Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Ехаць не хацелася, але і не паехаць на кліч самога Каліёстра сучаснасці Веніямін, на жаль, дазволіць сабе не мог, ужо вельмі многім у апошні час ёл быў яму абавязаны.
Міхась Львовіч Армоцкі, у адрозненне ад шматлікіх цяперашніх алігархаў, пачынаў не з банальнай фарцы застойнымі дэфіцытамі, а, з’яўляючыся прадстаўніком інжынерна-тэхнічнага саслоўя, умудрыўся зарабіць першыя капіталы на падшыпніках, дакладней, нават не на саміх падшыпшках, а на шарыках да іх. Як гэта ў яго атрымалася пры абвальным спадзе айчыннай эканомікі, дагэтуль застаецца загадкай. На пастаянныя пытанні
журналістаў ён толькі аджартоўваўся, маўляў, у каго чаго не хапае, той тое і купляе, такая ўжо ў нас краіна. Раздабрэўшы на шарыках, ён паступова гірыбраў да рук аптовы гандаль веласіпедамі, якія ўвайшлі ў правінцыі на цэлае пяцігоддзе ў моду з-за пагалоўнага збяднення насельніцтва, потым адхапіў кусманчык ад нафтавага караваю, замуціў сумнеўную здзелку з продажам ваеннай тэхнікі ў адну падгулялую арабскую краіну, а нахлынуты скандал умела выкарыстаў для фінансава-крэдытных махінацый. Трэба аддаць яму належнае, усё гэта ён прарабіў адкрыта, навідавоку ў знямелай дзяржавы. Прыкупіўшы на грошы федэральнага ўрада ў гэтага ж урада некалькі магутных тэлеі радыёперадавалыіікаў, Армоцкі сканструяваў найбуйную мыйную машыну для нашых мазгоў. Нядоўгі час пабыўшы намеснікам міністра стратэгіі і дзяржаўных сакрэтаў, ён раптоўна стаў асабістым сябрам краіны. Сяброўства з ім шукалі найбуйныя дзяржаўныя мужы, знакамітыя навукоўцы і артысты, ушчэнт згалелая творчая інтэлігенцыя з безадмоўнасцю прастытуткі гатовая была за драбязу скрыпець, музыцыраваць, выскокваць канканы, адным словам, усюды ён быў званы і жаданы. Айчынная літаратура ды і гісторыя досыць увагі надалі падобным персанажам, аднак новыя Паўлы Іванавічы Чычыкавы і Грышкі Распуціны працягваюць з зайздроснай перыядычнасцю ўзнікаць на напіай шматпакутнай Бацькаўшчыне. He можам мы без іх, такі вось запал.
Усю дарогу да Каліёстраўскага лецішча Веніяміна Аляксеевіча асільвалі пакуты. Нявызначанасць вось галоўны бізун бюракрата, крыніца ўсіх яго пошасцяў і болек. «Няўжо і сапраўды верне міністэрскі партфель? Ды быць не можа, сэрца часцей калдыбалася, становішча ўжо не тое, не тое становішча, доўгія худыя
пальцы з дагледжанымі пазногцямі міжвольна барабанілі гіа вострых каленках, а чаму, уласна, не тая? Усё, спыні сябе раскручваць! Прыедзеш увесь знерваваны, Армагедоныч (так Армоцкага часцяком звалі ў народзе) заўважыць, пішы прапала, пакуль не пакуражыцца, хрэн што скажа». Але думкі, паблукаўшы ў аддаленні, зноў вярталіся да запаветнай тэмы. «Калі абвсшчаны курс на пераемнасць, дык чаму б і нас, старых... ды які ты стары, яшчэ і шасцідзесяці няма. Ну не могуць жа яны ўвомьрг усю абойму ў распыл...»
