыя федэральныя чыноўнікі хуценька застрачылі наверх, што яны, асабіста, да заканадаўцаў па дапамогу не звярталіся і ва ўсім вінаваты галоўны міліцыянер, які, да таго ж, з’яўляецца ледзь ці не сваяком Дракава.
У край прыбыла цэлая брыгада следчых, сабраных з розных губерняў Расіі, на чале з грозна рыкаючым намеснікам міністра ўнутраных спраў Іллёй Уладзіміравічам Калаўратавым.
Плаўскі святкаваў, усё атрымалася, як ён хацеў, a галоўнае, ён цяпер адкінуў усе сумненні ў шчырасці стаўлення да яго Амроцкага. Міхаіл Львовіч у які ўжо раз уваскрос у яго душы як усёмагутны анёл-абаронца.
Выдаленне з двара Старыкава жыватворна адбілася на ўнутранай атмасферы Шэрага дома, ды і ў краі справы пайшлі, як гэта ні дзіўна, угору. Запалярны камбінат пачаў плаціць падаткі, Ясейскі металургічны, загасіўшы запазычанасць па элекграэнергіі, фактычна пакрыў усе даўгі краю па заработнай плаце бюджэтнікам. Паша Драка ад граху далей і не без дапамогі Амроцкага кудысьці змыўся. Увогуле, для ўсіх надышло нейкае падабенства залатога веку, a залатыя вякі, як вядома, доўгімі не бываюць...
23.
Малюта са шчырым шкадаваннем глядзеў на скручанага радыкулітам Колаўратава. Міліцэйскі генерал хоць
і казырыўся, але рухацца мог з вялікай цяжкасцю, a таму нараду праводзіў у сваім гасцінічным нумары, які яму вылучылі ў рэзідэнцыі «Кедры». Падобныя нарады праходзілі шторанку, брыгадзіры адчытваліся аб праробленай за мінулыя суткі рабоце і атрымлівалі каштоўныя ўказанні. Два разы ў тыдзень, выконваючы закон аб галоснасці, Ілля Уладзіміравіч павінен быў з’яўляцца перад прэсай ды інфармаваць шырокую грамадскасць аб ходзе сваёй працы.
Скураш яшчэ з журналісцкіх часоў дзівіўся, як гэта міліцэйскія апяры і следчыя наогул умудраюцца працаваць і хоць нешта раскрываць. Іх, бедных, з раніцы да ночы прымушалі пісаць нейкія планы раскрыцця злачынстваў, а потым штодня адчытвацца аб іх выкананні. Аднак пісаніна была не самым галоўным бізуном, асабліва вымотвалі пустыя нарады, дзе міліцыянтаў за іх жа ўласную праробленую працу спрабавалі абвінаваціць ва ўсіх смяротных грахах. Ну а «палачная» справаздачнасць, што панавала ў органах яшчэ з берыеўскіх часоў, спрэс адбівала рукі нават самым таленавітым і здольным. Ты тут хоць трэсні, але «палкі», гэта значыць паказчыкі адной графы, павінны былі ўраўноўвацца або перавышаць «палкі» іншай, вось і ўся арыфметыка. Аднак жа чым менш палак было на паперы, тым рэзультатыўней лічылася нраца, а што там робіцца на вуліцы, усім было абсалютна па барабане! Высокае начальства па вуліцах не ходзіць, яно з мігцелкамі пралятае, так што ў любой працы галоўнае справаздача.
Намеснік міністра далёка ад гэтай тактыкі не адыходзіў. Пяцьдзесят восем дасведчаных афіцэраў рылі, што называецца, свідрам, толькі рылі яны, у асноўным, пакуль паперу. Скураш бачыў гэта і адкрыта злаваўся, разумеючы, што ўся гэтая тытанічная праца ператво-
рыцца ў чарговую паказуху і пойдзе, хутчэй за ўсё, сабаку пад хвост.
Намі ўжо праверана васемсот крымінальных спраў, грозна пазіраючы на прысутных па-над акулярамі, роў міністэрскі генерал, семдзесят чатыры, непасрэдна датычацца арганізаванай злачыннай групы Дракава, праз пракуратуру вернутыя на паўторнае расследаванне ў органы дазнання. Сам грамадзянін Дракаў П.П. абвешчаны ва ўсерасійскі і міжнародны вышук, група цесна працуе з Інтэрполам.
«Такое адчуванне, што ён усё гэта гаворыць для мянс і прадстаўнікоў губернатара», Малюту хацелася задаць якое-небудзь закручанае пытанне, аб эфектыўнасці і канкрэтыцы, ці што, але яго ніхто не абавязваў кантраляваць працу намміністра, а сам ён ужо навучыўся жыць без лішняй ініцыятывы, якая, як правіла, заўсёды вылазіла бокам.
Падпарадкаваныя разышліся, і Ілля Уладзіміравіч з падзякай прыняў з рук намесніка губернатара Зураба Бсркуса выратавальную шклянку гарэлкі.
Так і спіцца нядоўга, пакуль вылечуся, кракнуў генерал, ставячы пустую шклянку на стол і зажоўваючы пакінутым ад гарбаты печывам.
Можа, распарадзіцца што-небудзь закусіць прыгатаваць? спытаў Беркус.
Гарэлка з закускай гэта п’янка, а я лячуся. Вось вылавім гэтага нягодніка Дракава, тады і закушу і вып’ю. Хоць, паміж намі, усё ў гэтай справе няпроста, тут і бізнэсам і палітыкай не тое што папахвае, а проста смярдзіць. А ў мяне нос старога шпыпара... і ён раптам замоўк, не то ад болю, не то дапетрыўшы, што ляпнуў лішняе. Хрэнова мне, хлопцы, я яшчэ накачу ды прылягу, можа, адпусціць? Вы ўжо гірабачце старога.
У горад Скураш вяртаўся разам з Беркусам, саракагадовым, спартовага целаскладу мужчынам, з голеным чэрапам і чэпкімі шэрымі вачыма. Быўшы не то латышом, не то сванам, не то аджарскім князем, а, хутчэй за ўсё, і тым і іншым адначасова, ён з’яўляўся чалавекам вельмі неардынарным, інтэлектуалам з вострым розумам. Знаёмыя яны былі вельмі даўно, яшчэ з тых часоў, калі Плаўскі рабіў у палітыцы першыя крокі. Абодвум тады генерал быў вельмі сімпатычны, і абодва яму бясплатна дапамагалі, у надзеі на перспектывы ў будучыні. 3 прыходам Зураба Пятровіча ў адміністрацыі Плаўскага прыкметна ажывілася міжнародная дзейнасць, але не гэта было галоўным для Скураша ў гэтым чалавеку. Беркус, як і ён сам, быўшы досыць блізкі да генерала, пры гэтым заставаўся як бы чалавекам не з каманды, і таксама, як і ён, стаяў над пастаяннай звадай дворні за блізкасць да цела. Дробязная і стамляльная мітусня: хто што сказаў, хто аб чым падумаў, хто з кім сустрэўся, пастаянныя падазрэнні ў здрадзе, падсоўванне адзін аднаму жучкоў і кампрамату да таго вымотвала, што часам хацелася выць ад безвыходнасці. I толькі ў іх, ды яшчэ, мабыць, у галоўнага эканаміста Аляксея Зараева, была простая чалавечая магчымасць мець зносіны, што называецца, без падвойнага дна, гаварыць адзін з адным ні аб чым, проста спрачацца пра літаратуру, сучаснае мастацтва, тэатр, міжнародныя справы, травіць анекдоты і адкрыта здзекавацца з Ясейскай рэчаіснасці.