Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Ну і як табе гэтыя мянтоўскія нарады? каб перапыніць працяглае маўчанне, спытаў Скураш.
Ды як табе сказаць, паціснуў плячыма Беркус, мне падаецца, Ілля б і рады тузануць на поўную, дык, падобна, начальства не загадвае, Папомніш мае
словы, усё круціцца вакол нашага металургічнага камбіната. 1 Дракава, па ўсім, будуць лавіць толькі дзеля таго, каб акцыі адабраць, і, памаўчаўшы, дадаў: Дурнем ён, вядома, поўным будзе, калі на гэта пойдзе...
Чаму дурнем? Прадаў і ўсё, ад цябе адсталі, а з такімі грашыма ты ва ўсім свеце будзеш кум любому каралю!
Ды не, Малюта, пахітаў галавой Зураб, прадаваць трэба было раней, а ў турме які можа быць гандаль, там і акцыі адбяруць і жыццё таксама. Так што як толькі пачуеш, што Дракаў прадаў свае металічныя акцыі, чакай у найблізкіх газетах некралога аб заўчаснай і дурной смерці зэка-мільянера. Можа, грып яго разаб’е, можа, крываўка, а, хутчэй за ўсё, сэрцайка прыхопіць. Ды добра, бог з ім, з гэтым бесталковым Пашкам! Ты заўважыў, як перамяніўся губернатар, здаецца, акрыяў духам...
Яшчэ б, тут і нябожчык акрыяе, калі з цябе з дзесяткаў паўтара чарцей выгналі! Галоўнае ж, наколькі яго хопіць, ён жа без вайны доўга не можа, адазваўся Малюта. Чуў, што на мінулым тыдні, пакуль ты ў сваіх Францыях знаходзіўся, Амроцкі да нас прылятаў...
Ды я яшчэ і прызямліцца не паспеў, як мне паведамілі гэтую найнепрыемнейшую вестку. Ты ведаеш, што Амроцкага ў Маскве многія завуць Гоблінам? Чаму, думаю, гоблін? Парыўся ў даведніках па дэманалогіі, аказалася, вельмі гідкі і каварны нячысцік гэта са Скандынавіі і Заходняй Еўропы.
Калі ён і сатанёнак, то, хутчэй, з Блізкага Усходу, Асмадзей які-небудзь. Хоць ты ведаеш, мне неяк даводзілася ўжо чуць гэтае слоўца гоблін, нават спрабаваў філасофстваваць на гэтую тэму, вось, маўляў, выгадавалі гэтых стварэнняў на сваю галаву. Мне тады
даўні прыяцель запярэчыў, што іх прыкаспійскія гобліны нічым, практычна, не адрозніваюцца ад нашых, хіба што меней крыважэрныя. А ты ж галоўнага не ведаеш, Зураб, чаго Гоблін, цьфу ты, ужо прыліпла! чаго Міхаіл Львовіч да твайго шэфа прылятаў?
Пэўна, зноў трон прапаноўваў...
Можа, і трон, толькі гэта тады без маёй прысутнасці, а пры мне ўвесь вечар падбіваў яго пайсці ў лідэры новай партыі. У снежні ж выбары, і яны хочуць згламэздаць новую партыю ў піку і камуністам, і адвязаным дэмакратам, а галоўнае, падкантрольную Крамлю. I назоў ужо прыдумалі і сімволіку...
Цікава, і як жа яны гэтую новую партыю абазваць вырашылі? ямчэй уладкоўваючыся на сядзенні, спытаў Беркус.
Вельмі абцякальна «Аб’яднаныя абнаўленцы», а знакам, па задуме Гобліна, цьфу ты! і яго каманды павінен стаць барсук...
Жартуеш? Барсук-то з якога перапуду? хіхікнуў Зураб.
Думаю, што на заходні манер, у іх там сланы, аслы, бегемоты, а ў нас родны барсук, як знак дамавітасці і заможнасці, прынамсі, менавіта так мне, неразумнаму, і было растлумачана бацькам-заснавальнікам.
Малюта, правёўшы рукой па голым чэрапе, сказаў Беркус, а табе не здаецца, што дзіўны нейкі знак атрымоўваецца, я б нават сказаў, з не зусім патрыятычным падтэкстам. Сам падумай: паўгода звярок наш па лясах, і прытым глухім лесам блукае, птушачак душыць, а паўгода ў смярдзючай нары дрыхне. Лепш бы птушку якую ўзялі, вунь таймырцы прысабечылі на герб чырвоназобую казарку, і хоць трава не расці. Усё галаву ламаюць, прычым тут птушка і амаль незалежны
Таймыр? А тут грызун нейкі. Хоць, калі сапраўды, то мутна ўсё гэта. Ну дык і што, пайшоў шэф у партыйныя босы?