Пакінем пакуль нашага героя адзін на адзін з ягонымі пакутамі, а самі, балазе да Рублёўкі ў суботу не заўсёды хутка дабярэшся, пакружляем над чынавенскай тэмай. Веніямін Аляксеевіч, як і тысячы яго адзінаверцаў, свята спавядаў непахіснасць такога паняцця як абойма, або па-старому, па-абкамаўску наменклатура. Лічылася, аднойчы патрапіўшы туды, чалавек пераходзіў у новую якасць, калі ён адказна ставіўся да сваёй кар’еры, не пераходзіў за абумоўленыя рамкі, сябраваў з кім дазволена і супраць каго дазволена, асабліва не высоўваўся, а, дасягнуўшы камандных вышыняў, набываў неацэнны досвед імітатара кіпучай дзейнасці, дык яму свяціла бронза непатапляльнага браняносца. Шмат чаго памянялася ў краіне, але закон абоймы, злёгку патрапаны першай хваляй хворых дэмакратыяй ідэалістаў, хутка аднавіў сваё дзеянне на ўсёй тэрыторыі краіны, ды яшчэ і вельмі ўдала прыстасаваўся да рынкавых адносін. Да прыкладу, шматлікія міністэрс твы і ведамствы ператварыліся ў сямейныя, роднасныя і сяброўскія ўстановы, аброслыя шчыльнай павуцінай кішэнных фірм і канторак. Рухавік прагрэсу даляр заняў ганаровае месца ў душах службовага люду. Ну і, вядома ж, усё гэта прыкрывалася вышэйшымі дзяр-
жаўнымі інтарэсамі. Вось чаму Веніямін Аляксеевіч у трывогах і надзеях ехаў па лецішча, ён ведаў усе запаведзі абоймы і разумеў толк у «ракіровачках». Менавіта яе вялікасць дача-лецішча ў апошні час зрабілася асноўнай дзеючай асобай нашай найноўшай гісторыі.
Вароты бясшумна расхінуліся, і на пляцоўцы справа ад дома Веніямін убачыў з паўдзесятка машын са спецнумарамі. Большасць іх гаспадароў ён ведаў асабіста. Тужліва заныла сэрца: «Ужо ці не тэндар ён вырашыў наладзіць? 3 яго, цыніка, станецца». Паспешліва падняўшыся на ганак, ён амаль сутыкнуўся з галоўным рэдактарам адной з папулярных газет.
Аляксеевіч, па-прыяцельску пляснуў яго па плячы журналіст, мае віншаванні, не магу гаварыць, лячу ў рэдакцыю, нумар спыніў, не крыўдуй. Усе там, махнуў ён рукой углыб дома.
Збор як заўсёды праходзіў у вялікай гасцінай. Было накурана, на нізкіх століках стаялі бутэлькі з выпіўкай і лёгкія закускі. Ля вялікага амаль ва ўсю сцяну вакна ў белай кашулі без гальштука ўзбуджана завіхаўся Армагедоныч:
Ну вось, нарэшце, і імяніннік, пляснуў ён рукамі.
Усе адразу загаманілі, пацягнуліся з пацалункамі і поціскамі рукі. Веніямін, яшчэ не разумеючы, што да чаго, але паднарадкоўваючыся гадамі выпрацаванаму рэфлексу, адразу выіграстаўся, напускаючы на сябе злёгку напышлівы, дурнаваты выраз твару, аднак, баючыся перайіраць, паспяшаўся вырваццаз рытуалыіых абдымкаў і, паўстаўшы перад Армоцкім, агаломшана выдыхнуў:
Што?
Вы чуеце, ён яшчэ пытае: «Што?» He, мілок, мы цябе, мабыць, і патанчыць за такую навіну прымусім, і песенькі ўсякія пахабныя паспяваць...
Ды паспяваю я, патанчу, ты толькі не тамі, да інфаркту давядзеш...
Міхаіл Львовіч, галубчык, выяўляючы чынавенскую салідарнасць, амаль адначасова ўзмаліліся прысутныя, абвясці ты яму вышэйшую літасць.
Мяккацелыя вы, спадары, а без куражу ды добранькага прапярдону таварыская дапамога забываецца хутка. Ды воля ваша.
Слухайце ўсе! раўнуў громападобным голасам ужо ладна захмялелы генерал, бацька гаварыць будзе!
Дзякуй, галубчык. Дык вось, паважаны Вепіямін Аляксеевіч, мною, запомні, мною, выклапачаны табе пост намеспіка ў Ярмецкай акрузе, адпаведныя паперы падпісаныя. У панядзелак аб гэтым даведаецца шырокая грамадскасць.
Кроў стукнула ў галаву Веніяміну, налітымі злосцю вачыма ён абвёў узбуджаную публіку.
Што ж вы так, непрыгожа, крывячы тонкія вусны ў гадлівай ухмылцы, кінуў ён, маёй высылцы радуецеся. He па-таварыску гэта, спадары.
Якая высылка? Ты што, зусім чокнуўся пасля таго, як з міністэрскага крэсла выбілі?! закудахтаў Армагедоныч. Рэзка спыніўшыся, ён злосва зашаптаў яму ў твар:
Ну ты і прыдурак, я падазраваў, але не думаў, што настолькі. Вунь аднаклетачны генерал і той прасёк з паўпавароту. Адскочыўшы ад збянтэжанага BeniaMina, ён гучна звярнуўся да вакольпых:
Праз Ярмецк у свой час колер нацыі прайшоў, так што шляхам правадыроў ідзеш, таварыш. Прашу ўсіх да стала. Добрую справу зрабілі. Разумпаму, праверанаму чалавеку дзяржава ўручае сваю камору і кузпю.
