Цень гобліна
Валерый Казакоў
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 420с.
Мінск 2008
Служыў сабе чалавек пры паперы і служыў. Папера, яна сваім самастойным жыццём жыве. Яна можа і пад сукно нырнуць, як у вір, а можа такія каленцы выкінуць, што, брат ты мой, толькі трымайся! Улады без паперы няма, гэта даказана паперай і замацавана адбіткам гербавай пячаткі. Таму службоўцы яе яшчэ задоўга да егіпецкіх часоў былі ў пашане і дастатку. Яны заўсёды былі патрэбныя, але іх заўсёды было мала. У бюракратыі як нідзе празмерная колькасць непазбежна губіць якасць, але, на жаль, зайздрасць вечны спадарожнік чалавека. Накшталт, не дзіва сядзі сабе крэслі гліняную таблічку або пёркам скрыпі, а грошыкі на выгоды табе самі ў кішэшь і цякуць. Вось з гэтай падманнасці ўсё і пачалося і блат, і кумаўі, і бедныя п’янтосысваякі, і іншыя няўдачнікі і няздары. Так паступова асноўны скрэп дзяржавы пісцоў і папераводаў абпакасцілі, зганьбілі і ператварылі ў папяровыя душы, а да нашых дзён слова «службовец» і зусім зрабілі лаянкавым. Аднак мудрацамі заўважана: як толькі ўлада дапускае здзек і абыякавасць да свайго службовага чалавека, яна сама пачынае марнець і ў хуткасці памірае. Але да нашай гісторыі гэта мае ўскоснае дачыненне.
Чарговага наведвальніка, вельмі прыемнага маладога чалавека, Павел Міронавіч з добрымі пажаданнямі праводзіў да дзвярэй свайго кабінета і, пажадаўшы поспехаў, вярнуўся да патрабавальнага гуду апарату ўнутранай сувязі.
Слухаю вас, Мяфодзій Маркавіч. Так, усе даведкі па нашым рэгіёне гатовыя, паважліва, але без усякага запабягальнага прыдыхання дакладваў ён начальніку глаўка, чалавеку ўладнаму і непрадказальнаму. Mary дакласці праз дзесяць хвілін... Добра, праз паўгадзіны буду.
Апусціўшы трубку на рычаг, ён ужо было пацягнуў-
ся да кнопкі выкліку сакратара, калі ўбачыў на невялікім прыстаўным століку, за якім толькі што гутарыў з наведвальнікам, шчыльны даўгаваты канверт. «Шакаладку ці што ў пакет засунуў? Ну, народ», падумаў Карчагін, устаючы і перахіляючыся праз стальніцу. Яшчэ пальцы не паспелі крануць гэтага нятоўстага папяровага брыкеціка, як Паўла Міронавіча нібы кіпенем абдало. Ён адшморгнуў руку, чамусьці зірнуў на гадзіннік было адзінаццаць дваццаць. Кроў стукала ў скроні. Ажыў селектар, і гучна абпаліў голас сакратаркі:
Да вас Спіцын...
Ён адзін?
Павел Міронавіч, вы дзе? Вас дрэнна чуваць... Дык Спіцыну можна зайсці?
Кінуўшыся наперад, ён схапіў канверт, у ім навобмацак сапраўды быў не шакалад. «Госпадзі, ды зашто ж мне такая ганьба! Зараз увойдзе гэты праныра Спіцын, і ўсё адкрыецца».
Ён хутка вярнуўся ў сваё крэсла, высунуў сярэднюю левую шуфляду стала і паспешліва, як быццам канверт мог абпаліць яму далонь, саўгануў яго ў далёкі кут. Прыняўшы як мага больш абыякавы выгляд, ён націснуў кнопку селектара:
Хай Анатоль Анатолевіч заходзіць.
Дабрыдзень, шэф, паціснуўшы працянутую руку, ён расчыніў тонкую тэчку і пачаў нешта тлумачыць Паўлу Міронавічу.
Пачакаеце, гэта пасля! А зараз мігам да Кірылы Дзянісавіча і праз сем хвілін... начальнік зірнуў на гадзіннік, стрэлкі паказвалі адзінаццаць дваццаць дзве. Усяго дзве хвіліны, машынальна вымавіў ён...
Якія дзве хвіліны? здзіўлена ўскінуў стрыжаную галаву Спіцын.
А вам якая справа?! злосна раўкнуў Карчагін, мне праз пятнаццаць хвілін Мяфодзію Маркавічу дакладваць, а вы, як цялё, яшчэ тут топчацеся.
Спіцын, не адчуваючы за сабою віны, па-вайсковаму дэманстратыўна развярнуўся праз левае плячо, не спяпіаючыся выйшаў, пакінуўшы дзверы напаўадчыненымі.