Ты не паверыш! прысунуўся бліжэй да сябра Скураш. Усё ўспрьшяў у багнеты, Амроцкага назваў авантурнікам, адмовіўся сам узначаліць барсучынае племя і рух свой, «Радзіма і Гонар», як аснову падстаўляць не даў. Давялося, каб новай вайны не паўстала, параіць Міхасю Львовічу падцягнуць галодных ветэранаў лакальных войнаў, у якіх яшчэ з дзевяноста другога года маецца нічым не заплямленая агульнарасійская партыя пад гучным назовам «Народныя патрыёты»...
Ух ты! I адкуль ты гэта выкапаў?
Крыўдзіш, генацвалі, навошта выкапаў, сам калісьці дапамагаў ляпіць. А што, хай сабе хлопцы грошай улёгкую ссякуць, a то яны пад лужкоўскую «Бацькаўшчыну» класціся памкнуліся, а там суцэльныя гобліны, там і капейкі не абламаецца.
Іхнюю гутарку перапыніў кіроўца:
Выбачайце, што перабіваю вас, вось паслухайце, ужо другі раз перадаюць, ён павялічыў гучнасць радыёпрымача.
...падчас перасячэння Грэцкай мяжы паліцыяй затрыманы абвешчаны Інтэрполам у міжнародны вышук прадпрымальнік з Ясейска Павел Дракаў...
24.
У скіце было ціха і пахнула вечнасцю. Набеглай зеленаватай слязой міргала лампадка. Ад незвычайнай цішыні ледзь чутнае патрэскванне дзвюх тоўстых свечак з неітрывычкі здалося трэскам ляснога вогнішча.
Манахі, якія прывялі яго сюды, кудысьці бясшумна зніклі, нібы растварыліся ў густой азёрнай смузе. У вушах яшчэ стаяў гуд верталётнага рухавіка і спеў маторкі ў белай смузе, калі раіттам з жывога марыва паўстаў гранітны ўцёс, ён здрыгануўся ад нечаканасці. Лодка рэзка крутнулася і зашастала дном па ўзбярэжнай гальцы. Усяго нейкая няпоўная гадзіна, і ён апынуўся ў іншым свеце, дзе зусім па-іншаму цёк час і іншымі меркамі вымяраліся каштоўнасці.
Упершыню на гэтых выспах ён пабываў яшчэ хлапчуком, са школьнай экскурсіяй. Царкоўныя будынкі тады хутчэй нагадвалі разваліны і былі па-над старажытнымі фрэскамі спісаныя ўсякай бруднотай. У струхлелых гаспадарчых пабудовах туліўся нейкі дзіўны ў сваёй убогасці народ з папрашаек, амаль заўсёды п’яны. Нават дзеці, якія асцярожпа выглядваюць з таямнічых і толькі ім вядомых лазаў і пераходаў, і тыя былі нейкімі дзікімі і не выходзілі са сваіх сховішчаў, як яны іх да сябе не клікалі. Аднак цукеркі, пакінутыя на перакуленым каменным крыжы, знікалі неспасціжным чынам, варта толькі крыху адысці.
Божа! Як гэта было даўно! Мікалай Мікалаевіч асцярожна, каб не спалохаць цішыню, падышоў да вялікага іканастасу, які займае амаль увесь усходні кут невялікай келлі, перажагнаўшыся, запаліў адну з прывезеных з сабою свечак, дзве іншыя паклаў на нешырокую полку побач са сцертым стараннасцю і часам малітоўнікам у старой скураной вокладцы з паламанымі срэбнымі зашпількамі. Моўчкі глядзеў, як павольна разгараецца зацепленая ім малая ахвяра. I раптам ногі як быццам гюдламіліся самі сабою, і нейкая нсвядомая сіла паставіла яго на калені. Словы малітвы і слёзы лінулі з яго адначасова, заваконны, ды й іншыя светы зніклі,
засталася толькі гэтая ўвешаная амаль да столі абразамі сцяна. Сцяна і дзесяткі ўважлівых, дапытлівых вачэй нябачнага і ўсюдыіснага Бога, якія бачаць цябе наскрозь.
Вось ён, нікчэмны і маленькі чалавек, стаіць пахілым ля аблічча ўсёмагутнага волата, стаіць і малітоўна просіць, як калісьці прасіў Выратавалыіік Бацьку свайго: «Ды міне мяне чара гэтая, калі на тое будзе твая воля!» Дзесяткі, а можа, сотні разоў, ён паўтараў гэтую просьбу і не чуў адказу, і тады змірылася ягоная душа, і скрозь малітоўную смугу слёзаў убачыў ён, як рыжабародыя Сергій і Герман прыўзнялі над ім свае рукі, і дзесьці вельмі высока зазванілі званы.
Слёзы высахлі гэтак жа нечакана, як і нахлынулі, зноў пачалі праступаць абрысы рэальнага свету, запаленая ім тоўстая свечка згарэла амаль да паловы і ў адзіноце ледзь асвятляла патанулую ў мяккім шэрым змроку келлю. Дзве іншыя свечкі, выгарэўшы да канца, даўно згаслі. За сценамі скіту хутка згасаў кароткі гіаўночны дзень.