Паступова да Веніяміна Аляксеевіча пачаў даходзіць праўдзівы сэнс ягонага прызначэння, прадказанага ў сне. Так, сапраўды, ён поўны крэтын, калі адразу не прасёк геніяльнасці задумы Армагедоныча і каласальную выгаду свайго новага становішча. Якое на хрэн міністэрства магло параўнацца з тымі перспектывамі, што давала яму ўлада намесніка. Перад ягоным унутраным позіркам прамільгнулі гістарычныя прыклады неабмежаванай улады намеснікаў у Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Так, шчасце і багацце самі ішлі яму ў рукі, наогул, якое там ішлі? Іх прынёс і паклаў да яго няўдзячных ног усемагутны Міхаіл Львовіч. Веніямін закруціў галавой, дабрадзей стаяў ля акна і гаварыў па мабілыгым тэлефоне. Перапыніўшы выбачалыіай усмешкай губернатара, які нешта талдычыў пра персанальны самалёт, што належыць кожнаму намесніку, ён кінуўся да Армоцкага.
Армагедоныч, прабач мне вялікадушна, гэта подлы прыроджаны гонар ува мне закрычаў. Ды я табе гатовы рукі цалаваць, ты ж мяне ведаеш, усё зраблю як трэба.
Суразмоўца, не адрываючыся ад тэлефона, павольна выставіў наперад левую руку, але раптам рэзка схаваў яе за спіну і, прыкрыўшы трубку, прашапялявіў:
Грашыма аддасі, а пра цалаванне рук дакладуць наверх, потым непрыемнасцяў не абярэшся.
Застолле было нядоўгім, але бурным. Першы тост паднялі за веліч улады, якую ім даверана прадстаўляць, потым за дабрадзея. Трэці прапанаваў Армоцкі:
Мы часта глядзім на неба, і яно лупае нам у адказ сваімі барановымі шкельцамі, нямая пустэльня, часам выдатная, часам наадварот гідкая, але, заўважце, заўсёды маўклівая. Крычы ёй, што прыйдзе ў галаву, стаў
эксперыменты, даўбі ракетамі нуль эмоцый. Так і наш электарат, адзінае, што прыводзіць яго ў замяшанне гэта магутныя раскаты грому. Помні, Веніямін, гэтую прыпавесць. Табе аказаны вялікі гонар быць намеснікам самога Грома ў багатай людзьмі акрузе. А там, глядзіш, слава дзяржавы і наша багацце не Сібір’ю, a тваім удзелам прырастаць стануць.
Выпілі за намесніка, потым і за самога Грома. Ужо памкнуліся разыходзіцца, як хтосьці прапанаваў тост за вялікую Расію.
Тады не чокаючыся, спадары, хіхікнуў Армагедоныч.
Усе зарагаталі і задаволеныя сабою знарочыста журботна паднялі келіхі.
СПАКУСА СТОЛАНАЧАЛЬНІКА
Павел Міронавіч Карчагін не браў хабару. За дваццаць пяць гадоў службы ў розных грамадзянскіх ведамствах ён паступова рос па канцылярскай частцы і вось да сваіх пяцідзесяці двух даслужыўся да начальніка аддзела аднаго з упраўленняў. 3 прычыны далікатнасці тэмы, апусцім яго назву, ды і я даў слова не ўдавацца ў падрабязнасці.
Так ужо здарылася, што за доўгія гады працы ніхто ІІаўлу Міронавічу хабару не прапаноўваў, а сам ён неяк бянтэжыўся. Намёкі на гэтую далікатную тэму, нават з боку калегаў, уганялі яго ў фарбу, і ён спяшаўся згарнуць гутарку. Калегі ў сувязі з гэтым аднадушна думалі, што Міроныч па частцы пагрэць рукі яшчэ той дока. Разоў з тры на яго пісалі ананімкі, прызначалі праверкі, нават дахаты адказныя таварышы прыходзілі. Алс няма бяды без дабра: пасля другога «прамывання», бачачы яго акуратную галечу, перасунулі ў чарзе і далі добрую трохпакаёвую кватэру, вядома, пры саўку было лягчэй і палёгкі, і прадпайкі, і спецсталоўка, і пуцёўкі, і дзіцячы адпачынак, ды ці мала яшчэ чаго... Што дарма душу верадзіць?..