Тамара Аўгустаўна, знарочыста гучна звярнуўся ён да сакратаркі, якая яго сёння муха ўкусіла?
He ведаю, з раніцы быў у добрым настроі...
Увесь астатак дня пайшоў наперакасяк. Сваім дакладам начальніку глаўка Павел Міронавіч застаўся незадаволены, той кудысыді спяшаўся, слухаў няўважліва і млява. «А можа, і яму таксама саўганулі? падумаў начальнік аддзела і асёкся, ты ўжо зусім з глузду з’ехаў».
Падчас абеду кавалак не лез у горла. Падавалася, усе косяцца на яго, шматзначна падміргваюць, адпускаюць нейкія двухсэнсоўныя жартачкі. Hi з таго ні з сяго прыліп Бранчэўскі, чалавек нахабны, з устойлівай рэпутацыяй хабарніка. «Яго мне толькі не хапала!»
Паша, ты сёння нейкі агаломшаны? Можа, дома што здарылася?
Супакойся, дома ў мяне ўсё нармалёва, табе чаго трэба?
Фу, які ты грубіян! Чаго трэба, чаго трэба? 3 таварышам параіцца вырашыў.
«Ну вось, дажыўся, Мішка Бранчэўскі мяне запісаў да сябе ў таварышы! Ды што ж гэта ў мяне на ілбе напісана?»
Слухай, Паш, Цюмень жа твая?
Мая.
Выдатна. Давай сёння ў добры рэстаран сходзім, пасядзім, панізіў ён голас, трэба адным мужыкам дапамога. Яны ў даўгу...
Ды не павінны яны мне нічога. Сёння не магу.
Замахаўшы рукамі на бурныя пратэсты Міхася, Карчагін, не чакаючы ліфта, стаў паднімацца на свой паверх.
У галаве сашчапіліся дзве думкі, дзве істоты, два вечных спаборнікі. Першы, сумленны, дакараў:
Скурвіўся. Да гэтага не браў. Ды і сёння, выходзіла, таксама накшталт як бы і не браў. Чалавек пакінуў канверт. Ты ж не глядзеў, што ў гэтым няшчасным KanBeppe. Як, што? He будзь наіўным даляры там. Ды зашто даляры? Я яму і так яшчэ за тыдзень усё аформіў, усё па законе. Мне за гэта зарплату плоцяць.
Слова зарплата чамусьці выклікала саркастычную ўсмешку. Калі б жонка не знайшла нейкую мудрагелістую працу за шэсцьсот баксаў у модным выдавецтве, хрэн бы яны на яго сем тысяч у месяц пражылі.
Дачакаўшыся слабінкі, наперад выступіў другі спаборца, болыв нахабны і напорысты:
Ды ты што, поўны дурань? Ідзі хоць паглядзі, што сунулі? Што ты з сябе дзяўчынку строіш? Сам жа які год нудзішся, маўляў, ішачу як пракляты за драбязу, усе грабуць пад сябе, кватэры купляюць, лецішчы будуюць, на Кіпрах і Канарах жываты грэюць. Нябось, Мішку Бранчэўскаму катэгарычнага «не» не сказаў. Сёння не магу! А заўтра або паслязаўтра можаш? Што, і хочацца і колецца? Пенсія не за гарамі. На хрэн ты дзяржаве будзеш патрэбен? Здохнеш, і вяночка ніхто з адміністрацыі не дашле. Ды і з чаго б гэта вяночак? Невялікая фігура. На тваіх вачах, з тваёй дапамогай расцягваюць багацце краіны па кішэнях ды сусеках. Ты што, сляпы? Або ўсе гэтыя... інскія, ...аўскія, ...індзіны сваім гарбом мільярды зарабілі? Плюнь і расцяры!
— А як жа паняцце гопару, сораму? узвіўся прыстойны, — адзін раз спатыкнешся і ўсё, пайдзеш па
нахільнай. Чужая капейка, яна душу хутка гвалціць. Што дзецям скажаш?
А ты не гвалтуйся! Ты на старасць збірай, каб тым жа дзецям клопатам не быць. Што ім скажаш? А што ім гаварыць? Яны ў цябе не грудныя, горш будзе, калі яны скажуць: дурань у нас баця быў, затое сумленны.
У прыёмнай ён зходу кінуў:
Мяне ні для кога няма. Я працую з дакументамі.
Тамара Аўгустаўна, адарваўшыся ад тэлефона, нешта паспрабавала сказаць, але не паспела.
Зайшоўшы ў кабінет, Павел Карчагін замкнуў дзверы, зашморгнуў запавесы, уключыў настольную лямпу і рашуча высунуў сярэднюю левую шуфляду стала. Шчыльнага даўгаватага канверта з матавай паперы там небыло...
