Цень гобліна  Валерый Казакоў

Цень гобліна

Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
99.5 МБ
Этычна! ажывілася публіка.
Галасуем куфлямі, спадары! Тост кантрольны, хто не выпіў той Філіп Кіркораў.
Вечар набіраў абароты, Верцер, які ўжо скінуў пінжак, сам прысеў за барабаны, хтосьці з чальцоў клуба ўзяўся за гітары, Зараеў сеў за клавішы, і губсрнатар, абхапіўшы вялізнай лапішчай мікрафон, заспяваў сваю любімую душашчыпальную песню аб белых птушках.
Пасля апладысментаў, віншаванняў і клятваў ва ўзаемнай вернасці ўсе зноў згрудзіліся каля стала.
Сябры, гіранікліва пачаў Плаўскі, заіюмніце сённяшні дзень, з гэтага часу мы пачынаем жыць сваім, не залежным ні ад кога жыццём. У нас ёсць усё і, што самае галоўнае, любоў і давер нашага народа. Мы без Масквы абыдземся, а вось ці абыдзецца яна без нас, паглядзім! Хопіць ужо цягацца за крамлёўскую сцяну, як казлы па моркву, і выкленчваць у іх нашыя ж грошы. Больш такому не бываць! Чуеце, Скураш, гэта і для вас гаворыцца, так што, не саромеючыся, дакладзеце свайму начальству ўсё, што я гавару...
Малюта паспрабаваў нешта запярэчыць.
He трэба, перабіў яго абсалютна цвярозым голасам генерал, не трэба намотваць соплі на кулак! Дакладвайце свайму апекуну! Бач, як яго нясе ўверх! Ён жа вас у свой час мне парэкамендаваў намеснікам
у край, нашыя добрыя з вамі стасункі ад гэтага не пацерпяць. Так і кажыце, адвязаўся Плаўскі, і не дай Бог яны мяне там не зразумеюць, у мяне хопіць і сілаў і волі нагадаць ім пра Калчака, і, выпіўшы, дадаў: Усё, баль скончаны, усе па дамах! Заўтра настане новая эра, усім рэкамендуецца добранька выспацца і не спазняцца на службу.
На наступны дзень нічога з разраду незвычайнага не адбылося. Экспедыцыйны корпус ніхто фармаваць не кінуўся, у іювыя Сямёнаўцы, Шкуро і бароны Унгерды запісвацца не спяшаліся. Была, праўда, адна навіна: губернатар захварэў.
Масква, як заўсёды, прачнулася ў гадзіну дня па-мясцовым часе. Малюта ўжо паспеў дабрацца да свайго кабінета. Галава была злёгку цяжкай, але рабоце расійскага чыноўніка такі стан галавы ніколі перашкодай не з’яўлялася. Намесніка падмывала патэлефанаваць Рэчыну і павііішаваць іх з Пужыным з чарговым падвышэннем. У тым, што Ігнат Іванавіч і цяпер застанецца пры шэфе, ён ніколькі не сумняваўся. 3 аднаго боку, ён і радаваўся за іх, якія-ніякія, а ўсе ж знаёмыя, могуць стаць кіраўнікамі краіны, а з іншага усярэдзіне шкрэблі паганыя коткі, бурыўся цэлы свет створаных за два гады ілюзій, знікала, распадалася, як тлен, наіўная мара. Яны доўга гаварылі ўчора пра гэта з Зурабам. Прымітыўна і смешна ўладкаванае жыццё чалавека, няма для яго нічога пастаяннага ні ў радасці, ні ў горы. Толькі піто, падаецца, радаваўся ён запалоненым каханнем, а позірк, ненаедныя вочы ўжо блукаюць па чужым целе. Бясконцым і крыклівым бывае боль страты маці або дзіцяці, а праходзяць кароткія дні, і з вус-
наў, якія нядаўна выпускалі рыданне, вырываецца вясёлы смех, і збяжыць чалавек далей, каб жыць, прыстасоўвацца, дзесьці не дагаворваць, камусьці ветліва ўсміхацца, паблізу кагосьці праходзіць, не заўважыўшы. 3 нядобрых маленькіх учынкаў складаецца вельмі нават і нядрэннае жыццё.
Малюта ўсё ж у Маскву патэлефанаваў. Трубку падняў сам Рэчын, выслухаў віншавагші, падзякаваў.
Ты чаго не дакладваеш аб учарашніх выліваннях твайго губернатара? Мы цябе навошта туды накіравалі, соплі за ім подціраць? Усё, Малюта, служба ў двух спадароў скончылася, давай вызначайся! Перадай гэтаму наваяўленаму Калчаку, што прэм’ер чакае яго ў гэтую пятніцу да шаснаццаці ў сябе ў Белым доме. Што маўчыш?