Пужын з цяжкасцю падняўся з калсняў, хістаючыся, нібы п’яны, сяк-так дабраўся да вузкага манаскага ложа, не распранаючыся, зваліўся на чыстае радно набітага свежым сенам матраца, і сон, непранікальны і шчыльны, як снежная лавіна, накрыў яго цалкам.
Раніца прынесла абуджэнне і нястрымную смагу жыцця. Ён быў спакойны і поўны рашучасці несці ўскладзеную на яго Госпадам ношу, якой бы непасільнай і ненавіснай яна не была. Адкрыццё сыйшло на яго сёння ўначы, і зрабілася дакладна ясна, што ніколі, ні пры якіх абставінах ён не стане нічыёй марыянеткай, a пройдзе свой адмераны лёсам і Богам шлях так, як яму загадаюць яго сумленне і праўда.
Скіт пахнуў хлебным духам. Мікалай Мікалаевіч рэзка ўстаў, але рэзкасці чамусьці не атрымалася, рухі вы-
ходзілі нейкімі паволыіымі, спакойнымі, мернымі. Цела прыемна ныла, як пасля добрай трэніроўкі. Мігаценні лампады і ўчорашняй амаль дагарэлай свечкі амаль не было відаць, промень толькі што завіталага сонца жаўтлявым слупом упіраўся ў старадаўнюю выяву Сгіаса. Вялікія і дапытлівыя вочы неяк нязвыкла па-добраму і з цікаўнасцю разглядвалі Яго; здавалася, Хрыстос моўчкі пытаў: «Няўжо гэта той, якога сёння ўначы да мяне прыводзілі Валаамскія святыя і малілі аб заступніцтве? Ці не занадта хліпкі, ці вытрывае?»
I Пужыну не заставалася нічога іншага, як вытрываць.
25.
Амроцкага біла дробная дрыготка. Усё не ладзілася і валілася ў яго з рук. Галава была забітая абрыўкамі, кавалкамі недадуманых думак і зусім нейкай недарэчнай каламутай, што перыядычна вынырвала з памяці. Ён тупа сядзеў за сталом у сябе дома і спрабаваў у адзіноце Hani цца, такога з ім не здаралася ўжо гадоў дваццаць. Аднак калі падобнае дзейства адбываецца прынцыпова і мэтанакіравана, арганізм мабілізуе ўсе свае ўтоеныя магчымасці, каб запрацівіцца і не даць выратавальнаму алкаголю затуманьваць мазгі, якія прагнуць адпачынку.
Міхаіл Львовіч злаваўся, хвастаў свае любімыя скроні і ніяк не мог дасягнуць стану блажэннай нірваны, калі свет ціхі, гладкі і табе на яго папляваць.
Да сённяшняй начы ўсё ішло добра, усё ўкладвалася ў яго складаныя схемы, хоць былі, былі дробныя званочкі будучай небяспекі. Калі ён на мінулым тыдні вырашыў падзяліцца сваімі сумпеннямі з Галам Уладленавічам, той уважліва яго выслухаў і пагадзіўся. Pa-
зам яны пайшлі да Эдуарда, але той, як заўсёды, працаваў над кнігай, а да Наталлі яны не дастукаліся, так што расталіся ў той дзень у поўным раздраі. Пазней дачка Цара патэлефанавала і сказала, што коней на пераправе не мяняюць, бацька даў канчатковую згоду, усё адбудзецца пасля думскіх выбараў, і наогул няма чаго псіхаваць, кандыдат цалкам прыстойны, тата з ім гуляе ў шашкі на шчалбаны.
Шчалбаны гэтыя наогул дабілі Амроцкага, ён жыва прадставіў гэтую дурацкую карціну і заледзянеў знутры. Потым не было калі, ён насіўся з партыяй, яе з’ездамі, вышэйшымі органамі і фінансаваннем. Hi Гол, ні Наташа далей носу Цара нічога бачыць не хацелі, а ён, ён адзін, думаў аб будучых прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны быць чыстымі і пераканаўчымі, каго б псрсанальна ні давялося абіраць. Без партыі гэта зрабіць хораша і тэатральна было немагчыма. Але вось бяда, палітыка і Цар так усім надакучылі, што ніхто з вартых людзей у партыйную вярхушку ісці не хацеў. Давялося задавольвацца тым, што пад руку патрапіла. Ды і чорт іх бяры! Усё роўна гэта прадметы аднаразовага выкарыстання. Пройдуць галоўныя выбары, і можна будзе разганяць гэтых дармаедаў, а сёння трэба абавязкова выкарыстаць жывую энэргію мас, новы Цар павінен быць усенародным, па-іншаму нельга! I так складанасці з пераемствам могуць паўстаць, асабліва ў міжнародным плане.