Што за чартаўня?.. Ён напераменку стаў выцягваць іншыя скрыні, забітыя сасланымі ў адлежку паперамі. Усё пераварушыў. Канверта нідзе не было...
Зацёхкаў селектар. Павел Міронавіч націснуў кнопку і толькі набраў паветра, каб адчытаць Тамару, як тая, відавочна прадчуваючы лупцоўку, хутка загаварыла:
Выбачайце, але гэта неадкладнае. Да вас таварышы з органаў прыйшлі. Гавораць, па вельмі важнай справе.
Хай заходзяць, паніклым голасам вымавіў Карчагін і, адразу неяк пастарэўшы, пайшоў адмыкаць дзверы.
У кабінет увайшлі двое. Прадставіліся і, папрасіўшы дазволу прысесці, пачалі выпытваць яго меркаванне пра былога калегу Астапчука Сцяпана Прохаравіча, які на пачатку рэформаў з размахам залунаў на дзяржаўных вяршынях.
Аўтаматычна адказваючы на пытанні чэкістаў, Павел Міронавіч быў унутрана сціснуты і ўсё чакаў пытання аб няшчасным канверце. Якое ж было ягонае здзіўленне, калі маладыя людзі, падзякаваўшы за дапамогу, развіталіся.
Расшпіліўшы верхні гузік кашулі, ён паслабіў гальштук і, адкінуўшыся ў крэсле, падумаў: «Самы час прасіць Тамару прынесці валяр’янкі».
Тамара Аўгустаўна, адданы і правераны шматгадовай працай кадр, бязгучна паўстала на парозе.
- Павел Міронавіч, вы будзеце сварыцца, вінавата пачала яна, рэч у тым, што, пакуль вы абедалі, я была змушаная забраць з вашага стала канверт і перадаць яго маладому чалавеку, які быў у вас з раніцы...
Шэф сядзеў з шырока адчыненым ротам, цяжка дыхаў і павольна заліваўся здрадлівай фарбай, якая па-дзіцячы абпальвала шчокі. Словы захраснулі дзесьці глыбока ў горле.
Сакратарка і зусім паніклым голасам працягвала:
- Ён так прасіў, гаварыў, што калі спозніцца хоць на пяць хвілін, яму не насіць галавы. Справа ж падсудная. Пераканаў ён мяне. Вінаватая, узяла на сябе адказнасць. Мы зашлі ў кабінет, пашукалі. Мне здалося, што адна шуфляда стала нібыта высунутая. Прабачце. Вось такая гісторыя. Я аддала яму канверт. Ён у прысутнасці Наташы з машбюро напісаў распіску...
Карчагін застагнаў.
- Ды не хвалюйцеся, усё добра. Вось распіска, a гэта ён прасіў перадаць вам, і яна паклала перад ім тры даўгаватыя бледна-зялёныя паперкі.
Гэта былі падобныя на амерыканскія даляры білеты дабрачыннай латарэі забаўляльнага цэнтра «Спакуса».
ДЗІКІ ШОРАЦ
Горад, з яго абкуродымленымі падслепаватымі днямі і начамі, бязлітасна грукатлівым жалезам, адступаў павольна. Яшчэ доўга справа і злева сярод прыгажосцяў перадгор’я, нібы выродлівыя прывіды, узнікалі недарэчныя будынкі, акружаныя лапікамі падрапанай чалавекам зямлі.
Машына з лёгкім шамаценнем кацілася па чорным, у вясёлкавых разводах ад нядаўняга дажджу, асфальту. Гаркавы пах намоклай скошанай травы беспаспяхова спрабаваў перабіць прыкрасць разагрэтага бітуму. Яшчэ некалькі паваротаў і вось яны, горы. Няроўнымі, накат на накат зялёнымі хвалямі, яны збеглі да далёкага гарызонту, каб там, на краі бачнага свету ўспеніцца бялявымі, як прыбой, снягамі Саян.
Першакласная дарога тоўстай шараватай змяёй павольна выгіналася ў неглыбокіх логах, здушвала прагнымі кольцамі ўзгоркі, ляцела прама стралой па абалонах шумлівых рэчак. «Памятаеш, як з тваёй падачы гіачыналі будаваць гэтую дарогу? Колькі было шуму, папрокаў у манілаўшчыне, авантурызме, а атрымалася, мабыць, не горш, чым у Швейцарыі», думаў Іван, з цеплынёй гледзячы на знаёмыя з дзяцінства мясціны. Твар яго хмурыўся, калі іюгляд натыркаўся на безгаспадарна кінутыя ля дарогі бяр-