Слухаю начальніка, ды і гаварыць асабліва няма чаго. Значыць, вашы гэтае п’янае трызненне вам перадалі ўжо. А я думаю, з чаго б гэта ўчора ўнучаты пляменнік жалезнага Фелікса мяне ўсё выпытваў пра тое, ці збіраюся я ўначы ў сталіцу тэлефанаваць?
Ну вось і вучыся ў пляменнікаў аператыўнасці. Добра, ты нос не вешай, гэта я так, для постраху, каб не забываў, з кім размаўляеш, з самім кіраўніком канцылярыі прэм’ер-міністра. Хоць і да п’янага трызнення часам трэба прыслухоўвацца, так што вуха трымай тарчма, часы настаюць складаныя. Усё, пакуль! Ах, да, ледзь было не забыў, ты па Ясейскім краі адказваеш за выбары і, хутчэй за ўсё, будзеш прызначаны начальнікам выбарчага штаба. Цяпер усё.
Барсучыных, ці што, выбараў?
Якіх, на хрэн, барсучыных, нашых выбараў! выпаліў Ігнат і кінуў трубку.
Скураш даў адбой і вырашыў, што працоўны дзень для яго на сёння скончыўся, як-ніяк доўг ён свой выка-
наў: начальства павіншаваў, каштоўныя ўказанні згроб, нават нейкую перспектыву высвеціў, так што пара, як гаворыцца, і гонар ведаць. Ды і Зураб, пакінуты дома, ужо тэлефанаваў пару разоў і ўзяў з яго клятвеннае абяцанне, што ён кіне ўсё і прыедзе выбаўляць сябра, таму што, прытрымліваючыся каўказскіх звычаяў, горац у адзіночку піць не можа. Ужо развітваючыся са сваімі відавочна ўзрадаванымі раннім сыходам начальства падначаленымі, ён успомніў аб даручэнні даставіць губернатара на сустрэчу ў Белы дом. Па дарозе ён зазірнуў у першую прыёмную, дзе яму невыразна растлумачылі, што паняцця не маюць, дзе і чым хварэе генерал. Хлуслівым галаском тое ж самае паўтарыла і Гаржынава, усёведны Ляскаль нёс нейкую лухту пра ўзмацненне рэжыму сакрэтнасці, губернатарская ахова маўчала, словам, куды не кінь, усюды клін. Малюта не на жарт устрывожыўся, да пятніцы, як не круці, засталося няпоўных трое сутак! Ды якіх трое, сённяшні дзень ужо не ў разлік, толькі заўтра, а пазаўтра ўжо і пятніца, трэба ляцець! Ен ліхаманкава ціскаў свой мабільнік, пакуль не патэлефанаваў Беркус:
Ты дзе? Я б на тваім месцы паспяшаўся, інакш мы з Іванам Паўлавічам угаворым учорашні дваццаціпяцілітровік без тваёй дапамогі.
Ты жартуеш? Мне ўсе гавораць, што губернатар хворы і ледзь ці не пры смерці, я ўжо ў Маскву сабраўся дакладваць...
Быў пры смерці, як і я, але цяпер мы рэанімаваныя і праходзім курс інтэнсіўнай тэрапіі! Хопіць трапацца, прыязджай хутчэй...
Яшчэ на ганку дома Скураш сцісла распавёў Зурабу аб маскоўскім даручэнні і папрасіў дапамогі. Дамовіліся дзейнічаць разам. Гадзіны паўтары пілі, травілі анск-
доты, дзівіліся каварству і нахабству Амроцкага, які, аказваецца, сёння ўжо разоў тры тэлефанаваў і парываўся дамовіцца аб сустрэчы.
А я яму прама ў лоб і сказаў: ад вінта, палестынская птушка! Гадкі ён чалавек, такія, як ён, і загубяць Расію! Як ты, Зураб, гаворыш, яго ў Маскоўскіх тусоўках завуць?
Гоблінам, адказаў генералу гаспадар застолля, выкочваючы новую, аплеценую лыкам, дваццаціпяцілітровую бутлю. Гэта добрае аджарскае віно, у нас яго завуць вясслыіым. Яно лёгкае, выпіць можна шмат, гаварыць і спяваць доўга, мазгі не туманіць, але сысці ад гасціннага стала нікому не дасць.
Гоблін, гаворыш? Якое гнюслае і злавеснае слова! разглядаючы свой куфель, расцягваючы словы, вымавіў ІІлаўскі. Папомніце мяне, ён проста так ад нашай зямлі не адстанс. Колькі ж паскуддзя ты яшчэ народзіш на сваю пагібель, мая зямля? А можа, зямля і не нараджае нічога падобнага, можа, мы самі неяк паступова і неўзаметку для саміх сябе ператвараемся ў гоблінаў, і ўжо недалёка той час, калі на зямлі будуць жыць адны гобліны? Адно радуе мы да гэтага не дажывем! A пакуль толькі іх цені лунаюць над намі...
Іван Паўлавіч, рашыўся Малюта, адчуваючы, што далей сур’ёзную гутарку заводзіць будзе ўжо позна, мне тэлефанавалі з канцылярыі ўрада і прасілі перадаць просьбу Пужына, каб вы прыехалі ў пятніцу да яго на сустрэчу.
А не, абламаецца, каб я да гэтага метра з кспкай на кавьках першым на паклон пайшоў! He дачакаюцца! Хай і не мараць. Ты ім, Малюта, перадай: патрэбен Плаўскі, хай самі ў Сібір ляцяць, а ў Маскву я больш не яздок!
Зламаўся губернатар толькі пад абед наступнага дня. Віно сапраўды аказалася слаўным, і толькі яго цудадзейным сілам Малюта і Зураб прыпісалі станоўчы вынік.
27.
У прызначаны час губернатар Ясейскага краю пераступіў парог галоўнага кабінета на Краснапрэсненскай узбярэжнай.
Час, які ляціць у бездань, запаволіў сваё падзенне і насцярожыўся ў прадчуванні пераменаў, а вялізная краіна з дзіўнай абыякавасцю глядзела на ўсё нецвярозымі, злымі і галоднымі вачыма.
НАМЕСНІК ГРОМУ
Веніямін Аляксеевіч у гэтую ноч спаў агідна. Варта было стуліць пацяжэлыя ад стомленасці павекі, як крамольныя спы пачыналі тачыць яго чэрствую душу, бо што можа быць жудасней для высокага, хоць і былога, федэральнага службоўцы, чым адкрытая, задзірлівая дзёрзкасць свайму магутнаму начальніку. Ен спачатку нават ускокваў, сціраючы сухой далонню з ілба разам з астаткамі кашмару кроплі агіднага поту. Адсопшыся і аддзяліўшы яву ад іульні ўяўлення, супакойваўся і з паўгадзіны ляжаў, з трывогай слухаючы ўзбуджаны стук сэрца. Стома і духмень бралі сваё. Ён правальваўся ў выратавальную яму асвяжалыіага сну, але, дасяпгуўшы яе мяккага дна, зноў трапляў у знаёмы ўсёй краіне кабінет. Госпадзі, што ён там вытвараў! Размахваючы рукамі, пырскаючы сліной, Веніямін Апяксеевіч нешта амаль крычаў агаломшанаму ад нечаканасці чалавеку. У чарговы раз, спалохаўшыся, ён паспрабаваў прачнуцца, аднак суразмоўца валявым жэстам спыніў яго, наліў з крыштальнага графіна казённай кіпячонай вады, працягнуў шклянку і запрасіў прысесці. На матавым глянцу сталыііцы ляжаў аркушык з невялікім тэкстам, літары расплываліся, але па чырвонай пляме герба ўвсрсе старонкі ён зразумеў, што гэта важная дзяржаўная папера.
Гучна зазваніў тэлефон. Веніямін Аляксеевіч прачнуўся і па-дзіцячаму ўзрадаваўся: усё, уключаючы пот і трывожныя абуджэнні, звычайны благі, нейкі складана-састаўны сон. Нягледзячы на кашмары, выспаўся ён цудоўна. Падняў трубку і бадзёрым голасам, папярэдне здзівіўшыся каго гэта ў такую рань? адказаў:
Добрая раніца, вас слухаюць.
Гэта добра, што ты мяне слухаеш і, мяркуючы па голасе, ужо пасгіеў зрабіць зарадку, хутка, ва ўласцівай яму манеры захлёбваючыся словамі, зашамкаў Армоцкі.
«Толькі мне чорта з раніцы бракавала», падумаў Вешямін, але ўслых нудна-ветлівым голасам вымавіў:
Рады чуць цябе, мне здаецца, што ты і зусім не клаўся. Дзіўлюся, проста Мефістофель нейкі.
Стары, за Мефістофеля дзякуй, ты ж ведаеш, што мне падабаюцца такія эпітэты. Так віто ў самы яблычак. А хрэн яго ведае, можа гэта і не эпітэт. Ты вось што, збірайся і тэрмінова дуй да мяне на лецішча. Тут, стары, такое заварочваецца... і трубка зарумзала псрарыўнай пустэчай.